1 – 420 гадоў з дня нараджэння АЛЬБРЫХТА СТАНІСЛАВА РАДЗІВІЛА (мян. АБАРОНЦА ПРАВОЎ; 1593 – 1656), дзяржаўнага дзеяча Рэчы Паспалітай, гісторыка, мемуарыста, аўтара і перакладчыка каталіцкіх рэлігійных твораў, заснавальніка Пінскага езуіцкага калегіума (1638)
1 – 25 гадоў з часу адкрыцця ў г. Брэсце ДЗІЦЯЧА-ЮНАЦКАГА КЛУБА ЮНЫХ МАРАКОЎ З ФЛАТЫЛІЯЙ (1988)
3 – ДЗЕНЬ НЕЗАЛЕЖНАСЦІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ (ДЗЕНЬ РЭСПУБЛІКІ)
3 – 95 гадоў з дня нараджэння ІВАНА ІЛЬІЧА МЯЛЫ (1918 – 1999), пісьменніка
3 – 65 гадоў з дня нараджэння АНАТОЛЯ ЮР’ЕВІЧА АЎРУЦІНА (1948, Мінск), паэта, крытыка, перакладчыка
3 – 55 гадоў з дня нараджэння ІЛЬІ МІРОНАВА (1958, Столінскі р-н), паэта
5 – 90 гадоў з дня нараджэння ГЕОРГІЯ ПЯТРОВІЧА ДАВІДЗЮКА (1923, Кобрынскі р-н), вучонага-сацыёлага і філосафа, заснавальніка беларускай навуковай школы прыкладной сацыялогіі
5 – 75 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА ГЕОРГІЕВІЧА МАШКОВА (1938 – 2000), пісьменніка
5 – 75 гадоў з часу заснавання НАЦЫЯНАЛЬНАГА ГІСТАРЫЧНАГА АРХІВА БЕЛАРУСІ (Мінск; 1938)
5 – 75 гадоў з дня нараджэння НАДЗЕІ ГАЎРЫЛАЎНЫ БРАНАВЕЦ (1938, Слуцкі р-н), мастака, аўтара твораў у станковым і манументальна-дэкаратыўным жывапісе, графіцы
6 – 225 гадоў з дня нараджэння ДАМІНІКА МАНЮШКІ (1788, Міншчына (?) – 1848), асветніка, філантропа
7 – 110 гадоў з дня нараджэння ЯЎГЕНА УЛАДЗІМІРАВІЧА ГІПІУСА (1903 – 1985), расійскага музыказнаўца-фалькларыста, удзельніка фальклорных экспедыцый на Беларускім Палессі
7 – 70 гадоў з дня нараджэння ВІКТАРА ВІКЕНЦЬЕВІЧА РАВІНСКАГА (1943, Баранавічы), вучонага ў галіне вылічальнай тэхнікі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР (1991)
8 – 110 гадоў з дня нараджэння ЮЛІЯ ПЯТРОВІЧА ВАНАГА (1903 – 1986), латышскага пісьменніка, перакладчыка твораў беларускай літаратуры, заслужанага работніка культуры Беларусі, заслужанага дзеяча культуры Латвіі
8 – 25 гадоў з часу заснавання БЕЛАРУСКАГА ТАВАРЫСТВА ІНВАЛІДАЎ, грамадскага аб’яднання (Мінск; 1988)
10 – 60 гадоў з дня нараджэння ВАСІЛЯ ЯКАЎЛЕВІЧА САХАРЧУКА (1953, Бярозаўскі р-н – 2003), паэта, перакладчыка
11 – 75 гадоў з дня нараджэння СЯМЁНА ІВАНАВІЧА КАВЕНЬКІ (1938, Брэсцкі р-н), паэта
12 – 480 гадоў з дня нараджэння АНТОНІА ПАСЕВІНЫ (ПАСЕВІНА; 1533 – 1611), дыпламата, тэолага, педагога, аднаго з ініцыятараў падрыхтоўкі Брэсцкай уніі 1596 г.
12 – 120 гадоў з дня нараджэння ПАЎЛА МАРТЫНАВІЧА ГУЛАВА (1893 – 1972), удзельніка Першай і Другой Сусветных войн, Пачэснага грамадзяніна г. Брэста
14 – ДЗЕНЬ РАБОТНІКАЎ ПАДАТКОВЫХ ОРГАНАЎ (другая нядзеля ліпеня)
15 – ДЗЕНЬ МЕТАЛУРГА
15 – 105 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА ВАСІЛЬЕВІЧА ШАБЛОЎСКАГА (1908, Слаўгарадскі р-н – 1941), аднаго з кіраўнікоў абароны Брэсцкай крэпасці ў 1941 г. у Вялікую Айчынную вайну
15 – 75 гадоў з часу адкрыцця БЕЛАРУСКАГА ДЗЯРЖАЎНАГА ТЭАТРА ЛЯЛЕК (Мінск; 1938)
15 – 75 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСАНДРА АНДРЭЕВІЧА ШАБАЛІНА (1938, Пухавіцкі р-н), публіцыста, празаіка, заслужанага дзеяча культуры Беларусі
18 – 25 гадоў з часу заснавання дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка ПАЛЕСКІ (1988)
24 – 115 гадоў з дня нараджэння РЫГОРА ЯКАЎЛЕВІЧА КОБЕЦА (МІХАІЛА МУСІЕВІЧА САНДЫГІ; 1898 – 1990), пісьменніка, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі
24 – 20 гадоў з часу заснавання МУЗЕЯ-СЯДЗІБЫ “ПРУЖАНСКІ ПАЛАЦЫК” (Пружаны; 1993)
25 – ДЗЕНЬ ПАЖАРНАЙ СЛУЖБЫ
25 – 160 гадоў з часу стварэння ПРАФЕСІЙНАЙ ПАЖАРНАЙ СЛУЖБЫ БЕЛАРУСІ (1853)
26 – 95 гадоў з дня нараджэння ІВАНА ІВАНАВІЧА ГРАМОВІЧА (1918, Мінскі р-н – 1986), пісьменніка, заслужанага работніка культуры Беларусі
28 – ДЗЕНЬ ВЫЗВАЛЕННЯ г. БРЭСТА АД НЯМЕЦКА-ФАШЫСЦКІХ ЗАХОПНІКАЎ (1944)
28 – ДЗЕНЬ РАБОТНІКА ГАНДЛЮ (апошняя нядзеля ліпеня)