Серада, 01 Сакавік 2017 14:27

САКАВІК 2017

1 – 80 гадоў з дня нараджэння МІКАЛАЯ ВАСІЛЬЕВІЧА ШКУТА (1937, Баранавіцкі р-н – 2002), вучонага ў галіне інфарматыкі, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1970) і Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1982)

1 – 70 гадоў з часу адкрыцця ў г. Брэсце першай абласной ВЫСТАВЫ ЖЫВАПІСУ І ГРАФІКІ (1947)

1 – 45 гадоў з часу адкрыцця ТУБЕРКУЛЁЗНАЙ БАЛЬНІЦЫ ў в. ВЯРХОВІЧЫ (Камянецкі р-н; 1972)

2 – 95 гадоў з дня нараджэння ЯКАВА РАМАНАВІЧА МАСКАЛЕНКІ (1922, Калінкавіцкі р-н – 1966), удзельніка вызвалення г. Пінска ў гады Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза (1945)

2 – 80 гадоў з дня нараджэння АНАТОЛЯ ІВАНАВІЧА СТАНКЕВІЧА (1937, Ляхавіцкі р-н – 1999), паэта, майстра па вырабах з дрэва

2 – 45 гадоў з часу заснавання АРХЕАЛАГІЧНАГА МУЗЕЯ «БЯРЭСЦЕ», філіяла Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея, адзінага ў Еўропе музея сярэдневяковага ўсходнеславянскага горада (Брэст; 1972, адкрыты для наведвання ў 1982)

3 – 950 гадоў з пачатку БІТВЫ на р. НЯМІГА паміж войскамі кааліцыі князёў Кіеўскай Русі і войскамі полацкага князя Усяслава Брачыслававіча (1067)

3 – 45 гадоў з часу стварэння БЕЛАРУСКАГА ФОНДУ МІРУ, грамадскага аб’яднання (1972)

4 – ДЗЕНЬ МІЛІЦЫІ

4 – 235 гадоў з дня нараджэння КАЗІМІРА ЕЛЬСКАГА (1782, Пухавіцкі р-н – 1867), скульптара, першага прафесара скульптуры на Беларусі

4 – 90 гадоў з дня нараджэння МІХАІЛА ФЁДАРАВІЧА ДУБЯНЕЦКАГА (1927, Пінскі р-н – 1990), перакладчыка, публіцыста, журналіста, грамадскага дзеяча

4 – 85 гадоў з дня нараджэння РЫШАРДА КАПУСЦІНСКАГА (1932, Пінск – 2007), пісьменніка, паэта, журналіста

5 – 240 гадоў з дня нараджэння ЮЗАФА МАРАЛЁЎСКАГА (1777, Гарадок ці Орша – 1845), паэта, педагога, асветніка, кіраўніка Полацкай езуіцкай акадэміі ў 1816–1818 гг., дзеяча Рымска-Каталіцкага Касцёла ў Беларусі

6 – 45 гадоў з часу заснавання выдавецтва «МАСТАЦКАЯ ЛІТАРАТУРА» на базе рэдакцый мастацкай і дзіцячай літаратуры выдавецтва «Беларусь» (Мінск; 1972)

7 – 105 гадоў з дня нараджэння ТАРАСА КАНСТАНЦІНАВІЧА ХАДКЕВІЧА (1912, Верхнядзвінскі р-н – 1975), пісьменніка, заслужанага работніка культуры Беларусі

8 – ДЗЕНЬ ЖАНЧЫН

8 – 65 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСАНДРА АЛЯКСАНДРАВІЧА КОЗАКА (1952, Драгічынскі р-н), акцёра, тэатральнага дзеяча, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі (1998), дырэктара і мастацкага кіраўніка Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы імя Ленінскага камсамола Беларусі, дырэктара Міжнароднага тэатральнага фестывалю «Белая Вежа» (Брэст)

9 – 90 гадоў з дня нараджэння РАМУАЛЬДА КРОПАТА (1927, Пружаны – 2008), польскага кінааператара, фатографа, які зняў тэлесерыял «4 танкісты і сабака»

9 – 70 гадоў з дня нараджэння МІКОЛЫ (МІКАЛАЯ ВАСІЛЬЕВІЧА) ПАНАСЮКА (1947, Драгічынскі р-н), пісьменніка-дакументаліста, публіцыста, паэта

