Серада, 19 Лістапад 2014 17:32

ВЕРАСЕНЬ 2014

190 гадоў з дня нараджэння ВОСІПА (ІОСІФА ЦЭЗАРА) ВІКЕНЦЬЕВІЧА ТУРЧЫНОВІЧА (1824–?), вучонага-гісторыка, правазнаўца, аўтара працы “Агляд гісторыі Беларусі са старажытнейшых часоў” (1857) – першай сістэматызаванай гісторыі Беларусі з даўнейшых часоў да канца ХVІІІ ст.

90 гадоў з пачатку выдання навукова-практычнага медыцынскага часопіса “ЗДРАВООХРАНЕНИЕ” (Мінск; 1924)

75 гадоў з часу заснавання ААТ “ПІНСКІ МЯСАКАМБІНАТ” (Пінск; 1939), прадпрыемства па перапрацоўцы мяса, лаўрэата конкурсаў “Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь” (2003, 2009, 2010, 2012) і “Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь на рынку Расійскай Федэрацыі” (2007)

70 гадоў з часу стварэння ДЗЯРЖАЎНАГА АРХІВА ГРОДЗЕНСКАЙ ВОБЛАСЦІ (1944)

70 гадоў з часу адкрыцця ў г. Жабінка РАЁННАЙ БАЛЬНІЦЫ (1944)

65 гадоў з часу заснавання калгаса “МОЛОДАЯ ГВАРДИЯ” Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці (1949)

1 – ДЗЕНЬ ВЕДАЎ

1 – 75 гадоў з часу нападу Германіі на Польшчу і пачатку ДРУГОЙ СУСВЕТНАЙ ВАЙНЫ 1939–1945 гг.

2 – 125 гадоў з дня нараджэння КАНСТАНЦІНА ІВАНАВІЧА ШАПЯЛЕВІЧА (1889, Мінскі р-н – 1976), мовазнаўца, краязнаўца, педагога, аўтара і суаўтара літаратурных чытанак і падручнікаў па беларускай мове для пачатковай школы

4 – 155 гадоў з дня нараджэння БРАНІСЛАВА ІГНАТАВІЧА ЭПІМАХ-ШЫПІЛЫ (1859, Полацкі р-н – 1934), дзеяча беларускай культуры, выдаўца, фалькларыста, мовазнаўца

4 – 130 гадоў з дня нараджэння ІВАНА АНДРЭЕВІЧА ВЯТОХІНА (1884–1959), вучонага ў галіне фізіялогіі, члена-карэспандэнта НАН Беларусі, заснавальніка і старшыні Беларускага таварыства фізіёлагаў, біяхімікаў і фармаколагаў (1936–1959)

5 – 105 гадоў з дня нараджэння ПЯТРА ІВАНАВІЧА ІВАШУЦІНА (1909, Брэст – 2002), ваеннага дзеяча, генерала арміі, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза (1985)

7 – ДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВА (першая нядзеля верасня)

7 – 300 гадоў з дня нараджэння МІХАЛА КАРЫЦКАГА (1714, Лідскі р-н – 1781), паэта, педагога, грамадскага дзеяча

7 – 95 гадоў з дня нараджэння АЛЕСЯ (АЛЯКСАНДРА ХАРЫТОНАВІЧА) АСІПЕНКІ (1919, Віцебскі р-н – 1994), пісьменніка, заслужанага работніка культуры Беларусі, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1974), лаўрэата Літаратурнай прэміі імя І. Мележа (1981)

7 – 50 гадоў з дня нараджэння НАЦІКА НАДЗІРА-АГЛЫ БАГІРАВА (1964, Азербайджан), спартсмена і трэнера (барацьба дзюдо і самба), заслужанага майстра спорту Беларусі, майстра спорту СССР, майстра спорту СССР міжнароднага класа, чэмпіёна (1991, 1992, 1997, 1998) і бронзавага прызёра (1999) чэмпіянатаў свету, чэмпіёна (1989, 1992, 1994, 1995, 1998), сярэбранага (1997) і бронзавага (1991) прызёра чэмпіянатаў Еўропы па самба, бронзавага прызёра чэмпіянатаў свету (1995, 1999) і чэмпіянатаў Еўропы (1995, 1999) па дзюдо, грамадскага дзеяча, старшыні Кангрэса азербайджанскіх абшчын у Беларусі

8 – 500 гадоў з часу АРШАНСКАЙ БІТВЫ 1514 г., адной з буйнейшых бітв у ходзе вайны паміж Маскоўскай дзяржавай і ВКЛ у 1512–1522 гг.

