Чацвер, 02 Люты 2017 15:32

ЛЮТЫ 2017

70 гадоў з часу адкрыцця АЎТОБУСНАГА РУХУ ў г. Брэсце (1947)

1 – 75 гадоў з дня нараджэння ЛАРЫСЫ ДЗМІТРЫЕЎНЫ ГЛАЗЫРЫНАЙ (1942, Брэст), вучонага ў галіне педагогікі, аўтара падручнікаў для пачатковай школы, вучэбна-метадычных дапаможнікаў для настаўнікаў пачатковых класаў і педагогаў дашкольных устаноў, акадэміка Міжнароднай акадэміі навук вышэйшай школы

4 – 130 гадоў з дня нараджэння ФАБІЯНА ГІЛЯРАВІЧА ШАНТЫРА (1887, Слуцк – 1920), пісьменніка, публіцыста, перакладчыка, грамадскага дзеяча

5 – 115 гадоў з дня нараджэння АНТОНА ЯКАЎЛЕВІЧА ПЫЦЕЛЯ (1902, Брэсцкі р-н – 1982), вучонага ў галіне ўралогіі, члена-карэспандэнта АМН СССР, заслужанага дзеяча навукі Расіі

5 – 60 гадоў з часу заснавання БРЭСЦКАГА ПРАФЕСІЙНА-ТЭХНІЧНАГА ВУЧЫЛІШЧА № 1 (зараз УА «Брэсцкі дзяржаўны каледж сувязі»; 1957)

8 – 50 гадоў з дня нараджэння НІЛЫ МІКАЛАЕЎНЫ ГАРЧАНЮК (1967, Брэст), ілюстратара, мастака ў галіне станковага жывапісу, графікі, габелена

9 – 165 гадоў з часу прэм’еры ў г. Мінску першай беларускай ОПЕРЫ «СЯЛЯНКА» («Ідылія», лібрэта В. Дуніна-Марцінкевіча, музыка С. Манюшкі і інш.; 1852)

11 – 210 гадоў з дня нараджэння НАПАЛЕОНА ОРДЫ (1807, Іванаўскі р-н – 1883), кампазітара, піяніста, мастака, педагога, літаратара

12 – 85 гадоў з дня нараджэння ІВАНА ЯКАЎЛЕВІЧА ЯШКІНА (1932, Слаўгарадскі р-н), мовазнаўца, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2000)

14 – 110 гадоў з дня нараджэння АЛЕСЯ (ПЯТРА БАРЫСАВІЧА) ЗВОНАКА (1907, Мінск – 1996), паэта, перакладчыка, крытыка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1992)

14 – 80 гадоў з дня нараджэння МІХАСЯ (МІХАІЛА ЛЯВОНАВІЧА) СТРАЛЬЦОВА (1937, Слаўгарадскі р-н – 1987), пісьменніка, літаратурнага крытыка, перакладчыка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Купалы (1988)

15 – ДЗЕНЬ ПАМЯЦІ ВОІНАЎ-ІНТЭРНАЦЫЯНАЛІСТАЎ

15 – 105 гадоў з дня нараджэння НАВУМА САЛАМОНАВІЧА ПЕРКІНА (1912, Тураў – 1976), літаратуразнаўца, крытыка, празаіка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа (1980)

15 – 80 гадоў з дня нараджэння ВАЛЯНЦІНА ІВАНАВІЧА РАБКЕВІЧА (1937, Капыльскі р-н – 1995), паэта, перакладчыка, мовазнаўца

16 – 115 гадоў з дня нараджэння РЫГОРА ДАНІЛАВІЧА МУРАШКІ (1902, Слуцкі р-н – 1944), пісьменніка, крытыка

17 – 65 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА ВАСІЛЬЕВІЧА КРЫВАБЛОЦКАГА (1952, Пружанскі р-н), мастака манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, жывапісца, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1986)

18 – 95 гадоў з дня нараджэння МІХАІЛА АНДРЭЕВІЧА САВІЦКАГА (1922, Талачынскі р-н – 2010), мастака-жывапісца, народнага мастака Беларусі і СССР, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, акадэміка НАН Беларусі і Акадэміі мастацтваў Расіі, Героя Беларусі (2006), лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР (1973), Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1970, 1980, 1996), Міжнароднай прэміі Фонду Святога Усяхвальнага апостала Андрэя Першазванага (1999), кавалера ордэна Францыска Скарыны (1997)