11 – 130 гадоў з дня нараджэння АЛЕСЯ ГАРУНА (сапр. АЛЯКСАНДРА УЛАДЗІМІРАВІЧА ПРУШЫНСКАГА; 1887, Мінскі р-н – 1920), пісьменніка, драматурга, публіцыста, дзеяча нацыянальна-вызваленчага руху

11 – 95 гадоў з дня нараджэння МІКОЛЫ (МІКАЛАЯ ІВАНАВІЧА) ГАМОЛКІ (1922, Петрыкаўскі р-н – 1992), пісьменніка, перакладчыка, драматурга

15 – ДЗЕНЬ КАНСТЫТУЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

19 – 80 гадоў з дня нараджэння ЛЮДМІЛЫ БАРЫСАЎНЫ ЯФІМАВАЙ (1937), харавога дырыжора, галоўнага дырыжора Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь «Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла Рэспублікі Беларусь імя Р. Шырмы», народнай артысткі Беларусі, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, кавалера ордэна Еўфрасінні Полацкай (2009) і ордэна Францыска Скарыны (2010)

20 – 90 гадоў з дня нараджэння ХВЕДАРА ДЗМІТРЫЕВІЧА ЖЫЧКІ (1927, Жлобінскі р-н – 2007), пісьменніка, паэта, перакладчыка, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Віцезслава Незвала (1984), кавалера ордэна «Знак Пашаны»

20 – 25 гадоў з часу стварэння УЗБРОЕНЫХ СІЛ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ і МІНІСТЭРСТВА АБАРОНЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ (1992)

21 – 470 гадоў з дня нараджэння МАЦЕЯ СТАНІСЛАВА СТРЫЙКОЎСКАГА (1547 – каля 1590 ці 1593), польскага гісторыка, храніста, паэта, аўтара першай друкаванай гісторыі ВКЛ «Хроніка польская, літоўская, жамойцкая і ўсяе Русі» (1582)

21 – 110 гадоў з дня нараджэння ІОСІФА ПАЎЛАВІЧА УРБАНОВІЧА (1907, Пружанскі р-н – 1944), аднаго з кіраўнікоў антыфашысцкага падполля і партызанскага руху на тэрыторыі Брэсцкай вобласці

21 – 90 гадоў з дня нараджэння ГАЛІНЫ ГЕОРГІЕЎНЫ ВАСЮКОВАЙ (1927, Барысаў – 2004), пісьменніцы, аўтара зборнікаў апавяданняў і аповесцей для дзяцей

23 – 85 гадоў з дня нараджэння ВАДЗІМА ІОСІФАВІЧА ПАСЮКЕВІЧА (1932, Баранавіцкі р-н), вучонага-геолага, аднаго з адкрывальнікаў жалезарудных і іншых радовішчаў на Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1978)

25 – 300 гадоў з дня нараджэння АЛЬБРЫХТА РАДЗІВІЛА (1717, Дзятлава – 1790), дзяржаўнага і ваеннага дзеяча ВКЛ, генерал-маёра войска ВКЛ

26 – 85 гадоў з дня нараджэння МІКАЛАЯ АЛЯКСАНДРАВІЧА МІКУЛІКА (1932, Пружанскі р-н), вучонага ў галіне прыкладной матэматыкі, аўтара падручнікаў для вышэйшай школы і даведнікаў для абітурыентаў, заслужанага работніка адукацыі Беларусі

26 – 75 гадоў з дня нараджэння ІВАНА СЯРГЕЕВІЧА АРАБЕЙКІ (1942, Жабінкаўскі р-н), паэта, лаўрэата літаратурнай прэміі імя У. Калесніка Брэсцкага аблвыканкама

28 – 95 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСЕЯ ТРАФІМАВІЧА КАЎКО (1922, Бярэзінскі р-н – 2012), пісьменніка, журналіста, заслужанага дзеяча культуры Беларусі

31 – 130 гадоў з дня нараджэння БАЛЯСЛАВА РЫЧАРДАВІЧА БРЭЖГІ (1887, Віцебская губ. [зараз Латвія] – 1957), археолага, палеографа, археографа, філолага, даследчыка беларускай культурнай спадчыны

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1685 разоў Апошняя змена Панядзелак, 15 Красавік 2019 15:57