Аўторак, 04 Люты 2020 09:48

МАЙ 2020

 

 

1 – СВЯТА ПРАЦЫ

1 – 90 гадоў з дня нараджэння АЛЕСЯ (АЛЯКСАНДРА ЛЯВОНАВІЧА) ПЕТРАШКЕВІЧА (1930, Талачынскі р-н – 2012), драматурга, пісьменніка, публіцыста, гісторыка, заслужанага работніка культуры БССР (1975), лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР (1976)

2 – 80 гадоў з дня нараджэння СЯРГЕЯ ФЯДОСАВІЧА ЛЮБЧУКА (1940, Кобрынскі р-н), дзеяча самадзейнага мастацтва, кампазітара, заслужанага работніка культуры БССР (1978)

3 – 400 гадоў з дня нараджэння БАГУСЛАВА РАДЗІВІЛА (1620–1669), ваеннага і дзяржаўнага дзеяча ВКЛ, паэта, мастака, мецэната

5 – ДЗЕНЬ ДРУКУ

6 – 100 гадоў з дня нараджэння АНАТОЛЯ КАНСТАНЦІНАВІЧА ЛОГІНАВА (1920–2007), акцёра, народнага артыста Беларусі, заслужанага артыста Літвы

6  85 гадоў з дня нараджэння ПЯТРА ВАСІЛЬЕВІЧА ЗАРЭЦКАГА (1935,  Камянецкі р-н – 2013), мастака ў вобласці станковага і манументальна-дэкаратыўнага жывапісу

6 – 80 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА СЦЯПАНАВІЧА ЛІПСКАГА (1940, Рэчыцкі р-н), пісьменніка, заслужанага дзеяча культуры Беларусі, выдатніка адукацыі, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Я. Маўра (1993), Літаратурнай прэміі імя В. Віткі (1997), Міжнароднай прэміі А. Швейцара (1998), Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя К. Каліноўскага (2000), прэміі Дзіцячага фонду міжнароднай асацыяцыі Дзіцячых фондаў (2005), Літаратурнай прэміі імя А. Грына (2008, Расія), кавалера ордэна св. Дзмітрыя (Расія), ордэна Ф. Скарыны (2007)

6 – 70 гадоў з дня нараджэння МІХАІЛА УЛАДЗІМІРАВІЧА МЯСНІКОВІЧА (1950, Нясвіжскі р-н), дзяржаўнага і грамадскага дзеяча Беларусі, вучонага-эканаміста, члена-карэспандэнта НАН Беларусі, кавалера ордэна «Знак Пашаны» (1981), ордэнаў Айчыны ІІІ ступені (2000), Дружбы (2009, Расія), Дружбы (2010, КНР), ордэна Свяціцеля Кірылы Тураўскага І ступені (2010)

7 – ДЗЕНЬ РАБОТНІКАЎ РАДЫЁ, ТЭЛЕБАЧАННЯ І СУВЯЗІ

8 – 55 гадоў назад Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР БРЭСЦКАЙ КРЭПАСЦІ ПРЫСВОЕНА ГАНАРОВАЕ ЗВАННЕ «КРЭПАСЦЬ-ГЕРОЙ» (1965)

9 – ДЗЕНЬ ПЕРАМОГІ

9 – 75 гадоў з часу заканчэння ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ, вызваленчай вайны народаў СССР супраць фашысцкай Германіі і яе саюзнікаў, найважнейшай састаўной часткі Другой сусветнай вайны (1941–1945)

10 (другая нядзеля мая)  ДЗЕНЬ ДЗЯРЖАЎНАГА ГЕРБА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ І ДЗЯРЖАЎНАГА СЦЯГА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

12 – 85 гадоў з дня нараджэння ІВАНА ПЯТРОВІЧА ЛАГВІНОВІЧА (1935, Ганцавіцкі р-н – 2015), заслужанага трэнера Беларусі і СССР

12 – 220 гадоў з дня нараджэння ВАЛЕНЦІЯ МЕЛЬХІЁРАВІЧА ВАНЬКОВІЧА (1800, Бярэзінскі р-н – 1842), жывапісца, аднаго з найбольш значных беларускіх мастакоў ХІХ ст.

