Аўторак, 16 Люты 2021 10:22

ЛІСТАПАД 2021

 

90 гадоў з пачатку выдання ведамаснай газеты МУС Беларусі«НА СТРАЖЕ» (Мінск; 1931)

 

80 гадоў з часу існавання буйнейшага на тэрыторыі Беларусі месца масавага знішчэння беларускіх грамадзян, ваеннапалонных, партызан і падпольшчыкаў, яўрэяў у гады Вялікай Айчыннай вайны ТРАСЦЯНЕЦ (Мінскі р-н, 1941–1944)

1

110 гадоў з дня нараджэння МІХАІЛА МІКІТАВІЧА ЧАРНАКА (1911, Жабінкаўскі р-н – 1943), аднаго з арганізатараў партызанскага руху на тэрыторыі Брэсцкай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны

1

100 гадоў з часу стварэння БЕЛАРУСКАГА ДЗЯРЖАЎНАГА МЕДЫЦЫНСКАГА УНІВЕРСІТЭТА, ВНУ (г. Мінск, 1921)

2

ДЗЕНЬ ПАМЯЦІ

2

155 гадоў з дня нараджэння БРАНІСЛАВА ВОСІПАВІЧА ПІЛСУДСКАГА(1866, Віленская губ. – 1918), рэвалюцыянера, этнографа, лінгвіста, знакамітага даследчыка Сахаліна

4

80 гадоў з дня нараджэння ПАЎЛА МІКАЛАЕВІЧА ГАПОНІКА (1941, Івацэвіцкі р-н – 2013), вучонага-хіміка, вынаходніка СССР

5

110 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСАНДРА АЛЯКСЕЕВІЧА РЫБАЛЬЧАНКІ (1911–2002), балетмайстра, дзеяча самадзейнага мастацтва, народнага артыста Беларусі, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі

7 (першая нядзеля лістапада)

ДЗЕНЬ РАБОТНІКАЎ ГРАМАДЗЯНСКАЙ АВІЯЦЫІ

7

ДЗЕНЬ КАСТРЫЧНІЦКАЙ РЭВАЛЮЦЫІ

7

125 гадоў з дня нараджэння МІХАСЯ ЧАРОТА (сапр. МІХАІЛА СЫМОНАВІЧА КУДЗЕЛЬКІ;1896, г. п. Рудзенск, Пухавіцкі р-н – 1937 ці 1938), паэта, празаіка, драматурга, публіцыста, грамадскага і культурнага дзеяча

8

210 гадоў з дня нараджэння МІХАІЛА БОГУША-ШЫШКІ (1811, Мінская губерня – 1877), гісторыка, архівіста, перакладчыка

8

75 гадоў з дня нараджэння АНАТОЛЯ ВАСІЛЬЕВІЧА СТАТКЕВІЧ-ЧАБАГАНАВА (1946, Любанскі р-н – 2019), пісьменніка, краязнаўца, грамадскага і культурнага дзеяча, мецэната, лаўрэата спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2012)

8

65 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА ВАСІЛЬЕВІЧА ЗДАНОВІЧА(1956, Бярозаўскі р-н), вучонага-гісторыка, педагога, выдатніка адукацыі Беларусі

8

65 гадоў з часу адкрыцця МУЗЕЯ АБАРОНЫ БРЭСЦКАЙ КРЭПАСЦІ-ГЕРОЯ, састаўной часткі дзяржаўнай установы «Мемарыяльны комплекс „Брэсцкая крэпасць-герой“» (Брэст; 1956)

10

100 гадоў з дня нараджэння ВІКТАРА УЛАДЗІМІРАВІЧА РОЎДЫ (1921, г. Смаргонь – 2007), харавога дырыжора, педагога, народнага артыста Беларусі і СССР, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1990), лаўрэата прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» (1996)

11

90 гадоў з дня нараджэння ГЕОРГІЯ СЦЯПАНАВІЧА МУСЕВІЧА (1931, Камянецкі р-н – 2014), заслужанага трэнера Беларусі, краязнаўца, журналіста, выдатніка народнай адукацыі Беларусі, выдатніка асветы СССР

13

130 гадоў з дня нараджэння ІВАНА ЛУК’ЯНАВІЧА САЛАНЕВІЧА(1891, Пружанскі р-н – 1953), беларускага і расійскага публіцыста, выдаўца, філосафа, гісторыка, пісьменніка, грамадскага і спартыўнага дзеяча у эміграцыі (Фінляндыя, Балгарыя, Аргенціна)

15

100 гадоў з дня нараджэння ВАЛЕРЫЯ ГЕОРГІЕВІЧА ПРЫШЧАПЁНКА (1921, Расія – 2000), спевака, заслужанага артыста Беларусі

15

70 гадоў з дня нараджэння ВІКТАРА ІВАНАВІЧА СКОРАБАГАТАВА(1951, г. Мінск), спевака, музычнага дзеяча, педагога, заснавальніка і мастацкага кіраўніка творчага калектыву «Беларуская Капэла», заслужанага артыста Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1990), спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (1999)

15

30 гадоў з часу стварэння САВЕТА БЯСПЕКІ (СБ) РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ, вышэйшага калегіяльнага каардынацыйна-палітычнага органа забеспячэння нацыянальнай бяспекі (Мінск; 1991)

