Аўторак, 16 Красавік 2019 14:48

ВЕРАСЕНЬ 2019

195 гадоў з дня нараджэння ВОСІПА (ІОСІФА ЦЭЗАРА) ВІКЕНЦЬЕВІЧА ТУРЧЫНОВІЧА (1824 –?), вучонага-гісторыка, правазнаўца, аўтара «Агляду гісторыі Беларусі са старажытнейшых часоў» (1857) – першай сістэматызаванай гісторыі Беларусі з даўнейшых часоў да канца ХVІІІ ст.

95 гадоў з пачатку выдання навукова-практычнага медыцынскага часопіса «ЗДРАВООХРАНЕНИЕ» (г. Мінск; 1924)

80 гадоў з часу заснавання ААТ «ПІНСКІ МЯСАКАМБІНАТ» (1939), прадпрыемства па перапрацоўцы мяса, лаўрэата конкурсаў «Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь» і «Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь на рынку Расійскай Федэрацыі»

75 гадоў з часу стварэння ДЗЯРЖАЎНАГА АРХІВА ГРОДЗЕНСКАЙ ВОБЛАСЦІ (1944)

75 гадоў з часу адкрыцця ў г.  Жабінцы РАЁННАЙ БАЛЬНІЦЫ (1944)

70 гадоў з часу заснавання калгаса «МОЛОДАЯ ГВАРДИЯ» Жабінкаўскага р-на Брэсцкай вобл. (1949)

1 – ДЗЕНЬ ВЕДАЎ

1 – ДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВА (першая нядзеля верасня)

1 – 80 гадоў з часу нападзення Германіі на Польшчу і пачатку ДРУГОЙ СУСВЕТНАЙ ВАЙНЫ 1939 – 1945 гг. (1939)

1 – 50 гадоў з часу стварэння ДУ «БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ АНСАМБЛЬ “ПЕСНЯРЫ”» (1969)

2 – 130 гадоў з дня нараджэння КАНСТАНЦІНА ІВАНАВІЧА ШАПЯЛЕВІЧА (1889, Мінскі р-н – 1976), мовазнаўца, краязнаўца, педагога, аўтара і суаўтара літаратурных чытанак і падручнікаў па беларускай мове для пачатковай школы

4 – 160 гадоў з дня нараджэння БРАНІСЛАВА ІГНАТАВІЧА ЭПІМАХ-ШЫПІЛЫ (1859, Полацкі р-н – 1934), дзеяча беларускай культуры, выдаўца, фалькларыста, мовазнаўца

5 – 110 гадоў з дня нараджэння ПЯТРА ІВАНАВІЧА ІВАШУЦІНА (1909, г. Брэст – 2002), ваеннага дзеяча, генерала арміі, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза (1985)

7 – 305 гадоў з дня нараджэння МІХАЛА КАРЫЦКАГА (1714, Лідскі р-н – 1781), паэта, педагога, грамадскага дзеяча

7 – 100 гадоў з дня нараджэння АЛЕСЯ (АЛЯКСАНДРА ХАРЫТОНАВІЧА) АСІПЕНКІ (1919, Віцебскі р-н – 1994), пісьменніка, заслужанага работніка культуры Беларусі, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1974), лаўрэата Літаратурнай прэміі імя І. Мележа (1981)

8 – 25 гадоў з часу стварэння рэспубліканскага біялагічнага заказніка «ЛУКАВА» (Маларыцкі р-н; 1994)

8 – ДЗЕНЬ ТАНКІСТАЎ (другая нядзеля верасня)

9 – 95 гадоў з дня нараджэння АНАТОЛЯ ЕМЯЛЬЯНАВІЧА ГУРЫНОВІЧА (1924, Чэрвеньскі р-н – 1999), дзяржаўнага дзеяча, дыпламата, Міністра замежных спраў Беларусі (1966 – 1990), кавалера ордэна Дружбы народаў

10 – 90 гадоў з дня нараджэння ЯЎГЕНА АЛЯКСАНДРАВІЧА ГЛЕБАВА (1929 – 2000), кампазітара, педагога, грамадскага дзеяча, акадэміка Міжнароднай Славянскай Акадэміі навук, адукацыі, мастацтваў і культуры, народнага артыста Беларусі і СССР, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1970)

12 – 90 гадоў з дня нараджэння МІКАЛАЯ ЯГОРАВІЧА МАТУКОЎСКАГА (1929, Расонскі р-н – 2001), драматурга, журналіста, заслужанага работніка культуры Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1988)

15 – ДЗЕНЬ БІБЛІЯТЭК РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ (з 2001 г.)