8 – 20 гадоў з часу стварэння рэспубліканскага біялагічнага заказніка ЛУКАВА (Маларыцкі р-н; 1994)

9 – 90 гадоў з дня нараджэння АНАТОЛЯ ЕМЯЛЬЯНАВІЧА ГУРЫНОВІЧА (1924, Чэрвеньскі р-н – 1999), дзяржаўнага дзеяча, дыпламата, Міністра замежных спраў Беларусі (1966–1990), кавалера ордэна Дружбы народаў

10 – 85 гадоў з дня нараджэння ЯЎГЕНА АЛЯКСАНДРАВІЧА ГЛЕБАВА (1929–2000), кампазітара, педагога, грамадскага дзеяча, акадэміка Міжнароднай Славянскай Акадэміі навук, адукацыі, мастацтваў і культуры, народнага артыста Беларусі і СССР, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1970)

12 – 180 гадоў з дня нараджэння МІКАЛАЯ ПЯТРОВІЧА АВЕНАРЫУСА (1834–1903), дзеяча народнай асветы, археолага, краязнаўца, педагога, аднаго з заснавальнікаў Маладзечанскай настаўніцкай семінарыі

12 – 85 гадоў з дня нараджэння МІКАЛАЯ ЯГОРАВІЧА МАТУКОЎСКАГА (1929, Расонскі р-н – 2001), драматурга, журналіста, заслужанага работніка культуры Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1988)

13 – 100 гадоў з дня нараджэння РУВІМА ЯНКЕЛЕВІЧА ЯЎРАЕВА (1914–1987), артыста оперы, заслужанага артыста Беларусі

14 – ДЗЕНЬ ТАНКІСТАЎ (другая нядзеля верасня)

14 – 130 гадоў з дня нараджэння ФАБІЯНА АБРАНТОВІЧА (1884, Навагрудскі р-н – 1946), рэлігійнага і грамадскага дзеяча, аднаго з заснавальнікаў беларускага хрысціянскага руху

15 – ДЗЕНЬ БІБЛІЯТЭК РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ (з 2001 г.)

15 – 115 гадоў з дня нараджэння ПРАСКОЎІ ФЁДАРАЎНЫ ДЗМІТРУК (1899, Камянецкі р-н – 1978), удзельніцы рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі

15 – 75 гадоў з дня нараджэння ІВАНА МІХАЙЛАВІЧА МЕЛЬНІЧУКА (1939, Польшча), паэта

16 – 60 гадоў з дня нараджэння ЛАРЫСЫ УЛАДЗІМІРАЎНЫ ЯЗЫКОВІЧ (1954, Ганцавічы), вучонага-гісторыка, аўтара прац па пытаннях міжнароднай дзейнасці Беларусі, гісторыі беларускай дыяспары ў краінах блізкага і далёкага замежжа

17 – 230 гадоў з дня прэм’еры камічнай оперы Я.Д. Голанда “АГАТКА, ЦІ ПРЫЕЗД ПАНА”, першага вядомага арыгінальнага музычна-сцэнічнага твора, створанага і пастаўленага ў Беларусі (Нясвіж; 1784)

17 – 100 гадоў з дня нараджэння СЯРГЕЯ РЫГОРАВІЧА РАМАНАВА (1914–2001), мастака, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі

17 – 75 гадоў з часу ЎЗ’ЯДНАННЯ ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ З БССР (1939), акта ліквідацыі падзелу Беларусі паводле ўмоў Рыжскага мірнага дагавора 1921 г.

