Пятніца, 29 Ліпень 2016 15:04

23 ліпеня 2016 г. – 75 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Рыгоравіча Іванюка (1941–2009), вучонага ў галіне аховы раслін, члена-карэспандэнта НАН Беларусі, члена-карэспандэнта Акадэміі аграрных навук Беларусі

Уладзімір РыгоравічІванюк нарадзіўся 23 ліпеня 1941 года ў вёсцы Мяфёдавічы Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці.Дзяцінства прыйшлося на цяжкія, галодныя ваенныя і пасляваенныя гады. Выпаўшыя на яго долю выпрабаванні станоўча адлюстраваліся на любові да працы, жыццёвай сіле і трываласці будучага вучонага.

Уладзімір Іванюк у 1959 годзе скончыў Гарадзецкую сярэднюю школу і паступіў на прырода-геаграфічны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя АС. Пушкіна, які скончыў у 1964 годзе з адзнакай.

Па рэкамендацыі вучонага савета Уладзімір Іванюк паступіў у аспірантуру Беларускага навукова-даследчага інстытута бульбаводства і агародніцтва, з 1966 года працаваў там малодшым навуковым супрацоўнікам. У 1969 годзе яму была прысуджана навуковая ступень кандыдата біялагічных навук. У 1971–1986 гадах – старшы навуковы супрацоўнік; у 1986–1989 гадах – загадчык аддзелам, у 1989–1999 гадах – галоўны навуковы супрацоўнік Беларускага НДІ абароны раслін.

Уладзімір Рыгоравіч ў 1982 годзе стаў доктарам біялагічных навук, у 1992 годзе – прафесарам, членам-карэспандэнтам Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь. З 1999 года працаваў галоўным навуковым супрацоўнікам Беларускага НДІ бульбаводства (з 2006 г. – Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па бульбаводству і плодаагародніцтву). Адначасова ў 1998–2005 гадах – прафесар кафедры Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта і кафедры БДСХА. У 2003-м стаў членам-карэспандэнтам НАН Беларусі.

У. Р. Іванюк – аўтар каля 500 навуковых прац, у тым ліку 13-ці манаграфій, 12-ці вынаходніцтваў. У вучонага шмат навуковых прац у вобласці імунітэту і абароны сельскагаспадарчых культур ад хвароб і шкоднікаў. Ён правёў вывучэнне біялогіі ўзбуджальнікаў хвароб бульбы, агароднінных культур, лубіна і інш. Усталяваў структуру папуляцый і яе дынаміку ў прасторы і часе. Выявіў эфектыўнасць шэрагу агратэхнічных прыёмаў, пестыцыдаў і біялагічных сродкаў абароны супраць комплексу грыбных і бактэрыяльных захворванняў. Распрацаваў матэматычныя мадэлі ўзаемаадносін у сістэме «расліна патаген навакольнае асяроддзе», якія дазваляюць прагназаваць характар праявы найболей шкоднасных захворванняў сельскагаспадарчых культур у Беларусі і планаваць абёмы правядзення ахоўных мерапрыемстваў. Выявіў спосабы прыгнечання паразітычнай актыўнасці патагенаў і павышэнне хваробаустойлівасці сельскагаспадарчых культур. У. Р. Іванюк – сааўтар сорту бульбы Дабро, помідораў Ружа, Віліна, Калінка, Аранж.

Уладзімір Рыгоравіч актыўна займаўся выкладчыцкай дзейнасцю. За 25 гадоў падрыхтаваў 19 кандадатаў навук. Заўсёды ў даступнай, зразумелай форме імкнуўся перадаць свае веды, свой жыццёвы вопыт маладому пакаленню даследчыкаў. Вучні запомнілі эрудзіраванага і мудрага выкладчыка, надзейнага сябра, зносіны з якім прыносілі інтэлектуальнае і духоўнае абагачэнне. Гэта быў сціплы і адкрыты чалавек. Частку свайго часу У. Р. Іванюк аддаваў прапагандзе навуковых ведаў: выступаў з лекцыямі і дакладамі на навуковых з’ездах, канферэнцыях, вытворчых семінарах, курсах павышэння кваліфікацыі, даваў рэкамендацыі па абароне раслін ў СМІ.

