Панядзелак, 24 Верасень 2018 12:41

КАСТРЫЧНІК 2018

85 гадоў з пачатку выхаду «GAZETA POLESKA», якую выдавала Брэсцкае аддзяленне BBWR (1933)

30 гадоў з часу стварэння ДЗЯРЖАЎНАГА КАМЕРНАГА ХОРУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ (г. Мінск; 1988)

1 – ДЗЕНЬ ПАЖЫЛЫХ ЛЮДЗЕЙ

1 – 90 гадоў з дня нараджэння ВІТАЛЯ СЦЯПАНАВІЧА РАКУЦЯ (1928, Ляхавіцкі р-н – 2012), вучонага ў галіне акушэрства і гінекалогіі, педагога, выдатніка аховы здароўя

1 – 70 гадоў з дня нараджэння МІКАЛАЯ МІКАЛАЕВІЧА СЕРДЗЮКОВА (1948, Чачэрскі р-н), пісьменніка

1 – 30 гадоў з часу адкрыцця ў г. Брэсце, па вул. К. Маркса, 64, ДЗІЦЯЧАЙ СТАМАТАЛАГІЧНАЙ ПАЛІКЛІНІКІ (1988) 

2 – 100 гадоў з дня нараджэння СЯРГЕЯ МІХАЙЛАВІЧА ГРАБЕНШЧЫКОВА (1918–1987), балетмайстра, педагога, заслужанага дзеяча культуры Беларусі

2 – 605 гадоў з часу юрыдычнага замацавання ГАРАДЗЕЛЬСКАЙ УНІІ, саюза ВКЛ з Каралеўствам Польскім (1413)

3 – 560 гадоў з дня нараджэння КАЗІМІРА (СВЯТОГА КАЗІМІРА; 1458–1484), дзяржаўнага і рэлігійнага дзеяча Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага, святога Рымска-Каталіцкага касцёла

6 – ДЗЕНЬ АРХІВІСТА 

6 – 120 гадоў з дня нараджэння ІВАНА РАМАНАВІЧА ВАЛОШКІ (1898–1966), удзельніка рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны

6 – 80 гадоў з дня нараджэння МІКАЛАЯ ВАСІЛЬЕВІЧА КУЗНЯЦОВА (1938), вучонага-гісторыка, даследчыка пытанняў гісторыі і паліталогіі Беларусі, паэта-лірыка

7 (першая нядзеля кастрычніка) – ДЗЕНЬ НАСТАЎНІКА 

7 – 230 гадоў з дня нараджэння ІВАНА ІВАНАВІЧА НАСОВІЧА (1788, Чавускі р-н – 1877), мовазнаўца-лексікографа, фалькларыста, этнографа, складальніка першага гістарычнага слоўніка беларускай мовы 

7 – 80 гадоў з дня нараджэння ВАЛЯНЦІНА УЛАДЗІМІРАВІЧА БЛАКІТА (БОЛТАЧА; 1938, Шчучынскі р-н – 2007), пісьменніка, галоўнага рэдактара часопіса «Вожык» (1987–2000)

9 – 120 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСАНДРА ВАСІЛЬЕВІЧА ПЕТРУШЭЎСКАГА (1898, г. Лунінец – 1976), ваеннага дзеяча, генерал-палкоўніка, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза (1944)

11 – 120 гадоў з дня нараджэння ХАРЫТОНА СЦЯПАНАВІЧА ГАРАГЛЯДА (1898, Столінскі р-н – 1985), вучонага ў галіне агульнай і санітарнай ветэрынарыі, акадэміка НАН Беларусі, Акадэміі сельскагаспадарчых навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі

11 – 105 гадоў з дня нараджэння ЭДЗІ АГНЯЦВЕТ (ЭДЗІ СЯМЁНАЎНЫ КАГАН; 1913, г. Мінск – 2000), паэтэсы, кавалера ордэна «Знак Пашаны» 

12 – 70 гадоў з дня нараджэння ЛЮБОВІ АЛЯКСАНДРАЎНЫ ФІЛІМОНАВАЙ (1948, г. Мінск), пісьменніцы

13 – 245 гадоў з дня нараджэння ЛУКАША ІОСІФАВІЧА ГАЛАМБЁЎСКАГА (1773, Пінскі р-н – 1849), польскага гісторыка, этнографа, архівіста

13 – 120 гадоў з дня нараджэння ЯЗЭПА НАРЦЫЗАВІЧА ДРАЗДОВІЧА (1888, Глыбокскі р-н – 1954), мастака, скульптара, этнографа, фалькларыста, археолага, пісьменніка, аднаго з заснавальнікаў нацыянальнага гістарычнага жывапісу

