Пятніца, 31 Студзень 2020 14:23

ДАТЫ БЕЛАРУСКАГА І КРАЯЗНАЎЧАГА КАЛЕНДАРА 2020

1000 гадоў таму г. БРЭСТ быў ЗАХОПЛЕНЫ ПОЛЬСКІМ КАРАЛЁМ БАЛЯСЛАВАМ ХРАБРЫМ (1020)
 
890 гадоў з дня нараджэння КІРЫЛЫ ТУРАЎСКАГА (каля 1130 ці 1113, Тураў – каля 1182 ці пасля 1190), беларускага і ўсходнеславянскага царкоўнага дзеяча, пісьменніка-прапаведніка, Святога Беларускай Праваслаўнай Царквы
 
825 гадоў з дня нараджэння МІНДОЎГА (1195(?)–1263), заснавальніка і першага вялікага князя Вялікага Княства Літоўскага
 
800 гадоў з дня нараджэння СІМЯОНА ПОЛАЦКАГА (1220, Полацк – 1289), царкоўнага дзеяча, епіскапа полацкага і цвярскога, святога Беларускай і Рускай Праваслаўных Цэркваў
 
780 гадоў з часу ўтварэння ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА (ВКЛ; 1240–1795), усходнееўрапейскай феадальнай дзяржавы, якая існавала на тэрыторыі сучаснай Беларусі і Літвы, а таксама часткова Украіны, Расіі, Латвіі, Польшчы, Эстоніі і Малдовы
 
670 гадоў з дня нараджэння ВІТАЎТА (1350–1430), князя гродзенскага, трокскага, вялікага князя ВКЛ, аднаго з самых выдатных дзяржаўных дзеячаў ВКЛ
 
650 гадоў з дня нараджэння ВІТАЎТА (1350–1430), князя гродзенскага, трокскага, вялікага князя ВКЛ, аднаго з самых выдатных дзяржаўных дзеячаў ВКЛ
 
630 гадоў з часу атрымання г. БРЭСТАМ ГРАМАТЫ НА МАГДЭБУРГСКАЕ ПРАВА, першым з беларускіх гарадоў (1390)
 
560 гадоў таму ў г. БРЭСЦЕ праходзіў СЕЙМ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА (1460)
 
560гадоў з дня нараджэння КАНСТАНЦІНА ІВАНАВІЧА АСТРОЖСКАГА(1460?–1530), дзяржаўнага дзеяча ВКЛ, военачальніка, мецэната
 
550 гадоў з дня нараджэння МІКОЛЫ ГУСОЎСКАГА (1470-я – 1533?), беларускага і польскага паэта-гуманіста, мысліцеля і асветніка эпохі Адраджэння
 
550 гадоў з часу з’яўлення ЖЫРОВІЦКАГА АБРАЗА МАЦІ БОЖАЙ, адной з галоўных хрысціянскіх святынь Беларусі (1470)
 
530 гадоў з дня нараджэння ФРАНЦЫСКА (ФРАНЦІШАКА) СКАРЫНЫ (каля 1490, Полацк – 1551?), першадрукара, асветніка-гуманіста, пісьменніка, грамадскага дзеяча, мастака-графіка, медыка, батаніка і астранома
 
525 гадоў таму ў г. БРЭСЦЕ адчынены ПЕРШЫ ШПІТАЛЬ-ПРЫЮТ для БЕДНЫХ, САСТАРЭЛЫХ і ХВОРЫХ (1495)
 
520 гадоў таму г. БРЭСТ быў РАЗРАБАВАНЫ ВОЙСКАМІ КРЫМСКАГА ХАНА МЭНГЛІ ГІРЭЯ (1500)
 
510 гадоў з дня нараджэння ІВАНА ФЁДАРАВА (сапр. ІВАНА ФЁДАРАВІЧА МАСКВІЦІНА; каля 1510–1583), асветніка, аднаго са стваральнікаў Заблудаўскай друкарні, заснавальніка кнігадрукавання ў Расіі і Украіне
 
