Аўторак, 04 Люты 2020 09:19

КРАСАВІК 2020

70 гадоў з часу адкрыцця для наведвальнікаў УК «БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ КРАЯЗНАЎЧЫ МУЗЕЙ» і стварэння першай часовай выставы (Брэст; 1950)

75 гадоў з часу адкрыцця УА «ПІНСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ АГРАРНЫ ТЭХНАЛАГІЧНЫ КАЛЕДЖ» (Пінск; 1945)

 

1  270 гадоў з дня нараджэння ГУГІ КАЛАНТАЯ (КАЛОНТАЯ; 1750–1812), палітычнага дзеяча Рэчы Паспалітай, філосафа, педагога, публіцыста, аднаго з аўтараў Канстытуцыі 3 мая 1791 г.

1  70 гадоў з часу стварэння ДУ «УЗОРНА-ПАКАЗАЛЬНЫ АРКЕСТР УЗБРОЕНЫХ СІЛ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ», лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1972), заслужанага калектыва Рэспублікі Беларусь (2003) (Мінск; 1950)

2  ДЗЕНЬ ЯДНАННЯ НАРОДАЎ БЕЛАРУСІ І РАСІІ

4  60 гадоў з дня нараджэння АНАТОЛЯ ІВАНАВІЧА ЖАЛУДКО (1960,  Бярозаўскі р-н), мастака ў вобласці станковага жывапісу, акварэлі

5  120 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСАНДРА АЛЯКСАНДРАВІЧА ЛУЧЫНСКАГА (1900–1990), ваеннага дзеяча, генерала арміі, удзельніка вызвалення Брэсцкай вобласці ў Вялікую Айчынную вайну, Героя Савецкага Саюза (1944)

5  80 гадоў з дня нараджэння МІКАЛАЯ ІВАНАВІЧА ШПАКОЎСКАГА (1940, Пінскі р-н – 2001), вучонага ў галіне хірургіі і геранталогіі, члена Расійскай АМН

9  95 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА ІОСІФАВІЧА ПАЎЛЮЧУКА (1925, Брэсцкі р-н – 2008), дзяржаўнага дзеяча БССР, кавалера ордэнаў Леніна і «Знак Пашаны»

10  120 гадоў з дня нараджэння ГАЎРЫІЛА СТАНІСЛАВАВІЧА ЗДАНОВІЧА (1900, Ляхавіцкі р-н – 1984), ваеннага дзеяча, удзельніка Грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў, генерал-маёра, Героя Савецкага Саюза (1945)

11  165 гадоў з дня нараджэння АРСЕНА ІВАНАВІЧА МАРКЕВІЧА (1855, Брэст – 1942), архівіста, літаратуразнаўца, гісторыка, аўтара прац па археалогіі і гісторыі Крыма, грамадскага дзеяча, члена-карэспандэнта АН СССР

12  ВЯЛІКДЗЕНЬ па календары каталіцкай канфесіі

12  130 гадоў з дня нараджэння ЯНКІ НЁМАНСКАГА (сапр. ІВАНА АНДРЭЕВІЧА ПЯТРОВІЧА; 1890, Навагрудскі р-н – 1937), пісьменніка, вучонага-эканаміста, грамадскага дзеяча, акадэміка НАН Беларусі

14  140 гадоў з дня нараджэння ЯЗЭПА (ВОСІПА ЛЯВОНАВІЧА) ДЫЛЫ (1880, Слуцк – 1973), пісьменніка, тэатразнаўца, грамадскага і культурнага дзеяча, правадзейнага члена Інбелкульта

14  100 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСЕЯ НІЧЫПАРАВІЧА КАРПЮКА (1920–1992), пісьменніка, заслужанага работніка культуры Беларусі, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя І. Мележа (1986)

15  100 гадоў з дня нараджэння МІКОЛЫ РАКІТНАГА (сапр. МІКАЛАЯ ІСАКАВІЧА НОВІКАВА; 1920, Брагінскі р-н – 2000), пісьменніка

16  85 гадоў з дня нараджэння АНАТОЛЯ КАНСТАНЦІНАВІЧА КЛЫШКІ (1935, Баранавіцкі р-н), пісьменніка, крытыка, перакладчыка, педагога, аўтара перакладу на беларускую мову Новага Запавету, складальніка буквароў, заслужанага работніка культуры Беларусі, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя В. Віткі (2014)

18  80 гадоў з дня нараджэння ЭДУАРДА СЯМЁНАВІЧА ХАНКА (1940), кампазітара, народнага артыста Беларусі, заслужанага дзеяча культуры Аўтаномнай Рэспублікі Крым

19  ВЯЛІКДЗЕНЬ па календары праваслаўнай канфесіі

23  80 гадоў з дня нараджэння ВІКТАРА АПАНАСАВІЧА КАЗЬКО (1940, Калінкавічы), пісьменніка, кінасцэнарыста, лаўрэата прэміі імя М. Астроўскага (1975, Расія), прэміі Ленінскага камсамола БССР (1977), Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1982), Літаратурнай прэміі імя Б. Палявога (1990, Расія)

23  60 гадоў з часу адкрыцця ў г. КАМЯНЦЫ МУЗЫЧНАЙ ШКОЛЫ (1960), цяпер — УА «Камянецкая дзяржаўная дзіцячая школа мастацтваў»

26  ДЗЕНЬ ЧАРНОБЫЛЬСКАЙ ТРАГЕДЫІ

28  РАДАЎНІЦА (па календары праваслаўнай канфесіі)

29  80 гадоў з дня нараджэння МІКАЛАЯ АЛЯКСАНДРАВІЧА СВІДУНОВІЧА (1940, Кобрынскі р-н), вучонага ў галіне металургіі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі

Чытаць 102 разоў Апошняя змена Аўторак, 04 Люты 2020 10:31