Аўторак, 22 Жнівень 2017 10:38

ВЕРАСЕНЬ 2017

135 гадоў з дня нараджэння МІХАІЛА СІЛУЯНАВІЧА КАХАНОВІЧА (1882, Баранавіцкі р-н – 1934), палітычнага дзеяча, педагога, першага дырэктара Віленскай беларускай гімназіі

1 – ДЗЕНЬ ВЕДАЎ

1 – 55 гадоў з часу адкрыцця ў г. Брэсце СШ № 18 (1962)

1 – 50 гадоў з часу адкрыцця ў г. Жабінцы МУЗЫЧНАЙ ШКОЛЫ (1967)

1 – 45 гадоў з часу адкрыцця ў г. Брэсце СШ № 14 (1972)

1 – 35 гадоў з часу адкрыцця ў г. Брэсце СШ № 23 (1982)

1 – 30 гадоў з часу адкрыцця ў г. Брэсце СШ № 26 (1987)

1 – 30 гадоў з часу адкрыцця ў г. Брэсце СШ № 27 (1987)

1 – 30 гадоў з часу адкрыцця ў г. Брэсце ДЗІЦЯЧАЙ ХАРЭАГРАФІЧНАЙ ШКОЛЫ (зараз Дзіцячая харэаграфічная школа мастацтваў імя В. М. Пагодзіна; 1987)

3 – ДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВА (першая нядзеля верасня)

3 – 90 гадоў з дня нараджэння АЛЕСЯ (АЛЯКСАНДРА МІХАЙЛАВІЧА) АДАМОВІЧА (1927, Капыльскі р-н – 1994), пісьменніка, крытыка, літаратуразнаўца, грамадскага дзеяча, члена-карэспандэнта НАН Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа (1976), прэміі Міністэрства абароны СССР (1974)

4 – 85 гадоў з дня нараджэння СВЯТЛАНЫ ГЕОРГІЕЎНЫ ЯЎСЕЕВАЙ (1932, Узбекістан), паэтэсы, перакладчыцы, крытыка

6 – 225 гадоў з дня нараджэння ІВАНА ІВАНАВІЧА ГРЫГАРОВІЧА (1792, Слаўгарад – 1852), гісторыка, археографа і мовазнаўца, аўтара першага беларускага археаграфічнага зборніка «Беларускі архіў старажытных грамат»

7 – 185 гадоў з дня нараджэння ЛЮДВІКА ТЭАДОРАВІЧА НАРБУТА (1832, Воранаўскі р-н – 1863), аднаго з кіраўнікоў паўстання 1863–1864 гг. на Беларусі і ў Літве

8 – 25 гадоў з часу адкрыцця ПРАДСТАЎНІЦТВА ААН у РЭСПУБЛІЦЫ БЕЛАРУСЬ (Мінск; 1992)

10 – ДЗЕНЬ ТАНКІСТАЎ (другая нядзеля верасня)

10 – 55 гадоў з дня нараджэння МАРАТА КАЗІМІРАВІЧА ГРЫГОРЧЫКА (1962, Баранавіцк р-н), артыста оперы, заслужанага артыста Беларусі

11 – 110 гадоў з дня нараджэння СЯРГЕЯ ІВАНАВІЧА СІКОРСКАГА (1907, Бабруйск – 1960), аднаго з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху на Беларусі, камандзіра Брэсцкага партызанскага злучэння ў гады Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза (1944)

11 – 75 гадоў з часу расстрэлу нямецка-фашысцкімі захопнікамі 286 МІРНЫХ ЖЫХАРОЎ в. ДРАМЛЁВА (Жабінкаўскі р-н; 1942)

15 – ДЗЕНЬ БІБЛІЯТЭК РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

15 – 95 гадоў з часу заснавання НАЦЫЯНАЛЬНАЙ БІБЛІЯТЭКІ БЕЛАРУСІ (раней – Дзяржаўная бібліятэка БССР імя У. І. Леніна, Мінск; 1922)

15 – 95 гадоў з часу заснавання НАЦЫЯНАЛЬНАЙ КНІЖНАЙ ПАЛАТЫ БЕЛАРУСІ, навуковага цэнтра нацыянальнай бібліяграфіі і статыстыкі друку (Мінск; 1922)