13 – 125 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІСЛАВА ПАЎЛЮКОЎСКАГА (1895, Стаўбцоўскі р-н – 1955), пісьменніка, перакладчыка, этнолага, фалькларыста, мастака

13 – 115 гадоў з дня нараджэння СТЭФАНІІ МІХАЙЛАЎНЫ СТАНЮТЫ (1905, Мінск – 2000), актрысы, народнай артысткі Беларусі і СССР, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1982)

13  85 гадоў з дня нараджэння АЛЬБЕРТА АЛЯКСАНДРАВІЧА БАГДАСАРАВА (1935, Узбекістан), вучонага-геолага, інжынера, спартсмена (футбол), выдатніка адукацыі Беларусі

14 – 60 гадоў з часу дзейнасці І З’ЕЗДА ЖАНЧЫН-АКТЫВІСТАК вобласці (Брэст; 1960)

15 – ДЗЕНЬ СЯМ’І

15 – 175 гадоў з дня нараджэння ІВАНА ДЗЯМЕНЦЬЕВІЧА (ЯНА ДАМІНІКАВІЧА) ЧЭРСКАГА (1845, Верхнядзвінскі р-н – 1892), геолага, географа, геамарфолага, заолага, даследчыка Сібіры, удзельніка паўстання 1863–1864 гг.

16(трэцяя субота мая) – ДЗЕНЬ РАБОТНІКАЎ ФІЗІЧНАЙ КУЛЬТУРЫ І СПОРТУ

16 – 90 гадоў з дня нараджэння ВІКТАРА МАКСІМАВІЧА ЧАРНАБАЕВА (1930), артыста оперы (бас), народнага артыста Беларусі, лаўрэата прэміі Беларускага саюза тэатральных дзеячаў «Крыштальная Паўлінка» (2006)

17 – 80 гадоў з дня нараджэння МІКАЛАЯ ІВАНАВІЧА ІГНАТОВІЧА (1940, Баранавіцкі р-н – 1992), дзяржаўнага дзеяча Беларусі, Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь (1991–1992)

17 – 50 гадоў з дня нараджэння АНЖАЛІКІ АНАТОЛЬЕЎНЫ АГУРБАШ (дз. ЯЛІНСКАЯ; 1970, Мінск), спявачкі, народнай артысткі Беларусі

18 – 80 гадоў з дня нараджэння ЯНА АРЦЁМАВІЧА ЧЫКВІНА (1940), паэта, перакладчыка, літаратуразнаўца, даследчыка

19 – 65 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСАНДРА АЛЯКСАНДРАВІЧА ГРЫГОР’ЕВА (1955, Ляхавіцкі р-н), мастака ў вобласці жывапісу, графікі, сцэнаграфіі, лаўрэата міжнародных конкурсаў

20 – 80 гадоў з дня нараджэння МІКОЛЫ (МІКАЛАЯ ПЯТРОВІЧА) ВЯРШЫНІНА (1940, Чэрвень – 2009), паэта-сатырыка, гумарыста

22 – 120 гадоў з дня нараджэння МІКАЛАЯ ІВАНАВІЧА КАСПЯРОВІЧА (1900, Пухавіцкі р-н – 1937), краязнаўца, лексікографа, мастацтвазнаўца, літаратуразнаўца, бібліёграфа, этнографа

22 – 90 гадоў з дня нараджэння ІВАНА КІРЫЛАВІЧА ЦІШЧАНКІ (1930, Слаўгарадскі р-н – 2001), фалькларыста, літаратуразнаўца, крытыка, педагога, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1986)

22 – 85 гадоў з дня нараджэння ЛЕАНІДА ІВАНАВІЧА ГАЎРЫЛКІНА (1935, Добрушскі р-н – 1989), празаіка, драматурга

24 – 100 гадоў з дня нараджэння СЯМЁНА ІОСІФАВІЧА АЛЯКСАНДРАВА (1920–1980), акцёра, заслужанага артыста Беларусі

24 – 100 гадоў з дня нараджэння ЯЎГЕНА ЛЬВОВІЧА ЗАСЛАЎСКАГА (1920–2007), заслужанага архітэктара Беларусі

25 – 70 гадоў з дня нараджэння МІКАЛАЯ ПЯТРОВІЧА ЯРЧАКА (1950, Івацэвіцкі р-н), вучонага-хіміка

26 – 110 гадоў з дня нараджэння ЭДЗІ (АДОЛЬФА ЭДУАРДА) ІГНАЦЬЕВІЧА РОЗНЕРА (1910–1976), джазавага трубача, скрыпача, кампазітара, аранжыроўшчыка, заслужанага артыста Беларусі

27 – 120 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА АДАМАВІЧА ЖЫЛКІ (1900, Нясвіжскі р-н – 1933), паэта, перакладчыка, крытыка

28 – ДЗЕНЬ ПАГРАНІЧНІКА

30 – 110 гадоў з дня нараджэння АНАТОЛЯ МІХАЙЛАВІЧА ТРУСА (1910, Уздзенскі р-н – 1989), акцёра, першага народнага артыста БССР у Колосаўскім тэатры (1955)

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 65 разоў Апошняя змена Аўторак, 04 Люты 2020 10:30