Чацвер, 04 Снежань 2014 10:38

СТУДЗЕНЬ 2015

110  гадоў з пачатку рэвалюцыйных выступленняў у Беларусі ў перыяд буржуазна-дэмакратычнай РЭВАЛЮЦЫІ 1905–1907 гг.

85  гадоў з пачатку выдання грамадска-палітычнага часопіса «БЕЛАРУСЬ. BELARUS», які ў 1930–1933 гг. выходзіў пад назвай «Чырвоная Беларусь» (Мінск; 1930)

80  гадоў з пачатку дзейнасці УК «МАГІЛЁЎСКАЯ АБЛАСНАЯ БІБЛІЯТЭКА імя У. І. ЛЕНІНА», цэнтра бібліятэчнай справы Магілёўскай вобласці (Магілёў; 1935)

75  гадоў з часу ўтварэння Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР РАЁНАЎ У ЗАХОДНІХ АБЛАСЦЯХ БЕЛАРУСІ, у т. л. у Брэсцкай, Баранавіцкай і Пінскай (1940)

75  гадоў з часу адкрыцця ў г. БРЭСЦЕ ПЕДАГАГІЧНАГА ВУЧЫЛІШЧА (1940)

75  гадоў з часу адкрыцця БРЭСЦКАЙ АБЛАСНОЙ БІБЛІЯТЭКІ імя М. ГОРКАГА, цэнтра бібліятэчнай справы Брэсцкай вобласці, (зараз УК «Абласная бібліятэка імя М. Горкага»; 1940)

75  гадоў з часу адкрыцця ў БЫЛЫМ МАЁНТКУ ПЛЯНТА СЕЛЬСКАГАСПАДАРЧАЙ ШКОЛЫ (Кобрынскі р-н; 1940)

1 – НОВЫ ГОД

1 – 70 гадоў з пачатку выдання газеты для дзяцей і падлеткаў «ЗОРЬКА», пераможцы І і ІV Нацыянальных конкурсаў друкаваных СМІ «Залатая Ліцера» (Мінск; 1945)

1 – 65 гадоў з часу заснавання ААТ «АГРО-МОТОЛЬ», на базе калгаса «40 лет Октября» (Іванаўскі р-н; 1950)

1 – 60 гадоў з дня нараджэння ПЯТРА ПЯТРОВІЧА КАЗАКЕВІЧА (1955, Іванаўскі р-н), інжынера-механіка, доктара тэхнічных навук, прафесара, вучонага ў галіне механізацыі сельскай гаспадаркі, члена-карэспандэнта НАН Беларусі

1 – 50 гадоў з часу стварэння ААТ «БРЭСТСЕЛЬМАШ», створанага на базе Брэсцкага рамонтна-механічнага завода (1965)

2 – 70 гадоў з дня нараджэння СЯРГЕЯ УЛАДЗІМІРАВІЧА КАБЯКА (1945, в. Скарчава, Баранавіцкі р-н), вучонага-гісторыка, заслужанага работніка адукацыі Беларусі, выдатніка народнай асветы

3 – 65 гадоў з дня нараджэння МІКАЛАЯ (МІКОЛЫ) МІКАЛАЕВІЧА ТРАФІМЧУКА, (1950, в. Асаўцы, Драгічынскі р-н), паэта

4 – 105 гадоў з дня нараджэння НАВУМА ЯФІМАВІЧА ТРАХТЭНБЕРГА (1910–1977), архітэктара, педагога, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1968)

4 – 70 гадоў з дня нараджэння ФЁДАРА ВІКТАРАВІЧА ШАСТАКА (1945, Івацэвіцкі р-н), мастака дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (кераміка), працы якога ўпрыгожваюць інтэр’еры Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Палаца Незалежнасці

5 – 80 гадоў з дня нараджэння РЫГОРА ІВАНАВІЧА АФАНАСІКА (1935, Баранавіцкі р-н – 1998), вучонага ў галіне меліярацыі, члена-карэспандэнта Акадэміі аграрных навук Беларусі, заслужанага меліяратара Беларусі, доктара тэхнічных навук

5 – 80 гадоў з дня нараджэння МІКАЛАЯ ФЁДАРАВІЧА ЖЛОБЫ (1935, Гомель), архітэктара, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР (1985)

7 – РАСТВО ХРЫСТОВАЕ (праваслаўнае Раство)

