Панядзелак, 06 Чэрвень 2016 13:26

16 чэрвеня 2016 г. – 120 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Ігнатавіча Кітаеўскага (1896–1940), паэта

Уладзімір Ігнатавіч Кітаеўскі нарадзіўся 16 чэрвеня 1896 года ў вёсцы Стаўпы Кобрынскага павета (цяпер Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці). Бацькі – Ігнат Іванавіч Кітаеўскі, унтэр-афіцэр, і Ганна Васільеўна Кескевіч,дачка пісара, – родам з Камянца. Маці была адукаванай жанчынай, валодала французскай мовай. У сям’і было трое сыноў: Хфедар, Пётр і малодшы Уладзімір.

Атрымаўшы першапачатковую адукацыю дома, Уладзімір прадоўжыў вучобу ў Брэст-Літоўскай мужчынскай гімназіі.

У 1915 годзе ён быў прызваны ў царскую армію і апынуўся на фронце, дзе атрымаў чын афіцэра 17-га Фінляндскага палка. Двойчы быў цяжка паранены. У грамадзянскую вайну служыў у Чырвонай арміі.

Пад час Першай сусветнай вайны сям’я Кітаеўскага эвакуіравалася ў Хэрсонскую губерню, дзе памёр ад грыпу і пахаваны бацька Уладзіміра. Пасля сур’ёзнага ранення ў правую руку па асабістай прозьбе Уладзімір Кітаеўскі быў накіраваны на службу санітарам у бальніцу г. Хэрсона, каб быць побач з маці.

Калі пасля заканчэння вайны бежанцам дазволілі вярнуцца на радзіму, Кітаеўскія пераехалі ў родныя мясціны, але ад былой сядзібы засталося толькі папялішча. Памянялася і ўлада – тэрыторыя апынулася пад Польшчай. Уладзімір Кітаеўскі ўладкаваўся працаваць на чыгунку і ўзяў крэдыт на будаўніцтва новага дома.

У Херсоне ў Уладзіміра Кітаеўскага засталася каханая дзяўчына, і ён вырашае нелегальна перайсці мяжу і дабрацца да яе. Яго затрымалі і абавязалікожны дзень на працягу года адзначацца ў гміне.

У 1930 годзе Уладзімір Кітаеўскі ўзяў шлюб з Юліяй Мендзяльчук з суседняга сяла. У 1932 годзе ў сям’і нарадзілася дачка Галіна, а ў 1936 годзе – сын Вячаслаў. Жылі спачатку ў Стаўпах, а ў 1938 годзе пераехалі ў Тэўлі, дзе Уладзіміра Ігнатавіча выбралі войтам гміны. Аднак неўзабаве ён быў звольнены з гэтай пасады за прывілеі сялянам, дазвол адкрыць для дзяцей украінскую школу, напісанне вершаў на ўкраінскай мове.

З прыходам савецкай улады ў 1939 годзе У. Кітаеўскі ўзначаліў сельсавет, але прабыў на гэтай пасадзе нядоўга – папрасіў адстаўку. Скончыўшы месячныя настаўніцкія курсы, працаваў у школе ў вёсцы Свішчы Жабінкаўскага раёна, куды пераехаў з сям’ёй. Настаўнічаць доўга не прыйшлося –звольнілі за тое, што быў войтам пры польскай уладзе.

У канцы 1940 года Уладзімір Кітаеўскі моцна прастудзіўся падчас адной з веласіпедных паездак у Кобрынна сустрэчу з дзеячамі ўкраінскага грамадства “Просвіта” і захварэў. Памёр ён у ноч на 1 студзеня 1941 года ва ўзросце 44 гадоў. Пахаваны па месцы апошняга пражывання ў вёсцы Тэўлі Кобрынскага раёна.

