Серада, 05 Люты 2020 11:33

ВЕРАСЕНЬ 2020

 

1 – ДЗЕНЬ ВЕДАЎ

1 – 185 гадоў з дня нараджэння ЮЗАФА АНДРЭЕВІЧА КАЛІНОЎСКАГА (у манастве СВ. РАФАЛА; 1835, Вільня – 1907), удзельніка паўстання 1863–1864 гг., мемуарыста, рэлігійнага дзеяча, святога Рымска-каталіцкай Царквы

1 – 120 гадоў з дня нараджэння СЫМОНА ЯКАЎЛЕВІЧА БАРАНАВЫХ (сапр. БАРАНАВА; 1900, Уздзенскі р-н – 1942), пісьменніка, члена літаратурнага аб’яднання «Маладняк» і Беларускай асацыяцыі пралетарскіх пісьменнікаў

1 – 85 гадоў з дня нараджэння ЛЯВОНЦІЯ АНДРЭЕВІЧА ДОЎБУША (1935, Украіна – 2002), мастака ў вобласці жывапісу, графікі, сцэнаграфіі

1 – 70 гадоў з часу адкрыцця САНАТОРНА-ЛЯСНОЙ ШКОЛЫ Ў г. п. ТАМАШОЎКА (Брэсцкі р-н; 1950)

3 – 90 гадоў з дня нараджэння ЮРЫЯ ФЁДАРАВІЧА ПАТАПАВА (1930), заслужанага архітэктара Беларусі

3 – 90 гадоў з дня нараджэння ПАЎЛА ІВАНАВІЧА ТКАЧОВА (1930–1998), пісьменніка, літаратуразнаўца, заслужанага работніка вышэйшай школы Беларусі

6 (першая нядзеля верасня) – ДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВА

12 – 230 гадоў з дня нараджэння ІВАНА (ІААНА) ГРЫГАРОВІЧА (1790 ці 06.09.1792, Слаўгарад – 1852 ці 1862), археографа, гісторыка, краязнаўца, пісьменніка, праваслаўнага царкоўнага дзеяча

12 – 135 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА ДЗЯНІСАВІЧА СЕВАСЦЬЯНАВА (1885, Кобрын – 1956), ваеннага дзеяча, генерал-маёра юстыцыі, удзельніка Грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў

12 – 80 гадоў з дня нараджэння ІВАНА КАНСТАНЦІНАВІЧА СТАДОЛЬНІКА (1940, Докшыцкі р-н), празаіка, паэта, драматурга, аўтара вершаў, аповесцей, апавяданняў, гумарэсак

13 (другая нядзеля верасня) – ДЗЕНЬ ТАНКІСТАЎ

13 – 145 гадоў з дня нараджэння СЯРГЕЯ КАНСТАНЦІНАВІЧА ПАЎЛОВІЧА (псеўд. ПАЛЯШУК; 1875, в. Асаўцы, Драгічынскі р-н – 1940), беларускага грамадска-культурнага і рэлігійнага дзеяча, педагога, які адыграў значную ролю ў пашырэнні пісьменнасці, асветы на роднай мове ў Заходняй Беларусі, аднаго з кіраўнікоў Таварыства беларускай школы

13 – 90 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА ЭДУАРДАВІЧА САКАЛОЎСКАГА (1930, Мінск – 2004), заслужанага архітэктара Беларусі, лаўрэата прэміі Савета Міністраў СССР (1981)

13 – 30 гадоў з часу стварэння ГА «БЕЛАРУСКАЯ РЭСПУБЛІКАНСКАЯ ПІЯНЕРСКАЯ АРГАНІЗАЦЫЯ» (1990)

14 – 100 гадоў з часу адкрыцця ДУ «НАЦЫЯНАЛЬНЫ АКАДЭМІЧНЫ ТЭАТР імя ЯНКІ КУПАЛЫ», старэйшага тэатра Беларусі, лаўрэата спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва ў 2016 г. (Мінск; 1920)

14 – 70 гадоў з дня нараджэння ХВЕДАРА ХВЕДАРАВІЧА ГУРЫНОВІЧА (1950, Салігорскі р-н), паэта, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Я. Маўра (1998)

14 – 55 гадоў з дня нараджэння АЛЁНЫ ВАСІЛЬЕЎНЫ ЦІХМАНОВІЧ (МУШНІЦКАЙ; 1965, Брэст – 2011), спартсменкі (парашутны спорт), майстра спорту СССР, чэмпіёнкі свету (2006), пяцікратнай чэмпіёнкі Беларусі, сярэбранага прызёра ІІ Сусветных авіяцыйных гульняў (2001)  

15 – ДЗЕНЬ БІБЛІЯТЭК

15 – 80 гадоў з дня нараджэння АНАТОЛЯ МАКСІМАВІЧА ЛАПУНОВА (1940, Гомель), дырыжора, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі

16  100 гадоў з часу стварэння УК «ДОМ-МУЗЕЙ АДАМА МІЦКЕВІЧА» (Навагрудак; 1920), адкрыты для наведвальнікаў 11 верасня 1938 г.

