Чацвер, 11 Красавік 2024 16:14

Дудзюк, З. І. Сыны Рарога

Дудзюк, З. І. Сыны Рарога : раман і апавяданні / Зінаіда Дудзюк. - Мінск : Беларусь, 2024. - 221, [2] с.

ISBN 978-985-01-1679-6

Гістарычны прыгодніцкі раман «Сыны Рарога» створаны на аснове звестак, пачэрпнутых з хронік такіх летапісцаў, як Адам Брэменскі, Саксон Граматык, Гельмальд з Басау і інш. Дзеянне ў ім адбываецца ў канцы першага тысячагоддзя, у эпоху праўлення Карла Вялікага і яго нашчадкаў. Аўтар апавядае пра барацьбу славян рарогаў-абадрытаў супраць заваёўнікаў франкаў і данаў. Славянскі князь Дражка, яго браты Годслаў і Славамір, а таксама і сын Чаладраг, адстойваючы незалежнасць уласнага княства, імкнуцца захаваць веру і самабытнасць супляменнікаў. Тыя даўнія падзеі, апісаныя ў кнізе, не толькі адгукаюцца сёння ў нашай рэчаіснасці праз тапонімы, прозвішчы, звычаі і абрады, але і дзіўным чынам высвечваюць для нас падзеі сучаснасці.

Адрасавана шырокаму колу чытачоў.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 52 разоў