Пятніца, 29 Ліпень 2016 14:58

26 чэрвеня 2016 г. – 75 гадоў з часу стварэння (1941) ААТ «558 Авіяцыйны рамонтны завод», вядучага прадпрыемства абароннага сектара эканомікі Рэспублікі Беларусь, якое ажыццяўляе рамонт і мадэрнізацыю авіяцыйнай тэхнікі

Гісторыя Баранавіцкага ААТ «558 Авіяцыйны рамонтны завод» пачынаецца літаральна з першых дзён Вялікай Айчыннай вайны. На працягу 23 чэрвеня–23 ліпеня 1941 года ў складзе 8-й Паветранай арміі ў г. Харкаў (Украіна) былі сфарміраваны 38-я рухомыя авіяцыйна-рамонтныя чыгуначныя майстэрні (вайсковая частка 21951). Майстэрні, перамяшчаючыся па чыгунцы, павінны былі базіравацца паблізу лініі фронта, каб аператыўна рамантаваць пашкоджаную ў баях авіятэхніку. Але з-за адсутнасці неабходнага рухомага саставу (за выключэннем трох вагонаў) 1 жніўня 1941 года яны, згодна загаду штаба Ваенна-паветранных сіл Паўднёва-Заходняй ваеннай акругі, былі перададзены 257-м стацыянарным авіяцыйным майстэрням. У іх складзе 1 кастрычніка 1941 года майстэрні былі эвакуіраваны ў г. Урупінск Сталінградскай вобласці. Пасля прыбыцця на месца дыслакацыі яны размясціліся на тэрыторыі дзяржаўных стайняў, якія аператыўна былі пераабсталяваны пад вытворчыя памяшканні і цэхі.

26 кастрычніка 1941 года 257-я стацыянарныя авіяцыйныя майстэрні перабазіраваліся ў г. Сарочынск Чкалаўскай вобласці, а 38-я рухомыя авіяцыйна-рамонтныя чыгуначныя майстэрні застаюцца ў г. Урупінску і пачынаюць функцыянаваць як смастойная баявая адзінка.

З 16 лістапада 1941 года майстэрні прыступаюць да аднаўлення лёгкіх бамбардзіроўшчыкаў Су-2, самалётаў У-2, матораў М-88 і М-11 Паветранай арміі ВПС Паўднёва-Заходняга фронту.

Для аператыўнага ўводу ў строй авіятэхнікі, атрымаўшай баявыя пашкоджанні, у студзені 1942 года са складу майстэрняў былі сфарміраваны рамонтныя брыгады тыпу ПАРМ-3 і перакінуты ў г. Ленінск Сталінградскай вобласці для рамонту самалётаў на палявых аэрадромах і авіяпляцоўках.

11 ліпеня 1942 года рухомыя майстэрні 8-й Паветранай арміі двума чыгуначнымі саставамі перамяшчаюцца з г. Урупінска за Волгу, на станцыю Безымянная Саратаўскай вобласці. Майстэрні атрымалі спецыяльны авіярамонтны цягнік, дзе размясцілася ўсё тэхнічнае абсталяванне, інструменты і асабовы склад. З гэтага часу яны сталі поўнасцю адпавядаць сваёй назве і прызначэнню – знаходзіцца як мага бліжэй да сваіх частак для забеспячэння аператыўнага аднаўлення пашкоджаных у баях самалётаў.

У другой палове 1942 года, у час Сталінградскай бітвы, майстэрні пачалі рамантаваць штурмавікі Іл-2, знішчальнікі Харыкейн і маторы АМ-38, Мэрлін ХХ, М-82. За выкананне заданняў па рамонту авіятэхнікі на Сталінградскім фронце ўвесь асабовы склад майстэрняў быў узнагароджаны медалём «За абарону Сталінграда».