18

100 гадоў з дня нараджэння ІСААКА ЮЛЬЕВІЧА БАРОЎСКАГА (1921, г. Віцебск – 1991), жывапісца, майстра партрэта

 

18

90 гадоў з дня нараджэння АНАТОЛЯ ІЛЬІЧА ВЯРЦІНСКАГА(1931, Лепельскі р-н), паэта, драматурга, публіцыста, крытыка, перакладчыка, дзяржаўнага дзеяча, заслужанага работніка культуры Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя П. М. Лепяшынскага (1988)

18

90 гадоў з дня нараджэння ГЕНАДЗЯ ІЛЬІЧА МАРАМЦАВА  (1931, Расія), скульптара, педагога, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1967)

18

70 гадоў з дня нараджэння НІНЫ НЕСЦЕРАЎНЫ БРАНКОВІЧ(1951, Бярозаўскі р-н), спявачкі, заслужанай артысткі Беларусі (1992)

18

50 гадоў з пачатку пабудовы «КУЗЛІТМАШ», ААТ холдынга «БЕЛАЗ-ХОЛДЫНГ» (г. Пінск; 1971)

19

ДЗЕНЬ РАКЕТНЫХ ВОЙСКАЎ І АРТЫЛЕРЫІ

20

120 гадоў з дня нараджэння МІХАСЯ ЗАРЭЦКАГА (сапр. МІХАІЛ ЯЎХІМАВІЧА КАСЯНКОВА; 1901, Талачанскі р-н – 1937), пісьменніка, драматурга, перакладчыка, крытыка

20

80 гадоў з дня нараджэння АРКАДЗЯ АЛЯКСАНДРАВІЧА ГРЭСЯ (1941, Баранавіцкі р-н), вучонага ў галіне ўралогіі, выдатніка аховы здароўя

21 (трэцяя нядзеля лістапада)

ДЗЕНЬ РАБОТНІКАЎ СЕЛЬСКАГАСПАДАРЧАЙ І ПЕРАПРАЦОЎЧАЙ ПРАМЫСЛОВАСЦІ АГРАПРАМЫСЛОВАГА КОМПЛЕКСУ

22

100 гадоў з дня нараджэння ЭСФІРЫ САЛАМОНАЎНЫ ГУРЭВІЧ (1921, Расія – 2015), літаратуразнаўца, крытыка, аўтара прац па гісторыі беларускай літаратуры

22

75 гадоў з дня нараджэння ВАЛЕРЫЯ МІКАЛАЕВІЧА ФІЛАТАВА (1946–1999), артыста тэатра і кіно, народнага артыста Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР (1985)

23

150 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА ВАСІЛЬЕВІЧА ТЭРАЎСКАГА (1871, Слуцкі р-н – 1938), харавога дырыжора, кампазітара, фалькларыста, збіральніка беларускіх народных песен

23

140 гадоў з дня нараджэння ВАСІЛЯ АЛЯКСАНДРАВІЧА ЯФІМАВА (1881, Польша – 1955), кампазітра, харавога дырыжора, педагога, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі

23

115 гадоў з пачатку выдання штотыднёвай грамадска-палітычнай, навукова-асветнай і літаратурна-мастацкай газеты на беларускай мове «НАША НІВА» (Вільня; 1906–1915)

23

115 гадоў з дня нараджэння ІВАНА ГЕОРГІЕВІЧА ШУБІТЫДЗЕ(1906, Грузія – 1978), аднаго з кіраўнікоў партызанскага руху ў Пінскай вобласці ў Вялікую Айчынную вайну

23

110 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСАНДРА РЫГОРАВІЧА АПАНАСЕНКІ (1911, Украіна – 2003), украінскага і беларускага балетмайстра, заслужанага артыста Украіны, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі

23

90 гадоў з дня нараджэння ГАЛІНЫ ПЯТРОЎНЫ МАРКІНАЙ (1931–1985), актрысы тэатра, народнай артысткі Беларусі

25

110 гадоў з дня нараджэння ЯЎГЕНА МІКАЛАЕВІЧА ЦІХАНОВІЧА (1911, Казахстан – 2005), мастака, аўтара партрэтаў і экслібрысаў да кнігазбораў

29

150 гадоў з часу заснавання г. БАРАНАВІЧЫ (1871)

29

110 гадоў з дня нараджэння ГЕНАДЗЯ ПЯТРОВІЧА БАДАНАВА (1911, Расія – 1977), архітэкрата, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1968)

30

430 гадоў з дня нараджэння АНДРЭЯ БАБОЛІ (1591, Польшча – 1657), каталіцкага святога Беларусі, рэлігійнага дзеяча, прапаведніка, місіянера

30

85 гадоў з дня нараджэння ІВАНА ПЛАТОНАВІЧА КРЭНЯ(1936,  Баранавіцкі р-н – 2014), вучонага-гісторыка, краязнаўца, педагога, выдатніка народнай адукацыі Беларусі, заслужанага работніка адукацыі Беларусі

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 263 разоў Апошняя змена Аўторак, 16 Люты 2021 10:24