Серада, 21 Лістапад 2012 10:57

У 2013 годзе спаўняецца

1150 гадоў з часу стварэння асветнікамі Кірылам і Мяфодзіям СЛАВЯНСКАЙ АЗБУКІ (863)

900 гадоў з дня нараджэння ЛАЎРЭНЦІЯ ТУРАЎСКАГА (каля 1113 ці 1130-я гг. – пасля 1190), беларускага святога, пустэльніка, тураўскага епіскапа

790 гадоў з дня нараджэння ВОЙШАЛКА (1223 ці 1225(?) – 1268), князя наваградскага, вялікага князя ВКЛ

730 гадоў з дня нараджэння ДАВЫДА ГАРАДЗЕНСКАГА (каля 1283 – 1326), ваеннага і дзяржаўнага дзеяча ВКЛ

725 гадоў з часу пабудовы КАМЯНЕЦКАЙ ВЕЖЫ, помніка абарончага дойлідства (Камянец; паводле Іпацьеўскага летапісу пабудавана паміж 1276 і 1288 гг.)

590 гадоў з часу першага ўпамінання г. ІВАНАВА (1423; пачатковая назва    в. Порхава, з 1465 – в. Янава)   у пісьмовых крыніцах

510 гадоў з часу атрымання г. Камянцам МАГДЭБУРГСКАГА ПРАВА  (1503)

490 гадоў з часу выдання паэмы Міколы Гусоўскага “ПЕСНЯ ПРА ЗУБРА” (Кракаў; 1523)

470 гадоў з часу заснавання “ЛІТОЎСКАЙ КАПЭЛЫ” (Гродна; 1543), аркестравага калектыву, аднаго з найбольш ранніх на тэрыторыі Беларусі

460 гадоў з часу заснавання брэсцкім старастай Мікалаем Радзівілам Чорным першай на тэрыторыі Беларусі ДРУКАРНІ  (Брэст; 1553)

450 гадоў з часу выдання “НОВІНЫ ГРОЗНЫЕ А ЖАЛОСТЛИВЫЕ…” (аднаразовае газетнае выданне; Нясвіж; 1563), першай беларускай аднадзёнкі

440 гадоў з дня нараджэння ДАНІЛЫ НАБАРОЎСКАГА (1573 – 1640), паэта, перакладчыка, урача, дыпламата

440 гадоў з дня нараджэння ІОСІФА ВЕЛЬЯМІНА РУЦКАГА (уніяц. ІОСІФ IV; свец. ІВАН ФЕЛІКСАВІЧ; 1573 ці 1574, Навагрудскі р-н – 1637), пісьменніка-палеміста, царкоўна-палітычнага дзеяча ВКЛ, уніяцкага мітрапаліта

430 гадоў з дня нараджэння АНТОНІЯ СЯЛЯВЫ (свец. АНАСТАСІЙ; каля 1583, Полацкае ваяв. – 1655), уніяцкага царкоўнага дзеяча Рэчы Паспалітай, пісьменніка-палеміста

430 гадоў з часу заснавання ў г. Брэсце першай АПТЭКІ (1583)

420 гадоў з часу выдання ў друкарні братоў Мамонічаў “БУКВАРА” (Вільня; 1593), аднаго з першых на тэрыторыі Беларусі

410 гадоў з часу выгравіравання беларускім гравёрам Тамашам Макоўскім першай дакладнай КАРТЫ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА (каля 1603; захавалася 2-е выданне, 1613, Амстэрдам, друкарня Блау)

370 гадоў з часу атрымання г.п. Лагішын (Пінскі р-н) МАГДЭБУРГСКАГА ПРАВА  (1643)

370 гадоў з дня нараджэння БЕНЯДЗІКТА ПАЎЛА САПЕГІ (каля 1643 – 1707), дзяржаўнага і ваеннага дзеяча ВКЛ

365 гадоў з пачатку ВЫЗВАЛЕНЧАЙ ВАЙНЫ ЎКРАІНСКАГА І БЕЛАРУСКАГА НАРОДАЎ 1648 – 1654 гг., вайны за вызваленне з-пад польскага панавання, супраць феадальна-прыгоннага ўціску

310 гадоў з часу першага ўпамінання г.п. АНТОПАЛЬ (Драгічынскі р-н) у пісьмовых крыніцах (1703)

295 гадоў з дня нараджэння САЛАМЕІ РЭГІНЫ ІАХІМАЎНЫ ПІЛЬШТЫН (ПІЛЬШТЫНОВАЙ, дз. РУСЕЦКАЙ; 1718, Навагрудчына – пасля 1760), асветніцы, мемуарысткі, падарожніцы, лекаркі

