СТУДЗЕНЬ 2014

450 гадоў з часу АРШАНСКАЙ БІТВЫ (Орша; 1564), бітвы паміж  войскам Маскоўскай дзяржавы і войскам ВКЛ, якая адбылася ў ходзе Лівонскай вайны 1558–1583 гг.

1 – 85 гадоў з часу заснавання ВІЦЕБСКАЙ АБЛАСНОЙ БІБЛІЯТЭКІ імя У.І. ЛЕНІНА (1929)

1 – 5 гадоў з пачатку выдання навукова-практычнага часопіса “АРХІВЫ І СПРАВАВОДСТВА” (Мінск; 1999)

1 – НОВЫ ГОД

1 – 95 гадоў з дня абвяшчэння БЕЛАРУСКАЙ САВЕЦКАЙ САЦЫЯЛІСТЫЧНАЙ РЭСПУБЛІКІ (БССР; 1919–1991), саюзнай дзяржавы ў складзе СССР

1 – 90 гадоў з дня нараджэння РАМУАЛЬДА ЗДЗІСЛАВА КЛЯКОЎСКАГА (1924, Пінск), вучонага ў галіне экалогіі і экалагічнай біяэнергетыкі, акадэміка Польскай АН, замежнага члена НАН Беларусі

1 – 85 гадоў з дня адкрыцця НАЦЫЯНАЛЬНАЙ АКАДЭМІІ НАВУК БЕЛАРУСІ, вышэйшай дзяржаўнай навуковай арганізацыі Беларусі (Мінск; 1929)

1 – 65 гадоў з дня нараджэння ВЯЧАСЛАВА ІВАНАВІЧА ПАКУМЕЙКІ (1949, Ганцавіцкі р-н), дзеяча самадзейнага мастацтва, заслужанага работніка культуры Беларусі

1 – 45 гадоў з часу стварэння БРЭСЦКАГА АБЛАСНОГА ДОМА МАСТАЦКАЙ САМАДЗЕЙНАСЦІ (1969)

2 – 70 гадоў з дня нараджэння ЯЎГЕНА ВАСІЛЬЕВІЧА МАЛАШЭВІЧА (1944, Пружанскі р-н), вучонага-біёлага, журналіста, кнігавыдаўца, аўтара-складальніка шэрагу энцыклапедычных і даведачных выданняў, заслужанага работніка культуры Беларусі

2 – 60 гадоў з дня нараджэння ЗМІТРАКА (ДЗМІТРЫЯ ДЗМІТРЫЕВІЧА)  МАРОЗАВА (1954, Крупскі р-н), пісьменніка, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1988), прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (1995), рэспубліканскай літаратурнай прэміі “Залаты Купідон” (2006)

3 – 70 гадоў з дня нараджэння МІХАСЯ (МІХАІЛА ФЁДАРАВІЧА) РАМАНЮКА (1944, Брагінскі р-н – 1997), мастацтвазнаўца, этнографа, мастака, даследчыка народнага мастацтва і матэрыяльнай культуры Беларусі

4 – 285 гадоў з дня нараджэння ІАХІМА ІГНАЦЫ ЮЗАФА ХРАПТОВІЧА (ЛІТАВОРА-ХРАПТОВІЧА; 1729, Баранавіцкі р-н – 1812), грамадска-палітычнага, дзяржаўнага і культурнага дзеяча ВКЛ, філосафа, публіцыста, паэта, перакладчыка

4 – 145 гадоў з дня нараджэння ЯДВІГІНА Ш. (сапр. АНТОН ІВАНАВІЧ ЛЯВІЦКІ; 1869, Кіраўскі р-н – 1922), пісьменніка, аднаго з пачынальнікаў новай беларускай прозы, драматурга, публіцыста

4 – 85 гадоў з дня нараджэння ІВАНА КІРЭЕВІЧА СЯРКОВА (1929, Гомельскі р-н – 1998), пісьменніка

4 – 55 гадоў з дня нараджэння МІКОЛЫ (МІКАЛАЯ ВІКТАРАВІЧА) ШАБОВІЧА (1959, Мядзельскі р-н), паэта

5 – ДЗЕНЬ РАБОТНІКАЎ САЦЫЯЛЬНАЙ АБАРОНЫ

5 – ДЗЕНЬ БАНКАЎСКАГА І ФІНАНСАВАГА РАБОТНІКА (першая нядзеля студзеня)

6 – 60 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА АНТОНАВІЧА МАРУКА (1954, Ганцавіцкі р-н – 2010), паэта, перакладчыка, публіцыста