19 – 205 гадоў з дня нараджэння РАМУАЛЬДА АНДРЭЕВІЧА ПАДБЯРЭСКАГА (ДРУЦКАГА-ПАДБЯРЭСКАГА; 1812 ці 1813, Вільня – 1856), беларускага і польскага выдаўца, літаратуразнаўца, публіцыста, фалькларыста

20 – 95 гадоў з дня нараджэння МІХАІЛА ЯЎГЕНАВІЧА ЦІКОЦКАГА (1922, Бабруйск – 2012), мовазнаўца, журналіста, заслужанага работніка адукацыі Беларусі, заслужанага работніка вышэйшай школы Беларусі

20 – 65 гадоў з дня нараджэння НІНЫ ВАСІЛЬЕЎНЫ ГАРАГЛЯД (ДЗЯКАВАЙ; 1952, Пінскі р-н), журналісткі, паэтэсы, пісьменніцы

20 – 60 гадоў з дня нараджэння МІКОЛЫ (МІКАЛАЯ ІВАНАВІЧА) СЯНКЕВІЧА (1957, Драгічынскі р-н), паэта, празаіка

21 – 70 гадоў з дня нараджэння МІХАІЛА ЯКАЎЛЕВІЧА ФІНБЕРГА (1947, Мазыр), дырыжора, прафесара, кіраўніка заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь «Нацыянальны акадэмічны аркестр сімфанічнай і эстраднай музыкі», заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, народнага артыста Беларусі, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1990), Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1996), кавалера ордэна Францыска Скарыны

23 – ДЗЕНЬ АБАРОНЦАЎ АЙЧЫНЫ І УЗБРОЕНЫХ СІЛ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

23 – 55 гадоў з дня нараджэння АЛЕНЫ АЛЯКСАНДРАЎНЫ ІГНАЦЮК (1962, Драгічынскі р-н), паэтэсы, літаратуразнаўца, педагога, культуролага

24 – 115 гадоў з дня нараджэння ІВАНА МАРКАВІЧА ХВОРАСТА (1902, Пружанскі р-н – 1983), танцоўшчыка, балетмайстра, збіральніка беларускага харэаграфічнага фальклору, заслужанага работніка культуры Беларусі

25 – 70 гадоў з дня нараджэння ЯЎГЕНА СЯРГЕЕВІЧА ШАТОХІНА (1947, Пінск – 2012), графіка, жывапісца, педагога, грамадскага дзеяча

25 – 60 гадоў з дня нараджэння АЛЕСЯ (АЛЯКСАНДРА УЛАДЗІМІРАВІЧА) ПІСЬМЯНКОВА (1957, Касцюковіцкі р-н – 2004), паэта, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1988), Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова (1998)

26 – 105 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА БАРЫСАВІЧА КАРПАВА (1912, Расія – 1977), пісьменніка, тэатральнага крытыка, літаратуразнаўца

26 – 85 гадоў з пачатку выдання грамадска-палітычнай і літаратурна-мастацкай газеты «ЛІТАРАТУРА І МАСТАЦТВА» (Мінск; 1932)

26 – 65 гадоў з дня нараджэння ВАСІЛЯ ВАСІЛЬЕВІЧА БУШЧЫКА (1952, Баранавіцкі р-н), вучонага-палітолага, філосафа і сацыёлага

26 – 55 гадоў з часу заснавання ЎПРАЎЛЕННЯ КАПІТАЛЬНАГА БУДАЎНІЦТВА БРЭСЦКАГА АБЛВЫКАНКАМА (зараз КУП «Брэсцкае абласное ўпраўленне капітальнага будаўніцтва»; 1962)

28 – 80 гадоў з дня нараджэння ГЕОРГІЯ ЯКАЎЛЕВІЧА ГАЛЕНЧАНКІ (1937, Расія), гісторыка-медыявіста, кнігазнаўца, гісторыка культуры, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1994)

29 – 65 гадоў з часу стварэння НАЦЫЯНАЛЬНАГА АКАДЭМІЧНАГА НАРОДНАГА ХОРУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ імя Г. І. ЦІТОВІЧА, аднаго з вядучых мастацкіх калектываў Беларусі, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1968) (Мінск; 1952)

29 – 145 гадоў з дня нараджэння ВІТОЛЬДА КАЭТАНАВІЧА БЯЛЫНІЦКАГА-БІРУЛІ (1872, Бялыніцкі р-н – 1957), жывапісца, пейзажыста, народнага мастака Беларусі і Расіі, ганаровага акадэмiка НАН Беларусi

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 506 разоў Апошняя змена Панядзелак, 15 Красавік 2019 12:15