500 гадоў з часу заснавання Ф. Скарынам у доме мецэната Я. Бабіча ВІЛЕНСКАЙ ДРУКАРНІ, першай на Беларусі (пачатак 1520-х – 1525)
 
500 гадоў таму г. БРЭСТ СТАЎ ЦЭНТРАМ ПАВЕТА ў Падляшскім ваяводстве (1520)
 
500 гадоў з дня нараджэння АСТАФІЯ (ЯЎСТАФІЯ) БАГДАНАВІЧА ВАЛОВІЧА (каля 1520, Гродзеншчына – 1587 ці 1590), дзяржаўнага і грамадскага дзеяча ВКЛ, гуманіста, правазнаўца, мецэната-асветніка
 
500 гадоў з дня нараджэння МАЦЕЯ КАВЯЧЫНСКАГА (1520-я – 1572), кнігавыдаўца, аднаго з заснавальнікаў Нясвіжскай друкарні, перакладчыка, рэфармацыйнага дзеяча
 
490 гадоў з дня нараджэння СЫМОНА БУДНАГА (каля 1530, Беластоцкае ваяв. – 1593), дзеяча беларускай культуры, мысліцеля-гуманіста, філосафа, асветніка, рэлігійнага рэфарматара, філолага, паэта, кнігавыдаўца ВКЛ
 
490 гадоў з дня нараджэння ДАНІЭЛЯ ЛАНЧЫЦКАГА (мян. ДАНІЭЛЯ з ЛАНЧЫЦЫ; каля 1530 – каля 1600), друкара (Нясвіж, Заслаўе, Вільня), які выдаў «Новы Запавет» (1564, 1570), «Катэхізіс» С. Буднага (1564) і інш. значныя выданні
 
490 гадоў з дня нараджэння ВАСІЛЯ МІКАЛАЕВІЧА ЦЯПІНСКАГА (АМЕЛЬЯНОВІЧА; 1530-я ці пач. 1540-х, Чашнікаўскі р-н – 1599 ці 1600), гуманіста-асветніка, пісьменніка, кнігавыдаўца
 
480 гадоў з дня нараджэння НІКІФАРА ПАРАСХЕСА-КАНТАКУЗЕНА (1540-я – 1599), архідыякана, старшыні Брэсцкага царкоўнага сабору 1596 г., святога Беларускай Праваслаўнай Царквы
 
485 гадоў з дня нараджэння БАЗЫЛІКА ЦЫПРЫЯНА (КІПРЫЯНА; 1535(?), Польшча – пасля 1600), беларускага і польскага дзеяча культуры, паэта, перакладчыка, кампазітара, кнігавыдаўца
 
470 гадоў з дня нараджэння ЛАЎРЭНЦІЯ ІВАНАВІЧА ЗІЗАНІЯ (ТУСТАНОЎСКАГА; сапр., верагодна, КУКОЛЬ; 1550-я ці 1560-я – каля 1634), беларускага і ўкраінскага педагога, паэта, мовазнаўца, перакладчыка, царкоўнага дзеяча
 
470 гадоў з дня нараджэння АНДРЭЯ РЫМШЫ (каля 1550, Навагрудскае ваяв. (цяпер Баранавіцкі р-н) – пасля 1599), паэта, заснавальніка панегірычнай паэзіі ў старажытнай беларускай літаратуры
 
465 гадоў з часу першага ўпамінання г. СТОЛІНА ў пісьмовых крыніцах (1555)
 
460 гадоў з дня нараджэння САЛАМОНА ФЁДАРАВІЧА РЫСІНСКАГА (каля 1560, Полацкае ваяв. – 1625), польскага і беларускага паэта-лацініста, педагога, філосафа, фалькларыста, этнографа, педагога
 
450 гадоў з часу заснавання ВІЛЕНСКАГА УНІВЕРСІТЭТА, найстарэйшай навучальнай установы Беларусі і Літвы (цяпер Вільнюскі ўніверсітэт; 1570)
 