15 – 120 гадоў з дня нараджэння ПРАСКОЎІ ФЁДАРАЎНЫ ДЗМІТРУК (1899, Камянецкі р-н — 1978), удзельніцы рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі

15 – 80 гадоў з дня нараджэння ІВАНА МІХАЙЛАВІЧА МЕЛЬНІЧУКА (1939, Польшча), паэта

16 – 65 гадоў з дня нараджэння ЛАРЫСЫ УЛАДЗІМІРАЎНЫ ЯЗЫКОВІЧ (1954, г. Ганцавічы), вучонага-гісторыка, аўтара прац па пытаннях міжнароднай дзейнасці Беларусі, гісторыі беларускай дыяспары ў краінах блізкага і далёкага замежжа

17 – 235 гадоў з дня прэм’еры камічнай оперы Я. Д. Голанда «АГАТКА, ЦІ ПРЫЕЗД ПАНА», першага вядомага арыгінальнага музычна-сцэнічнага твора, створанага і пастаўленага ў Беларусі (г. Нясвіж; 1784)

17 – 80 гадоў з часу ЎЗ’ЯДНАННЯ ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ З БССР, акта ліквідацыі і падзелу Беларусі паводле ўмоў Рыжскага мірнага дагавора 1921 г. (1939)

20 – ДЗЕНЬ МЫТНІКА

20 – 100 гадоў з дня нараджэння КАНСТАНЦІНА ІВАНАВІЧА МАКСІМЦАВА (МАКСІМЦОВА; 1919, г. Гомель — 2004), жывапісца

20 – 100 гадоў з дня нараджэння ЯКУБА (ЯКАВА КІРЫЛАВІЧА) УСІКАВА (1919, Магілёўскі р-н – 1995), літаратуразнаўца, крытыка

20 – 75 гадоў з часу ўтварэння ГРОДЗЕНСКАЙ ВОБЛАСЦІ, адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі Рэспублікі Беларусь (1944)

20 – 70 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА УЛАДЗІМІРАВІЧА ГРЫНЕЎСКАГА (1949, г. Баранавічы), акцёра, рэжысёра, заслужанага артыста Беларусі

21 – 80 гадоў з дня нараджэння ВАСІЛЯ АЛЯКСЕЕВІЧА ЖУКОВІЧА (1939, Камянецкі р-н), пісьменніка

22 – 75 гадоў з часу заснавання ў г. Брэсце ЧЫГУНАЧНАГА ВУЧЫЛІШЧА, сёння – УА «Брэсцкі дзяржаўны прафесійны ліцэй чыгуначнага транспарту» (1944)

23 – 130 гадоў з дня нараджэння ЯНА (ІВАНА АЛЯКСЕЕВІЧА) ТАРАСЕВІЧА (1889 – 1961), беларускага і польскага кампазітара, музыканта, педагога, аўтара першых музычных твораў на вершы             Ф. Багушэвіча, Я. Коласа, М. Багдановіча, збіральніка беларускага фальклору

23 – 95 гадоў з дня нараджэння АРТУРА ВІТАЛЬЕВІЧА ВОЛЬСКАГА (ВОЛЬСКАГА-ЗЭЙДЭЛЯ; 1924, г. Дзяржынск – 2002), паэта, празаіка, драматурга, перакладчыка

24 – 115 гадоў з дня нараджэння МАР’ЯНА ЯЗЭПАВІЧА ПЕЦЮКЕВІЧА (1904, Браслаўскі р-н – 1983), беларускага і польскага этнографа, публіцыста, грамадскага дзеяча

