Пятніца, 13 Май 2016 12:18

5 красавіка 2016 г. – 10 гадоў з часу стварэння (2006) Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта ў г. Пинску

Палескі дзяржаўны ўніверсітэт быў створаны 5 красавіка 2006 года Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 230 на базе Пінскага філіяла Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта і Пінскага дзяржаўнага вышэйшага банкаўскага каледжа Нацыянальнага банка Беларусі. 1 верасня 2006 года ва ўрачыстым адкрыцці новага ўніверсітэта прыняў удзел Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Г. Лукашэнка.

Да 2013 года ўніверсітэт падпарадкоўваўся Нацыянальнаму банку Рэспублікі Беларусь. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 141 ад 2 красавіка 2013 года ўстанова перададзена ў падпарадкаванне Міністэрству адукацыі Рэспублікі Беларусь. 

Рэктарам быў назначаны доктар эканамічных навук Канстанцін Канстанцінавіч Шэбека. Паступова сфарміраваўся выкладчыцкі калектыў. Прарэктар па навуковай рабоце – доктар медыцынскіх навук Мікалай Генрыхавіч Кручынскі, прарэктар па вучэбнай рабоце – кандыдат эканамічных навук Святлана Пятроўна Вяртай, прарэктар па выхаваўчай рабоце – доктар філасофскіх навук Святлана Мікалаеўна Сакалова.

Універсітэт мае наступныя факультэты: банкаўскай справы, эканамічны, біятэхналагічны, арганізацыі здаровага ладу жыцця, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў. Рыхтуе спецыялістаў па 13-цi спецыяльнасцях і 16-ці спецыялізацыях. На 1 верасня 2006 года ва ўніверсітэце навучалася 4042 чалавекі (з іх 1009 на дзённай і 3033 на завочнай форме). У 2011 годзе палова з чатырох тысяч студэнтаў навучаліся на дзённым аддзяленні. Падрыхтоўка спецыялістаў вышэйшай кваліфікацыі вядзецца праз магістратуру, аспірантуру і дактарантуру ўніверсітэта.

У 2007 годзе Ганаровым доктарам універсітэта стаў старшыня праўлення Нацыянальнага банка РБ Пётр Пятровіч Пракаповіч. Ганаровым доктарам універсітэта ў 2014 годзе стала Надзея Андрэеўна Ермакова, наступны старшыня праўлення Нацыянальнага банка РБ.

Пры ўніверсітэце з 1 верасня 2007 года дзейнічае ліцэй, дзе навучаюцца вучні па фізіка-матэматычным і хіміка-біялагічным профілях, спецыялізаваных спартыўных класах. Дырэктар ліцэя – заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь Валянціна Фёдараўна Еўчык.

Універсітэт мае сучасную матэрыяльна-тэхнічную базу: адміністратыўны будынак (вул. Дняпроўскай флаціліі, 23), тры вучэбныя корпусы, пяць камфартабельных інтэрнатаў, студэнцкі санаторый, прафілакторый, спартыўны комплекс, у склад якога ўваходзіць стадыён, лядовая арэна, універсальная зала гульнёвых відаў спорту, плавальныя басейны, плоскасныя спартыўныя збудаванні, вучэбна-медыцынскі цэнтр. Функцыянуе вучэбна-трэніровачная база па вяслярным і ветразьным відах спорту. У Геральдычным савеце пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь зацверджана сімволіка ўніверсітэта.

Палескі дзяржаўны ўніверсітэт ажыццяўляе выпуск часопісаў «Здоровье для всех», «Экономика и банки», «Вестник Полесского государственного университета. Серия общественных и гуманитарных наук», «Вестник Полесского государственного университета. Серия природоведческих наук», «Туризм и гостеприимство».

Студэнты маюць магчымасць займацца грамадскай, культурнай і спартыўна-масавай работай. Ва ўніверсітэце працуюць 8 творчых калектываў (з іх тры маюць званне “народны”). У музеі ўніверсітэта прадстаўлена больш за 4000 экспанатаў.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2016 г. Пінскай цэнтральнай гарадской бібліятэкай. Т. К. Баговіч, гал. бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі, А. Н. Гарачова, гал. бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

  1. Полесский государственный университет // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т1, кн. 2. С. 252253.

