Панядзелак, 24 Верасень 2018 12:27

ВЕРАСЕНЬ 2018

1 – ДЗЕНЬ ВЕДАЎ

1 – 275 гадоў з дня нараджэння КАРАЛЯ АНТОНІ ЖЭРЫ (1743 – пасля 1798), беларускага і польскага пісьменніка, педагога

1 – 40 гадоў з часу заснавання ЛУНІНЕЦКАГА КРАЯЗНАЎЧАГА МУЗЕЯ (1978; адкрыты ў 1986)

1 – 40 гадоў з часу адкрыцця ў г. Высокае Камянецкага р-на ДЗІЦЯЧАЙ МУЗЫЧНАЙ ШКОЛЫ (1978)

2 (першая нядзеля верасня) – ДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВА 

5 – 300 гадоў з дня нараджэння АНТОНІ ТАДЭВУША ПШАЗДЗЕЦКАГА (1718–1772), дзяржаўнага дзеяча ВКЛ

5 – 100 гадоў з часу адкрыцця ў г. Брэсце ПОЛЬСКАЙ ДЗЯРЖАЎНАЙ ГІМНАЗІІ ІМЯ Р. ТРАЎГУТА (1918)

5 – 70 гадоў з дня нараджэння ВІКТАРА ГЕОРГІЕВІЧА ПІРСКАГА (1948, г. Лунінец), майстра спорту СССР, заслужанага трэнера Беларусі

8 – 80 гадоў з дня нараджэння АНАТОЛЯ СЯМЁНАВІЧА ГРАЧАНІКАВА (1938, Гомельскі р-н – 1991), паэта, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1984) і прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1974)

8 – 100 гадоў з дня нараджэння ГЕНАДЗЯ КАНСТАНЦІНАВІЧА НЯКРАСАВА (1918–1987), расійскага і беларускага акцёра, заслужанага артыста Беларусі

9 (другая нядзеля верасня) – ДЗЕНЬ ТАНКІСТАЎ 

10 – 65 гадоў з дня нараджэння ІВАНА ФЁДАРАВІЧА ШТЭЙНЕРА (1953, Столінскі р-н), літаратуразнаўца, крытыка, даследчыка, выдатніка адукацыі Беларусі, лаўрэата прэміі НАН Беларусі (2007) 

11 – 110 гадоў з дня нараджэння АНАТОЛЯ ЕМЯЛЬЯНАВІЧА ГОЛУБАВА (1908–1978), удзельніка вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, генерал-маёра авіяцыі, Героя Савецкага Саюза (1945)

12 – 175 гадоў з дня нараджэння ДЗМІТРЫЯ ГАЎРЫЛАВІЧА БУЛГАКОЎСКАГА (БУЛГАКАВА; 1843 – пасля 1918), этнографа, фалькларыста, краязнаўца

13 – 125 гадоў з дня нараджэння АНДРЭЯ МРЫЯ (АНДРЭЯ АНТОНАВІЧА ШАШАЛЕВІЧА; 1893, Краснапольскі р-н – 1943), пісьменніка, аўтара нарысаў, апавяданняў

14 – 80 гадоў з дня нараджэння ЛЕАНІДА КІРЭЕВІЧА ЛЕВАНОВІЧА (ЛЯВОНАВА; 1938, Касцюковіцкі р-н), пісьменніка, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя І. Мележа (1999), прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (2005)

15 – ДЗЕНЬ БІБЛІЯТЭК РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ (з 2001 г.)

15 – 120 гадоў з дня нараджэння МІКАЛАЯ АЛЯКСАНДРАВІЧА КАВЯЗІНА (1898, г. Жлобін – 1950), рэжысёра, педагога, мастака, тэатральнага дзеяча, заслужанага артыста Беларусі

16 – 80 гадоў з дня нараджэння ВІКТАРА НІЧЫПАРАВІЧА ДАШУКА (1938, Хойніцкі р-н), кінарэжысёра, сцэнарыста, аператара, журналіста, народнага артыста Беларусі, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1976), Дзяржаўнай прэміі СССР (1985) 

16 – 50 гадоў з дня нараджэння ВЕНЬЯМІНА (свец. ВІТАЛЯ ІВАНАВІЧА ТУПЕКІ; 1968, г. Лунінец), святара, дзеяча Беларускай Праваслаўнай Царквы, епіскапа Барысаўскага і Мар’інагорскага, лаўрэата прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне»  (2015), узнагароджанага ордэнам Крыжа прападобнай Еўфрасінні Полацкай, ордэнам свяціцеля Кірылы Тураўскага

