Аўторак, 18 Ліпень 2017 12:27

ЖНІВЕНЬ 2017

75 гадоў з пачатку дзейнасці ГАРАДСКОЙ АНТЫФАШЫСЦКАЙ АРГАНІЗАЦЫІ ў г. Брэсце (1942)

75 гадоў з часу разгрому фашысцкага гарнізона ПАРТЫЗАНАМІ АТРАДА імя ШЧОРСА ў м. Косава (Івацэвіцкі р-н; 1942)

1 – 55 гадоў з дня нараджэння АНАТОЛЯ СЯРГЕЕВІЧА КАЗЛОВА (1962, Краснапольскі р-н), пісьменніка, літаратуразнаўца

2 – ДЗЕНЬ ДЭСАНТНІКАЎ

2 – 90 гадоў з часу выхаду ў свет першага нумара газеты «СОВЕТСКАЯ БЕЛОРУССИЯ» (Мінск; 1927)

4 – 100 гадоў з дня нараджэння ЯНКІ (ІВАНА АНТОНАВІЧА) БРЫЛЯ (1917, Адэса – 2006), народнага пісьменніка Беларусі, перакладчыка, публіцыста, ганаровага члена НАН Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР (1952), Літаратурнай прэміі імя Я. Коласа (1964), Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа (1982)

4 – 70 гадоў з дня нараджэння МІКАЛАЯ МІХАЙЛАВІЧА СЕЛЕШЧУКА (1947, Маларыцкі р-н – 1996), графіка, жывапісца, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1992)

5 – 70 гадоў з часу І АБЛАСНОГА ЗЛЁТУ ЮНЫХ ПІЯНЕРАЎ (1947)

5 – 110 гадоў з дня нараджэння ЭДУАРДА ЛЮДВІГАВІЧА САМУЙЛЁНКА (1907, Расія – 1939), пісьменніка, драматурга

6 – ДЗЕНЬ ЧЫГУНАЧНІКА (першая нядзеля жніўня)

6 – 500 гадоў з часу выхаду ў свет «ПСАЛТЫРА», першай друкаванай кнігі, выдадзенай Ф. Скарынай у г. Празе (1517)

7 – 85 гадоў з дня нараджэння АДАМА ВОСІПАВІЧА МАЛЬДЗІСА (1932, Астравецкі р-н), літаратуразнаўца, крытыка, празаіка, публіцыста, дзяржаўнага дзеяча, заслужанага дзеяча польскай культуры, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа (1980), кавалера ордэна Францыска Скарыны (2013)

7 – 70 гадоў з дня нараджэння ЛЯВОНА ПЯТРОВІЧА НЕЎДАХА (1947, Столінскі р-н), пісьменніка, празаіка, паэта

8 – 105 гадоў з дня нараджэння ЗМІТРА ВІТАЛІНА (сапр. ДЗМІТРЫЙ РЫГОРАВІЧ СЕРГІЕВІЧ; 1912, Іванаўскі р-н – 2004), паэта, празаіка, журналіста

8 – 105 гадоў з дня нараджэння АРКАДЗЯ ДЗМІТРЫЕВІЧА ЧАРНЫШЭВІЧА (1912, Салігорскі р-н – 1967), пісьменніка

9 – 100 гадоў з дня заснавання штодзённай грамадска-палітычнай газеты «ЗВЯЗДА» (Мінск; 1917)

9 – 50 гадоў з часу першай АБЛАСНОЙ КАНФЕРЭНЦЫІ ВЕТЭРАНАЎ ВАЙНЫ ў г. Брэсце (1967)

13 – ДЗЕНЬ БУДАЎНІКА (другая нядзеля жніўня)

19 – 105 гадоў з дня нараджэння БАРЫСА МІХАЙЛАВІЧА МІКУЛІЧА (1912, Бабруйск – 1954), пісьменніка, крытыка

20 – ДЗЕНЬ ВАЕННА-ПАВЕТРАНЫХ СІЛ (трэцяя нядзеля жніўня)

20 – 110 гадоў з дня нараджэння АНДРЭЯ МІТРАФАНАВІЧА КІЖАВАТАВА (1907, Расія – 1941), абаронцы Брэсцкай крэпасці, Героя Савецкага Саюза (1965), ганаровага грамадзяніна г. Брэста

20 – 50 гадоў з часу КАНЦЭРТА ЎДЗЕЛЬНІКАЎ УСЕСАЮЗНАГА КІНАФЕСТЫВАЛЮ ў Брэсцкай крэпасці (1967)

22 – 80 гадоў з дня нараджэння ІЛЬІ ЯКАЎЛЕВІЧА ЛЕВЯША (1937, Украіна), вучонага-філосафа, акадэміка Сусветнай акадэміі адукацыі і гуманістыкі (Іспанія), Расійскай акадэміі гуманітарных навук, Міжнароднай АН Еўразіі

23 – ДЗЕНЬ РАБОТНІКАЎ ДЗЯРЖАЎНАЙ СТАТЫСТЫКІ

23 – 100 гадоў з дня нараджэння ПІМЕНА ЕМЯЛЬЯНАВІЧА ПАНЧАНКІ (1917, Эстонія – 1995), народнага паэта Беларусі, ганаровага акадэміка НАН Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР (1981), Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Купалы (1968), Літаратурнай прэміі імя Я. Купалы (1959)

24 – 75 гадоў з дня нараджэння МІКАЛАЯ МАКСІМАВІЧА РАГАНОЎСКАГА (1942), вучонага-матэматыка, педагога, аўтара першага беларускага школьнага падручніка па матэматыцы, вучэбных дапаможнікаў для вышэйшай школы і навукова-метадычных дапаможнікаў для настаўнікаў, выдатніка адукацыі Беларусі

24 – 25 гадоў з часу адкрыцця ў г. Брэсце МАСТАЦКАЙ ГАЛЕРЭІ «БЕЛАРТ» (1992)

25 – 85 гадоў з дня нараджэння ПЕТРУСЯ (ПЯТРА МІХАЙЛАВІЧА) МАКАЛЯ (1932, Польшча – 1996), паэта, перакладчыка, драматурга, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Купалы (1984), Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова (1980)

27 – 95 гадоў з дня нараджэння АЛЕСЯ (АЛЯКСАНДРА ІВАНАВІЧА) МАХНАЧА (1922, Уздзенскі р-н – 2001), драматурга, празаіка, публіцыста, заслужанага работніка культуры Беларусі

31 – 95 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА МІКАЛАЕВІЧА ШЫЦІКА (1922, Шклоў – 2000), пісьменніка, журналіста, які працаваў у жанрах дэтэктыва, фантастыкі

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 549 разоў Апошняя змена Чацвер, 04 Красавік 2019 12:53