14 (другая нядзеля кастрычніка) – ДЗЕНЬ РАБОТНІКАЎ КУЛЬТУРЫ 

14 – ДЗЕНЬ МАЦІ

15 – ДЗЕНЬ РАБОТНІКАЎ ФАРМАЦЭЎТЫЧНАЙ І МІКРАБІЯЛАГІЧНАЙ ПРАМЫСЛОВАСЦІ

16 – 100 гадоў з дня нараджэння АНДРЭЯ ФЯДОТАВІЧА ШЧУКІНА (1918–1987), удзельніка вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Героя Савецкага Саюза (1943)

17 – 80 гадоў з дня нараджэння ВЯЧАСЛАВА АЛЯКСЕЕВІЧА ТАРАСАВА (1938–1997), мастака, аўтара прац у сцэнаграфіі, станковай і кніжнай графіцы, жывапісе, мультыплікацыі

19 – 70 гадоў з часу заснавання БРЭСЦКАГА АБЛАСНОГА САВЕТА ПРАФСАЮЗАЎ (1948)

20 – 285 гадоў з дня нараджэння АДАМА ТАДЭВУША СТАНІСЛАВА НАРУШЭВІЧА (1733, Пінскі р-н – 1796), гісторыка, паэта, асветніка, перакладчыка, рэлігійнага дзеяча 

21 – 140 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА ІВАНАВІЧА ПІЧЭТЫ (1878–1947), гісторыка-славіста, першага рэктара БДУ, аднаго з арганізатараў Інбелкульта, акадэміка НАН Беларусі і АН СССР, заслужанага прафесара Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Узбекістана

22 – 100 гадоў з дня нараджэння АЛЕСЯ БАЖКО (АЛЯКСАНДРА ЦІМАФЕЕВІЧА; 1918, Карэліцкі р-н – 2009), пісьменніка, заслужанага работніка культуры Беларусі

23 – 195 гадоў з дня нараджэння АДАМА ПЛУГА (АНТОНІ АНТОНАВІЧА ПЯТКЕВІЧА; 1823, Слуцкі р-н – 1903), польскага і беларускага пісьменніка, публіцыста

24 – 275 гадоў з дня нараджэння РАФАЛА ЮЗАФА ЧАРВЯКОЎСКАГА (1743, Піншчына – 1816), вучонага-медыка, асветніка ў Рэчы Паспалітай у канцы ХVIII стагоддзя

25 – 100 гадоў з дня нараджэння ПЯТРА СІДАРАВІЧА ДУРЧЫНА (1918, г. Мазыр – 1997), мастака-графіка, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, аўтара шэрага карцін пра абарону Брэсцкай крэпасці

25 – 85 гадоў з дня нараджэння НІНЭЛЬ ІВАНАЎНЫ ШЧАСНАЙ (1933, г. Полацк – 2013), мастака, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі

27 (чацвёртая нядзеля кастрычніка) – ДЗЕНЬ АЎТАМАБІЛІСТА І ДАРОЖНІКА 

28 – 240 гадоў з дня нараджэння ЯКУБА ФАЛЬКОЎСКАГА (свец. ТАДЭВУША ШЫМАНА; 1778–1836), літаратуразнаўца, тэолага, педагога

28 – 50 гадоў з дня нараджэння ІНЫ УЛАДЗІМІРАЎНЫ АФАНАСЬЕВАЙ (1968, г. Магілёў), эстраднай спявачкі, заслужанай артысткі Беларусі

29 – 80 гадоў з дня нараджэння ЯНКІ САЛАМЕВІЧА (ІВАНА УЛАДЗІМІРАВІЧА; 1938, Слонімскі р-н – 2012), літаратуразнаўца, фалькларыста, краязнаўца, бібліёграфа, перакладчыка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1976)

29 – 75 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА АЛЯКСАНДРАВІЧА НАВУМОВІЧА (1943, Карэліцкі р-н), пісьменніка, літаратуразнаўца, крытыка, педагога, выдатніка адукацыі

30 – 75 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА ПАЎЛАВІЧА ВЯЛІЧКІ (1943, Пружанскі р-н), вучонага-філосафа, публіцыста, журналіста, заслужанага дзеяча культуры Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1998)

30 – 290 гадоў з дня нараджэння МАРЦІНА КАЗІМІРАВІЧА ПАЧОБУТ-АДЛЯНІЦКАГА (1728, Гродзенскі р-н – 1810), астранома, матэматыка, асветніка, члена-карэспандэнта Парыжскай АН, члена Каралеўскай АН у Лондане

31 – 90 гадоў з дня нараджэння МІКАЛАЯ ТРАФІМАВІЧА БЯСПАЛАВА (1928, Петрыкаўскі р-н – 1999), беларускага дзеяча аматарскага мастацтва, кампазітара, заслужанага дзеяча культуры Беларусі

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1823 разоў Апошняя змена Пятніца, 26 Красавік 2019 12:05