  2. Полесский государственный университет // Республика Беларусь : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2008. Т. 6. С. 144.

  3. Полесский государственный университет в печати : 2006–2011 гг. : аннотированный библиографический указатель литературы / сост. С. И. Макаревич ; ред. С. В. Буйницкая. – Пинск, 2011. – 103 с. : ил.

  4. Фядзечка, С. А. Навука і адукацыя / Фядзечка, С. А., Яленская, І. Э. // Гісторыя Пінска. Ад старажытнасці да сучаснасці : да 915-й гадавіны з першага летапіснага ўпамінання / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі. Інстытут гісторыі ; А. М. Літвін [і інш.]. Мінск : Вышэйшая школа, 2012. С. 681–688.

  5. Кузнецов, В. Студенческий бал в честь 10-летнего юбилея прошел в ПолесГУ / Виктор Кузнецов // Варяг-пресс. Пинск, 2016. 11 марта (№ 11). С. 2.

  6. Владимирова, А. «100 идей для Беларуси» : [студентка ПолесГУ Екатерина Бут-Гусаим представит свой проект на республиканском конкурсе] / Анна Владимирова // Полесская газета. Пинск, 2016. 3 февраля (№ 9). С. 2.

  7. Кузнецов, В. Ледовая арена в Пинске – одна из самых посещаемых в стране / Виктор Кузнецов // Варяг-пресс. Пинск, 2016. 29 января (№ 5). С. 2.

  8. Гришковец, В. «Ласточки» пинского льда : [Художественно-спортивное представление местного клуба любителей фигурного катания «Либела»] / Валерий Гришковец // Заря. 2016. 23 января. С. 11.

  9. Благотворительность : [волонтёры Полесского государственного университета побывали в гостях у ребят из Логишинского социального приюта] // Полесская правда. Пинск, 2016. 16 января (№ 4). С. 2.

  10. Гришковец, В. Студент – наука – бизнес : [на базе Полесского госуниверситета прошёл первый Республиканский форум молодёжного стартап-движения] / Валерий Гришковец // Заря. 2015. 10 декабря. С. 7.

  11. Владимирова, А. Лучший студент года – из ПолесГУ! : [студентка Полесского госуниверситета Александра Борисенко стала победительницей областного этапа V республиканского конкурса «Студент года»] / Анна Владимирова // Полесская правда. Пинск, 2015. 5 декабря (№ 97). С. 10.

  12. Ильяшевич, А. Говорит и показывает... ПолесГУ : [о первом студенческом интернет-телевидении] / Анна Ильяшевич // Пінскі веснік. 2015. 3 лістапада (№ 88). С. 6.

  13. Волков, С. Нужны идеи! : [в ПолесГУ состоится 4-й конкурс бизнес-идей] / Сергей Волков // Заря. 2015. 27 октября (№ 122). С. 2.

  14. Жить полной жизнью : [на базе Полесского госуниверситета проходит слёт инвалидов-колясочников по активной реабилитации] // Полесская правда. Пинск, 2015. 8 августа (№ 62). С. 2.

  15. Ильяшевич, А. На языке танца : [на базе Полесского госуниверситета работал международный молодёжный танцевальный лагерь «Belarus Dance Camp»] / Анна Ильяшевич ; фото Анны Веренич // Пінскі веснік. 2015. 4 жніўня (№ 62). С. 1.

  16. Щербакова, Т. Припятское Полесье: оценки ученых : [на базе Полесского госуниверситета прошла международная научно-практическая конференция «Природные ресурсы Полесья: оценка, использование, опыт»] / Тамара Щербакова // Пінскі веснік. 2015. 7 ліпеня (№ 54). С. 3.

