Панядзелак, 26 Люты 2018 09:15

САКАВІК 2018

1 – 370 гадоў з дня нараджэння ЯНА АНТОНІЯ ПАШАКОЎСКАГА (1648–1757), выдаўца, педагога, гісторыка, тэолага ВКЛ

1 – 90 гадоў з дня нараджэння ЗОІ ВАСІЛЬЕЎНЫ АСМАЛОЎСКАЙ (1928, г. Орша – 2012), актрысы, заслужанай артысткі Беларусі

1 – 80 гадоў з дня нараджэння ЮРЫЯ ПЯТРОВІЧА СЕРГІЕНКІ (1938, Хойніцкі р-н), мастака 

2 – 100 гадоў з дня нараджэння АЛЕСЯ БАЧЫЛЫ (АЛЯКСАНДРА МІКАЛАЕВІЧА; 1918, Пухавіцкі р-н – 1983), паэта, драматурга, перакладчыка, заслужанага дзеяча культуры Беларусі, кавалера ордэнаў «Знак пашаны», Дружбы народаў і інш. 

2 – 65 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА МАКСІМАВІЧА ЦЫРКУНОВА (1953, г. п. Целяханы), вучонага ў галіне інфекцыйных хвароб, выдатніка аховы здароўя Беларусі

3 – 100 гадоў з часу падпісання БРЭСЦКАГА МІРА (г. Брэст-Літоўск; 1918), мірнага дагавора Савецкай Расіі з Германіяй, Аўстра-Венгрыяй, Балгарыяй, Турцыяй 

3 – 75 гадоў з дня нараджэння АЛЕГА СЦЯПАНАВІЧА КОВАЛЯ (1943–2007), балетмайстра, рэжысёра, заслужанага дзеяча культуры Беларусі

4 – ДЗЕНЬ МІЛІЦЫІ

4 – 275 гадоў з дня нараджэння ГЕРАНІМА ЯНУША САНГУШКІ (1743–1812), дзяржаўнага і ваеннага дзеяча ВКЛ, генерал-маёра кароннага войска, генерал-паручніка войска ВКЛ, удзельніка паўстання 1794 г.

4 – 110 гадоў з дня нараджэння ЯНКІ ШАРАХОЎСКАГА (ІВАНА ЗАХАРАВІЧА; 1908, г. п. Бялынічы – 1973), пісьменніка, літаратуразнаўца, крытыка

5 – 30 гадоў з часу стварэння «БЕЛКАНЦЭРТА», дзяржаўнай арганізацыі, адасобленага структурнага падраздзялення ў складзе Беларускай дзяржаўнай філармоніі (г. Мінск; 1988) 

5 – 25 гадоў з часу ўтварэння НАЦЫЯНАЛЬНАЙ АВІЯКАМПАНІІ «БЕЛАВІЯ» (1993), РУП, лідара пасажырскіх перавозак у Рэспубліцы Беларусь

5 – 120 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА МАЦВЕЕВІЧА ШАХРАЯ (1898–1979), расійскага і беларускага опернага рэжысёра і спевака, заслужанага артыста Беларусі, заслужанага дзеяча мастацтваў Кыргызстана

7 – 75 гадоў з дня нараджэння АЛЫ КАНСТАНЦІНАЎНЫ КАБАКОВІЧ (КАБАКОВІЧ-ТЫЧЫНА; 1943, Драгічынскі р-н – 1985), літаратуразнаўца, паэтэсы, перакладчыка

7 – 65 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА УЛАДЗІМІРАВІЧА КОЖУХА (1953, г. Драгічын – 2017), жывапісца, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, лаўрэата прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (1992)

8 – ДЗЕНЬ ЖАНЧЫН

8 – 100 гадоў з дня нараджэння МІКОЛЫ ТКАЧОВА (МІКАЛАЯ ГАЎРЫЛАВІЧА; 1918, Краснапольскі р-н – 1979), пісьменніка

9 – 135 гадоў з дня нараджэння ФРАНЦІШКА КАРОЛЕВІЧА АЛЯХНОВІЧА (1883, г. Вільня – 1944), драматурга, публіцыста, празаіка, тэатральнага дзеяча

9 – 110 гадоў з дня нараджэння МІКАЛАЯ ВАСІЛЬЕВІЧА ДРАНЬКО (1908, г. п. Давыд-Гарадок – 1986), спартсмена і трэнера, першага беларускага ўдзельніка ІХ Алімпійскіх гульняў (1928), першага заслужанага трэнера БССР па веласіпедным спорце

10 – 350 гадоў з дня нараджэння ЕЖЫ ЮЗАФА РАДЗІВІЛА (1668–1689), дзяржаўнага дзеяча ВКЛ, ураджэнца Брэсцкага ваяводства

11 – 80 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА АЛЯКСАНДРАВІЧА ГІЛЕПА (1938, Капыльскі р-н), гісторыка, краязнаўца, дзяржаўнага дзеяча Беларусі, лаўрэата прэміі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры (2015) 

12 – 150 гадоў з дня нараджэння ПАНЦЕЛЯЙМОНА МІКАЛАЕВІЧА ЛЕПЯШЫНСКАГА (1868, Касцюковіцкі р-н – 1944), дзеяча рэвалюцыйнага руху, публіцыста, пісьменніка, педагога

12 – 100 гадоў з дня нараджэння ЭДУАРДА СТАНІСЛАВАВІЧА ВАЛАСЕВІЧА (1918, г. Магілёў – 1997), паэта-байкапісца, заслужанага работніка культуры Беларусі

