Пятніца, 12 Красавік 2019 12:01

МАЙ 2019

1 – СВЯТА ПРАЦЫ

1 – 130 гадоў з дня нараджэння РЫГОРА МАЙСЕЕВІЧА ЛЯПЛЕЎСКАГА (1889, г. Брэст – 1939), рэвалюцыянера, дзяржаўнага дзеяча, удзельніка ўстанаўлення савецкай улады ў г. Гомелі

1 – 85 гадоў з дня нараджэння МІКОЛЫ (МІКАЛАЯ ПАЎЛАВІЧА) КОРЗУНА (1934, Салігорскі р-н – 1995), пісьменніка

1 – 80 гадоў з дня нараджэння НАТАЛЛІ ВІКТАРАЎНЫ ГАЙДА (1939), артысткі оперы і аперэты, народнай артысткі Беларусі, лаўрэата тэатральнай прэміі імя Л. Александроўскай (1992), уладальніцы «Хрустальнай Паўлінкі» (1992), кавалера ордэнаў «Знак Пашаны» і Францыска Скарыны

1 – 70 гадоў з дня нараджэння ПАЎЛА УЛАДЗІМІРАВІЧА ШЫПУКА (1949, Іванаўскі р-н), дзяржаўнага дзеяча Беларусі, акадэміка Беларускай інжынернай акадэміі

2 – 105 гадоў з дня нараджэння ФЁДАРА АЛЯКСЕЕВІЧА МАЛЫШАВА (1914, Петрыкаўскі р-н – 2005), удзельніка партызанскага руху ў Палескай вобл. у Вялікую Айчынную вайну, Героя Савецкага Саюза (1944)

2 – 85 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСЕЯ КУЗЬМІЧА ГАРДЗІЦКАГА (1934, в. Пугачова, цяпер у межах г. Брэста – 1999), крытыка, літаратуразнаўца

2 – 65 гадоў з дня нараджэння КАСТУСЯ (КАНСТАНЦІНА ЯКАЎЛЕВІЧА) ЖУКА (1954, Нясвіжскі р-н), паэта, лаўрэата прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (1999)

3 – 80 гадоў з дня нараджэння ЛЕАНІДА АЛЯКСЕЕВІЧА НЯЧАЕВА (1939 – 2010),  рэжысёра, сцэнарыста, народнага артыста Расіі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Расіі (1993),  у 1973 – 1990 гг. працаваўшага на кінастудыі «Беларусьфільм», рэжысёра тэлефільмаў «Прыгоды Бураціна», «Пра Чырвоную шапачку. Працяг старой казкі», «Прададзены смех» і інш.

4 – 220 гадоў з дня нараджэння ФЛАРЫЯНА БОХВІЦА (1799, г. п. Мір – 1856), вучонага ў галіне філасофіі, пісьменніка

4 – 200 гадоў з дня нараджэння ФЛАРЫЯНА СТАНІСЛАВА МІЛАДОЎСКАГА (1819, г. Мінск – 1889), кампазітара, піяніста, педагога, дзеяча беларускага замежжа (Францыя)

4 – 90 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА АНДРЭЕВІЧА МАЛАНКІНА (1929, г. Мінск – 1978), рэжысёра тэатра, педагога, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі

4 – 100  гадоў з дня нараджэння ПЯТРА ПАЎЛАВІЧА ШАСЦЕРЫКОВА (1919 – 1994), пісьменніка

5 – ДЗЕНЬ ДРУКУ

5 – 200 гадоў з дня нараджэння СТАНІСЛАВА МАНЮШКІ (1819, Чэрвеньскі р-н – 1872), польскага і беларускага кампазітара, дырыжора, педагога, стваральніка нацыянальнай класічнай оперы, першых нацыянальных сімфанічных твораў

5 – 70 гадоў з дня нараджэння ВАЛЯНЦІНЫ ІВАНАЎНЫ ЦЕХАНОВІЧ (1949, г. Навагрудак), мастачкі, жыхара г. Баранавічы

6 – 115 гадоў з дня нараджэння ПАЎЛЮКА (ПАЎЛА АДАМАВІЧА) ТРУСА (1904, Уздзенскі р-н – 1929), паэта, аўтара лірыка-гераічных і фальклорна-рамантычных паэм, вершаў

7 – ДЗЕНЬ РАБОТНІКАЎ РАДЫЁ, ТЭЛЕБАЧАННЯ І СУВЯЗІ

7 – РАДАЎНІЦА

7 – 75 гадоў з дня нараджэння АЛЕНЫ СЯРГЕЕЎНЫ ЦЯЛЬКОВАЙ (1944, г. Пінск), спявачкі, народнай артысткі Беларусі, мастацкага кіраўніка фальклорнай групы «Купалінка» Беларускай дзяржаўнай філармоніі

8 – 85 гадоў з дня нараджэння МІКОЛЫ (МІКАЛАЯ ІВАНАВІЧА) ГАНЧАРОВА (1934, Віцебскі р-н – 1991), графіка, мастацтвазнаўца, пісьменніка

