Панядзелак, 01 Люты 2016 13:44

СТУДЗЕНЬ 2016

95 гадоў з часу заснавання дзяржаўнага выдавецтва «БЕЛАРУСЬ», РУП (Мінск; 1921)

55 гадоў з пачатку дзейнасці БЯРОЗАЎСКАГА КАМБІНАТА СІЛІКАТНЫХ ВЫРАБАЎ, ААТ (Бяроза; 1961)

35 гадоў з часу ўтварэння БРЭСЦКАГА АБЛАСНОГА АДДЗЯЛЕННЯ САЮЗА ПІСЬМЕННІКАЎ БЕЛАРУСІ (1981)

1 – НОВЫ ГОД

1 – 270 гадоў з дня нараджэння ФРАНЦІШКА КСАВЕРЫЯ МІХАЛА БОГУША (1746, Віленскае ваяв. – 1820), філосафа, гісторыка, тэолага, пісьменніка, удзельніка паўстання 1794 г.

1 – 155 гадоў з дня нараджэння ЯЎХІМА ФЁДАРАВІЧА КАРСКАГА (1861, Гродзенскі р-н – 1931), філолага-славіста, заснавальніка беларускага навуковага мовазнаўства і літаратуразнаўства, этнографа, фалькларыста, палеографа, педагога, акадэміка Пецярбургскай АН

1 – 80 гадоў з дня нараджэння АНАТОЛЯ ПАЎЛАВІЧА КУДРАЎЦА (1936,  Клічаўскі р-н – 2014), пісьменніка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа (1986)

1 – 60 гадоў з дня нараджэння ГАЛІНЫ СТАНІСЛАВАЎНЫ ГАРАДКО (1956, Ляхавіцкі р-н), аўтара шматлікіх вучэбна-метадычных дапаможнікаў

1 – 55 гадоў з часу адкрыцця БРЭСЦКАЙ АБЛАСНОЙ ДЗІЦЯЧАЙ БІБЛІЯТЭКІ (суч. аддзел літаратуры для дзяцей і юнацтва УК «Абласная бібліятэка імя М. Горкага», Брэст; 1961–1987)

1 – 55 гадоў з часу адкрыцця ШАРАШОЎСКАЙ ДЗІЦЯЧАЙ БІБЛІЯТЭКІ  (Пружанскі р-н; 1961)

2 – 180 гадоў з дня нараджэння МОЙХЕРА-СФОРЫМА МЕНДЭЛЕ (сапр. БРОЙДЭ, па пашпарце ШОЛАМ-ЯКАВА АБРАМОВІЧА; 1836, г. Капыль – 1917), яўрэйскага пісьменніка, заснавальніка новай яўрэйскай класічнай літаратуры

2 – 80 гадоў з дня нараджэння АНТОНА РЫГОРАВІЧА НАВУМАЎЦА (1936, Пінскі р-н), украінскага вучонага-фізіка, акадэміка НАН Украіны, заслужанага дзеяча навукі і тэхнікі Украіны, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР (1988) і Украіны (1997)

2 – 75 гадоў з дня нараджэння МІХАСЯ (МІХАІЛА МІКАЛАЕВІЧА) ЗАРЭМБЫ (1941, Лагойскі р-н – 2002), пісьменніка, перакладчыка

3 – ДЗЕНЬ БАНКАЎСКАГА І ФІНАНСАВАГА РАБОТНІКА (першая нядзеля студзеня)

3 – 75 гадоў з дня нараджэння СЦЯПАНА ПАЎЛАВІЧА НЕФІДОВІЧА (1941, Лунінецкі р-н), паэта

3 – 70 гадоў з дня нараджэння ТАДЭВУША ІГНАЦЬЕВІЧА КАНДРУСЕВІЧА (1946, Гродзенскі р-н), дзеяча Рымска-Каталіцкага Касцёла ў Беларусі, арцыбіскупа Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага

3 – 65 гадоў з дня нараджэння ВАЛЯНЦІНЫ МІХАЙЛАЎНЫ КУКСА (1951, Іванаўскі р-н), пісьменніка

4 ці 16 – 190 гадоў з дня нараджэння РАМУАЛЬДА ЛЮДВІКАВІЧА ТРАЎГУТА (1826, Камянецкі р-н – 1864), ваеннага дзеяча, генерала, аднаго з кіраўнікоў паўстання 1863–1864 гг. у Беларусі і Польшчы

5 – ДЗЕНЬ РАБОТНІКАЎ САЦЫЯЛЬНАЙ АБАРОНЫ

7 – РАСТВО ХРЫСТОВА (праваслаўнае Раство)

8 – 125 гадоў з дня нараджэння БРАНІСЛАВЫ ФАМІНІЧНЫ НІЖЫНСКАЙ (1891, г. Мінск – 1972), расійскай танцоўшчыцы, балетмайстра, педагога, аднаго з рэфарматараў харэаграфіі ХХ ст.

