Серада, 24 Красавік 2024 09:22

Бензярук, Р. М. Гама для дваіх

Бензярук, Р. М. Гама для дваіх : гумар і сатыра / Расціслаў Бензярук. - Мінск : Чатыры чвэрці, 2024. - 138, [1] с.. - (Серыя "Несур'ёзна пра сур'ёзнае").

ISBN 978-985-581-669-1

Чытач, які возьме ў рукі кнігу сатыры і гумару «Гама для дваіх» Расціслава Бензерука, пазнаёміцца, чаму да гэтай пары не пахавалі Блата, як Навума «вум» падвёў, для чаго людзям даюцца юбілеі, як дзедава «метода» дапамагла ўнуку жаніцца і г.д. Прачытае, усміхнецца і будзе жыць да ста гадоў. Бо смех, кажуць беларусы, падаўжае жыццё.

Кніга разлічана на тых, хто не пазбаўлены пачуцця гумару.

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 39 разоў