Серада, 18 Ліпень 2018 10:32

ЖНІВЕНЬ 2018

1 – 95 гадоў з дня нараджэння МІКОЛЫ ГРЫНЧЫКА (МІКАЛАЯ МІХАЙЛАВІЧА; 1923, Івацэвіцкі р-н – 1999), літаратуразнаўца, крытыка, фалькларыста, педагога, даследчыка, заслужанага дзеяча навукі Беларусі

1 – 70 гадоў з дня нараджэння НІНЫ ІВАНАЎНЫ КУНГУРАВАЙ (1948, г. Брэст), вучонага-эканаміста, сацыёлага, акадэміка Беларускай акадэміі сацыяльных навук

1 – 70 гадоў з дня нараджэння ВОЛЬГІ АНАТОЛЬЕЎНЫ САБАЛЕЎСКАЙ (1948, Мінскі р-н), спецыяліста ў галіне бібліятэказнаўства, лаўрэата спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (1999)

2 – ДЗЕНЬ ДЭСАНТНІКАЎ

5 (першая нядзеля жніўня) – ДЗЕНЬ ЧЫГУНАЧНІКА 

5 – 50 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСЕЯ АЛЯКСЕЕВІЧА ПАЎЛЮЧУКА (1968, г. Віцебск), скульптара, аўтара шэрага манументальных твораў у г. Брэсце і вобласці, у т. л. помніка 1000-годдзю Брэста

6 – 80 гадоў з дня нараджэння ІГАРА МІХАЙЛАВІЧА ЛУЧАНКА (1938, г. Мінск), кампазітара, народнага артыста Беларусі і СССР, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі і Польшчы, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1969), прэміі Усесаюзнага Ленінскага камсамола (1972), Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1976), спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2007), кавалера ордэнаў «Знак Пашаны», Дружбы народаў, Ф. Скарыны, ордэна Айчыны І ступені (2014) 

7 – 60 гадоў з дня нараджэння ВІКТАРА СЯРГЕЕВІЧА МАНАЕВА (1958, г. Мінск), акцёра, народнага артыста Беларусі, лаўрэата прэміі Ленінскага камсомола Беларусі (1984), Дзяржаўнай прэміі СССР (1985), Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1992, 2012)

9 – 80 гадоў з дня нараджэння АЛЫ СЯМЁНАВАЙ (АЛЬБІНЫ ІВАНАЎНЫ; 1938), крытыка, пісьменніка, публіцыста

9 – 60 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІСЛАВА ПАЎЛАВІЧА ПАДПАЛАВА (1958, Кобрынскі р-н), вучонага ў галіне клінічнай медыцыны, заслужанага дзеяча навукі Беларусі, выдатніка аховы здароўя

9 – 60 гадоў з часу адкрыцця ГРОДЗЕНСКАГА ДЗЯРЖАЎНАГА МЕДЫЦЫНСКАГА ЎНІВЕРСІТЭТА, УА, лаўрэата Прэміі Урада Рэспублікі Белаурусь за дасягненні ў галіне якасці 2011 года (1958)

10 – 140 гадоў з дня нараджэння ЕЎСЦІГНЕЯ АФІНАГЕНАВІЧА МІРОВІЧА (ДУНАЕВА; 1878–1952), рэжысёра, драматурга, педагога, аднаго са стваральнікаў беларускага савецкага тэатра, народнага артыста Беларусі

11 – 125 гадоў з дня нараджэння ЭДМУНДА СІГІЗМУНДАВІЧА РУСЕЦКАГА (1893, Мінскі р-н – 1938), дзяржаўнага дзеяча БССР, удзельніка Першай сусветнай і грамадзянскай войнаў, правадзейнага члена Інбелкульта

12 (другая нядзеля жніўня) – ДЗЕНЬ БУДАЎНІКА

12 – 75 гадоў з дня нараджэння МІХАІЛА СТАНІСЛАВАВІЧА КАВАЛЬЧЫКА (1943, Баранавіцкі р-н), рэжысёра, заслужанага дзеяча мастацтваў Расіі

