Чацвер, 04 Снежань 2014 11:33

КАСТРЫЧНІК 2015

125 гадоў з дня нараджэння КАНСТАНЦІНА АЛЯКСЕЕВІЧА ПУШКАРЭВІЧА (1890, Слонім, Гродзенская вобл. – 1942), гісторыка, філолага, даследчыка гісторыі, мовы і культуры ўсходніх і заходніх славян

100 гадоў з часу адкрыцця ў г. ПІНСКУ ПРЫВАТНАЙ ГІМНАЗІІ А. ЧЭЧЫК (1915)

85 гадоў з часу стварэння БЕЛАРУСКАЙ СТУДЫІ ОПЕРЫ І БАЛЕТА, якая ў 1933 г. была рэарганізавана ў Дзяржаўны тэатр оперы і балета Беларусі (Мінск; 1930)

40 гадоў з часу адкрыцця МІЖГАРОДНЯЙ ТЭЛЕФОННАЙ СТАНЦЫІ ў г. БРЭСЦЕ (1975)

35 гадоў з часу адкрыцця ў г. ВЫСОКІМ на базе гарадскога – ДЗІЦЯЧАГА ПАРКА (Камянецкі р-н; 1980)

1 – ДЗЕНЬ ПАЖЫЛЫХ ЛЮДЗЕЙ

1 – 65 гадоў з часу адкрыцця ў г. ЖАБІНЦЫ КІНАТЭАТРА (1950)

2 – 70 гадоў з дня нараджэння ЛЕАНІДА МІХАЙЛАВІЧА НЕСЦЕРЧУКА (1945, Пружанскі р-н), вучонага-гісторыка, даследчыка падзей вайны 1812 г. на тэрыторыі Беларусі, гісторыі населеных пунктаў і архітэктурных збудаванняў на Беларусі

2 – 60 гадоў з дня нараджэння АНАТОЛЯ ФЁДАРАВІЧА КАЗАКА (1955, Кобрынскі р-н), дырыжора, фалькларыста

2 – 10 гадоў з часу адкрыцця ў г. БРЭСЦЕ ПОМНІКА АФАНАСІЮ БРЭСЦКАМУ (АФАНАСІЮ ФІЛІПОВІЧУ), выдатнаму асветніку, духоўнаму Пакравіцелю Брэстчыны (2005)

4 – ДЗЕНЬ НАСТАЎНІКА (першая нядзеля кастрычніка)

4 – 75 гадоў з дня нараджэння АНАТОЛЯ ІВАНАВІЧА АЛАЯ (1940, Мінск), рэжысёра, аператара, сцэнарыста, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя А. Адамовіча (1992), прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2005)

5 – 105 гадоў з дня нараджэння ФІЛІПА АЛЯКСЕЕВІЧА ГУПІНЦА (1910, Камянецкі р-н – 1981), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, поўнага кавалера ордэна Славы

6 – ДЗЕНЬ АРХІВІСТА

10 – 65 гадоў з дня нараджэння МІХАІЛА ІОСІФАВІЧА КУЛАКА (1950, Столін), вучонага ў галіне кампазіцыйных матэрыялаў

11 – ДЗЕНЬ РАБОТНІКАЎ КУЛЬТУРЫ (другая нядзеля кастрычніка) 

14 – ДЗЕНЬ МАЦІ

14 – 135 гадоў з дня нараджэння ДЗМІТРЫЯ МІХАЙЛАВІЧА КАРБЫШАВА (1880, Омск, Расія – 1945), ваеннага інжынера, генерал-лейтэнанта інжынерных войск, удзельніка абароны Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Героя Савецкага Саюза (1946)

14 – 95 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА АНДРЭЕВІЧА МІКУЛІЧА (1920, Смалявіцкі р-н, Мінская вобл. – 2000), партыйнага і дзяржаўнага дзеяча БССР

14 – 75 гадоў з дня нараджэння ЛЕАНІДА ЛЕАНІДАВІЧА ІВАНОВА (1940, Магілёў), дырыжора, педагога, народнага артыста Беларусі, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, заслужанага настаўніка Беларусі, лаўрэата спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2003)

15 – 100 гадоў з дня нараджэння ІЦХАКА ШАМІРА (сапр. ЯЗЕРНІЦКІ; 1915, Пружанскі р-н – 2012), дзяржаўнага дзеяча Ізраіля, прэм’ер-міністра (8-ы і 10-ы) Ізраіля 

