Аўторак, 01 Сакавік 2016 11:37

САКАВІК 2016

25 гадоў з часу заснавання МАШЫНАБУДАЎНІЧАГА ПРАДПРЫЕМСТВА «КОМПО», ТАА, лаўрэата Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці 2011 г. (Брэст; 1991)

1 – 90 гадоў з дня нараджэння БАРЫСА ВАСІЛЬЕВІЧА СТРАЛЬЦОВА (1926, Быхаўскі р-н – 2009), журналіста, літаратуразнаўца, пісьменніка, педагога, выдатніка адукацыі Беларусі, выдатніка друку Беларусі, заслужанага дзеяча культуры Беларусі, лаўрэата прэміі «За духоўнае адраджэнне» (2000)

1 – 70 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСЕЯ СЦЯПАНАВІЧА СКАКУНА (1946, Іванаўскі р-н), вучонага-эканаміста, дзяржаўнага і гаспадарчага дзеяча, члена-карэспандэнта НАН Беларусі, заслужанага работніка сельскай гаспадаркі Беларусі

4 – ДЗЕНЬ МІЛІЦЫІ

495 гадоў з дня нараджэння ЭДУАРДА СТАНІСЛАВАВІЧА КУФКО (1921, Цвярская вобл., Расія – 1998), жывапісца

5 – 120 гадоў з дня нараджэння КАНДРАТА КРАПІВЫ (сапр. КАНДРАТА КАНДРАТАВІЧА АТРАХОВІЧА; 1896, Уздзенскі р-н – 1991), драматурга, байкапісца, празаіка, мовазнаўца, грамадскага дзеяча, акадэміка НАН Беларусі, народнага пісьменніка Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР (1941, 1951, 1971), Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Купалы (1974)

7 ці 8 – 130 гадоў з дня нараджэння УСЕВАЛАДА СЦЯПАНАВІЧА ФАЛЬСКАГА (1886 ці 1887, г. Мінск – 1928(?)), грамадска-палітычнага, дзяржаўнага і культурнага дзеяча, акцёра, аднаго са стваральнікаў беларускага прафесійнага тэатра

8 – ДЗЕНЬ ЖАНЧЫН

10 – 70 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА ВАСІЛЬЕВІЧА ГАСЦЮХІНА (1946), акцёра, народнага артыста Беларусі, заслужанага артыста Расіі, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола (1980), Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1982), Дзяржаўнай прэміі СССР (1985), Дзяржаўнай прэміі Расіі (1993), спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2002), прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (2009), кавалера ордэна Ф. Скарыны (2011)

11 – 75 гадоў з дня нараджэння МІКАЛАЯ МІРОНАВІЧА ПЛЕСКАЦЭВІЧА (1941, Ляхавіцкі р-н), вучонага ў галіне педагогікі, заслужанага работніка адукацыі Беларусі

12 – 45 гадоў з дня стварэння БАТАЛЬЁНА БЕЛАРУСКІХ АРЛЯНЯТ, грамадска-патрыятычнага руху па пошуку і ўвекавечанні памяці юных абаронцаў Радзімы ў гады Вялікай Айчыннай вайны (1971)

14 – 85 гадоў з дня нараджэння ПАЎЛА АНДРЭЕВІЧА МІСЬКО (1931,  Слуцкі р-н – 2011), пісьменніка

14 – 55 гадоў з часу заснавання БРЭСЦКАЙ АБЛАСНОЙ ІНСПЕКЦЫІ ПА АХОВЕ ПРЫРОДЫ (1961)

15 – ДЗЕНЬ КАНСТЫТУЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

18 – 95 гадоў з часу падпісання РЫЖСКАГА МІРНАГА ДАГАВОРА 1921 г. паміж РСФСР (таксама ад імя БССР) і УССР з аднаго боку і Польшчай з другога пра спыненне савецка-польскай вайны 1919–1920 гг. і нармалізацыі адносін (Латвія; 1921)

19 – 70 гадоў з дня нараджэння ГЕНАДЗЯ ФЁДАРАВІЧА СУРМЫ (1946, г. п. Глуск – 2002), мастака, які працаваў у станковым жывапісе і акварэлі ў жанрах пейзажа і нацюрморта

20 – 70 гадоў з дня нараджэння КАНСТАНЦІНА ІВАНАВІЧА БАЛАНДЗІНА (1946, Баранавіцкі р-н), вучонага-гісторыка, культуролага, выдатнiка адукацыі Беларусі

22 – 230 гадоў з дня нараджэння ІААХІМА ЛЯЛЕВЕЛЯ (1786, Польшча – 1861), польскага гісторыка, грамадскага і палітычнага дзеяча, даследчыка гісторыі і культуры Вялікага Княства Літоўскага, аднаго з заснавальнікаў і рэдактараў часопіса «Tygodnik Wilen'ski»

22 – 25 гадоў з часу стварэння НАЦЫЯНАЛЬНАГА АЛІМПІЙСКАГА КАМІТЭТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ, кіруючага органа алімпійскага руху ў Беларусі, прадстаўнічай арганізацыі Беларусі ў Міжнародным алімпійскім камітэце (1991)

24–25 – 60 гадоў з часу правядзення ў г. Брэсце НАРАДЫ МАЛАДЫХ ПАЭТАЎ І ПРАЗАІКАЎ (1956)

26 – 80 гадоў з дня нараджэння ВЯЧАСЛАВА ІВАНАВІЧА БАЦЮШКО (1936, Пінскі р-н), вучонага ў галіне будаўнічай вытворчасці, выдатніка ваеннага будаўніцтва, выдатніка вышэйшай школы СССР, педагога

27 – ВЯЛІКДЗЕНЬ (па календары каталіцкай канфесіі)

28 – 50 гадоў з дня нараджэння ВІНЦЭСЯ (ВЯЧАСЛАВА ВАСІЛЬЕВІЧА) ВАШЭКІ (1966, Івацэвіцкі р-н), паэта, празаіка

28 – 20 гадоў з часу заснавання ПАРАЛІМПІЙСКАГА КАМІТЭТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ (Мінск; 1996)3060 гадоў з дня нараджэння ХРЫСЦІНЫ АЛЯКСЕЕЎНЫ ЛЯЛЬКО (1956, Лідскі р-н), пісьменніцы, перакладчыцы, журналісткі, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1986)

Чытаць 500 разоў Апошняя змена Панядзелак, 15 Красавік 2019 15:25