450 гадоў з дня нараджэння СТАФАНА (СІЛЬВЕСТРА) ІВАНАВІЧА ЗІЗАНІЯ (ТУСТАНОЎСКАГА; сапр., верагодна, КУКОЛЬ; каля 1570 – 1600), беларускага і ўкраінскага педагога, пісьменніка-палеміста, царкоўнага дзеяча
 
440 гадоў з дня нараджэння ЛЯВОНЦІЯ КАРПОВІЧА (свецкае імя ЛОНГІН (ЛОГВІН); каля 1580, Пінск – 1620), рэлігійнага дзеяча, пісьменніка-палеміста, аднаго з пачынальнікаў айчыннага сістэматычнага багаслоўя, першага архімандрыта Віленскага брацкага Свята-Духава манастыра, святога Беларускай Праваслаўнай Царквы
 
420гадоў з дня нараджэння КАЗІМІРА СЕМЯНОВІЧА (каля 1600 – пасля 1651), інжынера і тэарэтыка артылерыі, мысліцеля-гуманіста
 
420 гадоў з дня нараджэння ГІЁМА ЛЕВАСЭР дэ БАПЛАНА (каля 1600–1673 ці пасля 1675), франзузскага інжынера-фартыфікатара, ваеннага картографа, які склаў карту «Вялікае княства Літоўскае і Белая Русь», дзе ўпершыню назва «Беларусь» была вынесена ў загаловак
 
390 гадоў з пачатку існавання КУЦЕІНСКАЙ ДРУКАРНІ (Орша, 1630–1654), цэнтра беларускага кірылічнага кнігадрукавання пры Аршанскім Куцеінскім Богаяўленскім манастыры
 
380 гадоў з часу заснавання пры Васкрасенскім манастыры ігуменам Макарыем Такарэўскім першай ШКОЛЫ на Камянеччыне (1640)
 
330 гадоў з пачатку дзейнасці СУПРАСЛЬСКАЙ ДРУКАРНІ (Беластоцкае ваяв.; пач. 1690-х – 1803), якая дзейнічала пры Супрасльскім Дабравешчанскім манастыры і выпусціла больш за 420 выданняў, сярод якіх буквары славянскай мовы, першы славяна-польскі друкаваны «Лексікон» (1772) і інш.
 
320 гадоў з дня нараджэння ІАГАНА (ЯНА) КРЫШТОФА ГЛАЎБІЦА (1700?,  Польшча – 1767), беларускага і літоўскага архітэктара, найбуйнейшага прадстаўніка віленскага барока, стваральніка шматлікіх каталіцкіх храмаў на Беларусі
 
290 гадоў з дня нараджэння МІХАЛА КАЗІМІРА АГІНСКАГА (1730–1800), дзяржаўнага дзеяча Рэчы Паспалітай, кампазітара, паэта, мецэната
 
275 гадоў з дня нараджэння МАЦЕЯ ЯКУБАВІЧА БУТРЫМОВІЧА(1745, Пінскі пав. – 1814), дзяржаўнага дзеяча Рэчы Паспалітай, падстарасты і мечніка Пінскага павета
 
270 гадоў з пачатку існавання НЯСВІЖСКАЙ ДРУКАРНІ (1750-я – 1790-я), заснаванай Радзівіламі, першай на тэрыторыі Беларусі, якая карысталася кірыліцай і выдала «Катэхізіс» С. Буднага — першую кнігу на беларускай мове
 
255 гадоў з пачатку будаўніцтва АГІНСКАГА КАНАЛА, які злучае рэкі Нёман, Шчару, Ясельду, Прыпяць, даўжынёй 54 км (Пінскі, Івацэвіцкі і Ляхавіцкі    р-ны; 1765)
 
255 гадоў з часу заснавання БРЭСЦКАЙ УНІЯЦКАЙ ЕПАРХІІ,адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі ўніяцкай (грэка-каталіцкай) царквы (Літоўская губ.; 1765–1839)
 
250 гадоў з часу заснавання ў г. БРЭСЦЕ СУКОННАЙ МАНУФАКТУРЫ (1770)
 