6 – 50 гадоў з дня нараджэння АЛЕСЯ (АЛЯКСАНДРА МІКАЛАЕВІЧА) КАРЛЮКЕВІЧА (1964, Пухавіцкі р-н), публіцыста, краязнаўца, літаратуразнаўца, лаўрэата прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне” (2006)

7 – РАСТВО ХРЫСТОВА (праваслаўнае Раство)

7 – 90 гадоў з дня нараджэння БАРЫСА ІВАНАВІЧА БУР’ЯНА          (1924–2009), тэатральнага крытыка, празаіка, драматурга, сцэнарыста

7 – 90 гадоў з дня нараджэння ГЕОРГІЯ УЛАДЗІМІРАВІЧА ШЫЛОВІЧА (1924, Мінск), пісьменніка, аўтара аповесцей, апавяданняў, казак

7 – 65 гадоў з дня нараджэння ІВАНА МІХАЙЛАВІЧА ЧЫЖА (1949, Бярозаўскі р-н), расійскага вучонага ў галіне ваеннай медыцыны, члена-карэспандэнта Расійскай акадэміі медыцынскіх навук, генерал-палкоўніка, заслужанага ўрача Расіі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Расіі (1997) і Прэміі Урада Расійскай Федэрацыі (2004)

8 – 90 гадоў з дня нараджэння АЛЕСЯ (АЛЯКСАНДРА АНУФРЫЕВІЧА) САВІЦКАГА (1924, Полацк), пісьменніка, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1970), Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа (2002), літаратурнай прэміі Расіі “Прохараўскае поле” (2010), удзельніка вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, кавалера ордэнаў “Знак Пашаны” і Францыска Скарыны

9 – 160 гадоў з дня нараджэння ЯЎГЕНІІ ЭДУАРДАЎНЫ ЛІНЁВАЙ (дзявоч. ПАПРЫЦ; 1854, Брэст – 1919), расійскай фалькларысткі, спявачкі, харавога дырыжора, удзельніцы стварэння першай у Расіі народнай кансерваторыі (Масква; 1906)

10 – 95 гадоў з дня нараджэння АРКАДЗЯ АНДРЭЕВІЧА ГЕЙНЭ (1919, г.п. Бешанковічы – 1942), паэта

10 – 85 гадоў з дня нараджэння МІХАСЯ (МІХАІЛА РЫГОРАВІЧА) ЯРОША (1929, Клецкі р-н – 1987), літаратуразнаўца, крытыка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа (1980)

10 – 60 гадоў з дня нараджэння ВАСІЛЯ ВАСІЛЬЕВІЧА КАНДРАСЮКА  (1954, Брэст – 2013), кампазітара, лаўрэата прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне” (2005)

12 – 95 гадоў з дня нараджэння ВАСІЛЯ ФЁДАРАВІЧА ХОМЧАНКІ (1919, Касцюковіцкі р-н – 1992), пісьменніка

12 – 85 гадоў з дня нараджэння ДЗМІТРЫЯ ЯКАЎЛЕВІЧА БУГАЁВА (1929, Крычаўскі р-н), крытыка, літаратуразнаўца, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа (1984)

13 – 115 гадоў з дня нараджэння ВАСІЛЯ ЗАХАРАВІЧА КАРЖА (1899, Салігорскі р-н – 1967), ваеннага дзеяча, генерал-маёра, аднаго з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху на Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Героя Савецкага Сюза (1944)

15 – 105 гадоў з дня нараджэння ЯЎХІМА МАЙСЕЕВІЧА ФАМІНА (1909, Лёзненскі р-н – 1941), аднаго з кіраўнікоў абароны Брэсцкай крэпасці ў Вялікую Айчынную вайну

15 – 65 гадоў з дня нараджэння КАНСТАНЦІНА АНДРЭЕВІЧА СУМАРА (1949, Лунінецкі р-н), старшыні Брэсцкага аблвыканкама

17 – 110 гадоў з дня нараджэння АЛЕСЯ (АЛЯКСАНДРА ІВАНАВІЧА) ЯКІМОВІЧА (1904, Уздзенскі р-н – 1979), пісьменніка, аднаго з заснавальнікаў беларускай дзіцячай літаратуры, заслужанага дзеяча культуры Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1974)

17 – 50 гадоў з дня нараджэння АНДРЭЯ МІХАЙЛАВІЧА ФЕДАРЭНКІ (1964, Мазырскі р-н), пісьменніка, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя І. Мележа (1995)

20 – 130 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСАНДРА АНТОНАВІЧА СЯНКЕВІЧА (1884, Стаўбцоўскі р-н – 1938 ці 1939), дзяржаўнага і партыйнага дзеяча Беларусі, вучонага, пісьменніка, публіцыста

