Аўторак, 16 Люты 2021 10:17

ВЕРАСЕНЬ 2021

 

575 гадоў з часу правядзення ў г. Брэсце СЕЙМА ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА (1446)

1

ДЗЕНЬ ВЕДАЎ

1

60 гадоў з часу заснавання БЕЛАРУСКА-РАСІЙСКАГА УНІВЕРСІТЭТА, міждзяржаўнай адукацыйнай установы вышэйшай прафесійнай адукацыі (г. Магілёў; 1961)

1

30 гадоў з часу заснавання «КЛАСІК-АВАНГАРД», ансамбля салістаў Беларускай дзяржаўнай філармоніі, лаўрэата спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2010), прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» (2012) (г. Мінск; 1991)

1

45 гадоў з часу адкрыцця ДЗІЦЯЧАЙ МАСТАЦКАЙ ШКОЛЫ ў г. Брэсце (1976)

2

80 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСЕЯ АЛЯКСЕЕВІЧА КУЗЬМІНА (1941, Расія – 2020), беларускага і расійскага артыста аперэты, педагога, заслужанага артыста Расіі

2

75 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА АЛЯКСАНДРАВІЧА ДАМАРАЦКАГА (1946, г. Гомель – 2000), кампазітара, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1996)

2

75 гадоў з дня нараджэння ЛАРЫСЫ МІКАЛАЕЎНЫ ЗАЙЦАВАЙ (1946, г. Бабруйск), кіназнаўца, лаўрэата прэміі Беларускага саюза кінематаграфістаў (1984, 1986, 1990, 1996, 2000)

3

45 гадоў з часу арганізацыі БРЭСЦКАЙ ТРАНСПАРТНАЙ ПРАКУРАТУРЫ (Брэст; 1976)

3

30 гадоў з пачатку дзейнасці ААТ «БЕЛАГРАПРАМБАНК» (1991), аднаго з буйнейшых банкаў Беларусі, мнагакратнага пераможцы нацыянальнага конкурсу «Брэнд года» (2006, 2007, 2009)

5 (першая нядзеля верасня)

ДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВА

5

120 гадоў з дня нараджэння ВІТАЛЯ ФРЫДРЫХАВІЧА ВОЛЬСКАГА (сапр. ВОЛЬСКАГА-ЗЭЙДЭЛЯ; 1901–1988), пісьменніка, драматурга, тэатральнага крытыка, заслужанага дзеяча культуры Беларусі

5

60 гадоў з дня нараджэння АНАТОЛЯ АЛЯКСЕЕВІЧА КУДЛАСЕВІЧА (1961, Столінскі р-н), паэта, празаіка

6

100 гадоў з часу стварэння БЕЛАРУСКАГА ТАВАРЫСТВА ЧЫРВОНАГА КРЫЖА, рэспубліканскага грамадскага аб’яднання (Беларусь; 1921)

6

100 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСАНДРА ІВАНАВІЧА БУТАКОВА (1921–2009), тэатральнага педагога, тэатразнаўца, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі

6

100 гадоў з дня нараджэння ЛЮБОВІ ДЗМІТРЫЕЎНЫ УСАВАЙ (1921–2015), архітэктара

8

110 гадоў з дня нараджэння ГАННЫ ВАСІЛЬЕЎНЫ КАЧАТКОВАЙ (1911, Расія – 1993), актрысы, заслужанай артысткі Беларусі

 

9

85 гадоў з дня нараджэння ВЕНАНЦЫ БУТРЫМА (1936, г. Баранавічы – 2003), паэта

13

60 гадоў з дня нараджэння АЛЕГА АЛЕГАВІЧА ЖУГЖДЫ (1961, Літва), рэжысёра тэатра, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, лаўрэата тэатральнай прэміі імя Л. Мазалеўскай (1994)

12 (другая нядзеля верасня)

ДЗЕНЬ ТАНКІСТАЎ

14

115 гадоў з пачатку выдання грамадска-палітычнай і літаратурнай газеты «НАША ДОЛЯ», першага легальнага перыядычнага выдання на беларускай мове (Вільня; 1906)