16 – 65 гадоў з дня нараджэння ІВАНА АЛЯКСЕЕВІЧА ЧАРОТЫ (1952, Кобрынскі р-н), літаратуразнаўца, перакладчыка, крытыка, акадэміка Сербскай акадэміі навук і мастацтваў, Міжнароднай славянскай акадэміі навук, адукацыі, мастацтваў і культуры, лаўрэата прэміі «За духоўнае адраджэнне» (2003), Міжнароднай прэміі імя К. Астрожскага (Польшча, 1999), прэміі Саюза пісьменнікаў Сербіі (2000)

17 – 110 гадоў з дня нараджэння СЯРГЕЯ СЦЯПАНАВІЧА ДЗЯРГАЯ (1907, Мінск – 1980), паэта, перакладчыка, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Я. Купалы (1964)

17 – 105 гадоў з дня нараджэння МАКСІМА ТАНКА (сапр. ЯЎГЕН ІВАНАВІЧ СКУРКО; 1912, Мядзельскі р-н – 1995), народнага паэта Беларусі, грамадскага дзеяча, акадэміка НАН Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР (1948), Літаратурнай прэміі імя Я. Купалы (1959), Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Купалы (1966), Ленінскай прэміі (1978), Літаратурнай прэміі імя А. Фадзеева (1980)

17 – 95 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА АНДРЭЕВІЧА КАЛЕСНІКА (1922, Карэліцкі р-н – 1994), крытыка, літаратуразнаўца, празаіка, заслужанага работніка вышэйшай школы Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа (1980) і Літаратурнай прэміі імя І. Мележа (1994)

20 – ДЗЕНЬ МЫТНІКА

20 – 80 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСЕЯ КАНСТАНЦІНАВІЧА КАЎКІ (1937, Чэрвеньскі р-н), вучонага-гісторыка, літаратуразнаўца, грамадскага дзеяча

21 – 85 гадоў з дня нараджэння ДАІРА ФЁДАРАВІЧА СЛАЎКОВІЧА (1932, Мінск – 2010), пісьменніка, выдатніка культуры СССР

23 – 80 гадоў з дня нараджэння АЛЕНЫ ГЕОРГІЕЎНЫ ЭЛЬЯШЭВІЧ (1937, Пінск), прафесара, вучонага ў галіне фармацэўтычных навук, выдатніка аховы здароўя Беларусі

23 – 75 гадоў з часу знішчэння гітлераўцамі разам з жыхарамі в. БОРКІ, ЗАБАЛАЦЦЕ (Маларыцкі р-н; 1942)

23 – 75 гадоў з часу расстрэлу фашыстамі ВЫХАВАНЦАЎ ДЗІЦЯЧАГА ДОМА ў г. п. Дамачава (Брэсцкі р-н; 1942)

24 – ДЗЕНЬ МАШЫНАБУДАЎНІКА (апошняя нядзеля верасня)

26 – 160 гадоў з дня нараджэння ПЛАТОНА МІКАЛАЕВІЧА ЖУКОВІЧА (1857, Пружаны – 1919), прафесара, вучонага-гісторыка, педагога, члена-карэспандэнта Расійскай АН

27 – 100 гадоў з дня нараджэння МІКАЛАЯ ІВАНАВІЧА ДАЛЖАНСКАГА (1917, Расія – 2011), палкоўніка Савецкай Арміі, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза (1944)

27 – 65 гадоў з дня нараджэння АЛЕСЯ (АЛЯКСАНДРА КАНСТАНЦІНАВІЧА) КАЖАДУБА (1952, Ганцавічы), пісьменніка, празаіка, лаўрэата Міжнароднай прэміі ў галіне літаратуры і мастацтва імя М. А. Шолахава (2006)

28 – 65 гадоў з дня нараджэння ЯЎГЕНА ВІКТАРАВІЧА КЛІМАКОВА (1952, Расія), дзеяча тэатра лялек, дырэктара Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек, заслужанага дзеяча культуры Беларусі

30 – 125 гадоў з дня нараджэння ЗОСЬКІ ВЕРАС (сапр. ЛЮДВІКА АНТОНАЎНА СІВІЦКАЯ, ВОЙЦІК; 1892, Украіна – 1991), пісьменніцы, публіцыста, мемуарыста, выдаўца, грамадска-культурнага дзеяча

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1796 разоў Апошняя змена Панядзелак, 15 Красавік 2019 12:37