13 – 105 гадоў з дня нараджэння АНАТОЛЯ ВАСІЛЬЕВІЧА БАГАТЫРОВА (1913, г. Віцебск – 2003), кампазітара, педагога, народнага артыста Беларусі, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР (1941), Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1969)

15 – 60 гадоў з дня нараджэння ЛЮДМІЛЫ ФЁДАРАЎНЫ МАЖЭЙКА (1958, Драгічынскі р-н), вучонага ў галіне акушэрства і гінекалогіі, педагога, выдатніка аховы здароўя Беларусі, выдатніка адукацыі Беларусі

16 – 120 гадоў з дня нараджэння МАЙСЕЯ КАЛІНІКАВІЧА ЮСКАЎЦА (1898, Драгічынскі р-н – 1969), вучонага ў галіне мікрабіялогіі, эпізааталогіі і імуналогіі, акадэміка НАН Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі, кавалера ордэнаў Леніна (1954) і «Знак Пашаны»  (1958, 1968)

16 – 105 гадоў з дня нараджэння МЕНАХЕМА БЕГІНА (1913, г. Брэст – 1992), палітычнага дзеяча Ізраіля, лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру (1978)

16 – 90 гадоў з дня нараджэння БРАНІСЛАВА ПЯТРОВІЧА СПРЫНЧАНА (1928), паэта, перакладчыка

17 – 90 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА ІВАНАВІЧА МАЦВЕЕНКІ (1928, г. Мінск), паэта, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Я. Маўра (1996)

18 – 95 гадоў з часу стварэння «БПС-СБЕРБАНКА», ААТ, аднаго са старэйшых і буйнейшых банкаў Беларусі (1923)

19 (трэцяя нядзеля жніўня) – ДЗЕНЬ ВАЕННА-ПАВЕТРАНЫХ СІЛ

19 – 85 гадоў з часу адкрыцця ў г. Пружаны НАРОДНАГА ТЭАТРА (1933)

23 – ДЗЕНЬ РАБОТНІКАЎ ДЗЯРЖАЎНАЙ СТАТЫСТЫКІ

23 – 75 гадоў з дня нараджэння ТАДЭВУША ПЯТРОВІЧА ЮШКЕВІЧА (1943, г. п. Лагішын, Пінскі р-н), вучонага ў галіне спартыўнай педагогікі, заслужанага трэнера Беларусі

25 – 65 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА АЛЯКСЕЕВІЧА АРЛОВА (1953, г. Полацк), пісьменніка, сцэнарыста, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1986)

28 – 100 гадоў з дня нараджэння МІХАСЯ ПЯНКРАТА (МІХАІЛА МІХАЙЛАВІЧА; 1918, Чэрвеньскі р-н – 2001), пісьменніка

28 – 70 гадоў з дня нараджэння ТАЦЦЯНЫ ДЗМІТРЫЕЎНЫ ПЯСЕЦКАЙ (1948, Брэсцкая вобл.), мастака

29 – 95 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА МІХАЙЛАВІЧА КАЗБЯРУКА (1923, Беластоцкае ваяв. – 2016), літаратуразнаўца, крытыка, даследчыка беларускай літаратуры, беларуска-польскіх літаратурных сувязяў

30 – 90 гадоў з дня нараджэння ІРЫНЫ УЛАДЗІМІРАЎНЫ КЛІМАШЭЎСКАЙ (1928, г. Мінск), пісьменніка, крытыка

31 – 70 гадоў з дня нараджэння ВАСІЛЯ АЛЯКСАНДРАВІЧА ШЫРКО (1948, Уздзенскі р-н), пісьменніка, публіцыста, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя К. Каліноўскага (1998)

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1937 разоў Апошняя змена Панядзелак, 15 Красавік 2019 13:00