15

ДЗЕНЬ БІБЛІЯТЭК

15

125 гадоў з дня нараджэння СЯМЁНА ПЯТРОВІЧА МІКУЛЬСКАГА(1896, Пружанскі р-н – 1964), ваеннага дзеяча, удзельніка Грамадзянскай, савецка-фінляндскай 1939–1940 гг., Вялікай Айчыннай войнаў, генерал-лейтэнанта

16

90 гадоў з дня нараджэння ПЯТРА ФЁДАРАВІЧА ЛЫСЕНКІ(1931, Полацкі р-н – 2020), вучонага ў галіне археалогіі, па матэрыялах даследаванняў якога створаны археалагічныя музеі «Бярэсце» і «Старажытны Тураў», лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2002)

16

80 гадоў з дня нараджэння ТАМАРЫ АРЦЁМАЎНЫ КУНІЦКАЙ (1941, Расія), піяністкі, педагога, заслужанага дзеяча культуры Беларусі

16

75 гадоў з дня нараджэння СЯРГЕЯ ІВАНАВІЧА ЗАКОННІКАВА (1946, Бешанковіцкі р-н), паэта, публіцыста, журналіста, перакладчыка, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова (1982), Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Янкі Купалы (1992), Міжнароднай літаратурнай прэміі імя В. Гулевіча (Польша, 1996), Міжнароднай літаратурнай прэміі імя Р. Скаварады (Украіна, 1997)

16

75 гадоў з дня нараджэння АНАТОЛЯ МІКАЛАЕВІЧА КАЗЛОВІЧА(1946, Бярозаўскі р-н – 2011), пісьменніка, лаўрэата прэміі прафсаюзаў Беларусі (1991)

17

140 гадоў з дня нараджэння МІХАІЛА ФЁДАРАВІЧА МАЦІСОНА (1881–1940), музыказнаўца, хормайстра і кампазітара

17

130 гадоў з дня нараджэння АНТОНА ВАСІЛЬЕВІЧА БАЛІЦКАГА (1891, Гродзенскі р-н – 1937), дзяржаўнага і культурна-асветнага дзеяча Беларусі, правадзейнага члена Інбелкульта

19 (трэцяя нядзеля верасня)

ДЗЕНЬ РАБОТНІКАЎ ЛЕСУ

19

75 гадоў з дня нараджэння ЯГОРА ЯГОРАВІЧА БАТАЛЬЁНКА (1946, Чашніцкі р-н), жывапіца-пейзажыста, педагога, лаўрэата Першай прэміі прадстаўніцтва ААН у Беларусі (1996)

 

20

ДЗЕНЬ МЫТНІКА

20

75 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА ПЯТРОВІЧА РЫЛАТКІ (1946), заслужанага дзеяча культуры Беларусі

23

75 гадоў з дня нараджэння ПАЎЛА ІЗОТАВІЧА ЯКУБОВІЧА(1946, Расія), журналіста, выдаўца, заслужанага дзеяча культуры Беларусі, лаўрэата прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» (2006), выдатніка друку Беларусі, кавалера ордэнаў Пашаны, Айчыны ІІІ ступені

23

60 гадоў з пачатку дзейнасці БРЭСЦКАГА ТЭЛЕЦЭНТРА (Брэст; 1961)

24

125 гадоў з дня нараджэння ФРАНЦІШКА ВІСЛАВУХА (ВЫСЛАВУХА; 1896, Драгічынскі р-н – 1978), вайсковага дзеяча, пісьменніка, удзельніка савецка-польскай вайны 1919–1920 гг.

25

50 гадоў з часу ўрачыстага адкрыцця мемарыяльнага комплексу «БРЭСЦКАЯ КРЭПАСЦЬ-ГЕРОЙ» (1971)

27

70 гадоў з дня нараджэння НАДЗЕІ МІКАЛАЕЎНЫ ПАРЧУК (Пінскі р-н, 1951), паэта, крытыка, перакладчыка, публіцыста

30

90 гадоў з дня нараджэння НІЛА СЫМОНАВІЧА ГІЛЕВІЧА(1931, Лагойскі р-н – 2016), народнага паэта Беларусі, літаратуразнаўца, фалькларыста, перакладчыка, грамадскага дзеяча, заслужанага дзеяча навукі Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Янкі Купалы (1980) і Міжнароднай прэміі імя Х. Боцева (1986)

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1328 разоў Апошняя змена Аўторак, 16 Люты 2021 10:20