  17. Ляшук, М. Закружыў у вальсе баль : У Пінску прайшоў губернатарскі баль для выпускнікоў вышэйшых навучальных устаноў Брэстчыны / Марыя Ляшук // Народная трыбуна. 2015. 3 ліпеня (№ 27). С. 9.

  18. Милевская, Н. В пятерке лучших : [Полесский государственный университет вошел в пятерку лучших университетов Беларуси согласно Международному рейтингу университетов] / Наталья Милевская // Полесская правда. Пинск, 2015. 21 февраля (№ 15). С. 2.

  19. Сацута, А. Эксперымент і інавацыя : [у Палескім дзяржаўным універсітэце працуюць з клетачнымі тэхналогіямі] / Алёна Сацута // Народная трыбуна. 2015. 23 студзеня (№ 4). С. 1, 4.

  20. Кузнецов, В. Международная конференция «Здоровье для всех» прошла в ПолесГУ / Виктор Кузнецов // Варяг-пресс. 2015. 1 мая (№ 18). С. 2.

  21. Шебеко, К. К. Стратегия вузовского роста : [интервью с ректором Полесского государственного университета] / К. К. Шебеко ; вёл интервью В. Ильенков // Пінскі веснік. 2014. 14 сакавіка (№ 21). С. 3.

  22. Ильенков, В. Студенческий квартал / Вячеслав Ильенков // Пінскі веснік. 2012. № 69. С. 1.

  23. Симончик, А. Н. Информационные ресурсы библиотеки Полесского государственного университета / А. Н. Симончик // Бібліятэчны свет. 2011. № 5. С. 9–10.

  24. Симончик, А. Н. Информационный центр Полесского университета / А. Н. Симончик // Современная библиотека. 2011. № 3. С. 88–89.

  25. Шебеко, К.К. Полесский государственный университет / К. К. Шебеко // Вышэйшая школа. 2011. № 2. С. 1933.

  26. Ильенков, В. Начиналось всё с «Пинского листка» : [газета «УниВестник» Полесского государственного университета] / Вячеслав Ильенков // Пінскі веснік. 2011. № 35. С. 2.

  27. Майский, Г. Проекты важные, программы нужные... : [научные разработки ученых Полесского государственного университета] / Глеб Майский // Заря. 2009. № 9. С. 7.

  28. Тунчик, А. В Пинске – свой вуз / Антон Тунчик // Полесская правда. Пинск, 2009. № 8. С. 2.

  29. Гришковец, В. Пинская ледовая арена: нет равных в стране : / Валерий Гришковец // Заря. 2008. № 41. С. 3.

  30. Куницкий, П. Школа хоккея : [Полесский государственный университет. Ледовый дворец спорта] / Павел Куницкий // Пінскі веснік. 2008. № 28. С. 1.

  31. Аляксандр Лукашэнка: “Палескі дзяржаўны універсітэт павінен даць імпульс развіццю Палесся” : [візіт Прэзідэнта РБ у Палескі дзяржуніверсітэт] // Настаўніцкая газета. 2008. 18 верасня.

  32. Ляшук, М. Полесский университет торжественно открыт / Мария Ляшук // Пінскі веснік. 2006. 5 верасня. С. 1–2.

  33. Нікіценка, І. У падарунак – універсітэт / Іна Нікіценка // Настаўніцкая газета. 2006. 2 верасня.

  34. Кирковец, Н. С днем рождения, университет! : [открытие Полесского государственного университета] / Наталья Кирковец // Пінскі веснік. 2006. 1 верасня. С. 2.

  35. О создании учреждения образования «Полесский государственный университет» : Указ Президента РБ № 203 // Советская Белоруссия. 2006. 7 апреля.

  36. Бурик, Е. На Полесье будет университет : Председатель облисполкома К. А. Сумар посетил с рабочим визитом г. Пинск, где рассмотрел вопросы по созданию Полесского государственного университета / Екатерина Бурик // Заря. 2005. 22 ноября.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 603 разоў Апошняя змена Серада, 25 Сакавік 2020 15:03