Пятніца, 31 Студзень 2020 14:29

СТУДЗЕНЬ 2020

80 гадоў з часу адкрыцця ў г. БРЭСЦЕ ПЕДАГАГІЧНАГА ВУЧЫЛІШЧА (1940–1957)

80 гадоў з часу стварэння БРЭСЦКАГА АБЛСПАЖЫЎСАЮЗА (1940)

80 гадоў з часу адкрыцця ў БЫЛЫМ МАЁНТКУ ПЛЯНТА СЕЛЬСКАГАСПАДАРЧАЙ ШКОЛЫ (Кобрынскі р-н; 1940)

75 гадоў з пачатку выдання газеты «ЗОРЬКА», пераможцы І і IV Нацыянальных конкурсаў друкаваных СМІ «Залатая ліцера» (Мінск; 1945)

1  НОВЫ ГОД

1  75 гадоў з дня нараджэння ВОЛЬГІ МІХАЙЛАЎНЫ ІПАТАВАЙ (1945, г. п. Мір), пісьменніцы, перакладчыка, грамадскай дзяячкі, узнагароджанай ордэнам «Знак Пашаны»

1  65 гадоў з дня нараджэння ПЯТРА ПЯТРОВІЧА КАЗАКЕВІЧА (1955, Іванаўскі р-н), вучонага ў галіне механізацыі сельскай гаспадаркі, члена-карэспандэнта НАН Беларусі

1  155 гадоў з часу стварэння ААТ «БРЭСТСЕЛЬМАШ», створанага на базе Брэсцкага рамонтна-механічнага завода (1965)

2  75 гадоў з дня нараджэння СЯРГЕЯ УЛАДЗІМІРАВІЧА КАБЯКА (1945, Баранавіцкі р-н), вучонага-гісторыка, заслужанага работніка адукацыі Беларусі, выдатніка народнай асветы

3  70 гадоў з дня нараджэння МІКАЛАЯ (МІКОЛЫ) МІКАЛАЕВІЧА ТРАФІМЧУКА, (1950, Драгічынскі р-н), паэта

4  75 гадоў з дня нараджэння ФЁДАРА ВІКТАРАВІЧА ШАСТАКА (1945, Івацэвіцкі р-н), мастака дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (кераміка), працы якога ўпрыгожваюць інтэр’еры Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Палаца Незалежнасці

5  ДЗЕНЬ ПРАЦАЎНІКОЎ САЦЫЯЛЬНАЙ АБАРОНЫ

5  85 гадоў з дня нараджэння РЫГОРА ІВАНАВІЧА АФАНАСІКА (1935, Баранавіцкі р-н – 1998), вучонага ў галіне меліярацыі, члена-карэспандэнта Акадэміі аграрных навук Беларусі, заслужанага меліяратара Беларусі

7  РАСТВО ХРЫСТОВА (праваслаўнае Раство)

7  110 гадоў з дня нараджэння КАНСТАНЦІНА СЯРГЕЕВІЧА ЗАСЛОНАВА (1910–1942), аднаго з арганізатараў і кіраўнікоў партыйнага падполля і партызанскага руху ў Віцебскай вобласці ў Вялікую Айчынную вайну, Героя Савецкага Саюза (1943, пасмяротна)

9  150 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСАНДРА РАМАНАВІЧА ПШЧОЛКІ (1870, Ушацкі р-н – 1943), пісьменніка, публіцыста, этнографа, фалькларыста

9  115 гадоў з дня нараджэння БАРАНАВА ФЁДАРА АЛЯКСЕЕВІЧА (1905–1982), аднаго з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Баранавіцкай вобласці, дзяржаўнага дзеяча БССР

9  70 гадоў з дня нараджэння РЫГОРА АЛЯКСАНДРАВІЧА ШУМАКА (1950, Іванаўскі р-н), вучонага-юрыста, выдатніка адукацыі

10  220 гадоў з дня нараджэння АДАМА СУЗІНА (1800, Кобрынскі пав. – 1879),  удзельніка нацыянальна-вызваленчага руху, падарожніка, сакратара Зялёнага саюза Таварыства філаматаў

11  90 гадоў з дня нараджэння ІГАРА ВАСІЛЬЕВІЧА ЛАПЦІНСКАГА (1930, Магілёў – 2018), акцёра, рэжысёра радыё, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1988), заслужанага артыста Беларусі (1994)

14  100 гадоў з дня нараджэння МІКОЛЫ (МІКАЛАЯ ЯКАЎЛЕВІЧА) АЎРАМЧЫКА (1920, Бабруйскі р-н – 2017), пісьменніка, перакладчыка, заслужанага работніка культуры Беларусі, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Я. Купалы (1964)

14  50 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІСЛАВЫ УЛАДЗІМІРАЎНЫ СКАВАРОДКА (Украіна, 1970), мастачкі

15  120 гадоў з дня нараджэння ПАЎЛА ВОСІПАВІЧА ГОРЫНА (сапр. КАЛЯДА; 1900, Бяроза – 1938), вучонага-гісторыка, дзяржаўнага дзеяча БССР, акадэміка НАН БССР

15  80 гадоў з часу ўтварэння Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР РАЁНАЎ у ЗАХОДНІХ АБЛАСЦЯХ БЕЛАРУСІ, у т. л. у Брэсцкай, Баранавіцкай і Пінскай (1940)

