Серада, 01 Чэрвень 2016 11:57

ЧЭРВЕНЬ 2016

1180 гадоў з часу закладкі першага камня БРЭСЦКАЙ КРЭПАСЦІ, комплексу абарончых збудаванняў XІX – пачатку XX стст. (Брэст; 1836) 

1 – 70 гадоў з дня нараджэння ГЕНРЫХА ВАЦЛАВАВІЧА ДАЛІДОВІЧА (1946, Стаўбцоўскі р-н), пісьменніка, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя І. Мележа (1987), Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа (1996)

3 – 230 гадоў з дня нараджэння КАНСТАНЦІНА ТЫЗЕНГАЎЗА (1786, Шчучынскі р-н – 1853), арнітолага, мастака

3 – 100 гадоў з дня нараджэння ТАМАРЫ ГЕОРГІЕЎНЫ КАРАВАЕВАЙ (1916, Расія – 1997), расійскай і беларускай артысткі балета, заслужанай артысткі Беларусі

3 – 120 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА ІГНАТАВІЧА КІТАЕЎСКАГА (1896, Жабінкаўскі р-н – 1940), паэта

4 – 240 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСАНДРА ХАДКЕВІЧА (1776, Украіна – 1838), палітычнага і ваеннага дзеяча, генерал-маёра (брыгаднага генерала), удзельніка паўстання 1794 г. і вайны 1812 г., вучонага-хіміка, члена Пецярбургскай АН, літаратара, тэатральнага крытыка, калекцыянера

5 – ДЗЕНЬ ПАМЯЦІ СВЯТОЙ ЕЎФРАСІННІ ПОЛАЦКАЙ

5 – ДЗЕНЬ АХОВЫ НАВАКОЛЬНАГА АСЯРОДДЗЯ

6 – 175 гадоў з дня нараджэння ЭЛІЗЫ АЖЭШКА (дзяв. ПАЎЛОЎСКАЙ; 1841, Гродзенскі р-н – 1910), польскай пісьменніцы, аўтара мастацкіх твораў, публіцыстычных і літаратурна-крытычных прац, перакладзеных на многія еўрапейскія мовы

8 – 120 гадоў з дня нараджэння МІХАІЛА МАЦВЕЕВІЧА ФІЛІПОВІЧА (1896, г. Мінск – 1947), жывапісца, графіка, мастака дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, які адным з першых айчынных мастакоў звярнуўся да нацыянальнай тэматыкі, удзельніка грамадзянскай вайны

8 – 70 гадоў з дня нараджэння ВАЛЕРЫЯ АЛЯКСАНДРАВІЧА ЛОЙКІ (1946, Баранавіцкі р-н), вучонага-фізіка

11 – 100 гадоў з дня нараджэння БІРУТЫ АЛЬФОНСАЎНЫ ДАКАЛЬСКАЙ (1916, г. Вільня – 1996), актрысы Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я. Купалы ў 1937–1978 гг.

12 – 85 гадоў з часу пераўтварэння мястэчка ЛЯХАВІЧЫ Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства ў горад (1931)

12 – 75 гадоў з дня нараджэння ДОТА САМАТАВІЧА АБДУСАМАТАВА (1941, Таджыкістан), мастака ў галіне мэблёва-дэкаратыўных тканін, у станковым жывапісе і габелене

13 – 60 гадоў з дня нараджэння ЛЕАНІДА АРКАДЗЬЕВІЧА ТАРАНЕНКІ (1956, г. Маларыта), спартсмена (цяжкая атлетыка), заслужанага майстра спорту СССР, чэмпіёна ХХІІ Алімпійскіх гульняў (1980, Масква), чэмпіёна свету (1980, 1991) і Еўропы (1980, 1988, 1991, 1992, 1996), кавалера ордэна Дружбы народаў

14 – 25 гадоў з часу выдання грамадска-палітычнай газеты «РЭСПУБЛІКА» (Мінск; 1991)15195 гадоў з дня нараджэння МІКАЛАЯ ІВАНАВІЧА ЗАРЭМБЫ (1821, Віцебская губ. – 1879), музычнага тэарэтыка, педагога, кампазітара