280 гадоў з дня нараджэння АНТОНІЯ ТЫЗЕНГАЎЗА (1733, г.п. Наваельня – 1785), дзяржаўнага, палітычнага і грамадскага дзеяча ВКЛ, асветніка на Беларусі і ў Літве

250 гадоў з дня нараджэння МІХАІЛА ІОСІФАВІЧА ЧАХОЎСКАГА (1763 – пасля 1825), Мінскага губернскага архітэктара, аўтара праектаў пабудоў у Чэрвені, Мазыры, Вілейцы, Бабруйску, Слуцку, Пінску, Барысаве

240 гадоў з дня нараджэння ЮСТЫНА НАРБУТА (каля 1773, Беларусь – 1845), гісторыка, удзельніка паўстання 1794 г.

220 гадоў з дня нараджэння АНУФРЫЯ ПЕТРАШКЕВІЧА (1793(?), Шчучын – 1863), польскага і беларускага паэта, аднаго з заснавальнікаў таварыства філаматаў

220 гадоў з дня нараджэння ІГНАТА ІОСІФАВІЧА ШЫДЛОЎСКАГА (1793, Лагойскі р-н – 1846), беларускага і польскага паэта, перакладчыка, выдаўца, фалькларыста

180 гадоў з дня нараджэння ФЁДАРА ІВАНАВІЧА ЛЕАНТОВІЧА (1833 – 1911), вучонага ў галіне гісторыі права, які падрыхтаваў да друку больш за 750 актаў з Метрыкі ВКЛ, лаўрэата Увараўскай прэміі (1895)

180 гадоў з пачатку будаўніцтва БРЭСТ-ЛІТОЎСКАЙ КРЭПАСЦІ (1833)

175 гадоў з дня нараджэння РЫГОРА ІВАНАВІЧА КУЛЖЫНСКАГА (1838 – 1910(?)), этнографа, фалькларыста, педагога

165 гадоў з часу заснавання ў г. Брэсце ПІВАВАРНАГА ЗАВОДА (1848)

160 гадоў з дня нараджэння СОФІІ КАВАЛЕЎСКАЙ (1853, Маладзечанскі р-н – 1918), фалькларысткі, этнографа, пісьменніцы

150 гадоў з дня нараджэння БІРУТЫ (АМЕЛІІ ДАРАВІНСКАЙ; 1863 – 1891), беларускай і польскай фалькларысткі, этнографа, якая ўпершыню падрабязна апісала працэс збору фальклорна-этнаграфічных матэрыялаў

150 гадоў з дня нараджэння ШЛОЙМЕ-ЗАЙНВЛА РАПАПОРТА (1863, Чашнікі – 1920), пісьменніка, этнографа, публіцыста, рэвалюцыянера

145 гадоў з пачатку выдання “МИНСКИХ ЕПАРХИАЛЬНЫХ ВЕДОМОСТЕЙ” (1868), афіцыйнага органа друку Беларускай Праваслаўнай Царквы

140 гадоў з пачатку дзейнасці Заходняй экспедыцыі пад кіраўніцтвам генерала І.І. Жылінскага па АСУШЭННІ БАЛОТ на Палессі (1873)

140 гадоў з часу заснавання ў г. Брэсце ГАРБАРНАГА ЗАВОДА (1873)

130 гадоў з дня нараджэння ЯНКІ БЫЛІНЫ (ІВАНА КАЗІМІРАВІЧА СЕМАШКЕВІЧА; 1883, Астравецкі р-н – 1955 ці 1956), паэта, драматурга, байкапісца, рэлігійнага і грамадска-культурнага дзеяча

115 гадоў з часу адкрыцця ў г. Пінску ЛЕСАПІЛЬНАГА ЗАВОДА ўладальніка Жакевіча (1898)

115 гадоў з часу адкрыцця на станцыі “Брэст”  БАЛЬНІЦЫ (1898)

110 гадоў з дня нараджэння МІКАЛАЯ ІЛЬЯШЭВІЧА (1903, Пружаны – 1934), вучонага ў галіне гісторыі і геаграфіі, педагога, аднаго з заснавальнікаў і старшыні Беларускага культурнага таварыства імя Францыска Скарыны ў Празе

110 гадоў з часу адкрыцця ў м. Бяроза-Картузская Пружанскага павета ЛЕСАПІЛЬНАГА ЗАВОДА ўладальніка Эпштэйна (1903)

