Нядзеля, 17 Сакавік 2019 14:13

ДАТЫ БЕЛАРУСКАГА І КРАЯЗНАЎЧАГА КАЛЕНДАРА 2019

1000 гадоў з часу першага ўпамінання г. БРЭСТА ў «Аповесці мінулых гадоў» (пад 1019)

995 гадоў з дня нараджэння ІЗЯСЛАВА ЯРАСЛАВАВІЧА (у хрышчэнні ДЗМІТРЫЯ; 1024 – 1078), князя тураўскага і вялікага князя кіеўскага

990 гадоў з дня нараджэння УСЯСЛАВА БРАЧЫСЛАВАВІЧА (УСЯСЛАВА ЧАРАДЗЕЯ; каля 1029 – 1101), князя полацкага, пры якім быў пабудаваны Полацкі Сафійскі сабор, аднаго з герояў «Слова аб палку Ігаравым»

975 гадоў з пачатку будаўніцтва ПОЛАЦКАГА САФІЙСКАГА САБОРА, помніка архітэктуры ХI — XVIII стст., першага твора мураванага хрысціянскага  храма будаўніцтва на беларускіх землях (г. Полацк; 1044 ці 1050)

700 гадоў з часу ўваходжання г. БРЭСТА ў склад Вялікага Княства Літоўскага (1319)

655 гадоў з дня нараджэння ГРЫГОРЫЯ (свец. ГАЎРЫІЛА) ЦАМБЛАКА (каля 1364 – 1419 ці 1420), праваслаўнага царкоўнага дзеяча ВКЛ, балгарскага і старажытнарускага пісьменніка

640 гадоў з часу нападу крыжаносцаў, якія разграбілі і спалілі г. БРЭСТ (1379)

630 гадоў з часу пераходу г. КАМЯНЦА пад уладу літоўскага князя Ягайлы (цэнтр р-на Брэсцкай вобл.; 1389)

610 гадоў з пачатку фарміравання запаведнага рэжыму ў БЕЛАВЕЖСКАЙ ПУШЧЫ (Камянецкі, Пружанскі, Свіславіцкі р-ны; 1409) — сёння «НАЦЫЯНАЛЬНЫ ПАРК “БЕЛАВЕЖСКАЯ ПУШЧА”»

570 гадоў з часу першых  звестак у гістарычных крыніцах аб г. ЛУНІНЦЫ (цэнтр р-на  Брэсцкай вобл.; 1449)

525 гадоў з часу атрымання г. ВЫСОКАЕ МАГДЭБУРГСКАГА ПРАВА І ГЕРБА (Камянецкі р-н; 1494)

525 гадоў з часу першага ўпамінання г. КОСАВА ў пісьмовых крыніцах (Івацэвіцкі р-н; 1494)

500 гадоў з часу першага ўпамінання г. ІВАЦЭВІЧЫ  ў пісьмовых крыніцах (цэнтр р-на Брэсцкай вобл.; 1519)

485 гадоў з дня нараджэння ЯНА ЛАСІЦКАГА (каля 1534 – пасля 1599), польскага гісторыка, бібліёграфа, пісьменніка, рэлігійнага дзеяча, які пэўны час жыў і працаваў у Беларусі

465 гадоў з часу прысваення г. БРЭСТУ  ГЕРБА (вежа пры злучэнні дзвюх рэк) польскім каралём Сігізмундам-Аўгустам (1554)

455 гадоў з часу выдання «РАЗМОВЫ ПАЛЯКА З ЛІТВІНАМ», каштоўнага помніка сацыялагічнай і палітычнай думкі Беларусі XVI ст., аднаго з першых друкаваных свецкіх твораў на тэрыторыі Беларусі       (г. Брэст; 1564)

450 гадоў з пачатку існавання РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ, феадальнай федэратыўнай дзяржавы, у якую ў выніку Люблінскай уніі былі аб’яднаны Польшча і ВКЛ (1569 – 1795)

430 гадоў з часу атрымання г. КОБРЫНАМ ГРАМАТЫ НА МАГДЭБУРГСКАЕ ПРАВА (цэнтр р-на Брэсцкай вобл.; 1589)

430 гадоў з часу атрымання г. ПРУЖАНЫ ГРАМАТЫ НА МАГДЭБУРГСКАЕ ПРАВА (цэнтр р-на Брэсцкай вобл.; 1589)

