Серада, 05 Люты 2020 09:24

ЖНІВЕНЬ 2020

75 гадоў з часу стварэння СААТ «ЛЯХАВІЦКІ МАЛОЧНЫ ЗАВОД», лаўрэата Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці 2011 года (Ляхавічы; 1945)

 

1–19 – 100 гадоў назад г. БРЭСТ быў заняты часткамі Чырвонай Арміі і ВЫЗВАЛЕНЫ АД ПОЛЬСКІХ ВОЙСК, у горадзе быў арганізаваны рэвкам (1920)

1 – 500 гадоў з дня нараджэння ЖЫГІМОНТА ІІ АЎГУСТА (У ВКЛ — ЖЫГІМОНТ ІІІ; 1520, Польшча – 1572), вялікага князя ВКЛ і караля Польшчы

1 – 100 гадоў з дня нараджэння ВАСІЛЯ КІРЫЛАВІЧА БАНДАРЧЫКА (1920, Слуцкі р-н – 2009), вучонага-этнографа, члена-карэспандэнта НАН Беларусі, заслужанага работніка культуры Беларусі, лаўрэата прэміі НАН Беларусі (1999)

1 – 60 гадоў з часу адкрыцця ў г. БРЭСЦЕ СПАРТЫЎНАЙ ШКОЛЫ ПА ФУТБОЛЕ (1960), цяпер — ДСУСУ «Брэсцкі абласны цэнтр алімпійскага рэзерву па футболе»

2 (першая нядзеля жніўня) – ДЗЕНЬ ЧЫГУНАЧНІКА

2 – ДЗЕНЬ ДЭСАНТНІКАЎ І СІЛ СПЕЦЫЯЛЬНЫХ АПЕРАЦЫЙ

3 – 110 гадоў з дня нараджэння ІВАНА ЦІМАФЕЕВІЧА МАЙСЕЕВА (Брэсцкі р-н, 1910–1976), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза (1945)

6 – 180 гадоў з дня нараджэння АЛЬГЕРДА РЫШАРДАВІЧА АБУХОВІЧА (псеў. ГРАФ БАНДЫНЭЛІ; 1840, Глускі р-н – 1898), паэта, мемуарыста, перакладчыка, аднаго з пачынальнікаў жанру байкі ў беларускай літаратуры

7 – 85 гадоў з дня нараджэння МІХАІЛА МІКАЛАЕВІЧА ШЫМАНСКАГА (1935, Бярозаўскі р-н), журналіста, заслужанага работніка культуры Беларусі, выдатніка друку Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1998), спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2002), прэміі Беларускага Саюза журналістаў «Залатое пяро» (1995), прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (2009), Нацыянальнага конкурсу друкаваных СМІ «Залатая Ліцера» (2011), уладальніка Ганаровага знака «За заслугі перад прафесійным згуртаваннем» (2010), кавалера ордэна «Знак Пашаны»

9 (другая нядзеля жніўня) – ДЗЕНЬ БУДАЎНІКА

10 – 100 гадоў з пачатку існавання БЕЛАРУСКАГА ТРЭЦЯГА ДЗЯРЖАЎНАГА ТЭАТРА (БДТ-3), арганізатарам якога быў першы народны артыст Беларусі У. І. Галубок (Мінск; 1920–1937)

12 – 70 гадоў з дня нараджэння ЛЕАНІДА МІХАЙЛАВІЧА ГАЛУБОВІЧА (1950, Клецкі р-н), паэта, крытыка

14 – 635 гадоў з часу заключэння КРЭЎСКАЙ УНІІ 1385 г., дзяржаўнага саюза паміж ВКЛ і Польшчай

15 – 115 гадоў з дня нараджэння ФЁДАРА ІВАНАВІЧА ДАРАШЭВІЧА (1905, Камянец – 1986), мастака, члена Саюза мастакоў БССР

16 (трэцяя нядзеля жніўня) – ДЗЕНЬ ВАЕННА-ПАВЕТРАНЫХ СІЛ

17 – 65 гадоў з дня нараджэння АЛЕСЯ (АЛЯКСАНДРА ПЯТРОВІЧА) ЖАМОЙЦІНА (1955, Баранавіцкі р-н), паэта, аўтара філасофска-публіцыстычных эсэ і артыкулаў пра К. Каліноўскага, Ф. Багушэвіча і інш.