15  80 гадоў з часу ўтварэння БАРАНАВІЦКАГА, БРЭСЦКАГА, БЯРОЗАЎСКАГА, ГАНЦАВІЦКАГА, ДРАГІЧЫНСКАГА, ЖАБІНКАЎСКАГА, ІВАНАЎСКАГА, ІВАЦЭВІЦКАГА, КАМЯНЕЦКАГА, КОБРЫНСКАГА, ЛУНІНЕЦКАГА, ЛЯХАВІЦКАГА, МАЛАРЫЦКАГА, ПІНСКАГА, ПРУЖАНСКАГА, СТОЛІНСКАГА раёнаў (1940)

15-17  75 гадоў з часу правядзення І АБЛАСНОГА З’ЕЗДА СЕЛЬСКІХ ЛЕКАРАЎ (Брэст, 1945)

16  105 гадоў з часу нараджэння ПЯТРА СЯРГЕЕВІЧА РАБЦАВА (1915–1941), лётчыка, які адным з першых здзейсніў таран варожага самалёта ў гады Вялікай Айчыннай вайны

16  80 гадоў з дня нараджэння ІВАНА ПІЛІПАВІЧА ЛАГВІНОВІЧА (1940, Ганцавіцкі р-н – 2011), паэта

16  60 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСАНДРА СЦЯПАНАВІЧА КУРАКА (1960, Лунінецкі р-н), вучонага ў галіне жывёлагадоўлі

16  60 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСАНДРА ДЗМІТРЫЕВІЧА ТРАШЧЫЛЫ (1960, Пінскі р-н), спартсмена (лёгкая атлетыка), трэнера, заслужанага майстра спорту СССР (1988), чемпіёна свету (1983)

17  90 гадоў з дня нараджэння ЛЕАНІДА КАНСТАНЦІНАВІЧА ЛУКШЫ (1930, Пружанскі р-н – 2011), доктара тэхнічных навук, вучонага ў галіне мостабудавання, заслужанага дзеяча навукі Беларусі

18  100 гадоў з дня нараджэння ПЯТРА ПАЎЛАВІЧА ФІЛІПАВА (1920, Клімавіцкі р-н – 2005), акцёра, заслужанага артыста Беларусі

18  165 гадоў з дня нараджэння КАНСТАНЦІНА ВІКЕНЦЬЕВІЧА ХРУЦКАГА (1855, Івацэвіцкі р-н – 1969), ваеннага дзеяча, героя руска-турэцкай вайны 1877–1878 гг., удзельніка Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г., кавалера ордэна «Знак Пашаны»

19  ДЗЕНЬ ВЫРАТАВАЛЬНІКА

22  180 гадоў з часу ўтварэння БРЭСЦКАЙ ЕПАРХІІ БЕЛАРУСКАЙ ПРАВАСЛАЎНАЙ ЦАРКВЫ (1840)

23  100 гадоў з дня нараджэння ПЯТРА АЛЯКСЕЕВІЧА ДАНЕЛІЯ (1920, Махачкала, Дагестан – 2012), жывапісца, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі (1995), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, аднаго з заснавальнікаў Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускага саюза мастакоў

23  60 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСАНДРА КАНСТАНЦІНАВІЧА АВЕРКАВА (1960), тэлевядучага, акцёра, рэжысёра, заслужанага дзеяча культуры Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2004)

24  135 гадоў з дня нараджэння ЮРЫЯ ВІКТАРАВІЧА ТАРЫЧА (сапр. АЛЯКСЕЕВА; 1885, Полацк – 1967), беларускага і расійскага кінарэжысёра, сцэнарыста, заснавальніка беларускага кіно, заслужанага дзеяча мастацтваў Расіі

24  80 гадоў з часу адкрыцця УА «БРЭСЦКІ ДЗЯРЖАЎНЫ МУЗЫЧНЫ КАЛЕДЖ імя Р. ШЫРМЫ» (1940)

26 (апошняя нядзеля студзеня)  ДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАЙ НАВУКІ

26  640 гадоў з часу першых звестак у гістарычных крыніцах аб г. п. ШАРАШОВА, у якіх змешчаны наказ Вялікага князя Літоўскага Вітаўта аб перадачы пасёлка Мікалаю Насуце (Пружанскі р-н; 1380)

26  120 гадоў з дня нараджэння АРКАДЗЯ АНДРЭЕВІЧА МОРКАЎКІ (1900, Пухавіцкі р-н – 1957), паэта

27  80 гадоў з часу адкрыцця БРЭСЦКАЙ АБЛАСНОЙ БІБЛІЯТЭКІ ІМЯ М. ГОРКАГА (1940), лаўрэата спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2002)

28  80 гадоў з дня нараджэння ЛЕАНІДА МАРТЫНАВІЧА ДАЙНЕКІ (1940, Клічаўскі р-н – 2019), пісьменніка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя К. Каліноўскага (1990) і Літаратурнай прэміі імя І. Мележа (1988)

30  85 гадоў з часу адкрыцця ў г. БРЭСЦЕ аддзялення ПРАЦОЎНАГА ІНСТЫТУТА АСВЕТНІЦТВА І КУЛЬТУРЫ імя ЖЭРОМСКАГА (1935)

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1110 разоў Апошняя змена Панядзелак, 03 Люты 2020 15:33