13 – 165 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА ВАСІЛЬЕВІЧА КАЧАНОЎСКАГА (1853, Драгічынскі р-н – 1901), вучонага-славіста, гісторыка

13 – 120 гадоў з часу правядзення І З’ЕЗДА РСДРП (г. Мінск; 1898)

14 – 70 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСАНДРА МІКІТАВІЧА ЧУМАКОВА (1948, г. Пінск), вучонага-фізіка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі

15 – 95 гадоў з часу адкрыцця ДОМА-МУЗЕЯ І З’ЕЗДА РСДРП, філіяла Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (г. Мінск; 1923)

15 – ДЗЕНЬ КАНСТЫТУЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

15 – 150 гадоў з дня нараджэння ЯЎГЕНА АЛЯКСАНДРАВІЧА ЛЯЦКАГА (1868, г. Мінск – 1942), гісторыка рускай літаратуры, даследчыка беларускага фальклору і этнаграфіі

15 – 80 гадоў з дня нараджэння ГАЛІНЫ МІКАЛАЕЎНЫ МАЛАЖАЙ (1938, Брэсцкі р-н – 2005), мовазнаўца, даследчыцы праблем культуры мовы і маўлення, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі адукацыі Беларусі

15 – 55 гадоў з пачатку будаўніцтва БРЭСЦКАГА ЗАВОДА ЭЛЕКТРАВЫМЯРАЛЬНЫХ ПРЫБОРАЎ І СТАНОЧНАГА АБСТАЛЯВАННЯ (сучас. – ААТ «Брэсцкі электрамеханічны завод»; 1963)

16 – 25 гадоў з часу адкрыцця для наведвальнікаў ІВАЦЭВІЦКАГА ГІСТОРЫКА-КРАЯЗНАЎЧАГА МУЗЕЯ (1993)

17 – 70 гадоў з дня нараджэння ЮРЫЯ АНДРЭЕВІЧА ЛАБЫНЦАВА (1948), расійскага літаратуразнаўца, кнігазнаўца, гісторыка культуры, даследчыка гісторыі, культуры і літаратуры Беларусі

18 – 100 гадоў з дня нараджэння ПАЎЛЮКА ПРАНУЗЫ (ПАЎЛА КУЗЬМІЧА; 1918, Добрушскі р-н – 2007), паэта

19 ці 25 – 250 гадоў з дня нараджэння АДАМА ХРАПТОВІЧА (1768, Навагрудскі пав. – 1844), асветніка, мецэната, дзяржаўнага дзеяча, удзельніка паўстання 1794 г.

20 – 65 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА ПЯТРОВІЧА БУТРАМЕЕВА (1953, Дрыбінскі р-н), пісьменніка, драматурга 

20 – 120 гадоў з дня нараджэння ІОСІФА КАРЛАВІЧА ЗДАНОВІЧА (1898, Бярозаўскі р-н – ?), беларускага і рускага музыказнаўца, фалькларыста

21 – 80 гадоў з дня нараджэння ГЕОРГІЯ КАНСТАНЦІНАВІЧА НЕДЗЬВЕДЗЯ (1938, г. Пінск), вучонага ў галіне неўрапаталогіі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1994)

23 – 70 гадоў з дня нараджэння ГЕНАДЗЯ ПЯТРОВІЧА ПАШКОВА (1948, Чашніцкі р-н), паэта, перакладчыка, публіцыста, члена-карэспандэнта Міжнароднай Славянскай Акадэміі навук, адукацыі, мастацтваў і культуры, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1980), Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1998)

24 – 110 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСЕЯ КАНСТАНЦІНАВІЧА ГЛЕБАВА (1908–1968), скульптара, народнага мастака Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1976)

24 – 90 гадоў з часу заснавання ГОМЕЛЬСКАЙ АБЛАСНОЙ УНІВЕРСАЛЬНАЙ БІБЛІЯТЭКІ імя У. І. ЛЕНІНА (1928)

25 – 90 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА ЛЬВОВІЧА МЕХАВА (НЯХАМКІНА; 1928, г. Рагачоў – 2017), пісьменніка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1986) 

26 – 100 гадоў з дня нараджэння ВІКТАРА АЛЯКСАНДРАВІЧА КАРАСЁВА (1918–1991), удзельніка партызанскага руху на Беларусі, вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Героя Савецкага Саюза (1944), кавалера ордэна Леніна (двойчы)

28 – 80 гадоў з дня нараджэння СЯРГЕЯ ІВАНАВІЧА ЛЕАНОВІЧА (1938, Баранавіцкі р-н), вучонага ў галіне клінічнай хірургіі, заслужанага ўрача Беларусі, кавалера ордэна Пашаны

28 – 60 гадоў з часу ўтварэння ПАСТАЯННАГА ПРАДСТАЎНІЦТВА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ ПРЫ ААН (1958), замежнага дыпламатычнага органа знешніх зносін беларускай дзяржавы, які прадстаўляе інтарэсы Рэспублікі Беларусь у ААН

30 – 95 гадоў з часу заснавання ВЯРХОЎНАГА СУДА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ, вышэйшага судовага органа Рэспублікі Беларусь (1923)

30 – 20 гадоў з часу заснавання «САНТА-БРЭМАР» беларуска-германскага сумеснага прадпрыемства, лаўрэата Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці (2012) (г. Брэст; 1998)

30 – 100 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСЕЯ ГАЎРЫЛАВІЧА КАЧАТКОВА (1918–1942), удзельніка партызанскага руху ў Вялікую Айчынную вайну, Героя Савецкага Саюза

Чытаць 525 разоў Апошняя змена Панядзелак, 15 Красавік 2019 12:50