У 1943 годзе абставіны змяніліся. Фронт хутка рухаўся на Захад. У лютым майстэрні перадыслакаваліся на раз’езд Афросімаўскі, у маі – на станцыю Пралетарская, у кастрычніку – ў г. Данецк.

Пасля вызвалення Крыма 38-я авіяцыйна-рамонтныя майстэрні былі перададзены ў склад 3-га Беларускага фронту і перабазаваныя ў ліпені 1944 года на станцыю Ельня Смаленскай вобласці, дзе ўдзельнічалі ў аперацыі «Баграціён» па вызваленні Беларусі. У пачатку 1945 года быў атрыманы загад аб перабазіраванні ў г. Каўнас Літоўскай ССР ў склад 1-й Паветранай арміі. У красавіку 1945 года частка перабазіравалася ў г. Гумбінен (цяпер г. Гусеў Калінінградскай вобласці), і тут працягвала працу па аднаўленні авіятэхнікі да канца Вялікай Айчыннай вайны.

За гады вайны рабочыя і тэхнікі майстэрняў вярнулі ў строй 286 самалётаў розных тыпаў, што эквівалентна колькасці 8–9 авіяпалкоў. За баявыя заслугі 5 красавіка 1945 года загадам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР авіярамонтныя майстэрні былі ўзнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі.

У жніўні 1945 года майстэрні перадыслацыраваліся ў г. Наваельня Гродзенскай вобласці і ўвайшлі ў склад 26-й Паветранай арміі. У маі 1953 года авіярамонтныя майстэрні пераведзены ў г. Баранавічы Брэсцкай вобласці.

15 кастрычніка 1958 года 38-я ордэна Чырвонай Зоркі рухомыя чыгуначныя майстэрні загадам Галоўнакамандуючага Ваенна-паветраных сіл пераводзяцца на штат авіяцыйна-рамонтнай базы з прысваеннем назвы «32-я ордэна Чырвонай Зоркі ваенная база» з падпарадкаваннем 26-й Паветранай арміі. У гэты час авіярамонтнікі з чыгуначных вагонаў перайшлі ў новыя пабудаваныя вытворчыя стацыянарныя памяшканні на існуючую цяпер тэрыторыю. Такім чынам, закончыўся 17-гадовы «рэльсавы перыяд».

У 1958–1961 гадах вядзецца рамонт самалётаў Іл-28, Ту-16, Су-7, Су-25, МіГ-29, Су-27, Ан-2.

15 чэрвеня 1963 года авіябаза, згодна з загадам Міністэрства абароны СССР выйшла, з падпарадкавання Ваенна-паветраных сіл і прыступіла да рамонту ракетнай тэхнікі, атрымаўшы назву «558 ордэна Чырвонай Зоркі завод па рамонту ракетнай тэхнікі». 10 сакавіка 1966 года завод быў перападначалены камандуючаму 26-й Паветранай арміяй з прысваеннем назвы «558 ордэна Чырвонай Зоркі авіяцыйна-рамонтны завод». У 2008 годзе завод пераўтвораны ў ААТ «558 Авіяцыйны рамонтны завод».

Праца калектыву завода атрымала высокую адзнаку камандавання Ваенна-паветраных сіл краіны. Калектыў неаднаразова ўзнагароджваўся дыпломамі і атрымліваў ганаровыя званні.

