Чацвер, 04 Красавік 2019 11:06

КРАСАВІК 2019

155 гадоў з часу заснавання ВІЛЕНСКАЙ АРХЕАГРАФІЧНАЙ КАМІСІІ (Віленскай камісіі для разбору і выдання старажытных актаў), афіцыйнай навуковай установы, чые выданні з’яўляюцца важнай крыніцай вывучэння гісторыі, эканомікі, культуры Беларусі, гісторыі беларускай мовы (г. Вільня; 1864 – 1915)

55 гадоў з часу стварэння БЕЛАРУСКАГА ТАВАРЫСТВА ПА СУВЯЗЯХ З СУАЙЧЫННІКАМІ ЗА РУБЯЖОМ «РАДЗІМА» (г. Мінск; 1964), грамадскага аб’яднання

35 гадоў з пачатку правядзення Міжнароднага фестывалю музыкі «МІНСКАЯ ВЯСНА» (1984)

1 – 110 гадоў з дня нараджэння БРАНІСЛАВА СІЛЬВЕСТРАВІЧА СМОЛЬСКАГА (1909, г. Мінск – 2005), музыказнаўца, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі

1 – 100 гадоў з дня нараджэння РАІСЫ УЛАДЗІМІРАЎНЫ КУДРЭВІЧ (1919, г. Мінск – 2000), жывапісца, графіка, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, народнага мастака Беларусі

1 – 80 гадоў з дня нараджэння АНАТОЛЯ ТАРАСАВІЧА ФЕДАРУКА (1939, Брэсцкі р-н), вучонага ў галіне геабатанікі, лаўрэата спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2006)

2 – ДЗЕНЬ ЯДНАННЯ НАРОДАЎ БЕЛАРУСІ І РАСІІ

4 – 90 гадоў з дня нараджэння ВЯЧАСЛАВА МІКАЛАЕВІЧА МАРОЗАВА (1929 - 2002), журналіста, пісьменніка, заслужанага работніка культуры Беларусі

5 – 80 гадоў з дня нараджэння ЛЕАНІДА ВАСІЛЬЕВІЧА МАКАРЭВІЧА (1939, Івацэвіцкі р-н), заслужанага архітэктара Беларусі, лаўрэата прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» (2000)

6 – 115 гадоў з дня нараджэння МІКОЛЫ ХВЕДАРОВІЧА (МІКАЛАЯ ФЁДАРАВІЧА ЧАРНУШЭВІЧА; 1904, г. Капыль – 1981), паэта, празаіка, перакладчыка

10 – 75 гадоў з дня нараджэння РЫГОРА ПЯТРОВІЧА РЫЧАГОВА (1944, Столінскі р-н), вучонага ў галіне хірургіі, аўтара прац па хірургічнай гастраэнтэралогіі, агульнай хірургіі, малінвазійных тэхналогій, выдатніка аховы здароўя Беларусі

11 – 100 гадоў з дня нараджэння ДЗМІТРЫЯ МІКАЛАЕВІЧА СМОЛІЧА (1919 – 1987), опернага рэжысёра, народнага артыста Беларусі, Украіны і СССР, заслужанага дзеяча мастацтваў Грузіі і Расіі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Грузіі і Украіны

12 – 60 гадоў з дня нараджэння НАТАЛЛІ УЛАДЗІМІРАЎНЫ ПРЫСТУПА (1959, Пінскі р-н – 2006), пісьменніцы

17 – 120 гадоў з дня нараджэння ЛІДЗІІ ІВАНАЎНЫ РЖЭЦКАЙ (1899, г. Мінск – 1977), актрысы тэатра і кіно, народнай артысткі Беларусі і СССР, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР

18 – 205 гадоў з дня нараджэння ЯЎСТАФІЯ ПІЕВІЧА ТЫШКЕВІЧА (1814, г. Лагойск – 1873), гісторыка, археолага, этнографа, краязнаўца, музеязнаўца, аднаго з заснавальнікаў беларускай навуковай археалогіі, ганаровага члена Пецярбургскай і Стакгольмскай АН, Лонданскага археалагічнага інстытута, заснавальніка і старшыні Віленскай археаграфічнай камісіі

20 – 75 гадоў з дня нараджэння ЯЎГЕНА РЫГОРАВІЧА ЛЕЦКІ (1944, Навагрудскі р-н), пісьменніка, перакладчыка, літаратурнага крытыка, літаратуразнаўца, журналіста, аўтара сцэнарыяў шэрага дакументальных фільмаў

21 – ВЯЛІКДЗЕНЬ ПА КАЛЕНДАРЫ КАТАЛІЦКАЙ КАНФЕСІІ

21 – 85 гадоў з дня нараджэння АРКАДЗЯ ФЯДОСАВІЧА РЫЛЮКА (1934, Драгічынскі р-н – 2014), вучонага ў галіне хірургіі, доктара медыцынскіх навук, выдатніка аховы здароўя Беларусі

25 – 115 гадоў з дня нараджэння ВАСІЛЯ ВАСІЛЬЕВІЧА БАРЫСЕНКІ (1904, г. Барысаў – 1984), літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа (1980)

26 – ДЗЕНЬ ЧАРНОБЫЛЬСКАЙ ТРАГЕДЫІ (1986)

26 – 120 гадоў з дня нараджэння ІЛЬІ ДАНІЛАВІЧА ГУРСКАГА (1899, Уздзенскі р-н – 1972), пісьменніка, драматурга, заслужанага дзеяча культуры Беларусі

28 – ВЯЛІКДЗЕНЬ  ПА КАЛЕНДАРЫ ПРАВАСЛАЎНАЙ КАНФЕСІІ

28 – 180 гадоў з дня нараджэння МСЦІСЛАВА АДАМАВІЧА КАМІНСКАГА (1839, Віленская губ. – 1868), літаратара, этнографа, фалькларыста і публіцыста, які зрабіў адну з першых спроб навуковай класіфікацыі беларускіх прыказак, прымавак і фразеалагізмаў

29 – 90 гадоў з дня нараджэння ВІТАЛІЯ ЦІМАФЕЕВІЧА ГАЛАВАЧА (1929, Украіна), пісьменніка

29 – 25 гадоў з часу стварэння на базе цэха па вырабе марожанага БРЭСЦКАЙ ВЫТВОРЧАЙ ФІРМЫ  «МАРОЖАНАЕ» (1994)

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1423 разоў Апошняя змена Панядзелак, 15 Красавік 2019 15:29