Вершы Уладзімір Кітаеўскі пісаў усё сваё жыццё, чытаў іх знаёмым і блізкім, родным прысвячаў акравершы.У яго паэзіі прасочваецца спачуванне да вясковага народу і яго цяжкай працы, любоў да роднай зямлі. Пісаў ён і лірычныя вершы, прысвечаныя жонцы і дачцы, а таксама вершы рэлігійнай тэматыкі.Пры польскай уладзе У. Кітаеўскі друкаваўся ў львоўскім часопісе «Вікна»,таму што ў большасці пісаў па-ўкраінску, пры савецкай – дасылаў у Мінск вершы на рускай мове. Падаў заяву ў Саюз пісьменнікаў БССР. Толькі пасля смерці паэта сям’я атрымала афіцыйную паперу, у якой паведамлялася, што ён прыняты ў Саюз пісьменнікаў.

Мала што ацалела з творчай спадчыны У. Кітаеўскага. У час Вялікай Айчыннай вайны жонка паэта закапала рукапісы ў зямлю, каб зберагчы. Многае загінула, а тое, што засталося, захоўваецца ў Кіеўскім Цэнтральным дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва Украіны.

Грамадска-палітычнае выданне г. Бярозы “Бярозавы венік” у 2010 годзе прысвяціла спэцыяльны выпуск жыццю і творчасці паэта. У 2012 годзе ў Драгобычы (Львоўская вобл., Украіна) выдадзены зборнік вершаў Уладзіміра Кітаеўскага “Минуле згадаймо”. У Брэсце ў 2015 годзенадрукаваны новы зборнік паэта “Стаўпы”.

Уладзімір Кітаеўскі вялікай славутасцю стаць не паспеў, ён амаль невядомы, алечытаючы яго паэтычныя радкі, з задавальненнем адкрываеш для сябе паэта-земляка.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2016 г. Жабінкаўскай цэнтральнай

раённай бібліятэкай. Карпішчук Марына Віктараўна, бібліёграф

 

Творы У. І. Кітаеўскага

  1. Стаўпы : зборнік вершаў / Уладзімір Кітаеўскі ; [прадмова Л. Валасюка ; уступныя артыкулы : Г. Арлоўская, А. Мідушэўская]. – Брэст : Брэсцкая друкарня, 2015. – 135 с., [8] л. іл.

  2. Минуле згадаймо : поезії / Володимир Китаєвський ; [упорядкування Степан Давидюк]. – Дрогобич : Посвіт, 2012. – 48 с.

  3. Батьківщина : [вірш] / Володимир Китаєвський // Літаратурная карта Берасцейшчыны / [укл. Анатоль Крэйдзіч]. Брэст : Брэсцкая друкарня, 2008. С. 205.

  4. Чорні руки ;Батьківщина;Эмігрант; Прачка : [вершы] / Уладзімір Кітаеўскі //Непрыдуманыя партрэты: мастакі і літаратары, народныя майстры і дойліды Берасцейшчыны / Лявон Валасюк. Брэст : Брэсцкая друкарня, 2014. С. 149–151.

  5. Тюрма ; На згадку ; Кухарка ; Відлет бусенів : вiршi / Володимир Китаєвський // Над Бугом і Нарвою : український часопис Підляшшя. 2011. № 3.

  6. Батьківщина ; “После тяжких испытаний” ; Юлии ; Любовь ; “На память Годовщины, другу Юле”; “Что будет с нами я не знаю” ; “Всё суета, так мыслят люди” ; Перший снеіг ; Лес в зиму ; Жнива ; Журавли ; “Сегодня Страстная суббота” ; “Христос Воскресе!” ; Гукну ще раз ; “День вчерашний уже прожит” ; Наростання : [стихотворения] ; Друг мой милый, ангел светлый” ; “Полон я думы, сердце забъётся” ; “Вам дарю на вспоминанье” ; “Юные грёзы во мне пробудились” ; “Для сердца светлый и живой” ; “Как лилия, как мак полевой” : акростихи ; “Голубком сидишь над книгой” ; “Года пройдут, ты возмужаешь” : акростихи дочери / Владимир Китаевский // Бярозавы венік. Бяроза, 2010. № 2. С. 1, 3, 6–8.