15 – 80 гадоў з дня нараджэння МІКОЛЫ ГІЛЯ (сапр. МІКАЛАЯ СЫМОНАВІЧА ГІЛЕВІЧА; 1936, Лагойскі р-н), пісьменніка, перакладчыка, журналіста

15 – 25 гадоў з часу стварэння БЕЛАРУСКАГА САЮЗА ПРАДПРЫМАЛЬНІКАЎ, рэспубліканскага грамадскага аб'яднання (Мінск; 1991)

17 – 70 гадоў з дня нараджэння ВАЛЯНЦІНА МІХАЙЛАВІЧА ГАПІЕНКІ (1946, Расія), архітэктара, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1988), сярод асноўных работ якога – генеральны план развіцця Брэста, Брэсцкі аэравакзал, Лядовы палац, універсальны спартыўны комплекс «Вікторыя» і інш.

17 – 55 гадоў з дня нараджэння СЯМЁНА БАРЫСАВІЧА ШАПІРЫ (1961, Ляхавіцкі р-н), вучонага-эканаміста, акадэміка Міжнароднай акадэміі інфармацыйных працэсаў і тэхналогій, члена-карэспандэнта Беларускай інжынернай акадэміі

18 – 70 гадоў з часу заснавання КОБРЫНСКАГА ВАЕННА-ГІСТАРЫЧНАГА МУЗЕЯ ІМЯ А. В. СУВОРАВА (Кобрын; 1946 г., адкрыты для наведвальнікаў у 1948 г.)

20 – 450 гадоў з дня нараджэння ЖЫГІМОНТА ІІІ ВАЗЫ (у ВКЛ – ЖЫГІМОНТА ІV; 1566, Швецыя – 1632), вялікага князя літоўскага і караля польскага

22 – ДЗЕНЬ УСЕНАРОДНАЙ ПАМЯЦІ АХВЯР ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ

22 – 75 гадоў з пачатку ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ, вызваленчай вайны народаў СССР супраць фашысцкай Германіі і яе саюзнікаў, найважнейшай састаўной часткі Другой сусветнай вайны (1941–1945)

22 – 95 гадоў з пачатку выдання «БЕЛОРУССКОЙ ВОЕННОЙ ГАЗЕТЫ. ВО СЛАВУ РОДИНЫ», цэнтральнага друкаванага органа Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь (Мінск; 1921)

22 – 85 гадоў з дня нараджэння МІКОЛЫ (МІКАЛАЯ ІГНАТАВІЧА) ЯНЧАНКІ (1931, Магілёўскі р-н – 2000), пісьменніка, перакладчыка

23 – 80 гадоў з дня нараджэння ВАЛЯНЦІНА ПЯТРОВІЧА ЯРАШЭВІЧА (1936, Драгічынскі р-н – 2000), вучонага ў галіне чыгуначнага транспарту, заслужанага работніка народнай адукацыі Беларусі (1994)

23 – 55 гадоў з дня нараджэння ВАЛЕРЫЯ АНАТОЛЬЕВІЧА КУХАРЧУКА (1961, Казахстан), паэта

26 – ДЗЕНЬ МОЛАДЗІ (апошняя нядзеля чэрвеня)

26 – 75 гадоў з пачатку дзейнасці ПЕРШАГА НА БЕЛАРУСІ ПАРТЫЗАНСКАГА АТРАДА пад кіраўніцтвам В. З. Каржа (Пінск; 1941)

26 – 75 гадоў з часу заснавання ААТ «558 АВІЯЦЫЙНЫ РАМОНТНЫ ЗАВОД», вядучага прадпрыемства абароннага сектара эканомікі Рэспублікі Беларусь, якое ажыццяўляе рамонт і мадэрнізацыю авіяцыйнай тэхнікі (Баранавічы; 1941)

30 – 85 гадоў з дня нараджэння РЫШАРДА ЗДЗІСЛАВАВІЧА ЯСІНСКАГА (1931, г. Баранавічы,  – 2005), кінарэжысёра-дакументаліста, сцэнарыста, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1974) і прэміі Міжнароднага кінафестывалю дакументальнага кіно (Францыя; 1973), уладальніка шматлікіх дыпломаў і прызоў усесаюзных і міжнародных кінафестываляў

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1723 разоў Апошняя змена Панядзелак, 15 Красавік 2019 16:17