9 – ДЗЕНЬ ПЕРАМОГІ

9 – 110 гадоў з дня нараджэння УЛАДАСА АБРАМАВІЧУСА (1909 – 1965), бібліёграфа, гісторыка культуры, аўтара даследаванняў і публікацый, прысвечаных Беларусі

11 – 125 гадоў з дня нараджэння СЦЯПАНА ГЕРАСІМАВІЧА БУЛАТА (1894, Уздзенскі р-н – 1921), дзяржаўнага і партыйнага дзеяча, журналіста, першага адказнага рэдактара газеты «Белорусская деревня» (цяпер «Белорусская нива»)

11 – 120 гадоў з дня нараджэння ГЛЕБА ПАЎЛАВІЧА ГЛЕБАВА  (САРОКІНА; 1899 – 1967), акцёра, народнага артыста Беларусі і СССР, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР

12 – ДЗЕНЬ ДЗЯРЖАЎНАГА ГЕРБА І ДЗЯРЖАЎНАГА СЦЯГА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ (другая нядзеля мая)

13 – 80 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСЕЯ (ЛЕАНІДА) ГЕОРГІЕВІЧА ФІЛАТАВА (1939, Віцебскі р-н), пісьменніка

14 – 40 гадоў з часу прысваення Брэсцкаму тэхнічнаму вучылішчу № 26 ІМЯ Д. М. КАРБЫШАВА (1979)

15 – ДЗЕНЬ СЯМ’І

15 – 65 гадоў з дня нараджэння НАТАЛЛІ АРСЕНЦЬЕЎНЫ ЧОРНАГАЛОВАЙ (1954, г. Жыткавічы), мастачкі, дыпламанта рэспубліканскай выставы «Панарама мастацтва» (1998), жыхара г. Брэста

15 – 40 гадоў з часу адкрыцця МУЗЕЯ СТАРАЖЫТНАБЕЛАРУСКАЙ КУЛЬТУРЫ ІНСТЫТУТА МАСТАЦТВАЗНАЎСТВА, ЭТНАГРАФІІ І ФАЛЬКЛОРУ НАН БЕЛАРУСІ (г. Мінск; 1979)

16 – 130 гадоў з часу першай публікацыі ў газеце «Минский листок» беларускай паэмы «ТАРАС НА ПАРНАСЕ» (1889)

19 – ДЗЕНЬ РАБОТНІКАЎ ФІЗКУЛЬТУРЫ І СПОРТУ (трэцяя нядзеля мая)

19 – 75 гадоў з часу стварэння ДЗЯРЖАЎНАГА ЛІТАРАТУРНАГА МУЗЕЯ ЯНКІ КУПАЛЫ (г. Мінск; 1944), лаўрэата спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2012)

20 – 135 гадоў з дня нараджэння КАНСТАНЦІНА АНДРЭЕВІЧА АЛЕКСЮТОВІЧА (1884, Пухавіцкі р-н – 1943), балетмайстра, педагога, пастаноўшчыка сцэнічных варыянтаў народных, класічных і характарных танцаў, кадрыляў, карагодаў, гульняў, аўтара беларускага танца «Бульба»

20 – 85 гадоў з дня нараджэння НАДЗЕІ СЯРГЕЕЎНЫ ЖАЎРЫД (1934, Пружанскі р-н), вучонага-матэматыка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1982)

20 – 70 гадоў з дня нараджэння АНАТОЛЯ АЛЯКСАНДРАВІЧА ЖУКА (1949, Карэліцкі р-н – 2009), акцёра, пісьменніка, заслужанага артыста Беларусі, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1980)

21 – 150 гадоў з дня нараджэння МІКАЛАЯ МІКАЛАЕВІЧА ЧУРКІНА (1869 – 1964), кампазітара, фалькларыста, аднаго з заснавальнікаў беларускай прафесійнай музыкі, народнага артыста Беларусі

22 – 80 гадоў з дня нараджэння СЯРГЕЯ УЛАДЗІМІРАВІЧА ФЕДАРОВІЧА (1939, Пінскі р-н), вучонага ў галіне алергалогіі, імуналогіі, прафпаталогіі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2002)

24 – 115 гадоў з дня нараджэння АДАМА ГЕРАСІМАВІЧА РУСАКА (1904, Капыльскі р-н – 1987), паэта, на словы якога напісана каля 300 песень, заслужанага дзеяча культуры Беларусі

26 – 100 гадоў з часу адкрыцця ў г. Брэсце ДРУКАРНІ Гінзбурга (1919)

27 – 105 гадоў з дня нараджэння АНТОНА ПЯТРОВІЧА БЯЛЕВІЧА (1914, Уздзенскі р-н – 1978), паэта, празаіка, перакладчыка, кавалера ордэна «Знак Пашаны»

28 – ДЗЕНЬ ПАГРАНІЧНІКА  

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 292 разоў Апошняя змена Аўторак, 16 Красавік 2019 09:57