25 – 50 гадоў з дня нараджэння СЯРГЕЯ МІХАЙЛАВІЧА КАВАЛЬЧЫКА (1969, г. Баранавічы), рэжысёра, педагога, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі

26 – 25 гадоў з часу заснавання рэспубліканскага біялагічнага заказніка «ТЫРВОВІЧЫ» (Пінскі р-н; 1994)

26 – 400 гадоў з дня нараджэння ІГНАЦІЯ ІЯЎЛЕВІЧА (ЯЎЛЕВІЧА; 1619, г. Магілёў – каля 1686), педагога-асветніка, пісьменніка, грамадскага і царкоўнага дзеяча

27 – 110 гадоў з дня нараджэння ЛУКАША КАЛЮГІ  (КАНСТАНЦІНА ПЯТРОВІЧА ВАШЫНЫ; 1909, Дзяржынскі р-н – 1937), пісьменніка, перакладчыка твораў П. Панча, Ю. Алешы, Я. Гашака

27 – 90 гадоў з дня нараджэння ЯЎГЕНА НІЧЫПАРАВІЧА РАПАНОВІЧА (1929, Мядзельскі р-н – 1987), мовазнаўца, фалькларыста, аўтара грунтоўнай лексікаграфічнай працы – слоўнікаў назваў населеных пунктаў Беларусі па абласцях

27 – 95 гадоў з дня нараджэння ІВАНА ПЯТРОВІЧА ДАНІЛАВА (1924, Драгічынскі р-н), вучонага ў галіне гематалогіі і трансфізіялогіі,  выдатніка аховы здароўя СССР і Мангольскай народнай рэспублікі

28 – 110 гадоў з дня нараджэння ІВАНА ЦІМАФЕЕВІЧА ШАПАЧКІ (1909 – 1994), удзельніка вызвалення Палескай вобл. у Вялікую Айчынную вайну, Героя Савецкага Саюза (1944)

28 – 65 гадоў з дня нараджэння ТАЦЦЯНЫ АЛЯКСАНДРАЎНЫ ГРЫШКО (1954, Пінскі р-н), спартсменкі (інваспорт, стральба з лука), чэмпіёнкі ІХ Паралімпійскіх гульняў (1992, г. Барселона), бронзавага прызёра чэмпіянату свету (1990), чэмпіёнкі (1991) і бронзавага прызёра (1991, 2006) чэмпіянатаў Еўропы, чэмпіёнкі СССР (1989 – 1991) і СНД (1992), мнагакратнай чэмпіёнкі Беларусі (1993 – 2004)

29 – 490 гадоў з часу ўвядзення ў дзеянне СТАТУТА ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА 1529 г., першага Статута ВКЛ, зводу законаў феадальнага права (1529 – 1566)

29 – 115 гадоў з дня нараджэння ЛЬВА УЛАДЗІМІРАВІЧА ГОЛУБА (1904, Украіна – 1994), кінарэжысёра, народнага артыста Беларусі, заслужанага дзеяча мастацтваў Польшчы, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1968) і Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1972)

29 – 100 гадоў з дня нараджэння КІРЫ АЛЯКСЕЕЎНЫ ЗВАРЫКІНАЙ (1919 – 2014), шахматысткі, майстра спорту СССР, міжнароднага майстра спорту сярод жанчын, заслужанага майстра спорту СССР, міжнароднага гросмайстра

30 – 105 гадоў з дня нараджэння ДАНІЛЫ КАНСТАНЦІНАВІЧА МІЦКЕВІЧА (1914,  г. Пінск – 1996), вучонага-хіміка, сына Я. Коласа, збіральніка і папулярызатара спадчыны песняра, арганізатара Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа, заслужанага дзеяча культуры Беларусі

30 – 110 гадоў з дня нараджэння ЯЎГЕНА СЯМЁНАВІЧА МАЗАЛЬКОВА (1909,  г. Крычаў – 1969), расійскага літаратуразнаўца, крытыка, перакладчыка, заслужанага дзеяча культуры Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 117 разоў