  7. Перший сніг ; Жнива ; Чорні руки: [вірші] / Володимир Китаєвський // Краязнаўчая газета. 2009. № 43–44 (лістапад). С. 12.

  8. Сегодня Страстная суббота” ; Гукну ще раз : [стихотворения] / Владимир Китаевский // Сельская праўда. Жабінка, 1997. 26 ліпеня. С. 4.

  9. Кохайте ж, любіте, ви добрі селяни, це миле Полісся і мову свою… : [падборка вершаў] / Володимир Китаєвський // Голос Берестейщини. Брест, 1993. № 2 (червень). С. 3.

 

Аб жыцці і творчасці У. І. Кітаеўскага

  1. Уладзімір Кітаеўскі (1896–1940) // Літаратурная карта Берасцейшчыны / [укл. Анатоль Крэйдзіч]. Брэст : Брэсцкая друкарня, 2008. С. 204.

  2. Валасюк, Л. Невядомы паэт-зямляк : [пра У. Кітаеўскага] / Лявон Валасюк // Непрыдуманыя партрэты: мастакі і літаратары, народныя майстры і дойліды Берасцейшчыны / Лявон Валасюк. Брэст : Брэсцкая друкарня, 2014. С. 148–149.

  3. Китаєвський Володимир : [кароткая біяграфія] // Словник Берестейщини / Володимир Леонюк. Львів : Афіша, 1996. С. 153–154 : фото.

  4. Бензярук, Р. Амаль забыты юбілей : Кітаеўскі Уладзімір Ігнатавіч / Расціслаў Бензярук, Анатоль Бензярук // Сорак дарог / Расціслаў Бензярук, Анатоль Бензярук. Брэст : Альтернатива, 2007. С. 117–118.

  5. Снітко, Г. М. Уладзімір Кітаеўскі (1896–1940) / Г. М. Снітко // Літаратура Берасцейшчыны / В. Я. Ляшук, Г. М. Снітко. Брэст : [Выдавецтва С. Лаўрова], 1999. С. 251–253.

  6. Наші новыя выданні : Кітаеўскі, У. І. Стаўпы : [кр. інф-цыя пра новы зборнік вершаў] // Жырандоля : літаратурны альманах № 7 / Брэсцкае абласное аддзяленне грамадскага аб’яднання “Саюз беларускіх пісьменнікаў”. Мінск : Кнігазбор, 2015. С. 190.

  7. Iльїн, О. Бо любим Полiсся та й мову свою : до 115-лiття з дня народження Володимира Китаєвського / Олександр Iльїн, Hiна Mарчук // Над Бугом і Нарвою : український часопис Підляшшя. 2011. № 3.

  8. Марчук, Н. Владимир Игнатьевич Китаевский : [о жизни и творчестве поэта] / Нина Марчук // Бярозавы венік. Бяроза, 2010. № 2. С. 2 : фото.

  9. Бензярук, Р. Напісанае застаецца : [Аліна Мідушэўская, унучка У. Кітаеўскага, стараецца данесці да ўсіх паэзію дзеда] / Расціслаў Бензярук // Сельская праўда. Жабінка, 2010. 7 красавіка. С. 2.

  10. Марчук, Н. “Хай промінь освіти засяе в краю!...” : [пра жыццё і творчасць У. Кітаеўскага] / Ніна Марчук // Краязнаўчая газета. 2009. № 43–44 (лістапад). С. 12.

  11. Снітко, Г. Адкрыйце для сябе паэта : [пра У. Кітаеўскага] / Галіна Снітко // Сельская праўда. Жабінка, 1997. 26 ліпеня. С. 4.

  12. Орловська, Г. Слово про батька :[успаміны дачкіВ. Кітаеўскага] / Галина Орловська // Голос Берестейщини. Брест, 1993. № 2 (червень). С. 3.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1741 разоў Апошняя змена Панядзелак, 25 Май 2020 12:18