19 – 110 гадоў з дня нараджэння АЛЕСЯ ЖАЎРУКА (АЛЯКСАНДРА ДЗМІТРЫЕВІЧА СІНІЧКІНА; 1910, Сянно – 1942), паэта, ваеннага карэспандэнта

19 – 100 гадоў з часу захопу г. БРЭСТА ПОЛЬСКІМІ ВОЙСКАМІ (1920)

20 – 90 гадоў з дня нараджэння ГАЛІНЫ УЛАДЗІМІРАЎНЫ САЛАМЯНКА (1930, Баранавічы), мастака дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва

22 – 55 гадоў з дня нараджэння ВОЛЬГІ МІКАЛАЕЎНЫ ШАРАЯ (1965, Пінскі р-н), вучонага-фалькларыста, этнолага

22 – 50 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСАНДРА СЯРГЕЕВІЧА УЛЫБІНА (1970, Паставы, Віцебская вобл.), мастака станковай графікі і жывапісу

22 – 25 гадоў з часу ПЕРАЎТВАРЭННЯ БРЭСЦКАГА ДЗЯРЖАЎНАГА ПЕДІНСТЫТУТА імя А. С. ПУШКІНА ў Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна (1995)

23 – ДЗЕНЬ РАБОТНІКАЎ ДЗЯРЖАЎНАЙ СТАТЫСТЫКІ

24 – 90 гадоў з дня нараджэння ВІКТАРА ІВАНАВІЧА БОЎША (1930, Брэст – 2005), вучонага-філосафа, палітолага і прававеда

24 – 80 гадоў з дня нараджэння АНАТОЛЯ ІОСІФАВІЧА САЛЯТЫЦКАГА (1940, Пружанскі р-н), скульптара

25 – 90 гадоў з дня нараджэння МІХАІЛА МІКАЛАЕВІЧА САЛДАТАВА (1930–1997), музыканта, дырыжора, педагога, заслужанага дзеяча культуры Беларусі

25 – 80 гадоў з дня нараджэння ВАСІЛІЯ АЛЯКСАНДРАВІЧА БОНДАРА (1940, Столінскі р-н), вучонага-фізіка, аўтара першага на беларускай мове «Курса агульнай фізікі: Оптыка» (1995), іншых вучэбных дапаможнікаў для школ і ВНУ

26 – 85 гадоў з дня нараджэння СВЯТЛАНЫ МІХАЙЛАЎНЫ КЛІМКОВІЧ (1935, Мінск – 2001), пісьменніцы, крытыка, перакладчыка, драматурга

26 – 80 гадоў з дня нараджэння АНАТОЛЯ ЯФІМАВІЧА АРЦІМОВІЧА (1940, Вілейскі р-н), скульптара, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1998)

26 – 65 гадоў з часу заснавання УА «ПІНСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ІНДУСТРЫЯЛЬНА-ПЕДАГАГІЧНЫ КАЛЕДЖ» (Пінск; 1955)

27 – 70 гадоў з дня нараджэння ГАЛІНЫ АНАТОЛЬЕЎНЫ КАРЖАНЕЎСКАЙ (1950, Слуцкі р-н), пісьменніцы, драматурга, крытыка

28 – 115 гадоў з дня нараджэння ФЁДАРА ІВАНАВІЧА ДАРАШЭВІЧА (1905, Камянец – 1986), жывапісца, аўтара тэматычных карцін, пейзажаў, партрэтаў

29 – 130 гадоў з дня нараджэння ВІЛЬГЕЛЬМА ГЕОРГІЕВІЧА КНОРЫНА (сапр. КНОРЫНЬША; 1890–1938), дзяржаўнага і партыйнага дзеяча, гісторыка, публіцыста, літаратурнага крытыка

31 – 170 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСАНДРА НІЧЫПАРАВІЧА ШЫМАНОЎСКАГА (1850, Светлагорскі р-н – 1918), этнографа, фалькларыста, аўтара зборніка «Мінская губерня і яе народная творчасць у сувязі з апісаннем народных свят і абрадаў», у якім сабраны каштоўны матэрыял па беларускай фалькларыстыцы і этнаграфіі

31 – 60 гадоў з часу заснавання РУВП «КОБРЫНСКІ ІНСТРУМЕНТАЛЬНЫ ЗАВОД «СІТОМО» (Кобрын; 1960)

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1249 разоў Апошняя змена Серада, 05 Люты 2020 11:31