Панядзелак, 06 Чэрвень 2016 13:24

2016 г. – 740 гадоў з часу заснавання г. Камянца (1276)

Горад Камянец Брэсцкай вобласці размешчаны на рацэ Лясная недалёка ад Белавежскай пушчы. З канца X ст. гэтыя землі знаходзіліся пад уладай Кіеўскай Русі, з сярэдзіны XII ст. – у складзе Валынскага княства, а з канца XII ст. з’яўляліся часткай уладанняў Галіцка-Валынскага княства.

Упершыню Камянец у пісьмовых крыніцах упамінаецца ў 1276 годзе. Валынскі князь Уладзімір Васількавіч (1249–1288) з мэтай захісту і ўмацавання сваіх зямель на поўначы, загадаў градарубу Алексе закласці ўмацаванае пасяленне. З мясцовымі жыхарамі Алекса прайшоў уверх па Лясной і аблюбаваў стромкі бераг з узвышэннем непадалёку. Уладзімір Васількавіч ухваліў выбар Алексы. У Іпацьеўскім летапісе запісана: «И улюби место то над берегомъ рекы Лысны и оттереби е и потомъ сруби на немъ городъ и нарче имя ему Каменець зане быс земля камена».

Асновай абароны быў роў, вал, драўлянае ўмацаванне, а таксама мураваная 30-мятровая вежа, якая будавалася з 1276 па 1288 гады, вакол якой разраслося пасяленне. Таксама была пабудавана праваслаўная царква Благавешчання. У 1366 годзе горад Камянец увайшоў у склад Вялікага Княства Літоўскага, належаў князю Кейстуту.

Ужо ў XIIIXIVстст. Камянец стаў паселішчам з развітымі рамёствамі і гандлем. Праз яго праходзілі ажыўленыя гандлёвыя шляхі з Бярэсця ў Гародню і з Кракава ў Вільню. Асноўнымі прадметамі вывазу былі футра, скуры, драўніна, якія высока цаніліся за мяжой. Для князёў ВКЛ Камянец меў асаблівую каштоўнасць як ключавы пагранічны ўмацаваны пункт, цэнтр рамяства і гандлю, месца адпачынку і палявання. Аднак эканамічнае развіццё стрымлівалася неаднаразовымі набегамі Тэўтонскага ордэна. У 1375 годзе пасля нападу рыцараў Камянец быў цалкам спалены. Некалькі стагоддзяў горад быў апорным месцам ва ўзброеных сутыкненнях паміж Польшчай і ВКЛ.

З 1382 года Камянец належаў польскаму князю Янушу Мазавецкаму. Потым князь Ягайла захапіў горад. Каля вежы быў пабудаваны палац-замак, у якім часта спыняліся польскія каралі і вялікія князі літоўскія.

У 1413 годзе Камянец – цэнтр павета спачатку Трокскага, а з 1520 года – Падляшскага ваяводстваў. У 1503 годзе Камянцу было дадзена самакіраванне паводле Магдэбургскага права. Ён меў герб – выява сярэбранай вежы на блакітным полі. У 1566 годзе Камянецкі павет увайшоў у склад Берасцейскага ваяводства.

У канцы XVI ст. сталіца Рэчы Паспалітай была перанесена з Кракава ў Варшаву. Новы гандлёвы шлях абышоў Камянец, і ён паступова страціў сваё ранейшае значэнне. Прычынай заняпаду сталі і частыя войны, ад якіх цярпелі камянчане.

Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Камянец увайшоў у Расійскую імперыю ў складзе Брэсцкага павета Гродзенскай губерніі. З таго часу ён стаў называцца Камянец-Літоўскі. У вайну 1812 года горад занялі і разрабавалі французскія войскі.

У 1921 годзе Камянец увайшоў у склад Польшчы як мястэчка Брэсцкага павета Палескага ваяводства. У 1939 годзе Камянец далучаны да БССР. 15 студзеня 1940 года яму нададзены статус гарадскога пасёлка, ён стаў цэнтрам Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці і вернута ранейшая назва Камянец.

З 22 чэрвеня 1941 года па 22 ліпеня 1944 года Камянец быў акупаваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. За гэты перыяд прамысловасць і эканоміка былі знішчаны, загінула каля 6 тысяч мірных жыхароў.

24 чэрвеня 1983 года Камянцу нададзены статус горада і быў узноўлены старажытны герб. У горадзе захавалася шмат помнікаў культуры, архітэктуры, археалогіі і гісторыі розных перыядаў. Галоўным помнікам з’яўляецца Камянецкая вежа, у якой знаходзіцца музейная экспазіцыя – філіял Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея. У 1988 годзе ўстаноўлены помнік першаму будаўніку горада Алексе (скульптар Аляксандр Іванавіч Лышчык).