410 гадоў з дня нараджэння ПАЎЛА ЯНА САПЕГІ (1609 – 1665), дзяржаўнага і ваеннага дзеяча ВКЛ, удзельніка войнаў Расіі з Рэччу Паспалітай

390 гадоў з дня нараджэння СІМЯОНА ПОЛАЦКАГА (САМУІЛА ЕМЯЛЬЯНАВІЧА ПЯТРОЎСКАГА-СІТНІЯНОВІЧА, паводле інш. звестак – ГАЎРЫЛАВІЧА; 1629, г. Полацк – 1680), беларускага і расійскага пісьменніка, перакладчыка, драматурга, філосафа-асветніка, педагога, тэолага, грамадскага і царкоўнага дзеяча

235 гадоў з часу адкрыцця АГУЛЬНААСВЕТНАЙ ШКОЛЫ ДЛЯ ДВАРАНСКІХ ДЗЯЦЕЙ пры манастыры картузаў у м. Бяроза Пружанскага пав. (1784)

195 гадоў з дня нараджэння ФЕЛІКСА ЗАВАДСКАГА (каля 1824, г. Вільня – 1891), друкара, выдаўца, сярод выданняў якога – малітоўнікі, календары, дзіцячая літаратура, творы Ю. Крашэўскага, І. Ходзькі, М  Дубіцкага

185 гадоў з часу стварэння БРЭСЦКАЙ МЕТЭАРАЛАГІЧНАЙ СТАНЦЫІ (1834)

180 гадоў з дня нараджэння ІВАНА АНТОНАВІЧА КАТОВІЧА (1839, Кобрынскі пав. – 1915), праваслаўнага царкоўнага дзеяча, гісторыка, педагога, бібліяфіла

160 гадоў з дня нараджэння ІВАНА ХРЫСАНФАВІЧА КАЛАДЗЕЕВА (1859 – 1914), калекцыянера, бібліяфіла, уладальніка багацейшай у Еўропе бібліятэкі па гісторыі Айчыннай вайны 1812 г.

155 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСАНДРА ІВАНАВІЧА МІЛАВІДАВА (1864 – пасля 1933), вучонага-гісторыка, археографа, бібліёграфа, педагога, даследчыка помнікаў кірылічнага пісьменства, гісторыі праваслаўнай царквы, паўстання 1863 — 1864 гг, архіўнай справы

150 гадоў з дня нараджэння ІВАНА КАНСТАНЦІНАВІЧА БОГАЯЎЛЕНСКАГА (1869 – 1930), матэматыка, аўтара першых на Беларусі дапаможнікаў па матэматыцы для студэнтаў

150 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСАНДРА РАМАНАВІЧА ПШЧОЛКІ (1869, Ушацкі р-н – 1943), пісьменніка, публіцыста, этнографа, фалькларыста

150 гадоў з часу заканчэння будаўніцтва ЧЫГУНКІ «БРЭСТ – ВАРШАВА» (1869)

130 гадоў з дня нараджэння ШНЕЎРА ЗАЛМАНА ШАЗАРА (ЗАЛМАНА РУБАШАВА; 1889, г. п. Мір – 1974), дзяржаўнага і палітычнага дзеяча, пісьменніка і гісторыка літаратуры, Прэзідэнта Ізраіля (1963 – 1973)

125 гадоў з дня нараджэння ІЗРАІЛЯ МАЙСЕЕВІЧА ЛЯПЛЕЎСКАГА (1894, г. Брэст – 1938), дзяржаўнага дзеяча, удзельніка Першай сусветнай вайны, Народнага камісара ўнутраных спраў БССР (1934 – 1936)

125 гадоў з дня нараджэння МІКАЛАЯ ВАСІЛЬЕВІЧА АЗБУКІНА (1894, г. Бабруйск – 1943(?)), вучонага-географа, краязнаўца, аднаго з арганізатараў краязнаўчага руху ў Беларусі, дзеяча беларускага нацыянальнага руху

125 гадоў з дня нараджэння АЛЬФОНСА БАЛЯСЛАВАВІЧА ПЕТРАШКЕВІЧА (1894, Віленшчына (?) – 1918), паэта, празаіка

