Панядзелак, 06 Чэрвень 2016 13:19

28 мая 2016 г. – 70 гадоў з дня нараджэння (1946) Міхаіла Іванавіча Дзямчука, вучонага ў галіне машынабудавання, дзяржаўнага дзеяча Беларусі, члена-карэспандэнта НАН Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1

Міхаіл Іванавіч Дзямчук нарадзіўся 28 мая 1946 года ў вёсцы Дзевяткі Закросніцкага сельсавета Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. Пасля заканчэння СШ № 2 г. Кобрына ў 1963 годзе паступіў на фізічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя В. І. Леніна, які скончыў у 1968 годзе, паступіў у аспірантуру кафедры ядзернай фізікі.

У 1970–1976 гадах Міхаіл Дзямчук працаваў у БДУ малодшым, а затым і старшым навуковым супрацоўнікам. У 1976–1984 гадах ён – загадчык лабараторыі Навукова-даследчага інстытута прыкладных фізічных праблем БДУ, у 1983–1985 гадах – загадчык кафедры аўтаматызацыі навуковых даследаванняў і сакратар парткома Белдзяржуніверсітэта. Доктар фізіка-матэматычных навук (1983), прафесар (1985).

У 1985–1988 гадах М. І. Дзямчук – загадчык аддзела навукі і навучальных устаноў ЦК КПБ, з 1988 года – міністр народнай адукацыі БССР. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1986–1990), дэпутат Вярхоўнага Савета СССР (1989–1991).

З 1991 года – намеснік Старшыні Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, курыраваў пытанні адукацыі, навукі, культуры, аховы здароўя. З ліпеня 1994 года М. І. Дзямчук – рэктар Беларускай палітэхнічнай акадэміі. У 2000–2001 гадах – намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь. З 2001 года – дырэктар Цэнтра сістэмнага аналізу БДПА. З 2002 года – рэктар Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы БДУ.

Міхаіл Іванавіч Дзямчук – прэзідэнт Міжнароднай акадэміі тэхнічнай адукацыі, акадэмік Міжнароднай акадэміі вышэйшай школы, акадэмік Міжнароднай акадэміі інфарматызацыі, віцэ-прэзідэнт Беларускай навукова-прамысловай асацыяцыі. Спецыяліст у галіне навуковага прыборабудавання і квантавай радыёфізікі. Створаныя ім прыборы і сістэмы працуюць больш чым у 30 навуковых цэнтрах Беларусі, Расіі, Германіі, ЗША і іншых краін. Яны дазволілі правесці серыю эксперыментаў з новымі навуковымі і практычнымі вынікамі, вырашыць шэраг задач у галіне эксперыментальнай і тэхнічнай фізікі.

М. І. Дзямчук аўтар больш 300 навуковых прац, у тым ліку 40 вынаходстваў і трох манаграфій. Кіраўнік (1973–1998) больш чым 30 навукова-даследчых работ, шэрага праектаў і праграм, накіраваных на фарміраванне ў рэспубліцы высокаэфектыўнай сістэмы трансферу тэхналогій, арганізацыю эканамічных зон высокай інавацыйнай актыўнасці і навукова-вытворчых комплексаў і прадпрыемстваў высокай тэхналагічнай культуры. Падрыхтаваў 10 кандыдатаў і дактароў навук.

Дзяржаўная прэмія БССР 1986 года прысуджана М. І. Дзямчуку за распрацоўку і ўкараненне ў практыку оптыка-фізічных даследаванняў статыстычных метадаў часавага аналізу хуткапеременных патокаў светлавога выпраменьвання.

Асноўныя працы вучонага ў галіне навуковага прыбора- і машынабудавання, сістэмнага аналізу і арганізацыйнага праектавання. Развіў новы навуковы напрамак у галіне эксперыментальнай і тэхнічнай фізікі, у аснове якога – распрацоўка арыгінальных метадаў і стварэнне на іх аснове прэцызійных оптаэлектронных сродкаў час-імпульснага аналізу інтэнсіўнасці светлавога выпраменьвання. Распрацаваў і стварыў на аснове тэхналогій новага пакалення лазеры ультракароткіх імпульсаў субпікасекунднага часавага дыяпазону з праграмуемымі параметрамі выпраменьвання.

У апошнія гады ў сферы навуковых інтарэсаў М. І. Дземчука былі праблемы адукацыі і развіцця навукі ў рэспубліцы, тэорыя і практыка стварэння сучасных навукаёмістых, канкурэнтаздольных вытворчасцей і тэхналогій. Аўтар шэрагу прац і канцэптуальных палажэнняў па праблемам будаўніцтва нацыянальнай сістэмы адукацыі, стварэння новых адукацыйных тэхналогій і навучальных устаноў інтэграванага тыпу, якія паслужылі асновай стварэння ў рэспубліцы першых ліцэяў, гімназій, каледжаў, а таксама рэфармавання прафесійна-тэхнічнай і вышэйшай школы рэспублікі ў рыначных адносінах, аптымізацыі кіруючых структур у галіне адукацыі.

М. І. Дзямчук узнагароджаны Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР, Рэспублікі Беларусь, мае званне Заслужанага дзеяча навукі Рэспублікі Беларусь (1996).