17 – 190 гадоў з часу заснавання ДУК «ГРОДЗЕНСКАЯ АБЛАСНАЯ НАВУКОВАЯ БІБЛІЯТЭКА імя Я. Ф. КАРСКАГА» (1830), лаўрэата прэміі «За духоўнае адраджэнне» (2008)

17 – 160 гадоў з дня нараджэння КАНДРАТА ТОДАРАВІЧА ЛЕЙКІ (1860, Слонімскі р-н – 1921), пісьменніка, драматурга, перакладчыка, педагога, аўтара першай п’есы для беларускага лялечнага тэатра («Снатворны мак»; 1912)

20 – ДЗЕНЬ МЫТНІКА

20 (трэцяя нядзеля верасня) – ДЗЕНЬ РАБОТНІКАЎ ЛЕСУ

20 – 210 гадоў з дня нараджэння ПЛАКІДА (ПЛАЦЫДА) ГАЎРЫЛАВІЧА ЯНКОЎСКАГА (1810, Камянецкі р-н – 1872), беларускага і польскага пісьменніка-празаіка, паэта, публіцыста, перакладчыка, педагога, царкоўнага дзеяча, магістра тэалогіі

20 – 100 гадоў з дня нараджэння МІХАІЛА МІХАЙЛАВІЧА ЗЯЛЁНКІНА (1920, Пухавіцкі раён – 1991), лётчыка, удзельніка вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Героя Савецкага Саюза (1946)

20 – 85 гадоў з дня нараджэння МІХАСЯ МІКАЛАЕВІЧА ЗАСІНЦА (1935, Ельскі р-н, Гомельская вобл. – 1982), самадзейнага жывапісца, заслужанага работніка культуры Беларусі

21 – 100 гадоў з дня нараджэння СЯРГЕЯ СЦЯПАНАВІЧА МУСІНСКАГА (1920–2008), заслужанага архітэктара Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1968), кавалера ордэна «Знак Пашаны»

23 – 130 гадоў з дня нараджэння ФЁДАРА ВІКЕНЦЬЕВІЧА САКУНА (1890, Ляхавіцкі р-н – 1954 ці 1955), марака-падводніка, удзельніка Першай сусветнай, Грамадзянскай, савецка-фінляндскай і Вялікай Айчыннай войнаў, кавалера ордэна Леніна (двойчы)

25 – 125 гадоў з дня нараджэння ВАНДЫ АНТОНАЎНЫ ЛЯВІЦКАЙ (па мужу ЛЁСІК; 1895, г. п. Радашковічы – 1969), пісьменніцы, дачкі Ядвігіна Ш.

27 – 80 гадоў з дня нараджэння МІКОЛЫ (МІКАЛАЯ ІОСІФАВІЧА) БУСЬКО (1940, Карэліцкі р-н), паэта, празаіка, публіцыста, мастака, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя У. Калесніка (2013)

27 – 70 гадоў з дня нараджэння ВАСІЛЯ ІВАНАВІЧА КАЧУРКІ (1950, Кобрынскі р-н), вучонага ў галіне сельскай гаспадаркі, педагога, рэктара Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта, заслужанага работніка адукацыі Беларусі (2015)

27 – 65 гадоў з дня нараджэння МАРЫІ ІВАНАЎНЫ ЛЯШУК (1955, в. Табулкі, Пінскі р-н), пісьменніцы, паэтэсы

28  90 гадоў з дня нараджэння ВІКТАРА БРАНІСЛАВАВІЧА ДАЙЛІДЫ (1930, Слуцкі р-н – 2006), пісьменніка, выдатніка народнай асветы Беларусі

29 – 225 гадоў з дня нараджэння ІГНАТА ХОДЗЬКІ (1795, Вілейскі р-н – 1861), пісьменніка, мемуарыста, грамадскага дзеяча

29 – 140 гадоў з дня нараджэння СЯРГЕЯ ПЯТРОВІЧА САХАРАВА (1880, Полацк – 1954), фалькларыста, этнографа, педагога, публіцыста, арганізатара і ўдзельніка культурна-грамадскага жыцця беларусаў Латвіі

29 – 75 гадоў з часу прыняцця рашэння Брэсцкім аблвыканкамам аб арганізацыі ў г. БРЭСЦЕ АЭРАПАРТА ГРАМАДЗЯНСКАГА ПАВЕТРАНАГА ФЛОТУ (1945)

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 177 разоў Апошняя змена Чацвер, 06 Люты 2020 14:45