Чацвер, 06 Люты 2020 10:25

КАСТРЫЧНІК 2020

90 гадоў з часу стварэння БЕЛАРУСКАЙ СТУДЫІ ОПЕРЫ І БАЛЕТА (цяпер Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь; Мінск, 1930)

45 гадоў з часу адкрыцця МІЖГАРОДНЯЙ ТЭЛЕФОНАЙ СТАНЦЫІ ў г. БРЭСЦЕ (1975)

 

 

1 – ДЗЕНЬ ПАЖЫЛЫХ ЛЮДЗЕЙ

1 – 70 гадоў з часу адкрыцця ў г. ЖАБІНЦЫ КІНАТЭАТРА (1950)

1 – 40 гадоў з часу адкрыцця ў г. ВЫСОКАЕ на базе гарадскога — ДЗІЦЯЧАГА ПАРКА (Камянецкі р-н; 1980)

2 – 125 гадоў з дня нараджэння ДЗМІТРЫЯ ДЗМІТРЫЕВІЧА РАГАЧОВА (1895, Калужская вобл., Расія – 1963), ваеннага дзеяча, контр-адмірала, удзельніка Першай сусветнай, грамадзянскай, Вялікай Айчыннай войнаў, камандуючага Пінскай ваеннай флатыліяй у 1940–1941 гг.

 

2 – 75 гадоў з дня нараджэння ЛЕАНІДА МІХАЙЛАВІЧА НЕСЦЕРЧУКА (1945, Пружанскі р-н), вучонага-гісторыка, даследчыка падзей Айчыннай вайны 1812 г. на тэрыторыі Беларусі, гісторыі населеных пунктаў і архітэктурных збудаванняў на Беларусі

2 – 65 гадоў з дня нараджэння АНАТОЛЯ ФЁДАРАВІЧА КАЗАКА (1955, Кобрынскі р-н), дырыжора, фалькларыста, стваральніка і мастацкага кіраўніка вакальнага ансамбля «Крэсіва»

2 – 15 гадоў з часу адкрыцця ў г. БРЭСЦЕ ПОМНІКА АФАНАСІЮ БРЭСЦКАМУ (АФАНАСІЮ ФІЛІПОВІЧУ), выдатнаму асветніку, духоўнаму Заступніку Брэстчыны (2005)

4 (першая нядзеля кастрычніка) – ДЗЕНЬ НАСТАЎНІКА

4 – 80 гадоў з дня нараджэння АНАТОЛЯ ІВАНАВІЧА АЛАЯ (1940, Мінск), кінарэжысёра, аператара, сцэнарыста, кінадраматурга, народнага артыста Беларусі, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, выдатніка кінематаграфіі СССР, лаўрэата прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (1991), Літаратурнай прэміі імя А. Адамовіча (1992), спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2005)

5 – 110 гадоў з дня нараджэння ФІЛІПА АЛЯКСЕЕВІЧА ГУПІНЦА (1910, Камянецкі р-н – 1981), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, поўнага кавалера ордэна Славы

5 – 30 гадоў з часу ўтварэння ФЕДЭРАЦЫІ ПРАФСАЮЗАЎ БЕЛАРУСІ (ФПБ), нацыянальнага прафцэнтру, рэспубліканскага добраахвотнага незалежнага аб’яднання прафесійных саюзаў, іх аб’яднанняў і асацыіраваных членаў, лаўрэата прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» ў 2016 г. (Беларусь; 1990)

6 – ДЗЕНЬ АРХІВІСТА

6 – 275 гадоў з дня нараджэння ФРАНЦІШКА СМУГЛЕВІЧА (1745, Польшча – 1807), жывапісца, графіка, педагога, творчая дзейнасць якога звязана з мастацкім жыццём Беларусі, Польшчы, Літвы, Расіі

7 – 255 гадоў з дня нараджэння МІХАЛА КЛЕАФАСА АГІНСКАГА (1765,  Польшча – 1833), дзяржаўнага дзеяча Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі, дыпламата, кампазітара, літаратара, удзельніка паўстання 1794 г.

8 – 60 гадоў з часу стварэння БРЭСЦКАЙ ФАБРЫКІ СУКНА (Брэст; 1960), цяпер — ААТ «Дываны Брэста»

9 – 90 гадоў з дня нараджэння ВАДЗІМА ФЁДАРАВІЧА ЦІКАВАГА (1930, Баранавіцкі р-н – 2002), вучонага-хіміка і педагога, заслужанага работніка вышэйшай школы Беларусі (1982)

10 – 70 гадоў з дня нараджэння МІХАІЛА ІОСІФАВІЧА КУЛАКА (1950, Столін), вучонага ў галіне кампазіцыйных матэрыялаў

11 (другая нядзеля кастрычніка) – ДЗЕНЬ РАБОТНІКАЎ КУЛЬТУРЫ

13 – 70 гадоў з дня нараджэння ПАЎЛА АЛЯКСАНДРАВІЧА МІХАЙЛАВА (1950, Кобрынскі р-н), лінгвіста, педагога, даследчыка пытанняў беларускай дыялекталогіі, лінгвагеаграфіі, анамастыкі, тэрміназнаўства, гісторыі лінгвістыкі, акцэнталогіі, выдатніка адукацыі Беларусі

