Аўторак, 21 Лістапад 2017 10:27

СНЕЖАНЬ 2017

100 гадоў з дня нараджэння МІКОЛЫ (МІКАЛАЯ МІКАЛАЕВІЧА) СУРНАЧОВА (1917, Рагачоўскі р-н – 1945), паэта, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны

95 гадоў з пачатку выхаду ў свет штомесячнага літаратурна-мастацкага і грамадска-палітычнага часопіса «ПОЛЫМЯ» (Мінск; 1922)

2 – 405 гадоў з дня нараджэння ЯНУША РАДЗІВІЛА (1612, Літва – 1655), дзяржаўнага і ваеннага дзеяча ВКЛ, ініцыятара заключэння Кейданскай уніі 1655 г.

2 – 115 гадоў з дня нараджэння АНАТОЛЯ ВОЛЬНАГА (сапр. АНАТОЛЬ ІЎСЦІНАВІЧ АЖГІРЭЙ; 1902, Пухавіцкі р-н – 1937), пісьменніка, сцэнарыста, кінадраматурга, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі

2 – 100 гадоў з часу заключэння ПАГАДНЕННЯ АБ ЧАСОВЫМ СПЫНЕННІ ВАЕННЫХ ДЗЕЯННЯЎ паміж Савецкай Расіяй і дзяржавамі германскага боку (Брэст-Літоўск; 1917)

3 – ДЗЕНЬ СТРАХАВЫХ РАБОТНІКАЎ

3 – ДЗЕНЬ ЮРЫСТА (першая нядзеля снежня)

4 – 105 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСЕЯ СЦЯПАНАВІЧА РУСЕЦКАГА (сапр. БУРДЗЯЛЁЎ; 1912, Касцюковіцкі р-н – 2000), паэта, перакладчыка, заслужанага работніка культуры Беларусі, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова (1981)

5 – 70 гадоў з дня нараджэння АЛЕСЯ (АЛЯКСАНДРА СЦЯПАНАВІЧА) РАЗАНАВА (1947, Бярозаўскі р-н), паэта, перакладчыка, эсэіста, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Купалы (1990), прэміі Гэрдэра (2003)

7 – 35 гадоў з часу арганізацыі БРЭСЦКАГА АБЛАСНОГА АГРАПРАМЫСЛОВАГА АБ’ЯДНАННЯ (1982)

9 – 100 гадоў з пачатку ПЕРАМОЎ АБ МІРЫ паміж урадамі РСФСР і Германіі (Брэсцкая крэпасць, Белы палац; 1917)

10 – 165 гадоў з дня нараджэння ВАНДАЛІНА АЛЯКСАНДРАВІЧА ШУКЕВІЧА (1852, Воранаўскі р-н – 1919), археолага, антраполага, краязнаўца і этнографа, аднаго з заснавальнікаў навуковай археалогіі заходніх зямель Беларусі, члена-карэспандэнта Кракаўскай АН

15 – 65 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІСЛАВА ЯКАЎЛЕВІЧА РУБАНАВА (1952, Слаўгарадскі р-н – 1994), пісьменніка, лаўрэата Літаратурнай прэміі Саюза пісьменнікаў Беларусі імя І. Мележа (1990)

15 – 50 гадоў з дня нараджэння ІРЫНЫ УЛАДЗІМІРАЎНЫ АСТАПЧУК (1967, Пружанскі р-н), паэтэсы, педагога

16 – 80 гадоў з дня нараджэння ВІКТАРА ВАСІЛЬЕВІЧА ЛЮКЕВІЧА (1937, Пружанскі р-н), даследчыка літаратуры, кандыдата філалагічных навук, узнагароджанага нагрудным знакам «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (1998)

17 – ДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАГА КІНО

18 – 75 гадоў з дня нараджэння МІКАЛАЯ АЛЯКСАНДРАВІЧА ЛАЎРОВІЧА (1942, Навагрудскі р-н), паэта

20 – ДЗЕНЬ СУПРАЦОЎНІКА ОРГАНАЎ ДЗЯРЖАЎНАЙ БЯСПЕКІ

20 – 55 гадоў з дня нараджэння АНДРЭЯ УЛАДЗІМІРАВІЧА СКАРЫНКІНА (1962, Мінск), паэта, члена-карэспандэнта Міжнароднай Кірыла-Мяфодзіеўскай акадэміі славянскай асветы, першага стыпендыята фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі (1996), лаўрэата прэміі «Залаты Купідон» (2007)

22 – ДЗЕНЬ ЭНЕРГЕТЫКА

22 – 95 гадоў з дня нараджэння АЛЕНЫ СЯМЁНАЎНЫ ВАСІЛЕВІЧ (1922, Слуцкі р-н), пісьменніцы, заслужанага работніка культуры Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1976), кавалера ордэна «Знак Пашаны»

22 – 75 гадоў з часу знішчэння гітлераўцамі в. АРОЛ (Кобрынскі р-н; 1942)

23 – 100 гадоў з дня нараджэння РЫГОРА АРКАДЗЬЕВІЧА ТАКУЕВА (1917, Расія – 1995), спартсмена, удзельніка партызанскага руху ў Палескай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза (1944)

25 – РАСТВО ХРЫСТОВА (каталіцкае Раство)

25 – 100 гадоў з дня нараджэння МІКАЛАЯ РЫГОРАВІЧА МАКАРАВА (1917, Расія – 1974), палкоўніка, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза (1945)

26 – 80 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА ВАСІЛЬЕВІЧА ГНІЛАМЁДАВА (1937, Камянецкі р-н), пісьменніка, крытыка, літаратуразнаўца, акадэміка НАН Беларусі, лаўрэата літаратурнай прэміі імя У. Калесніка (1996), прэміі НАН Беларусі (2005), кавалера ордэна Францыска Скарыны (2009)

27 – 155 гадоў з пачатку дзеяння БЕЛАРУСКАЙ ЧЫГУНКІ, сеткі чыгуначных ліній і сродкаў іх эксплуатацыі на тэрыторыі Беларусі (1862)

29 – 35 гадоў з часу арганізацыі САЎГАСА-КАМБІНАТА «БЕЛАВЕЖСКІ», аднаго з вядучых прадпрыемстваў па вытворчасці мясапрадуктаў у Брэсцкай вобласці (зараз ААТ «Белавежскі»; 1982)

Чытаць 686 разоў Апошняя змена Чацвер, 04 Красавік 2019 14:51