245 гадоў з пачатку будаўніцтва ДНЯПРОЎСКА-БУГСКАГА (КАРАЛЕЎСКАГА) КАНАЛА, які злучае рэкі Піну і Мухавец, даўжынёй 244 км (Брэсцкі, Жабінкаўскі, Кобрынскі, Драгічынскі, Іванаўскі і Пінскі р-ны; 1775)
 
230 гадоў з дня нараджэння ЯНА БАРШЧЭЎСКАГА (1790 ці 1794, 1796 ці 1799 – 1851), пісьменніка, фалькларыста, выдаўца, аднаго з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры
 
225 гадоў таму ў выніку трэццяга падзелу Рэчы Паспалітай г. БРЭСТ УВАЙШОЎ У СКЛАД РАСІЙСКАЙ ІМПЕРЫІ (1795)
 
220 гадоў з дня нараджэння ІГНАТА РЫГОРАВІЧА КУЛАКОЎСКАГА (1800, Пружанскі пав. – 1870), грамадскага і культурнага дзеяча, асветніка, педагога
 
220 гадоў з дня нараджэння КЕЛЯСЦІНА ІВАНАВІЧА БРЭНА (каля 1800, Брэстчына – 1875), краязнаўца, фалькларыста, этнографа, святара
 
205 гадоў з дня нараджэння ФРАНЦА (ФРАНЦІШКА) АНДРЭЕВІЧА САВІЧА (псеўд. АДАМ ГЕЛЬГЕТ; каля 1815, Пінскі р-н – 1845), паэта, публіцыста, рэвалюцыянера-дэмакрата, аўтара аднаго з першых палітычных памфлетаў у гісторыі вызваленчага руху Беларусі
 
200 гадоў з пачатку існавання ГРОДЗЕНСКАЙ ГУБЕРНСКАЙ ДРУКАРНІ (1820–1915), заснаванай пры Гродзенскім губернскім праўленні
 
200 гадоў з дня нараджэння ЯНА КАЗІМІРА (ІВАНА ФАДЗЕЕВІЧА) ЗАВІШЫ (1820 ці 1852–1887), археолага, пачынальніка даследавання каменнага веку на тэрыторыі Беларусі
 
195 гадоў з дня нараджэння АПАЛІНА (АПАЛОНА) ПАЎЛАВІЧА ГОФМЕЙСТЕРА (1825, г. Брэст – 1890), аднаго з кіраўнікоў рэвалюцыйнага руху на Беларусі ў 1840–1860-я гг.
 
195 гадоў з дня нараджэння ФРАНЦІШАКА УЛАДЗІСЛАВАВІЧА ЮНДЗІЛА (1825, Івацэвіцкі р-н – 1865), аднаго з кіраўнікоў паўстання 1863–1864 гг. на Беларусі і ў Польшчы
 
180 гадоў з пачатку існавання ТЭАТРА ДУНІНА-МАРЦІНКЕВІЧА, першага беларускага нацыянальнага тэатра сучаснага тыпу (1840–1850-я)
 
160 гадоў з часу заснавання ў г. БРЭСЦЕ ЯЎРЭЙСКАЙ БАЛЬНІЦЫ (1860)
 
155 гадоў з часу заснавання ў г. БРЭСЦЕ ЧАТЫРОХКЛАСНАЙ ПРАГІМНАЗІІ (зараз у будынку знаходзіцца адзін з карпусоў Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна) (1865)
 
155 гадоў з часу пабудавання БРЭСЦКАЙ СІМЯОНАЎСКАЙ ЦАРКВЫ, помніка архітэктуры руска-візантыйскага стылю (Брэст; 1865)
 
140  гадоў з часу адкрыцця ЗАТ «ХОЛДЫНГАВАЯ КАМПАНІЯ „ПІНСКДРЭЎ“», створанага на базе фанернай фабрыкі акцыянернага таварыства братоў Лур’е (Пінск; 1880)
 
135 гадоў з часу заснавання ААТ «ПІНСКІ ордэна Знак пашаны СУДНАБУДАЎНІЧА-СУДНАРАМОНТНЫ ЗАВОД», старэйшага суднабудаўнічага прадпрыемства Беларусі (Пінск; 1885)
 
