Пятніца, 01 Ліпень 2016 12:06

ЛІПЕНЬ 2016

75 гадоў з пачатку выдання альманаха сатыры і гумару «ВОЖЫК» (Мінск; 1941)

1 – 90 гадоў з часу адкрыцця першай экспазіцыі МУЗЕЯ БЕЛАРУСКАГА ПАЛЕССЯ (Пінск; 1926)130 гадоў з часу стварэння БРЭСЦКАЙ АБЛАСНОЙ ФІЛАРМОНІІ (Брэст; 1986)

1 – 75 гадоў з дня нараджэння МІКАЛАЯ УЛАДЗІМІРАВІЧА РУМАКА (1941, Пінскі р-н – 1995), вучонага ў галіне мікраэлектронікі, члена-карэспандэнта НАН Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1984)

3 – ДЗЕНЬ НЕЗАЛЕЖНАСЦІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ (ДЗЕНЬ РЭСПУБЛІКІ)

6 – 165 гадоў з дня нараджэння ЯНКІ ЛУЧЫНЫ (сапр. ІВАНА ЛЮЦЫЯНАВІЧА НЕСЛУХОЎСКАГА; 1851, г. Мінск – 1897), паэта7220 гадоў з дня нараджэння ЯНА АНТОНІ ТАДЭВУШАВІЧА ЧАЧОТА (1796, Карэліцкі р-н – 1847), беларускага і польскага паэта, драматурга, фалькларыста, этнографа

7 – 120 гадоў з дня нараджэння ІВАНА ДАМІЯНАВІЧА СНІТКО (1896, Драгічынскі р-н – 1970), ваеннага дзеяча, контр-адмірала, удзельніка першай сусветнай, грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў

11 – 105 гадоў з дня нараджэння ЯНКІ ЧАБОРА (сапр. ІВАНА СЦЯПАНАВІЧА ПАТАПОВІЧА; 1911, Ляхавіцкі р-н – 1943), пісьменніка

11 – 80 гадоў з дня нараджэння ЦІМОХА (ЦІМАФЕЯ БАРЫСАВІЧА) ЛІЯКУМОВІЧА (1936, Калінкавіцкі р-н), літаратуразнаўца, даследчыка, пісьменніка, перакладчыка, крытыка, педагога, выдатніка адукацыі Беларусі (1995), дзеяча беларускага замежжа

12 – 100 гадоў з дня нараджэння ЛАЎРЭНЦІЯ СЯМЁНАВІЧА АБЭЦЭДАРСКАГА (АБЕЦАДАРСКАГА; 1916, г. Горкі – 1975), вучонага-гісторыка, аўтара прац па гісторыі Беларусі другой паловы ХVІ–ХVІІ стст., члена-карэспандэнта Акадэміі педагагічных навук СССР

13 – 150 гадоў з дня нараджэння НАПАЛЕОНА КАЗІМІРАВІЧА ЧАРНОЦКАГА (1866, Ляхавіцкі р-н – 1937), публіцыста, перакладчыка

14200 гадоў з дня нараджэння ГЕРАНІМА ФРАНЦАВІЧА МАРЦІНКЕВІЧА (1816, Віцебскі р-н – пасля 1864), беларускага і польскага пісьменніка, драматурга

15 – 140 гадоў з дня нараджэння ЦЁТКІ (сапр. АЛАІЗЫ СЦЯПАНАЎНЫ ПАШКЕВІЧ; 1876, Шчучынскі р-н – 1916), грамадска-культурнай дзяячкі, пісьменніцы, асветніцы, педагога, выдаўца, удзельніцы рэвалюцыйнага руху

18 – 70 гадоў з дня нараджэння АНДРЭЯ АЛЯКСЕЕВІЧА КАЛЯДЫ (1946,  Столінскі р-н), вучонага ў галіне камп'ютарнай алгебры, інфарматыкі і кібернетыкі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР (1991)

20 – 110 гадоў з дня нараджэння ІЛЛІ ПАЎЛАВІЧА МАЗУРУКА (1906, г. Брэст – 1989), ваеннага дзеяча, лётчыка, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, генерал-маёра авіяцыі, Героя Савецкага Саюза (1937), заслужанага палярнага лётчыка

20 – 80 гадоў з дня нараджэння ВІКТАРА ПЯТРОВІЧА КРАСНЕЯ (1936, Бярозаўскі р-н), мовазнаўца, выдатніка адукацыі Беларусі

21 – 235 гадоў з дня нараджэння АНТОНА (АНТОНІЯ) МАРЦІНОЎСКАГА (1781, г. п. Радашковічы – 1855), рэдактара-выдаўца, публіцыста, заснавальніка Віленскай друкарні (1817)

22 – 100 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА МІХАЙЛАВІЧА ЮРЭВІЧА (1916, Смалявіцкі р-н – 2005), пісьменніка і літаратуразнаўца, заслужанага работніка культуры Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1994)

23 – 75 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА РЫГОРАВІЧА ІВАНЮКА (1941, Кобрынскі р-н – 2009), вучонага ў галіне аховы раслін, члена-карэспандэнта НАН Беларусі, Акадэміі аграрных навук Беларусі

Чытаць 1819 разоў Апошняя змена Панядзелак, 15 Красавік 2019 12:52