Сучасны Камянец размешчаны ў Еўрарэгіёне Белавежская пушча, на Заходняй мяжы Польшчы і Еўрасаюза, уяўляе сабой сяброўскі, культурны і адкрыты горад.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2016 г. Камянецкай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя У. М. Ігнатоўскага. Табольчык Ларыса Мікалаеўна, гал. бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

  1. Камянец // Археалогія Беларусі : энцыклапедыя : у 2 т. Мiнск, 2009. Т. 1. С. 412.

  2. Каменец // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 1. С. 435–437.

  3. Камянец // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Мiнск, 2007. Т. 4. С. 10–12.

  4. Камянец // Вялікае княства Літоўскае : энцыклапедыя : у 2 т. Мiнск, 2007. Т. 2. С. 27–28.

  5. Каменец // Республика Беларусь : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2006. Т. 3. С. 852853.

  6. Камянец // Рэспубліка Беларусь : вобласці і раёны : энцыкл. давед. / аўт.-склад.: Л. В. Календа. Мiнск, 2004. С. 43–44.

  7. Памяць.Камянецкі раён / рэд.-склад. : Г. П. Парафянюк, Р. Я. Смірнова. – Мінск : Ураджай, 1997. – 526 с., іл.

  8. Мусевич, Г. Мой город / Георгий Мусевич. – Каменец, 1996. – 25 с.

  9. Малішэўскі, У. А. Камянец / У. А. Малішэўскі, П. М. Пабока // Нашы гарады / У. А. Малішэўскі, П. М. Пабока. Мiнск, 1991. С. 101–104.

  10. Кисель, В. П. Каменец : историко-экономический очерк / Виктор Кисель. – Мінск : Беларусь, 1976. – 96 с., ил.

  11. Мусевич, Г. Житие Благочестивого и Благоверного Князя Волынского Владимира-Иоанна Васильковича / Георгий Мусевич. – Камянец, 2002. – 46 с.

  12. Масляніцына, І. А. І паўстала вежа Камянецкая : Уладзімір Васількавіч / Ірына Масляніцына, Мікалай Багадзяж // Вялікія і славутыя людзі беларускай зямлі. Мiнск, 2013. С. 170–174.

  13. Віцьбіч, Ю. Здзіўляе ўсіх, хто пабачыць яе : (Камянецкая вежа) / Юры Віцьбіч // Наша спадчына прамаўляе / Юрка Віцьбіч. Мiнск, 2015. С. 205–209.

  14. Курков, И. Н. Созданье старины глубокой : [о Каменецкой башне] // Курков, И. Н. Брестчина: легенды, события, люди / И. Н. Курков. Минск, 2005. С. 10–12.

  15. Камянецкая вежа / тэкст А. А. Ярашэвича ; фота А. П. Дрыбаса, Дз. М. Раманюка. – Мiнск : Беларусь, 2005. – 65 с. : iл.

  16. Камянецкая башня // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 219–220.

  17. Дзянісава, С. Вежа Васільковіча, або Гісторыя кахання, якую вам наўрад ці раскажуць у Камянцы : [біяграфія заснавальніка горада Камянца, князя валынскага Уладзіміра-Іоанна Васільковіча] / Святлана Дзянісава // Звязда. 2016. 11 лютага (№ 26). (Сямейная газета. 2016. Вып. 3. С. 7 : фат.).

  18. Павловский, Б. Князь-столпник : [о князе Владимире-Иоанне Васильковиче, основателе г. Каменца] / Борис Павловский // Вечерний Брест. 2013. 8 февраля. С. 9.

  19. Мусевич, Г. Стоит на высоком месте храм-красавец : [об основании города Каменца, про волынского князя Владимира Васильковича] / Георгий Мусевич // Брестские епархиальные ведомости. 2013. № 3. С. 71–74.

  20. Гусева, Е. Каменец. Исправленному верить / Екатерина Гусева // Планета. 2012. № 3. С. 74–81.

  21. Макаренко, Н. Блажен, кто посетил сей мир в его минуту роковую : [о волынском князе Владимире Васильковиче] / Н. Макаренко // Заря. 2009. 5 мая. С. 8.

  22. Толочин, А. «В Берестье построил столп-камень высотою как Каменецкий...» : [о князе Владимире Васильковиче] / Антон Толочин // Брестский вестник. 2009. 10 сентября. С. 3.

  23. Тумин, Ф. Князь-философ Владимир Василькович : [об основателе г. Каменца] / Тумин Федор // Брестский вестник. 2008. 24 декабря. С. 3.

  24. Федарэнка, І.Знакамiтаму градабуду ад нашчадкаў : [пра помнiк градабуду Алексу ў Камянцы. Устаноўлены ў 1985 г. Скульптар А. Лышчык] / Ірына Федарэнка // Навіны Камянеччыны. 2006. 16 верасня. С. 8.

  25. Сведчанне аб жыцці благавернага князя Валынскага Уладзіміра (Іаана) Васількавіча / матэрыялы сабраў М. Максімовіч // Навiны Камянеччыны. 2002. 21 жнiўня.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 708 разоў Апошняя змена Панядзелак, 25 Май 2020 12:19