120 гадоў з часу адкрыцця ў м. Ганцавічы Лунінецкага ўезда ШКЛЯНОГА ЗАВОДА «ГАНЦАВІЧЫ» (1899) 

115 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСАНДРА КАРПАВІЧА ВАСІЛЬЕВА (1904, г. Рэчыца ці г. Пінск – 1956), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, поўнага кавалера ордэна Славы

110 гадоў з дня нараджэння СЯРГЕЯ МІХАЙЛАВІЧА КРЫЎЦА (1909, Мастоўскі р-н – 1945), паэта

110 гадоў з дня нараджэння РЫГОРА ЦІХАНАВІЧА ЛЫНЬКОВА (1909, Рагачоўскі р-н – 1941), паэта, перакладчыка, публіцыста

110 гадоў з часу адкрыцця ў г. Брэсце ДРУКАРНІ Клейна (1909)

110 гадоў з часу адкрыцця ў г. Брэсце першага КІНЕМАТОГРАФА (1909)

110 гадоў з часу адкрыцця ў г. Пінску МЕЛАВОЙ ФАБРЫКІ Уладаўскага (1909)

100 гадоў з часу адкрыцця ў г. Брэсце ДРУКАРНІ М. Тэненбаума (1919)

100 гадоў з часу адкрыцця ў г. Драгічыне ДЗЯРЖАЎНАЙ ГІМНАЗІІ імя  Ю. КРАШЭЎСКАГА (1919)

100 гадоў з часу адкрыцця ў г. Кобрыне ДЗЯРЖАЎНАЙ ГІМНАЗІІ імя  М. РАДЗЕВІЧ (1919)

100 гадоў з часу заснавання ВІЛЕНСКАЙ БЕЛАРУСКАЙ ГІМНАЗІІ (1919 – 1944), адной з першых беларускіх сярэдніх навучальных устаноў у Заходняй Беларусі

95 гадоў з часу стварэння БРЭСЦКАГА МУЗЫЧНАГА ГРАМАДСТВА (1924)

95 гадоў з часу адкрыцця ў г. Брэсце таварыствам «Тарбут» ЯЎРЭЙСКАЙ ГІМНАЗІІ (1924)

95 гадоў з часу адкрыцця ў г. Брэсце ВЯЧЭРНЯЙ ГІМНАЗІІ ДЛЯ ДАРОСЛЫХ грамадствам «Polska macierz szkolna» (1924)

95 гадоў з часу стварэння ў г. Брэсце АДДЗЕЛА ПОЛЬСКАГА КРАЯЗНАЎЧАГА ГРАМАДСТВА (1924)

95 гадоў з пачатку дзейнасці РУВП «БРЭСТХЛЕБПРАМ», буйнейшага аб’яднання хлебапякарнай вытворчасці Брэсцкай вобл. (г. Брэст; 1924)

95 гадоў з часу заснавання РУП «ВЫДАВЕЦКІ ДОМ “БЕЛАРУСКАЯ НАВУКА”» (г. Мінск; 1924)

95 гадоў з пачатку выдання штомесячнага дзяржаўнага (нацыянальнага) бібліяграфічнага паказальніка «КНІЖНЫ ЛЕТАПІС» (г. Мінск; 1924)

95 гадоў з пачатку выдання дзяржаўнага (нацыянальнага) бібліяграфічнага паказальніка «ЛЕТАПІС НОТНЫХ ВЫДАННЯЎ» (г. Мінск; 1924)

90 гадоў з часу заснавання БАРАНАВІЦКАГА КРАЯЗНАЎЧАГА МУЗЕЯ (1929)

90 гадоў з часу стварэння РУПВ «БЕЛМЕДПРЭПАРАТЫ», аднаго з буйнейшых фармацэўтычных прадпрыемстваў краіны (г. Мінск; 1929)

90 гадоў з часу заснавання ГОМЕЛЬСКАГА ДЗЯРЖАЎНАГА ЎНІВЕРСІТЭТА  імя Ф. СКАРЫНЫ (1929)

90 гадоў з часу адкрыцця ў г. Драгічыне ЭЛЕКТРАСТАНЦЫІ (1929)

85 гадоў з пачатку выдання  штомесячнага дзяржаўнага (нацыянальнага) бібліяграфічнага паказальніка «ЛЕТАПІС ЧАСОПІСНЫХ АРТЫКУЛАЎ» (г. Мінск; 1934)