130 гадоў з дня нараджэння ПІЛІПА ДЗЯМ’ЯНАВІЧА МЯДЗВЕДЗЯ (1890 ці 1889, Пружанскі пав. – 1937), дзяржаўнага дзеяча БССР, удзельніка барацьбы за савецкую ўладу на Беларусі і ў Расіі, двойчы кавалера ордэна Чырвонага Сцяга
 
120 гадоў з дня нараджэння МІХАІЛА ЯЎХІМАВІЧА (ЯФІМАВІЧА) КРОШНЕРА (1900–1942), кампазітара, аўтара першага нацыянальнага балета «Салавей», заслужанага артыста Беларусі
 
115 гадоў з часу адкрыцця ў в. АСТРАМЕЧАВА на сродкі Ф. Ф. Паўленкава адной з першых у Беларусі БЯСПЛАТНЫХ НАРОДНЫХ БІБЛІЯТЭК (Брэсцкі р-н; 1905)
 
115 гадоў з часу стварэння БРЭСЦКАЙ АРГАНІЗАЦЫІ РСДРП, якая ўдзельнічала ў падрыхтоўцы і правядзенні выступленняў салдат Брэсцкай крэпасці ў 1905–1907 гг. (1905)
 
110 гадоў назад у м. КАМЯНЕЦ Брэсцкага павета Гродзенскай губерніі на народныя сродкі (земскія зборы) была адчынена БАЛЬНІЦА (1910)
 
110 гадоў з часу адкрыцця ЗАВОДА ШКЛЯНЫХ ВЫРАБАЎ «ПІНА» (Пінск; 1910)
 
110 гадоў з часу адкрыцця ў ДАВЫД-ГАРАДКУ ЦАГЛЯНАГА ЗАВОДА ўласніка Ольпінера (Столінскі пав.; 1910)
 
100 гадоў з часу адкрыцця ў г. БРЭСЦЕ ГАРБАРНАГА ЗАВОДА ўладальніка Грынберга (1920)
 
100 гадоў з часу адкрыцця ў м. ЦЕЛЯХАНЫ ЛЕСАПІЛЬНАГА ЗАВОДА ўладальніка К. Пуслоўскага (Косаўскі пав.; 1920)
 
100 гадоў з часу адкрыцця ў г. ПІНСКУ МАСЛАЗАВОДА і МЛЫНА ўладальніка А. Кунды (1920)
 
100 гадоў з дня нараджэння ІВАНА ІВАНАВІЧА ЧУКЛАЯ (1920, Бешанковіцкі р-н – 1942), удзельніка партызанскага руху ў Пінскай вобласці ў Вялікую Айчынную вайну
 
95 гадоў з часу пабудовы ў г. БРЭСЦЕ ПЕРШАЙ ЭЛЕКТРАСТАНЦЫІ (1925)
 
95 гадоў з часу заснавання ў г. БРЭСЦЕ ПРЫВАТНАЙ ЖАНОЧАЙ ГІМНАЗІІ П. ЛЯВІЦКАГА (1925)
 
95 гадоў з часу адкрыцця ў МАЁНТКУ ПЛЯНТА-ГАЦКА ПРЫВАТНАГА ЛЕСАПІЛЬНАГА ЗАВОДА В. ПУСЛОЎСКАГА (Косаўскі пав.; 1925)
 
95 гадоў з часу выдання дзяржаўнага (нацыянальнага) бібліяграфічнага паказальніка «ЛЕТАПІС ПЕРЫЯДЫЧНЫХ ВЫДАННЯЎ БЕЛАРУСІ», (Мінск; 1925)
 
90 гадоў з пачатку выдання грамадска-палітычнага часопіса «БЕЛАРУСЬ. BELARUS» (Мінск; 1930)
 
80 гадоў з часу заснавання УА «БРЭСЦКІ ДЗЯРЖАЎНЫ АБЛАСНЫ ЦЭНТР МАЛАДЗЁЖНАЙ ТВОРЧАСЦІ», буйнейшай абласной установы, якая выконвае каардынацыйныя і арганізацыйныя функцыі для раённых цэнтраў пазашкольнай работы, устаноў адукацыі ў правядзенні адукацыйных, культурна-масавых мерапрыемстваў (Брэст; 1940)
 
