Чацвер, 04 Снежань 2014 11:12

ЧЭРВЕНЬ 2015

75 гадоў з часу адкрыцця ў г. БРЭСЦЕ ПЕРШАЙ БЕЛАРУСКАЙ СЯРЭДНЯЙ ШКОЛЫ (1940)

70 гадоў з часу пуску адноўленага ЦАГЛЯНАГА ЗАВОДА ў в. КАМАРОЎКА Дамачаўскага раёна (зараз Брэсцкі р-н; 1945)

55 гадоў з пачатку выдання штомесячнага бібліяграфічнага бюлетэня Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі «НОВЫЯ КНІГІ» (Мінск; 1960)

1 – 70 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСЕЯ ВАСІЛЬЕВІЧА КУЗЬМІЧА (1945, Іванаўскі р-н – 2013), жывапісца, партрэтыста, аўтара ўнікальнай калекцыі карцін з выявамі мадоннаў, творы якога знаходзяцца ў шматлікіх музеях свету

3 – 80 гадоў з дня нараджэння ВАСІЛЯ ВАСІЛЬЕВІЧА ЗУЁНКА (1935, Крупскі р-н, Мінская вобл.), паэта, празаіка, крытыка, літаратуразнаўца, кандыдата філалагічных навук (1973), ганаровага члена НАН Беларусі, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1974), Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Купалы (1982)

4 – 130 гадоў з дня нараджэння ЯКАВА МІХАЙЛАВІЧА СВЯРДЛОВА (1885, Расія – 1919), палітычнага і дзяржаўнага дзеяча, дзейнасць якога звязана таксама з Беларуссю

5 – ДЗЕНЬ ПАМЯЦІ СВЯТОЙ ЕЎФРАСІННІ ПОЛАЦКАЙ

6 – 65 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСЕЯ АНУФРЫЕВІЧА ДУДАРАВА (1950, Дубровенскі р-н, Віцебская вобл.), драматурга, сцэнарыста, тэатральнага дзеяча, акцёра, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1982), прэміі Ленінскага камсамола (1984), Дзяржаўнай прэміі СССР (1985), прэміі «За духоўнае адраджэнне» (2000), спецыяльнай прэміі Прэзідэнта РБ (2001), прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва (2003)

7 – ДЗЕНЬ МЕЛІЯРАТАРА (першая нядзеля чэрвеня)

9 – 105 гадоў з дня нараджэння ВІКТАРА МАЦВЕЕВІЧА ВОЛЧАКА (1910, Расія – 1985), архітэктара, педагога, аднаго з аўтараў мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой», заслужанага архітэктара Беларусі

9 – 55 гадоў з часу стварэння ўстановы «БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ АРХІЎ-МУЗЕЙ ЛІТАРАТУРЫ І МАСТАЦТВА» (БДАМЛіМ; Мінск; 1960)

10 – 60 гадоў з дня нараджэння ЛЯВОНЦІЯ УЛЬЯНАВІЧА ЗДАНЕВІЧА (1955, Брэсцкі р-н), архітэктара, сярод работ (у аўтарскім калектыве) Палац Рэспублікі, рэканструкцыя комплексу будынкаў Упраўлення Беларускай чыгункі; лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2004)

11 – 70 гадоў з дня нараджэння ВІКТАРА УЛАДЗІМІРАВІЧА КРАМАРЭНКІ (1945, Гродна), архітэктара, сярод работ (у аўтарскім калектыве) археалагічны музей «Бярэсце», комплекс Мінскі чыгуначны вакзал, будынак Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2004, 2007) 

12 – 110 гадоў з дня нараджэння ПЯТРУСЯ (ПЯТРА УСЦІНАВІЧА) БРОЎКІ (1905, Ушацкі р-н, Віцебская вобл.), паэта, празаіка, грамадскага дзеяча, народнага паэта Беларусі, акадэміка НАН Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі, лаўрэата Ленінскай прэміі (1962), Дзяржаўнай прэміі СССР (1947, 1951), Літаратурнай прэміі імя Я. Коласа (1959), Дзяржаўнай прэміі імя Я. Купалы (1970), Героя Сацыялістычнай Працы (1972) 

14 – 115 гадоў з дня нараджэння МІХАСЯ ЗАБЭЙДЫ-СУМІЦКАГА (МІХАІЛ ІВАНАВІЧ ЗАБЭЙДА; 1900, Пружанскі р-н – 1981), опернага спевака, педагога ў эміграцыі

14 – 75 гадоў з часу заснавання Народным Камісарыятам шляхоў зносін БРЭСТ-ЛІТОЎСКАГА ТЭХНІКУМА ЧЫГУНАЧНАГА ТРАНСПАРТУ, зараз УА «Брэсцкі дзяржаўны каледж чыгуначнага транспарту Беларускай чыгункі» (1940)

15 – 110 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСАНДРА ІВАНАВІЧА БАГДАНЧУКА (1905, Ляхавічы – 1976), удзельніка рэвалюцыйнага і нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі

15 – 75 гадоў з дня нараджэння МІХАІЛА КАНСТАНЦІНАВІЧА БУЗЫ (1940, Баранавіцкі р-н), вучонага ў галіне інфарматыкі і вылічальнай тэхнікі, выдатніка адукацыі Беларусі

15 – 75 гадоў з дня нараджэння АДОЛЬФА УСЦІНАВІЧА ВАРАНОВІЧА (1940, Мядзельскі р-н, Мінская вобл. – 2001), пісьменніка

