Панядзелак, 06 Чэрвень 2016 13:21

24 мая 2016 г. – 80 гадоў з дня нараджэння Канстанціна Васільевіча Дроня (1936–2015), педагога, паэта

Канстанцін Васільевіч Дронь нарадзіўся 24 мая 1936 года ў вёсцы Ківачына Палескага ваяводства (цяпер Шарашоўскага сельсавета Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці). Дзяцінства і юнацтва прайшло ў вёсцы Белы Лясок, якая знаходзіцца на ўскрайку Белавежскай пушчы. У гады Вялікай Айчыннай вайны бацькі дапамагалі партызанам. Загінуў пад Варшавай яго старэйшы брат, другі брат атрымаў раненне на фронце.

З дзяцінства Канстанцін Дронь захапляўся гісторыяй, з цікавасцю чытаў гістарычную літаратуру, таму выбар прафесіі быў відавочны. Пасля службы ў Савецкай арміі вучыўся ў Адэскім дзяржаўным універсітэце імя І. І. Мечнікава і на гістарычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна, які скончыў у 1964 годзе.

Працаваў настаўнікам гісторыі ў Здзітаўскай сярэдняй школе. У 1962 годзе Дронь К. В. прыехаў у малады горад Белаазёрск. 30 гадоў Канстанцін Васільевіч працаваў у СШ № 3: выкладаў гісторыю і грамадазнаўства, 10 гадоў быў дырэктарам. Яго педагагічны стаж складае 50 гадоў.

Акрамя працы ў школе, педагог больш чым 40 гадоў кіраваў гуртком шахмат і шашак у Доме піянераў. Яго выхаванцы неаднойчы займалі прызавыя месцы на гарадскіх, раённых і абласных спаборніцтвах, а некаторыя сталі прызёрамі на рэспубліканскім узроўні.

Канстанцін Васільевіч усё жыццё займаў актыўную жыццёвую пазіцыю. Працаваў сакратаром партыйнай арганізацыі школы, быў дэлегатам III Усебеларускага народнага сходу. Многа часу аддаваў ветэранам Вялікай Айчыннай вайны. Ён быў старшынёй Белаазёрскага гарадскога савета ветэранаў вайны і працы, займаўся арганізацыяй і ўдзелам членаў савета ветэранаў у гарадскіх і раённых мерапрыемствах, вёў работу па аказанні дапамогі ветэранам і вязням фашысцкіх лагераў.

Уклад Канстанціна Васільевіча ў выхаванне і станаўленне моладзі, клопат пра старэйшае пакаленне адзначаны граматамі Міністэрства адукацыі СССР і БССР, двума падзячнымі лістамі ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Імя К. В. Дроня занесена ў Кнігу Гонару Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі (пастанова абкама прафсаюзаў ад 5 красавіка 2012 г.). У 2015 годзе быў узнагароджаны Ганаровай граматай Бярозаўскага раённага Савета дэпутатаў за асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё рэгіёна.

Праз усё жыццё Канстанціна Васільевіча ішло захапленне словам. Успамінаў, як калісьці ў 4-м класе ўпершыню напісаў удалы верш, які быў надрукаваны ў мясцовай газеце, што і натхніла на далейшыя спробы пісаць, выказваць сябе, працаваць са словам. На працягу многіх гадоў ён супрацоўнічаў з бярозаўскай раённай газетай «Маяк». Быў членам літаратурнага аб’яднання «Крыніца», шмат гадоў яго вершы і нарысы пра людзей Белаазёрска, іх няпростыя лёсы, пра шматлікія падзеі ў жыцці горада энэргетыкаў друкаваліся ў «Маяку». Адной з апошніх яго публікацый стала замалёўка аб родных братах-франтавіках.

У творчым багажу белаазёрскага паэта шмат вершаў пра родную вёску Белы Лясок, пра родныя сэрцу краявіды, пра каханне, якое хвалюе і ўзбагачае перажываннямі маладую душу. У 2003 годзе ў Брэсце выйшаў яго першы зборнік вершаў «Белы Лясок».

У 2013 годзе ў мінскім выдавецтве «Логвінаў» былі выдадзены два зборнікi вершаў: «Белаазёрачка» і «Раздумья». У зборніку «Белаазёрачка» вершы розных гадоў, прысвечаныя канкрэтным людзям, гораду Белаазёрску, непаўторнай прыродзе Палесся. Менавіта хараство роднай старонкі, якая «І Белым возерам глядзіць, як вечнасць, І Чорным возерам глядзіць, як памяць», прабудзіла творчую энергію і паэтычную натхнёнасць радкоў Канстанціна Васільевіча. Прэзентацыя абедзьвюх кніг К. В. Дроня адбылася 12 студзеня 2014 года ў Белаазёрскай гарадской бібліятэцы імя Н. Мацяш.

Паэт працаваў над падрыхтоўкай чацвёртай кнігі, куды ўвайшлі б вершы, нарысы і апавяданні. Не паспеў.