7 – 105 гадоў з дня нараджэння КАНСТАНЦІНА СЯРГЕЕВІЧА ЗАСЛОНАВА (1910, Цвярская губ., Расія – 1942), аднаго з арганізатараў і кіраўнікоў партыйнага падполля і партызанскага руху ў Віцебскай вобласці ў Вялікую Айчынную вайну, Героя Савецкага Саюза (1943, пасмяротна)

9 – 110 гадоў з дня нараджэння ФЁДАРА АЛЯКСЕЕВІЧА БАРАНАВА (1905–1982), аднаго з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Баранавіцкай вобласці, дзяржаўнага дзеяча БССР

9 – 75 гадоў з дня нараджэння АЛЕГА МІХАЙЛАВІЧА АЛЯХНОВІЧА (1940, Магілёў), фалькларыста, кандыдата філалагічных навук, прафесара, аўтара манаграфій і метадычных дапаможнікаў па беларускім музычным фальклоры

10 – 215 гадоў з дня нараджэння АДАМА СУЗІНА (1800, Кобрынскі пав. – 1879), кандыдата філасофіі, удзельніка польскага нацыянальна-вызваленчага руху, падарожніка, сакратара Зялёнага союза Таварыства філаматаў

11 – 85 гадоў з дня нараджэння ІГАРА ВАСІЛЬЕВІЧА ЛАПЦІНСКАГА (1930, Магілёў), акцёра, рэжысёра радыё, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (1988), заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь (1994)

12 – 130 гадоў з дня нараджэння ЮРЫЯ ВІКТАРАВІЧА ТАРЫЧА (сапр. АЛЯКСЕЕЎ; 1885, Полацк, Віцебская вобл. – 1967), беларускага і расійскага кінарэжысёра, сцэнарыста, заснавальніка беларускага кіно, заслужанага дзеяча мастацтваў Расіі

12 – 80 гадоў з дня нараджэння РАІСЫ ЕРМАЛАЕЎНЫ КРАСОЎСКАЙ (1935, Мінск), артысткі балета, заслужанай артысткі Беларусі, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1984)

14 – 95 гадоў з дня нараджэння МІКОЛЫ (МІКАЛАЯ ЯКАЎЛЕВІЧА) АЎРАМЧЫКА (1920, Бабруйскі р-н, Магілёўская вобл.), пісьменніка, перакладчыка, заслужанага работніка культуры Беларусі, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Я. Купалы (1964) 

15 – 115 гадоў з дня нараджэння ПАЎЛА ВОСІПАВІЧА ГОРЫНА-КАЛЯДЫ (сапр. КАЛЯДА; 1900, Бяроза – 1938), беларускага гісторыка, прафесара МГУ, дзяржаўнага дзеяча БССР, акадэміка НАН БССР

15 – 75 гадоў з часу ўтварэння БРЭСЦКАГА, БЯРОЗАЎСКАГА, ГАНЦАВІЦКАГА, ДРАГІЧЫНСКАГА, ЖАБІНКАЎСКАГА, ІВАНАЎСКАГА, ІВАЦЭВІЦКАГА, КАМЯНЕЦКАГА, КОБРЫНСКАГА, ЛУНІНЕЦКАГА, ЛЯХАВІЦКАГА, МАЛАРЫЦКАГА, ПІНСКАГА, ПРУЖАНСКАГА, СТОЛІНСКАГА раёнаў (1940) 

16 – 110 гадоў з часу нараджэння АЛЕСЯ (АЛЯКСАНДРА ВОСІПАВІЧА) ПАЛЬЧЭЎСКАГА (1905, в. Прусінава, Уздзенскі р-н, Мінская вобл. – 1979), пісьменніка

16 – 100 гадоў з часу нараджэння ПЯТРА СЯРГЕЕВІЧА РАБЦАВА (1915–1941), лётчыка, які адным з першых здзейсніў таран варожага самалёта ў гады Вялікай Айчыннай вайны

16 – 55 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСАНДРА СЦЯПАНАВІЧА КУРАКА (1960, Лунінецкі р-н), доктара сельскагаспадарчых навук, вучонага ў галіне жывёлагадоўлі

16 – 55 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСАНДРА ДЗМІТРЫЕВІЧА ТРАШЧЫЛЫ (1960, Пінскі р-н), спартсмена (лёгкая атлетыка), трэнера, заслужанага майстра спорту СССР (1988), чемпіёна свету (1983)

16 – 25 гадоў з часу заснавання ДНУ «ІНСТЫТУТ САЦЫЯЛОГІІ НАН БЕЛАРУСІ», на базе пяці аддзелаў Інстытута філасофіі і права АН БССР (Мінск; 1990)