8 – 100 гадоў з дня нараджэння НІНЫ ФЁДАРАЎНЫ КАЛАПТУР (1916 – 1981), актрысы, заслужанай артысткі Беларусі

8 – 80 гадоў з дня нараджэння ГЕНАДЗІЯ АЛЯКСАНДРАВІЧА КАХАНОЎСКАГА (1936, Маладзечанскі р-н – 1994), вучонага-гісторыка, археолага, краязнаўца, фалькларыста, літаратуразнаўца, аўтара шэрагу літаратурна-краязнаўчых нарысаў, кніг па гісторыі гарадоў Беларусі

9 – 125 гадоў з дня нараджэння НАВУМА БАРЫСАВІЧА (НОХУМА БОРУХАВІЧА) ЛОЙТАРА (1891 – 1966), рэжысёра, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР (1946)

12 – 435 гадоў з часу атрымання г. ПІНСКАМ граматы на Магдэбургскае права (1581)

12 – 75 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА ГЕОРГІЕВІЧА МУЛЯВІНА (1941, Расія – 2003), артыста эстрады, кампазітара, стваральніка і мастацкага кіраўніка Беларускага дзяржаўнага ансамбля «Песняры», народнага артыста Беларусі і СССР, заслужанага дзеяча культуры Польшчы, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1976), кавалера ордэна Ф. Скарыны

12 – 65 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСЕЯ МІХАЙЛАВІЧА ЛІТВІНА (1951, Столінскі р-н), вучонага-гісторыка

15 – 95 гадоў з пачатку выхаду газеты «БЕЛАРУСКАЯ НІВА» (Мінск; 1921)

15 – 80 гадоў з дня нараджэння ЯНКІ (ІВАНА ДАНІЛАВІЧА) СІПАКОВА (1936, Аршанскі р-н – 2011), пісьменніка, перакладчыка, заслужанага дзеяча культуры Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Купалы (1976)

15 – 65 гадоў з дня нараджэння МІКАЛАЯ МІКАЛАЕВІЧА КАЛІНКОВІЧА (сапр. КАЛЯНКОВІЧА; 1951, Лунінецкі р-н – 1990), пісьменніка, літаратуразнаўца, крытыка, публіцыста, даследчыка беларуска-рускіх, беларуска-туркменскіх літаратурных сувязей, уладальніка шэрагу ўрадавых узнагарод

16 – 25 гадоў з пачатку выдання газеты «ПРЕССБОЛ» (Мінск; 1991)

17–18 – 90 гадоў з часу правядзення ПЕРШАГА З'ЕЗДУ ДАСЛЕДЧЫКАЎ БЕЛАРУСКАЙ АРХЕАЛОГІІ І АРХЕАГРАФІІ (Мінск; 1926)

18 – 80 гадоў з дня нараджэння ВАСІЛЯ СЯРГЕЕВІЧА СЁМУХІ (1936, Пружанскі р-н), перакладчыка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа (1992)

18 – 55 гадоў з дня нараджэння ВАЛЕРЫЯ ЯЎГЕНАВІЧА КАВАЛЬЧУКА (1961, Брэсцкі р-н), жывапісца, педагога

21 – 60 гадоў з дня нараджэння МАРЫІ БРАНІСЛАВАЎНЫ КНЯЗЕВАЙ (1956, г. Мінск), мастака дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (мастацкае шкло), жывапісца

24 – 85 гадоў з дня нараджэння МІХАСЯ (МІХАІЛА ІОСІФАВІЧА) МУШЫНСКАГА (1931, Быхаўскі р-н), літаратуразнаўца, тэкстолага, крытыка, члена-карэспандэнта НАН Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа (1980)

24 – 75 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСАНДРА АЛЯКСАНДРАВІЧА АЛОНЦАВА (1941, г. Брэст – 2013), мастака, аўтара прац у станковай графіцы, акварэлі, педагога

24 – 65 гадоў з дня нараджэння МІХАСЯ (МІХАІЛА ПАЎЛАВІЧА) ПАЗНЯКОВА (1951, Быхаўскі р-н), пісьменніка, многія вершы якога пакладзены на музыку, перакладчыка, мовазнаўца, журналіста

27 – 100 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА ІВАНАВІЧА НЯФЁДА (1916, Расія – 1999), тэатразнаўца, педагога, пісьменніка, члена-карэспандэнта НАН Беларусі, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1966), тэатральнай прэміі імя К. Крапівы (1992), кавалера ордэна «Знак Пашаны»

29 – 60 гадоў з дня нараджэння ТАМАРЫ УЛАДЗІМІРАЎНЫ ДЗЯНІСАВАЙ (1956, Гомельская вобл.), мастачкі

29 – 25 гадоў з часу заснавання АКАДЭМІІ КІРАВАННЯ ПРЫ ПРЭЗІДЭНЦЕ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ, дзяржаўнай вышэйшай навучальнай установы па падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы і павышэнні кваліфікацыі кадраў органаў дзяржаўнага кіравання, кіруючых кадраў і спецыялістаў народнай гаспадаркі (Мінск; 1991)

30 – 95 гадоў з дня нараджэння ІВАНА ПЯТРОВІЧА ШАМЯКІНА (1921,  Добрушскі р-н – 2004), народнага пісьменніка Беларусі, дзяржаўнага і грамадскага дзеяча, акадэміка НАН Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР (1951), Літаратурнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа (1959), Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1968, 1982), Літаратурнай прэміі Міністэрства абароны СССР (1978), Прэміі Саюзнай Дзяржавы Беларусі і Расіі (2002)

31 – ДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАЙ НАВУКІ (апошняя нядзеля студзеня)

31 – 120 гадоў з дня нараджэння СОФ'І АЛЯКСАНДРАЎНЫ ЯНОЎСКАЙ (дзяв. НЕЙМАРК; 1896, г. Пружаны – 1966), расійскага вучонага-філосафа, педагога, логіка і матэматыка, стваральніцы савецкай школы філасофіі матэматыкі, удзельніцы грамадзянскай вайны, узнагароджанай ордэнам Леніна

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 795 разоў Апошняя змена Панядзелак, 15 Красавік 2019 09:59