80 гадоў з часу заснавання ААТ «ГІДРАСЕЛЬМАШ», прадпрыемства па выпуску сельскагаспадарчай тэхнікі (Пінск; 1940)
 
80 гадоў з пачатку стварэння УА «СТОЛІНСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ АГРАРНА-ЭКАНАМІЧНЫ КАЛЕДЖ» (Столін; 1940)
 
75 гадоў з часу адкрыцця УА «БРЭСЦКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ імя А. С. ПУШКІНА», адкрыты як Брэсцкі настаўніцкі інстытут (Брэст; 1945)
 
75 гадоў з часу заснавання РУП «ПАЛЕСКАЯ ВОПЫТНАЯ СТАНЦЫЯ МЕЛІЯРАЦЫЙНАГА ЗЕМЛЯРОБСТВА І ЛУГАВОДСТВА» (п. Палескі, Лунінецкі р-н; 1945)
 
75 гадоў з пачатку выдання літаратурна-мастацкага і грамадска-палітычнага часопіса «НЁМАН» (Мінск; 1945)
 
70 гадоў з пачатку стварэння БРЭСЦКАГА ЗАСЛУЖАНАГА АМАТАРСКАГА АРКЕСТРА РУСКІХ НАРОДНЫХ ІНСТРУМЕНТАЎ МУЗЫЧНАГА КАЛЕДЖА ІМЯ Р. ШЫРМЫ (Брэсцкая вобл.; 1950)
 
65 гадоў з пачатку выдання дзяржаўнага (нацыянальнага) бібліяграфічнага паказальніка «ЛЕТАПІС ВЫЯЎЛЕНЧЫХ ВЫДАННЯЎ» (Мінск; 1955)
 
60 гадоў з часу адкрыцця ў КАМЯНЕЦКАЙ ВЕЖЫ АДДЗЕЛА БРЭСЦКАГА АБЛАСНОГО КРАЯЗНАЎЧАГА МУЗЕЯ (Камянец; 1960)
 
60 гадоў з часу заснавання ДУ «БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ЦЭНТР ПА ГІДРАМЕТЭАРАЛОГІІ І МАНІТОРЫНГУ НАВАКОЛЬНАГА АСЯРОДДЗЯ» (Брэст; 1960)
 
60 гадоў з пачатку дзейнасці ААТ «ДЫВАНЫ БРЭСТА», вядучага вытворцы дываноў у Беларусі (Брэст; 1960)
 
55 гадоў з пачатку стварэння ААТ «БРЭСЦКІ ПАНЧОШНЫ КАМБІНАТ», лаўрэата Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці 2012 г. (Брэст; 1965)
 
55 гадоў з пачатку будаўніцтва ААТ «ПРАМЫСЛОВА-ГАНДЛЁВАЕ АБ’ЯДНАННЕ “ПАЛЕССЕ”», буйнейшага вытворцы верхніх трыкатажных вырабаў для ўсіх узроставых груп, паўшарсцяных і высокааб’ёмнай пражы трыкатажнага палатна ў Рэспубліцы Беларусь (Пінск; 1965)
 
50 гадоў з пачатку выдання спецыялізаванага навукова-папулярнага часопіса «АРХИТЕКТУРА И СТРОИТЕЛЬСТВО» (Мінск; 1970)
 
50 гадоў з часу стварэння БЕЛАРУСКАГА ДЗЯРЖАЎНАГА АКАДЭМІЧНАГА МУЗЫЧНАГА ТЭАТРА, заслужанага калектыва Рэспублікі Беларусь, лаўрэата спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2005) (Мінск; 1970)
 
30 гадоў з часу заснавання УА «ПІНСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ КАЛЕДЖ МАСТАЦТВАЎ» (Пінск; 1990)
 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1280 разоў Апошняя змена Аўторак, 04 Люты 2020 11:05