17 – 100 гадоў з дня нараджэння ЯКАВА ІОСІФАВІЧА КАЧАНА (1918, Калінкавіцкі р-н – 2012), журналіста, заслужанага дзеяча культуры Беларусі

18 – 105 гадоў з дня нараджэння ЛЕАНІДА ПАЎЛАВІЧА ВАЛЧЭЦКАГА (1913, Вілейскі р-н – 1991), тэатральнага дзеяча, дырэктара Брэсцкага абласнога драматычнага тэатра імя Ленінскага камсамола Беларусі (1951–1974), заслужанага дзеяча культуры Беларусі

20 – ДЗЕНЬ МЫТНІКА

20 – 75 гадоў з дня нараджэння НІНЫ ІОСІФАЎНЫ МАЦЯШ (1943, Бярозаўскі р-н – 2008), пісьменніцы, перакладчыцы, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова (1984)

21 – 100 гадоў з дня нараджэння ФЁДАРА МІХАЙЛАВІЧА ЯНКОЎСКАГА (1918, Глускі р-н – 1989), мовазнаўца, пісьменніка, фалькларыста, заснавальніка беларускай фразеалогіі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі

21 – 65 гадоў з часу заснавання ПРУЖАНСКАГА ДЗЯРЖАЎНАГА АГРАРНА-ТЭХНІЧНАГА КАЛЕДЖА (1953)

21 – 55 гадоў з часу прыняцця пастановы аб стварэнні выдавецтва «ВЫШЭЙШАЯ ШКОЛА» (г. Мінск; 1963)

22 – 115 гадоў з дня нараджэння ХВЯДОСА СЯРГЕЕВІЧА ШЫНКЛЕРА (1903, г. Заслаўе – 1942), пісьменніка

23 – 100 гадоў з дня нараджэння АРКАДЗЯ МАЎЗОНА (АРОНА ІОСІФАВІЧА МАЎШЭНЗОНА; 1918, г. Віцебск – 1977), тэатральнага і кінадраматурга

24 – 140 гадоў з дня нараджэння ЮЗАФА ЭДВАРДА ПУЗЫНЫ (1878, Камянецкі р-н – 1949), гісторыка, пісьменніка

24 – 125 гадоў з дня нараджэння ПАЎЛІНЫ ВІКЕНЦЬЕЎНЫ МЯДЗЁЛКІ (ВІНЦЭНТАЎНЫ; 1893, Мядзельскі р-н – 1974), заслужанага дзеяча культуры Беларусі, адной з першых выканаўцаў ролі Паўлінкі ў аднаіменнай камедыі Я. Купалы

24 – 60 гадоў з дня нараджэння СЯРГЕЯ МІКАЛАЕВІЧА ЧЫГРЫНА (1958, Слонімскі р-н), краязнаўца, паэта, журналіста, перакладчыка

25 – 105 гадоў з дня нараджэння СЯРГЕЯ ІВАНАВІЧА ГРАХОЎСКАГА (1913–2002), пісьменніка, перакладчыка, заслужанага работніка культуры Беларусі, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова (1983), Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1992)

26 – 85 гадоў з дня нараджэння ПАЎЛЫ ПЯТРОЎНЫ УКРАІНЕЦ (1933, Столінскі р-н), гісторыка, палітолага, сацыёлага, выдатніка адукацыі Беларусі, лаўрэата прэміі імя У. І. Пічэты БДУ (2009) 

26 – 65 гадоў з дня нараджэння ЛЮБОВІ МІКАЛАЕЎНЫ КРАСЕЎСКАЙ (1953, Расія), беларускай рускамоўнай паэтэсы

27 – 485 гадоў з дня нараджэння СТАФАНА БАТОРЫЯ (СТЭФАНА; 1533–1586), дзяржаўнага дзеяча, палкаводца, князя трансільванскага, вялікага князя ВКЛ і караля Польскага 

27 – 115 гадоў з дня нараджэння ВЕРЫ ЗАХАРАЎНЫ ХАРУЖАЙ (1903, Бабруйск – 1942), дзеяча рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, Героя Савецкага Саюза (1960), публіцыста

29 – 195 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІСЛАВА СЫРАКОМЛІ (ЛЮДВІКА ФРАНЦІШКА УЛАДЗІСЛАВА КАНДРАТОВІЧА; 1823, Любанскі р-н – 1862), польскага і беларускага паэта, перакладчыка, крытыка, краязнаўца

29 – 110 гадоў з дня нараджэння ПЯТРА ЮЛЬЯНАВІЧА КОРБУТА (1908, г. Пінск – 1944), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза (1944)

30 (апошняя нядзеля верасня) – ДЗЕНЬ МАШЫНАБУДАЎНІКА

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1852 разоў Апошняя змена Чацвер, 04 Красавік 2019 15:39