15 – 65 гадоў з дня нараджэння ІВАНА МІКАЛАЕВІЧА ШЫЛЫ (1950, Столінскі р-н), вучонага ў галіне механізацыі сельскай гаспадаркі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2009)

16 – 80 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА ВАСІЛЬЕВІЧА ТАРАНА (1935–2009), рэжысёра, культасветработніка, заслужанага дзеяча культуры Беларусі

16 – 70 гадоў з дня нараджэння ВАСІЛЯ АЛЯКСЕЕВІЧА СЦЕПАНОВІЧА (1945, Бярозаўскі р-н), вучонага-філосафа, педагога, заслужанага работніка адукацыі Беларусі

16 – 65 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА МІКАЛАЕВІЧА СІТУХІ (1950, в. Гутава, Драгічынскі р-н – 2014), паэта, празаіка, намесніка галоўнага рэдактара Брэсцкай абласной газеты «Народная трыбуна»

19 – 55 гадоў з дня нараджэння ГАЛІНЫ СІДАРАЎНЫ БАБАРЫКА (1960, Столінскі р-н), паэтэсы, настаўніцы

20 – 25 гадоў з часу стварэння ў г. БРЭСЦЕ ШКОЛЫ-ЛІЦЭЯ № 31, з 2006 г. – ліцэй № 1 імя А. С. Пушкіна (Брэст; 1990)

21 – ДЗЕНЬ МЕДЫЦЫНСКІХ РАБОТНІКАЎ (трэцяя нядзеля чэрвеня) 

21 – 80 гадоў з дня нараджэння НЭЛІ ЗАХАРАЎНЫ БАГУСЛАЎСКАЙ (1935), эстраднай спявачкі, заслужанай артысткі БССР (1975)

22 – ДЗЕНЬ УСЕНАРОДНАЙ ПАМЯЦІ АХВЯР ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ

23 – 110 гадоў з дня нараджэння ПЯТРА (ФЁДАРАВІЧА) ГЛЕБКІ (1905, Уздзенскі р-н, Мінская вобл. – 1969), паэта, перакладчыка, вучонага-лінгвіста, грамадскага дзеяча, акадэміка НАН Беларусі 

24 – 115 гадоў з дня нараджэння КУЗЬМЫ ЧОРНАГА (сапр. МІКАЛАЙ КАРЛАВІЧ РАМАНОЎСКІ; 1900, Капыльскі р-н, Мінская вобл. – 1944), пісьменніка, перакладчыка

24 – 100 гадоў з дня нараджэння БАРЫСА МІКАЛАЕВІЧА ЛАСКОРЫНА (1915, Брэст), хіміка-тэхнолага, акадэміка РАН, заслужанага вынаходніка Расіі, лаўрэата прэміі Савета Міністраў СССР (1983, 1987), Ленінскай прэміі СССР (1958), Дзяржаўнай прэміі СССР (1978) 

24 – 80 гадоў з часу стварэння ГА «БЕЛАРУСКІ САЮЗ АРХІТЭКТАРАЎ», старэйшага творчага саюза (Мінск; 1935)

26 – ДЗЕНЬ РАБОТНІКАЎ ПРАКУРАТУРЫ

27 – 120 гадоў з дня нараджэння АНАТОЛЯ ФЁДАРАВІЧА ДЗЮБЮКА (1895, Брэст – 1976), вучонага-метэаролага, заснавальніка касмічнай метэаралогіі 

27 – 90 гадоў з дня нараджэння ЛІДЗІІ ЛЬВОЎНЫ АРАБЕЙ (1925, Уздзенскі р-н, Мінская вобл.), празаіка, крытыка, літаратуразнаўца, аўтара зборнікаў аповесцей і апавяданняў

27 – 75 гадоў з дня нараджэння ЮРЫЯ ІВАНАВІЧА КАЗАКОВА (1940, Расія – 2009), архітэктара, аўтара помнікаў М. Багдановічу, С. Буднаму, партызанам і воінам Савецкай Арміі, ахвярам фашызму, аднаго з аўтараў мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой»

27 – 50 гадоў з дня нараджэння АНАТОЛЯ МІКАЛАЕВІЧА КРЭЙДЗІЧА (1965, в. Заверша, Драгічынскі р-н), пісьменніка, старшыні Брэсцкага абласнога аддзялення саюза пісьменнікаў Беларусі

28 – ДЗЕНЬ МОЛАДЗІ (апошняя нядзеля чэрвеня)

28 – ДЗЕНЬ ВЫНАХОДНІКА і РАЦЫЯНАЛІЗАТАРА

28 – 15 гадоў з часу прысваення БРЭСЦКАМУ ПАЛІТЭХНІЧНАМУ ІНСТЫТУТУ СТАТУСА ЎНІВЕРСІТЭТА (зараз УА «БРЭСЦКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ТЭХНІЧНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ») (2000)

29 – 110 гадоў з дня нараджэння МІКАЛАЯ МІКАЛАЕВІЧА КОЛЬЧАКА (1905, Іванава – 1969), палкоўніка, удзельніка Грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў, Героя Савецкага Саюза (1945)

30 – ДЗЕНЬ ЭКАНАМІСТА

30 – 115 гадоў з дня нараджэння ПЯТРА МІХАЙЛАВІЧА ГАЎРЫЛАВА (1900, Расія – 1979), савецкага афіцэра, аднаго з кіраўнікоў абароны Брэсцкай крэпасці (1941), Героя Савецкага Саюза (1957), ганаровага грамадзяніна г. Брэста

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 556 разоў Апошняя змена Панядзелак, 15 Красавік 2019 09:55