80 гадоў з часу стварэння ААТ «БАРАНАВІЦКАЯ АБУТКОВАЯ ФАБРЫКА» (г. Баранавічы; 1939)

80 гадоў з часу заснавання ААТ «БРЭСЦКАЯ ШВЕЙНАЯ ФІРМА ”НАДЗЕЯ”» (г. Брэст; 1939)

80 гадоў з часу стварэння ДУК «БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ГРАМАДСКА-КУЛЬТУРНЫ ЦЭНТР» (1939)

75 гадоў з часу заснавання ААТ «БАРАНАВІЦКАЯ ШВЕЙНАЯ ФАБРЫКА», у складзе канцэрна «Беллегпрам» (г. Баранавічы; 1944)

75 гадоў з часу стварэння ААТ «БАРАНАВІЦКІ АЎТААГРЭГАТНЫ ЗАВОД», аднаго з вядучых вытворцаў аўтакампанентаў для грузавой і аўтобуснай тэхнікі (г. Баранавічы; 1944)

75 гадоў з часу заснавання ААТ «БАРАНАВІЦКІ МАЛОЧНЫ КАМБІНАТ», які ўваходзіць у склад холдынга «Брэстмясамалпрам»  (г. Баранавічы; 1944)

65 гадоў з часу выхаду на экран першага беларускага каляровага мастацкага фільма «ДЗЕЦІ ПАРТЫЗАНА» (г. Мінск; 1954)

65 гадоў з дня нараджэння АЛЕСЯ (АЛЯКСАНДРА ПЯТРОВІЧА) ШАЎЦОВА (1954, г. Давыд-Гарадок), пісьменніка

60 гадоў з часу заснавання ЗАТ «АТЛАНТ», вядучага вытворцы і экспарцёра халадзільнікаў Рэспублікі Беларусь і СНД (1959)

60 гадоў з пачатку дзейнасці ААТ «ПІНСКІ ЗАВОД ШТУЧНЫХ СКУР» (1959)

45 гадоў з пачатку правядзення міжнароднага фестывалю мастацтваў «БЕЛАРУСКАЯ МУЗЫЧНАЯ ВОСЕНЬ» (г. Мінск; 1974) 

45 гадоў з часу стварэння вакальна-інструментальнага ансамбля «ВЕРАСЫ» (г. Мінск; 1974 – 1996), лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1980)

45 гадоў з часу стварэння ансамбля «СЯБРЫ» (г. Мінск; 1974), заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1984)

45 гадоў з часу стварэння БЕЛАРУСКАГА ДЗЯРЖАЎНАГА ЗАСЛУЖАНАГА ХАРЭАГРАФІЧНАГА АНСАМБЛЯ «ХАРОШКІ» (г. Мінск; 1974), лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1996) і прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1982) 

40 гадоў з часу заснавання біялагічнага заказніка рэспубліканскага значэння «БОРСКІ» (Ганцавіцкі, Лунінецкі р-ны; 1979)

40 гадоў з часу заснавання ЧЫРВОНАЙ КНІГІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ (1979), афіцыйнага дакумента, які змяшчае звесткі пра віды рэдкіх жывёл і раслін на тэрыторыі Беларусі

40 гадоў з часу заснавання біялагічнага заказніка рэспубліканскага значэння «ЯЛОЎСКІ» (Ганцавіцкі р-н; 1979)

35 гадоў з пачатку выдання дзяржаўнага (нацыянальнага) бібліяграфічнага паказальніка «КНІГІ БЕЛАРУСІ» (г. Мінск; 1984)

30 гадоў з пачатку правядзення міжнароднага фестывалю тэатральнага мастацтва «СЛАВЯНСКІЯ ТЭАТРАЛЬНЫЯ СУСТРЭЧЫ» (г. Гомель; 1989)

20 гадоў з часу заснавання ландшафтнага заказніка рэспубліканскага значэння «СЯРЭДНЯЯ ПРЫПЯЦЬ» (Пінскі, Лунінецкі, Столінскі і Жыткавіцкі р-ны; 1999)

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 320 разоў Апошняя змена Чацвер, 25 Красавік 2019 08:46