100 гадоў з часу выдання зборніка вершаў Максіма Багдановіча “ВЯНОК” (1913)

95 гадоў з часу выдання Б.А. Тарашкевічам “БЕЛАРУСКАЙ ГРАМАТЫКІ ДЛЯ ШКОЛ” (Вільня; 1918)

95 гадоў з часу заснавання Рускім дабрачынным грамадствам ГІМНАЗІІ ў   м. Лунінец (1918)

95 гадоў з пачатку ГРАМАДЗЯНСКАЙ ВАЙНЫ І ВАЕННАЙ ІНТЭРВЕНЦЫІ (1918 – 1920)

90 гадоў з часу прыняцця ЗЯМЕЛЬНАГА КОДЭКСА БССР (1923)

90 гадоў з часу адкрыцця ў м. Мікашэвічы Лунінецкага пав. Палескага ваяв. ДРЭВААПРАЦОЎЧАЙ ФАБРЫКІ акцыянернага таварыства “Ольза” (1923), аднаго з буйнейшых прамысловых прадпрыемстваў Палесся

90 гадоў з часу адкрыцця ў г. Брэсце  ГАРАДСКОЙ БАЛЬНІЦЫ (1923)

90 гадоў з часу адкрыцця ЛЕСАПІЛЬНАГА ЗАВОДА кампаніі “Тартак” у м. Косава (Івацэвіцкі р-н; 1923)

90 гадоў з часу адкрыцця ЛЕСАПІЛЬНАГА ЗАВОДА ўладальніка              Я. Любашэўскага ў г. Пінску (1923)

90 гадоў з часу адкрыцця таварыствам “Polska macierz szkolna”  ЖАНОЧАЙ ВАСЬМІКЛАСНАЙ ГІМНАЗІІ ў г. Брэсце  (1923)

85 гадоў з часу заснавання БЕЛАРУСКАЙ АСАЦЫЯЦЫІ ПРАЛЕТАРСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ (БелАПП; 1928; існавала да 1932)

85 гадоў з часу заснавання Нацыянальнай кінастудыі  “БЕЛАРУСЬФІЛЬМ” (Мінск; 1928)

85 гадоў з часу адкрыцця таварыствам “Polska macierz szkolna”  ЖАНОЧАЙ НАСТАЎНІЦКАЙ  ГІМНАЗІІ ў г. Пружаны (1928)

80 гадоў з пачатку выдання штомесячнага культурна-грамадскага і літаратурнага часопіса  “БЕЛАРУСКІ ЛЕТАПІС” (Вільня; 1933)

80 гадоў з часу заснавання БЕЛАРУСКАГА САЮЗА КАМПАЗІТАРАЎ (1933), добраахвотнай грамадскай творчай арганізацыі

65 гадоў з часу заснавання КОБРЫНСКАГА КАНСЕРВАВАГА ЗАВОДА (1948), ААТ

55 гадоў з часу ўзнікнення г. БЕЛААЗЁРСК (Бярозаўскі р-н; 1958)

45 гадоў з часу заснавання гідралагічнага заказніка рэспубліканскага значэння ВЫГАНАШЧАНСКАЕ (Івацэвіцкі, Ляхавіцкі, Ганцавіцкі р-ны; 1968)

45 гадоў з часу заснавання гідралагічнага заказніка рэспубліканскага значэння ДЗІКАЕ (Пружанскі, Свіславіцкі р-ны; 1968)

40 гадоў з часу адкрыцця РЭСПУБЛІКАНСКАЙ МАСТАЦКАЙ ГАЛЕРЭІ БЕЛАРУСКАГА САЮЗА МАСТАКОЎ (Мінск; 1973)

35 гадоў з часу заснавання біялагічнага заказніка рэспубліканскага значэння БАРАНАВІЦКІ (Баранавіцкі, Івацэвіцкі р-ны; 1978)

35 гадоў з часу заснавання біялагічнага заказніка рэспубліканскага значэння МІХАЛІНСКА-БЯРОЗАЎСКІ (Пружанскі р-н; 1978)

35 гадоў з часу заснавання біялагічнага заказніка рэспубліканскага значэння РАДАСТАЎСКІ (Драгічынскі р-н; 1978)

20 гадоў з пачатку правядзення НАЦЫЯНАЛЬНАГА ФЕСТЫВАЛЮ БЕЛАРУСКАЙ ПЕСНІ І ПАЭЗІІ (Маладзечна; 1993)

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1504 разоў Апошняя змена Пятніца, 26 Красавік 2019 10:56