20 – ДЗЕНЬ МЫТНІКА

20 – 95 гадоў з дня нараджэння КАНСТАНЦІНА ІВАНАВІЧА МАКСІМЦАВА (МАКСІМЦОВА; 1919, Гомель – 2004), жывапісца

21 – 75 гадоў з дня нараджэння ВАСІЛЯ АЛЯКСЕЕВІЧА ЖУКОВІЧА (1939 ці 1940, Камянецкі р-н), пісьменніка

22 – 70 гадоў з часу заснавання ў г. Брэсце ЧЫГУНАЧНАГА ВУЧЫЛІШЧА (1944)

23 – 125 гадоў з дня нараджэння ЯНА (ІВАНА АЛЯКСЕЕВІЧА) ТАРАСЕВІЧА (1889–1961), беларускага і польскага кампазітара, музыканта, педагога, аўтара першых музычных твораў на вершы Ф. Багушэвіча, Я. Коласа, М. Багдановіча, збіральніка беларускага фальклору

23 – 100 гадоў з дня нараджэння ІВАНА СЯМЁНАВІЧА ДМУХАЙЛЫ (1914–2007), жывапісца, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі

23 – 90 гадоў з дня нараджэння АРТУРА ВІТАЛЬЕВІЧА ВОЛЬСКАГА (сапр. ВОЛЬСКІ-ЗЭЙДЭЛЬ; 1924, Дзяржынск – 2002), паэта, празаіка, драматурга, перакладчыка

24 – 110 гадоў з дня нараджэння МАР’ЯНА ЯЗЭПАВІЧА ПЕЦЮКЕВІЧА (1904, Браслаўскі р-н – 1983), беларускага і польскага этнографа, публіцыста, грамадскага дзеяча

26 – 20 гадоў з часу заснавання рэспубліканскага біялагічнага заказніка ТЫРВОВІЧЫ (Пінскі р-н; 1994)

27 – 105 гадоў з дня нараджэння ЛУКАША КАЛЮГІ (сапр. КАНСТАНЦІН ПЯТРОВІЧ ВАШЫНА; 1909, Дзяржынскі р-н – 1937), пісьменніка, перакладчыка

27 – 90 гадоў з дня нараджэння ІВАНА ПЯТРОВІЧА ДАНІЛАВА (1924, Драгічынскі р-н), вучонага ў галіне гематалогіі і трансфузіялогіі, выдатніка аховы здароўя СССР і Мангольскай народнай рэспублікі

28 – 105 гадоў з дня нараджэння ІВАНА ЦІМАФЕЕВІЧА ШАПАЧКІ (1909–1994), удзельніка вызвалення Палескай вобласці ў Вялікую Айчынную вайну, Героя Савецкага Саюза (1944)

28 – 60 гадоў з дня нараджэння ТАЦЦЯНЫ АЛЯКСАНДРАЎНЫ ГРЫШКО (1954, Пінскі р-н), спартсменкі (інваспорт, стральба з лука), чэмпіёнкі ІХ Паралімпійскіх гульняў (1992, Барселона), бронзавага прызёра чэмпіянату свету (1990), чэмпіёнкі (1991) і бронзавага прызёра (1991, 2006) чэмпіянатаў Еўропы, чэмпіёнкі СССР (1989–1991) і СНД (1992), мнагакратнай чэмпіёнкі Беларусі (1993–2004)

29 – 485 гадоў з часу ўвядзення ў дзеянне СТАТУТА ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА 1529 г., першага Статута ВКЛ, звода законаў феадальнага права (1529–1566)

29 – 110 гадоў з дня нараджэння ЛЬВА УЛАДЗІМІРАВІЧА ГОЛУБА (1904, Украіна – 1994), кінарэжысёра, народнага артыста Беларусі, заслужанага дзеяча мастацтваў Польшчы, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1968) і Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1972)

30 – 100 гадоў з дня нараджэння ДАНІЛЫ КАНСТАНЦІНАВІЧА МІЦКЕВІЧА (1914, Пінск – 1996), вучонага-хіміка, сына Я. Коласа, збіральніка і папулярызатара спадчыны песняра, арганізатара Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа, заслужанага дзеяча культуры Беларусі

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1885 разоў Апошняя змена Чацвер, 25 Красавік 2019 10:34