17 – 85 гадоў з дня нараджэння ЛЕАНІДА КАНСТАНЦІНАВІЧА ЛУКШЫ (1930, Пружанскі р-н – 2011), доктара тэхнічных навук, вучонага ў галіне мостабудавання, заслужанага дзеяча навукі Беларусі, прафесара

18 – 160 гадоў з дня нараджэння КАНСТАНЦІНА ВІКЕНЦЬЕВІЧА ХРУЦКАГА (1855, Івацэвіцкі р-н – 1967 ці 1969), ваеннага дзеяча, героя руска-турэцкай вайны 1877–1878 гг., удзельніка Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г., кавалера ордэна «Знак Пашаны»

19 – 105 гадоў з дня нараджэння ІВАНА МІХАЙЛАВІЧА УШАКОВА (1910, Барысаў, Мінская вобл. – 1966), тэатральнага мастака, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі

20 – 100 гадоў з дня нараджэння СЯРГЕЯ МІРОНАВІЧА ГАЙДУЧЫКА (1915, Брэст – 1984), мовазнаўца-германіста, даследчыка пытанняў тэорыі нямецкай мовы, праблем яе выкладання, аўтара шэрага манаграфій, доктара філалагічных навук, прафесара

21 – 85 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА АЛЯКСЕЕВІЧА ШЭЛІХІНА (1930, Гомель – 2002), канцэртмайстра, дыктара радыё і тэлебачання, педагога, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі

22 – 75 гадоў з часу ўтварэння БРЭСЦКАЙ ЕПАРХІІ БЕЛАРУСКАЙ ПРАВАСЛАЎНАЙ ЦАРКВЫ (1840)

22 – 80 гадоў з дня нараджэння ВІКТАРА АФАНАСЬЕВІЧА РАКАВА (1935, Слаўгарадскі р-н, Магілёўская вобл. – 2000), беларускага паэта

23 – 95 гадоў з дня нараджэння ПЯТРА АЛЯКСЕЕВІЧА ДАНЕЛІЯ (1920, Махачкала, Дагестан – 2012), жывапісца, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі (1995), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, аднаго з заснавальнікаў Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускага саюза мастакоў

23 – 75 гадоў з дня нараджэння АНАТОЛЯ ДЗМІТРЫЕВІЧА КУДЗІНЕНКІ (1940, Расія – 2010), архітэктара, педагога, аўтара шэрага праектаў забудовы мікрараёнаў Брэста, Пінска, Кобрына, Драгічына і інш.

24 – 75 гадоў з часу адкрыцця УА «БРЭСЦКІ ДЗЯРЖАЎНЫ МУЗЫЧНЫ КАЛЕДЖ імя Р. ШЫРМЫ» (1940)

25 – ДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАЙ НАВУКІ (апошняя нядзеля студзеня) 

26 – 635 гадоў з часу першых звестак у гістарычных крыніцах аб г. п. ШАРАШОВА, у якіх змешчаны наказ вялікага князя Літоўскага Вітаўта аб перадачы пасёлка Мікалаю Насуце (Пружанскі р-н; 1380)

26 – 115 гадоў з дня нараджэння АРКАДЗЯ АНДРЭЕВІЧА МОРКАЎКІ (1900, Пухавіцкі р-н, Мінская вобл. – 1957), паэта

27 – 75 гадоў з дня нараджэння ВАЛЕРЫЯ ІВАНАВІЧА КАРЭТНІКАВА (1940, Чалябінская вобл., Расія), кампазітара, лаўрэата прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (2003)

28 – 75 гадоў з дня нараджэння ЛЕАНІДА МАРТЫНАВІЧА ДАЙНЕКІ (1940, Клічаўскі р-н, Магілёўская вобл.), пісьменніка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя К. Каліноўскага (1990) і Літаратурнай прэміі імя І. Мележа (1987)

29 – 75 гадоў з дня нараджэння ІВАНА ПІЛІПАВІЧА ЛАГВІНОВІЧА (1940, х. Запрапасць, Ганцавіцкі р-н – 2011), паэта

30 – 80 гадоў з часу адкрыцця ў г. БРЭСЦЕ аддзялення ПРАЦОЎНАГА ІНСТЫТУТА АСВЕТНІЦТВА І КУЛЬТУРЫ імя С. ЖЭРОМСКАГА (1935)

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 627 разоў Апошняя змена Пятніца, 26 Красавік 2019 11:09