Сёння ААТ «558 Авіяцыйны рамонтны завод» з’яўляецца адным з найбольш паспяховых і стабільных прадпрыемстваў Рэспублікі Беларусь. Гэта адзінае ў краіне і адно з нешматлікіх прадпрыемтваў на тэрыторыі СНД, якое аказвае такі шырокі спектр паслуг па рамонту і мадэрнізацыі розных тыпаў авіяцыйнай тэхнікі – Су-22, Су-25, Су-27, МіГ-29, Ан-2, верталётаў Мі-8 (Мі-17) і Мі-27 (Мі-35). Адным з напрамкаў дзейнасці завода з’яўляецца распрацоўка і вытворчасць перспектыўных узораў узбраення і ваеннай тэхнікі: сістэмы радыётэхнічнай абароны самалётаў тыпу «Сателлит», а таксама беспілотных авіяцыйных комплексаў («Беркут-1», «Беркут-2», «Гриф-К»). Прадпрыемства супрацоўнічае з заказчыкамі больш чым з 20-ці краін свету.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2016 г. Баранавіцкай цэнтральнай гарадской бібліятэкай імя В. П. Таўлая. Кіпель Надзея Мікалаеўна, бібліятэкар ІІ кат. галіновай чытальнай залы літаратуры па краязнаўству, Старук Алена Валер’еўна, бібліёграф І кат. аддзела інфармацыйна-бібліяграфічнай работы

 

  1. Барановичский «558 Авиационный ремонтный завод» // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Т. 1. Брестская область : в 2 кн. Минск, 2009. Кн. 1. С. 52–53.

  2. 558 Авиационному ремонтному заводу – 70 лет / автор-сост. Г. Карвовский. Москва : Бедретдинов и Ко, 2012. 152 с.

  3. 558-й авиаремонтный завод // Герой нашего времени : буклет / сост. А. Гундарь. Барановичи, 2011. С. 13.

  4. Многолетний опыт созидает будущее! : 558 авиационный ремонтный завод. Барановичи : Б.и., Б.г. 11 с.

  5. С небесной высоты тебе, земля, спасибо : далекая и близкая история, день сегодняшний 558 Авиационного ремонтного завода / сост. В. Н. Лазаревич [и др.]. Минск : Минская фабрика цветной печати, 2001. 168 с.

  6. Шубич, М. Набор высоты : [о деятельности Барановичского 558-го авиационного ремонтного завода] / Михаил Шубич ; фото Бориса Новограна // Заря. 2016. 19 марта. С. 9.

  7. Герцев, В. Эксклюзив от Сергея Юркевича : [Сергей Юркевич, изобретатель 558-го авиаремонтного завода, победитель конкурса военно-промышленного комитета РБ] / Виталий Герцев // Наш край (Барановичи). 2016. 5 февраля. С. 2.

  8. Гиль, С. Традиции поддерживает / Светлана Гиль // Наш край (Барановичи). 2015. 2 декабря. С. 2.

  9. Гиль, С. Высокоинтеллектуальное производство для гражданской авиации : [об открытии на Авиазаводе нового цеха по производству авиационных компонентов] / Светлана Гиль ; фото Бориса Новограна // Наш край (Барановичи). 2015. 14 октября. С. 5.

  10. Романова-Колосовская, А. Авиазавод выпустил первые беспилотники / Анна Романова-Колосовская // Intex-press (Барановичи). 2015. 14 октября. С. 2.

  11. Романова-Колосовская, А. Авиаремонтный завод наращивает мощности / Анна Романова-Колосовская // Intex-press (Барановичи). 2015. 16 сентября. С. 6–7.

  12. Гиль, С. Будущее для вертолёта : [о будущих заказах ремонта гражданских вертолётов на авиазаводе] / Светлана Гиль // Наш край (Барановичи). 2015. 29 мая. С. 2.

  13. Политаев, А. Управлять качеством : [115-е военное представительство Министерства обороны 558-го авиаремонтного завода г. Барановичи] / Александр Политаев ; фото Ирины Малиновской // Белорусская военная газета. 2015. 18 февраля. С. 4–5.

  14. Юркевич, Е. Летопись истории завода. В ОАО «558-й авиационный ремонтный завод» открылся музей истории предприятия / Елена Юркевич // Заря. 2014. 24 июля. С. 22.

  15. Боевые крылья приводят в порядок в Барановичах : [кратко о работе ОАО «558 Авиационный ремонтный завод» в Барановичах в 2013 году] // Брестский курьер. 2014. 19 июня (№ 25). С. 2.