Жонка Канстанціна Васільевіча, Вера Мікалаеўна, заўсёды была памочніцай і аднадумцай мужа. Яна скончыла геаграфічны факультэт БДУ. Педагог-наватар, аўтар метадычных дапаможнікаў па геаграфіі. Шмат гадоў муж і жонка Дроні працавалі ў адной школе. У сына, Андрэя Канстанцінавіча, дзве вышэйшых адукацыі: па спецыяльнасці лясная гаспадарка і геаграфія. Дачка Вера Канстанцінаўна па прафесіі бібліятэкар.

Памёр К. В. Дронь 22 мая 2015 года.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2016 г. Пружанскай раённай бібліятэкай імя М. Засіма. Фядун Вера Васільеўна, бібліёграф аддзела абслуговання і інфармацыі

 

Артыкулы і творы К. В. Дроня

  1. Белаазёрачка : [зборнiк вершаў] / Канстанцін Дронь. – Мінск : І. П. Логвінаў, 2013. – 98 с.

  2. Раздумья : [сборник стихов] / Константин Дронь. – Минск : И. П. Логвинов, 2013.

  3. Белы Лясок : вершы / Канстанцін Дронь. – Брэст : Брэсцкая друкарня, 2003. – 83 с.

  4. Слово о старших братьях : [воспоминания о братьях Владимире и Иване Дронь, участниках Великой Отечественной войны] / Констатин Дронь // Маяк (Берёза). 2015. 31 января. С. 4.

  5. Создающая праздник : [о детском эстрадном коллективе «Ассоль» и взрослом – «Виктория». Руководитель О. Нехай] / Констатин Дронь // Маяк (Берёза). 2010. 15 сентября. С. 4.

  6. Центр патриотического воспитания : [об историческом музее в Белоозёрской гимназии] / Констатин Дронь // Маяк (Берёза). 2009. 14 октября. С. 4.

  7. Всё начинается с книги : [о библиотеке гимназии г. Белоозерска. Библиотекарь С. И. Карпиевич] / Констатин Дронь // Маяк (Берёза). 2009. 2 сентября. С. 4.

  8. Продолжая традиции древнего ремесла : [о кружке ткачества в Белоозерском центре внешкольной работы] / Констатин Дронь // Маяк (Берёза). 2008. 2 июля.

  9. Будущие художники : [о художественном отделении Белоозёрской школы искусств. Преподаватель Ж. Е. Трутько] / Констатин Дронь // Маяк (Берёза). 2007. 21 марта. С. 4.

  10. В детской библиотеке : детской библиотеке в г. Белоозёрске] / Констатин Дронь // Маяк (Берёза). 2006. 19 апреля. С. 4.

  11. Вначале была песня : работнике культуры И. А. Павловец] / Констатин Дронь // Маяк (Берёза). 2006. 27 декабря. С. 4.

  12. Обстановка душевного комфорта : [о работе и работниках гор. биб-ки г. Белоозерска] / Констатин Дронь // Маяк (Берёза). 2006. 11 января. С. 4.

  13. «Прырода, асоба, здаровы лад жыцця» : [пра раённы семiнар работнiкаў культуры «Прырода, асоба, здаровы лад жыцця» на базе ўстаноў г. Белаазёрска] / Констатин Дронь // Маяк (Берёза). 2005. 23 ноября.

  14. Дорогой творчества : Белоозёрской детской школе искусств] / Констатин Дронь // Маяк (Берёза). 2005. 2 ноября.



Аб жыцці і дзейнасці К. В. Дроня

  1. [Канстанцін Дронь(нар. у 1936 годзе)] // Літаратурная карта Берасцейшчыны / укл. А. Крэйдзіч. Брэст, 2008. С. 63.

  2. [Дронь Канстанцін Васільевіч] // Рупліўцы беларускага нацыянальнага адраджэння з Пружаншчыны / укл. Іван Здановіч. Брэст, 2008. С. 36–37.

  3. Человек, влюблённый в жизнь : [ушёл из жизни Константин Васильевич Дронь] // Маяк (Берёза). 2015. 29 мая.

  4. Карпеш, Р. За вклад в развитие региона : [о К. В. Дроне] / Р. Карпеш // Маяк (Берёза). 2015. 4 марта.

  5. Василевская, Л. Продолжатели традиций : [о ветеранах Великой Отечественной войны, о создании в г. Белоозёрске ветеранского движения, в т. ч. о К. В. Дроне] / Людмила Василевская // Маяк(Берёза). 2015. 22 июля. С. 4.

  6. Кузняцова, Т. Паэт з Белага Ляска : [аб прэзентацыі кніг вершаў К. В. Дроня ў Белаазёрскай бібліятэцы імя Н. Мацяш] / Тамара Кузняцова // Маяк (Берёза). 2014. 22 января.

  7. Гутовец, Н. Человек, излучающий оптимизм : [о К. В. Дроне] / Надежда Гутовец // Маяк (Берёза). 2010. 12 ноября.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 957 разоў Апошняя змена Панядзелак, 25 Май 2020 12:08