20 – 25 гадоў з часу заснавання ААТ “ПРЫОРБАНК”, буйнейшага прыватнага ўніверсальнага банка Рэспублікі Беларусь (Мінск; 1989)

21 – 80 гадоў з дня нараджэння АЛЕГА АЛЯКСАНДРАВІЧА СТАХОВІЧА (1934, Мінскі р-н), архітэктара, сярод асноўных работ якога (у аўтарскім калектыве) – Курган Славы Савецкай Арміі, галоўны ўваход у мемарыяльны комплекс “Брэсцкая крэпасць-герой”, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1970)

21 – 55 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСАНДРА АЛЯКСАНДРАВІЧА ФАЛЕЯ (1959, Баранавіцкі р-н), мастака, лаўрэата Міжнароднага біенале графікі (С-Пецярбург; 2004), члена Міжнароднай акадэміі графікі

22 – 65 гадоў з дня нараджэння МІХАІЛА ІВАНАВІЧА КЕБЕЦА (1949, Петрыкаў – 2005), мастака

24 – 110 гадоў з дня нараджэння ЯНКІ (ІВАНА ІОСІФАВІЧА) ШУТОВІЧА (1904, Смаргонскі р-н – 1973), публіцыста, выдаўца, літаратуразнаўца, грамадскага і культурнага дзеяча

24 – 75 гадоў з часу заснавання НАЦЫЯНАЛЬНАГА МАСТАЦКАГА МУЗЕЯ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ, буйнейшага ў краіне збору выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога беларускага і замежнага мастацтваў (Мінск; 1939)

25 – 210 гадоў з дня нараджэння АНТОНА ЭДВАРДА АДЫНЦА (1804, Ашмянскі р-н – 1885), польскага паэта, перакладчыка, мемуарыста, выдаўца, удзельніка паўстання 1830–1831 гг.

25 – 90 гадоў з дня нараджэння ВІКТАРА УЛАДЗІМІРАВІЧА МАРТЫНАВА (1924–2013), мовазнаўца, даследчыка ў галіне славістыкі, семантыкі і лінгвістычных аспектаў праблем штучнага інтэлекту, стваральніка Універсальнага семантычнага кода (УСК), заслужанага дзеяча навукі Беларусі

25 – 145 гадоў з дня нараджэння АДАМА ГІЛЯРЫ КАЛІКСТАВІЧА ГУРЫНОВІЧА (1869, Мядзельскі р-н – 1894), паэта, фалькларыста, рэвалюцыянера

26 – ДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАЙ НАВУКІ (апошняя нядзеля студзеня)

28 – 185 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА ДАНІЛАВІЧА СПАСОВІЧА (1829, Рэчыца – 1906), юрыста, публіцыста, літаратуразнаўца, гісторыка, грамадскага дзеяча, аўтара аднаго з лепшых у свой час падручнікаў па рускім крымінальным праве

28 – 100 гадоў з дня нараджэння ЯЎГЕНА РЫГОРАВІЧА ЧАМАДУРАВА (1914–2006), мастака тэатра, народнага мастака Беларусі, заслужанага дзеяча мастацтваў Таджыкістана, Літвы і Расіі, акадэміка Пятроўскай акадэміі навук і мастацтваў, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР (1949)

28 – 75 гадоў з дня нараджэння РЫГОРА ІВАНАВІЧА БАРАВІКА (1939), рэжысёра, педагога, тэатразнаўца, аўтара і суаўтара п’ес, тэатральных сцэнарыяў, інсцэніровак, тэатразнаўчых прац, вучэбна-метадычных выданняў

28 – 70 гадоў з дня нараджэння МІХАІЛА КЛІМЕНЦЬЕВІЧА ВІНАГРАДАВА (1944, Чашнікаўскі р-н), архітэктара, асноўнымі работамі якога з’яўляюцца археалагічны музей “Бярэсце” (Брэст), будынкі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і чыгуначнага вакзала (Мінск), лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2004, 2008)

29 – 130 гадоў з дня нараджэння АНТОНА ІВАНАВІЧА ЛУЦКЕВІЧА (1884 –1942), палітычнага і грамадскага дзеяча, гісторыка, літаратурнага крытыка, публіцыста

29 – 100 гадоў з дня нараджэння ЛЮБОВІ ЯКАЎЛЕЎНЫ БАЦВІННІК (1914, Мінск – 1980), дыктара беларускага радыё, заслужанага дзеяча культуры Беларусі

31 – 100 гадоў з дня нараджэння ЯКАВА АЙЗІКАВІЧА (АЛЯКСАНДРАВІЧА) ХЕЛЕМСКАГА (1914–2003), расійскага паэта, празаіка, пераклад

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 866 разоў Апошняя змена Чацвер, 18 Красавік 2019 10:26