15 – 65 гадоў з дня нараджэння АНАТОЛЯ ЯФІМАВІЧА КАШАПАРАВА (1950, Мінск), спевака, заслужанага артыста Беларусі

16 – 110 гадоў з дня нараджэння МІХАІЛА ТРАФІМАВІЧА АНІШЧЫКА (1905, Івацэвіцкі р-н – 1973), партыйнага і дзяржаўнага дзеяча БССР, дзеяча нацыянальна-вызваленчага і рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, удзельніка партызанскага падполля ў Вялікую Айчынную вайну

16 – 105 гадоў з дня нараджэння ПЯТРА ПЯТРОВІЧА ПАДКАВЫРАВА (1910–1977), кампазітара, педагога, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі

16 – 65 гадоў з дня нараджэння ВАЛЕРЫЯ АЛЯКСАНДРАВІЧА МІХАЙЛЮКА (1950, Брэст), мастака дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва

19 – 125 гадоў з дня нараджэння СЯРГЕЯ ЕПІФАНАВІЧА ПАЛУЯНА (1890, г. п. Брагін, Гомельская вобл. – 1910), пісьменніка, літаратуразнаўца, публіцыста, аднаго з пачынальнікаў беларускай прафесійнай літаратурнай крытыкі

19 – 120 гадоў з дня нараджэння МАКСІМА АНТОНАВІЧА АНТАНЮКА (1895, Пружанскі р-н – 1961), ваеннага дзеяча, генерал-лейтэнанта, удзельніка Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г., Першай сусветнай, Грамадзянскай, Вялікай Айчыннай войнаў 

20 – 165 гадоў з дня нараджэння АЛЬФОНСА ДУНІНА-БАРКОЎСКАГА (1850, в. Плянта, Кобрынскі р-н – 1905 ці 1918), беларускага мастака

20 – 95 гадоў з дня нараджэння МІХАІЛА РЫГОРАВІЧА ШУМАНСКАГА (1920, Міёрскі р-н, Віцебская вобл. – 1982), спевака, заслужанага артыста Беларусі

21 – 95 гадоў з дня нараджэння ІВАНА ЯКАЎЛЕВІЧА ФЯЦІСАВА (1920, Разанская вобл., Расія – 1994), жывапісца, заслужанага работніка культуры Беларусі

24 – ДЗЕНЬ АЎТАМАБІЛІСТА І ДАРОЖНІКА

25 – 85 гадоў з дня нараджэння ЛЕАНІДА АЛЯКСАНДРАВІЧА ДУДАРЭНКІ (1930, Маладзечна, Мінская вобл.), жывапісца, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, лаўрэата спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2000)

25 – 80 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА АНДРЭЕВІЧА ПАЎЛАВА (1935, Любанскі р-н, Мінская вобл.), пісьменніка, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя І. Мележа (1977)

26 – 205 гадоў з дня нараджэння ГЕНРЫКА МІХАЙЛАВІЧА ДМАХОЎСКАГА (1810, Вільня ці Міёрскі р-н, Віцебская вобл. – 1863), скульптара, удзельніка рэвалюцыйнага руху на Беларусі, у Літве і Польшчы ў 1830–1860-я гг.

26 – 115 гадоў з дня нараджэння МІХАІЛА АНДРЭЕВІЧА САЎЧУКА (1900–1982), аднаго з арганізатараў і кіраўнікоў падполля і партызанскага руху на тэрыторыі Брэсцкай вобласці

28 – 90 гадоў з часу заснавання ПІНСКАЙ РЫМСКА-КАТАЛІЦКАЙ ЕПАРХІІ (ПІНСКАЙ ДЫЯЦЭЗІІ, ПІНСКАГА БІСКУПСТВА), адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі Рымска-каталіцкай Царквы ў Беларусі (Брэсцкая і Гомельская вобл.; 1925)

30 – 110 гадоў з дня нараджэння АНДРЭЯ АНУФРЫЕВІЧА БЕМБЕЛЯ (1905, Віцебская губ. – 1986), скульптара, народнага мастака Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1970), кавалера ордэнаў У. Леніна, «Знак Пашаны» і інш., аднаго з аўтараў Мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой»

31 – 85 гадоў з дня нараджэння ЛЬВА МІКАЛАЕВІЧА ГУМІЛЕЎСКАГА (1930, Масква, Расія), скульптара, народнага мастака Беларусі, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1974), прэміі імя М. Грэкава (1984)

Чытаць 1865 разоў Апошняя змена Пятніца, 05 Красавік 2019 14:48