  16. Новый этап развития ОПК : состояние и перспективы развития организаций оборонно-промышленного комплекса обсуждались во время посещения Президентом Беларуси Александром Лукашенко ОАО «558 Авиационный ремонтный завод» в Барановичах // Информационный бюллетень Администрации Президента Республики Беларусь 2014. № 5. С. 36–38.

  17. Лосич, П. Держать порох сухим : [итоги рабочей поездки Президента РБ Александра Лукашенко на ОАО «558 Авиационный ремонтный завод» в Барановичах] / Павел Лосич // Заря. 2014. 5 апреля. С. 1, 3.

  18. Гиль, С. Под грифом несекретно / Светлана Гиль // Наш край (Барановичи). 2014. 31 января. С. 9.

  19. Карпик, Т. На пороге нового этапа : [рабочая поездка президента РБ А. Лукашенко на Барановичский авиазавод] / Татьяна Карпик // Наш край (Барановичи). 2014. 4 апреля. С. 1.

  20. «Стране нужна современная армия» : [итоги рабочей поездки Президента РБ Александра Лукашенко ОАО «558 Авиационный ремонтный завод» в Барановичах]// Вечерний Брест. 2014. 4 апреля. (№ 28). С. 1, 2.

  21. Создавать самое передовое : [Президент РБ Александр Лукашенко посетил ОАО «558 Авиационный ремонтный завод» в Барановичах] // Заря. 2014. 3 апреля. С. 1,3.

  22. Киселева, О. О. Риск-контроллинг в управлении эффективностью деятельности ОАО «558 авиационный ремонтный завод» / О. О. Киселева, Н. И. Сидорович // Содружество наук. Барановичи2013 : материалы IХ Международной научно-практической конференции молодых исследователей, 23–24 мая 2013 г., г. Барановичи : в 2 кн. / УО «Барановичский государственный университет». Кн. 2. Барановичи, 2013. С. 32–35.

  23. Литвинович, А. Авиационный ремонтный завод [Авиазавод (1941)] : Даты истории / Александр Литвинович // Наш край (Барановичи). 2012. 28 июня. С. 2.

  24. Презентация «Грифа» прошла на выставке в Малайзии : [участие разработок барановичского 558-го авиаремонтного завода на международной выставке LIMA] // Брестский курьер. 2011. 22 декабря. С. 2.

  25. Гиль, С. Авиационный ремонтный завод. Счастливая улыбка Сидоровича : [правительственная награда радиомеханику Авиазавода Сидоровичу Е. И.] / Светлана Гиль ; фото Михаила Кашко // Наш край (Барановичи). 2011. 10 ноября. С. 1.

  26. Гизун, А. На собственных крыльях : [проект сотрудничества ОАО «558 авиационный ремонтный завод» с Казанским национальным исследовательским техническим университетом] / А. Гизун // Интекс-пресс (Барановичи). 2011. 7 сентября. C. 2.

  27. Взмывая в небо, заметный след оставить на земле : [история авиазавода – 70 лет предприятию] // Наш край (Барановичи). 2011. 23 июня. C. 3.

  28. В пятый раз – первые! : [научные разработки авиазавода] // Наш край (Барановичи). 2011. 29 января. C. 1.

  29. Галькевич, А. Как обновляют самолеты : о деятельности ОАО «558 авиационный ремонтный завод» / А. Галькевич // Директор. 2010. № 7. C. 20–21.

  30. Экономят миллионы : [о бюро изготовления и ремонта деталей авиационной техники авиазавода] // Наш край (Барановичи). 2010. 18 февраля. C. 2.

  31. ОАО «558 авиационный ремонтный завод» // Армия. 2010. № 4. С. 33.

  32. Горбачев, Р. Первым делом самолёты. Но об остальном мы тоже не забываем / Р. Горбачев // Intex-press (Барановичи). 2007. 16 августа. С.8.

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1248 разоў Апошняя змена Аўторак, 02 Чэрвень 2020 11:15