14 – ДЗЕНЬ МАЦІ

14 – 100 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА АНДРЭЕВІЧА МІКУЛІЧА (1920, Смалявіцкі р-н – 2000), партыйнага і дзяржаўнага дзеяча БССР

15 – 70 гадоў з дня нараджэння АНАТОЛЯ ЯФІМАВІЧА КАШАПАРАВА (1950, Мінск), спевака, заслужанага артыста Беларусі

16 – 70 гадоў з дня нараджэння ВАЛЕРЫЯ АЛЯКСАНДРАВІЧА МІХАЙЛЮКА (1950, Брэст), мастака дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва

19 – 130 гадоў з дня нараджэння СЯРГЕЯ ЕПІФАНАВІЧА ПАЛУЯНА (1890, г. п. Брагін – 1910), пісьменніка, літаратуразнаўца, публіцыста, аднаго з пачынальнікаў беларускай прафесійнай літаратурнай крытыкі

20 – 170 гадоў з дня нараджэння АЛЬФОНСА ДУНІНА-БАРКОЎСКАГА (1850, в. Плянта, Кобрынскі р-н – 1905 ці 1918), беларускага мастака

20 – 100 гадоў з дня нараджэння МІХАІЛА РЫГОРАВІЧА ШУМАНСКАГА (1920, Міёрскі р-н – 1982), спевака, заслужанага артыста Беларусі

21 – 100 гадоў з дня нараджэння ІВАНА ЯКАЎЛЕВІЧА ФЯЦІСАВА (1920, Разанская вобл., Расія – 1994), жывапісца, заслужанага работніка культуры Беларусі

23 – 130 гадоў з дня нараджэння КАНСТАНЦІНА АЛЯКСЕЕВІЧА ПУШКАРЭВІЧА (1890, Брэсцкі пав., Гродзенская губ. (цяпер Камянецкі раён, Брэсцкая вобл.) – 1942), вучонага-філолага, гісторыка, перакладчыка, даследчыка беларускай літаратуры

25 – 90 гадоў з дня нараджэння ЛЕАНІДА АЛЯКСАНДРАВІЧА ДУДАРЭНКІ (1930, Маладзечна), жывапісца, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, лаўрэата спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2000), кавалера ордэна Ф. Скарыны

25 – 85 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА АНДРЭЕВІЧА ПАЎЛАВА (1935, Любанскі р-н), пісьменніка, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя І. Мележа (1977)

26 – 210 гадоў з дня нараджэння ГЕНРЫКА МІХАЙЛАВІЧА ДМАХОЎСКАГА (1810, Вільня ці Міёрскі р-н – 1863), скульптара, удзельніка рэвалюцыйнага руху на Беларусі, у Літве і Польшчы ў 1830–1860-я гг.

26 – 140 гадоў з дня нараджэння ДЗМІТРЫЯ МІХАЙЛАВІЧА КАРБЫШАВА (1880, Расія – 1945), ваеннага інжынера, генерал-лейтэнанта інжынерных войск, удзельніка руска-японскай 1904-1905 гг., Першай сусветнай і Грамадзянскай войнаў, абароны Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Героя Савецкага Саюза (1946), кавалера ордэна Леніна

26 – 120 гадоў з дня нараджэння МІХАІЛА АНДРЭЕВІЧА САЎЧУКА (1900–1982), аднаго з арганізатараў і кіраўнікоў падполля і партызанскага руху на тэрыторыі Брэсцкай вобласці

28 – 175 гадоў з дня нараджэння ЗЫГМУНТА ФЛАРЭНТЫ УРУБЛЕЎСКАГА (1845, Гродна – 1888), польскагаі вучонага-фізіка, педагога, аднаго з заснавальнікаў фізікі нізкіх тэмператур, члена-карэспандэнта АН у Кракаве (Польшча), удзельніка паўстання 1863–1864 гг.

28 – 95 гадоў з часу заснавання ПІНСКАЙ РЫМСКА-КАТАЛІЦКАЙ ЕПАРХІІ (ПІНСКАЙ ДЫЯЦЭЗІІ, ПІНСКАГА БІСКУПСТВА), адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі Рымска-каталіцкага Касцёла ў Беларусі (Брэсцкая і Гомельская вобл.; 1925)

30 – 100 гадоў з дня нараджэння ТАМАРЫ ЦІМАФЕЕЎНЫА БАРЫСАВАЙ (па мужу МУДРОГІНАЙ; 1920, Расія – 2000), вучонага-тэатразнаўца, крытыка, педагога

30 – 55 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСАНДРА МІКАЛАЕВІЧА ВАБІШЧЭВІЧА (1965, Столінскі р-н), вучонага-гісторыка

31 – 90 гадоў з дня нараджэння ЛЬВА МІКАЛАЕВІЧА ГУМІЛЕЎСКАГА (1930), скульптара, народнага мастака Беларусі, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1974), прэміі Саюзнай дзяржавы (2010)

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1436 разоў Апошняя змена Чацвер, 06 Люты 2020 11:44