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2016 г. Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Курачук Святлана Дзмітрыеўна, галоўны бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

Асноўныя працы М. І. Дзямчука

  1. Системная методология инновационной деятельности : учебное пособие / М. И. Демчук, А. Т. Юркевич. – Минск : РИВШ, 2007. – 303 с.

  2. Высшая школа в стратегии инновационного развития Республики Беларусь / М. И. Демчук. – Минск : РИВШ, 2006. – 300 с.

  3. Республика Беларусь: системные принципы устойчивого развития / М. И. Демчук, А. Т. Юркевич. – Минск : РИВШ БГУ, 2003. – 352 с.

  4. Импульсная спектрометрия / М. И. Демчук, М. А. Иванов. – Минск : Университетское, 1986. – 205 с.

  5. Статистический одноквантовый метод в оптико-физическом эксперименте / М. И. Демчук, М. А. Иванов. – Минск : Изд-во БГУ, 1981. – 176 с.

  6. Республиканскому институту высшей школы 40 лет / М. И. Демчук // Вышэйшая школа. 2013. № 5. С. 1317.

  7. Проектирование стандартов высшего образования третьего поколения: преемственность и новации / М. И. Демчук, А. В. Макаров // Вышэйшая школа. 2012. № 5. С. 39.

  8. Болонский процесс и его перспективы для Беларуси : [12 января 2012 г. состоялась онлайн-конференция, посвящённая вопросам присоединения Беларуси к Болонскому процессу. На вопросы посетителей сайта БЕЛТА отвечал ректор РИВШ, доктор физико-математических наук, профессор М. И. Демчук] / М. И. Демчук // Вышэйшая школа. 2012. № 1. С. 2026.

  9. О приложении к диплому для белорусских и иностранных граждан, завершивших обучение в высших учебных заведениях Республики Беларусь / М. И. Демчук // Вышэйшая школа. 2010. № 6. С. 30–34.

  10. Особенности модернизации системы университетского образования в условиях становления общества знаний / М. И. Демчук // Вышэйшая школа. 2009. № 6. С. 17–21.

  11. Болонский процесс: истоки, направленность и перспективы для Республики Беларусь / М. И. Демчук // Вышэйшая школа. 2009. № 4. С. 1116.

  12. Научно-методическое обеспечение идеологической работы в вузе: некоторые итоги и уроки / М. И. Демчук // Вышэйшая школа. 2007. № 4. С. 25–27.

 

Аб жыцці і дзейнасці М. І. Дзямчука

  1. Дзямчук Міхаіл Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1998. Т. 6. С. 149.

  2. ДемчукМихаил Иванович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. Минск, 2006. Т. 3. С. 332.

  3. Демчук Михаил Иванович // Регионы Беларуси : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 1. С. 321–322.

  4. ДемчукМихаил Иванович // Национальная Академия наук Беларуси : персональный состав. Минск, 2003.

  5. Дзямчук Міхаіл Іванавіч / падрыхтавалі А. І. Валахановіч, М. В. Іванова, В. П. Лясун, Т. С. Назарук, Н. М. Пліско, І. П. Прымачук, І. Я. Швед, С. Юркевіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Кобрынскага раёна. Мінск : БЕЛТА, 2002. С. 434. (Імі ганарацца землякі).

  6. Демчук Михаил Иванович / Е. Н. Мешечко // Путешествие по Беларуси. В краю Нёмана, Западного Буга и Припяти / Е. Н. Мешечко. Брест, 2012. С. 225–226.

  7. МихаилИванович Демчук (к 60-летию со дня рождения) // Известия НАН Беларуси. Серия физизико-математематических наук. 2006. № 2.

  8. Министр учился в средней школе № 2 : ими гордится Кобрин // Кобрин-информ. 2009. 17 сентября. С. 26.

  9. Кушнер, В. Шлях адолее толькі той, хто ідзе наперад : [Рэспубліканскаму дзяржаўна-грамадскаму аб’яднанню «Беларускае таварыства “Веды”», якое с 1988 г. па 1993 г. узначальваў М. І. Дзямчук – 60 гадоў] / Васіль Кушнер // Беларускі гістарычны часопіс. 2008. № 2. С. 3–10.

  10. Дзямчук, М. І. Акадэміясацыяльнага аптымізму : [гутарка па тэме «Студэнт на рубяжы стагоддзяў: адчуванне перспектывы»] / М. І. Дзямчук // Звязда. 1998. 18 лістапада. С. 3.

  11. Дзямчук, М. «Мы павінны ісці да перадавой мадэлі развіцця вышэйшай школы» / Міхаіл Дзямчук // Настаўніцкая газета. 1998. 31 сакавіка. С. 2.

  12. Ганарымсяземляком! : [М. І. Дзямчуку – 50 год] // Кобрынскі веснік. 1996. 8 чэрвеня. С. 1.

  13. Дзямчук, М. Каб словы пераплавіліся ў справы / М. Дзямчук, [гутарыў] А. Сацук // Кобрынскі веснік. – 1995. – 25 лістапада. – С. 2. – Інтэрв’ю з прафесарам М. Дзямчуком.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 516 разоў Апошняя змена Аўторак, 02 Чэрвень 2020 11:04