Праца Уладзіміра Рыгоравіча неаднаразова адзначалася граматамі, у тым ліку Граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, медалямі ВДНГ.

У. Р. Іванюк памёр 22 мая 2009 года.

Багатая навуковая спадчына, якую заставіў беларускі навуковец, ставіць яго ў адзін шэраг з найбольш вядомымі айчыннымі і замежнымі вучонымі ў вобласці фітапаталогіі і фітаімуналогіі. 13–15 ліпеня 2011 года адбылася міжнародная навукова-практычная канферэнцыя, прысвечаная памяці У. Р. Іванюка.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2016 г. Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Курачук Святлана Дзмітрыеўна, галоўны бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

Працы У. Р. Іванюка

  1. Бульба : энциклопедический справочник по выращиванию, хранению, переработке и использованию картофеля / ред. кол.: И. П. Шамякин (гл. ред.), П. И. Альсмик, А. Ф. Богдановский, В. В. Валуев, В. Г. Иванюк [и др.]. Минск : Белорусская Советская Энциклопедия, 1988. 674 с. : ил.

  2. Болезни и вредители овощных культур : справочное пособие / В. Г. Иванюк, Н. Н. Колядко, М. С. Комарова. – Минск : Ураджай, 1994. – 351 с.

  3. Болезни картофеля ; Вредители / В. Г. Иванюк // Бульба белорусская : энциклопедия. Минск, 2008. С. 157–235.

  4. Защита картофеля от болезней, вредителей и сорняков / В. Г. Иванюк, С. А. Банадысев, Г. К. Журомский. – Минск : Белпринт, 2005. – 696 с.

  5. Защита картофеля от болезней и вредителей на приусадебных участках / В. Г. Иванюк, Ж. В. Блоцкая, В. А. Бейня. – Минск : Современное слово, 1998. – 256 с.

  6. Проблемы иммунитета сельскохозяйственных растений к болезням / В. Г. Иванюк, Н. А. Дорожкин, А. Н. Палилова. – Минск : Наука и техника, 1988. – 247 с. : ил.

  7. Биологическое обоснование системы защитных мероприятий против ранней сухой пятнистости пасленовых культур в Белоруссии : автореферат диссертации… кандидата биологических наук: (06.01.11) / В. М. Иванюк ; ВНИИ защиты растений. – Ленинград – Пушкин, 1981. – 46 с.

  8. Гифомицеты-возбудители пятнистостей пасленовых культур : (Особенности патогенеза и способы подавления паразит. активности) : автореферат диссертации… доктора биологических наук: 03.00.05 / В. М. Иванюк ; Академия наук БССР, Институт экспериментальной ботаники им. В. Ф. Купревича. – Минск, 1978. – 53 с.

  9. Биологические особенности возбудителей ранней сухой пятнистости картофеля (Macrosporium solani Ell. et Mart., Alternaria solari Sor.) и некоторые меры борьбы с болезнью в условиях Белоруссии : автореферат диссертации… кандидата биологических наук : специальность 094 Ботаника / В. Г. Иванюк ; БГУ им. В. И. Ленина. – Минск, 1969. – 27 с. : табл.

  10. Комплексная защита картофеля в личных подсобных хозяйствах / В. Г. Иванюк, В. И. Калач, Д. А. Ильяшенко // Защита и карантин растений : ежемесячный журнал для специалистов, ученых и практиков. 2011. № 10. С. 48–52 .

  11. Прогноз фитосанитарного состояния картофеля в условиях потепления климата / В. Г. Иванюк // Весцi Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi = Известия Национальной академии наук Беларуси = The News of National Academy of Sciences of the Republic of Belarus. Серыя аграрных навук. 2009. № 1. С. 56–61 : ил.

  12. Видовой состав возбудителей грибных болезней зернобобовых культур в условиях Белорусского Полесья / В. Г. Иванюк, Н. Ф. Климова // Земляробства і ахова раслін. 2008. № 4. С. 1618.

  13. Развитие грибов рода Fusarium, возбудителей фузариозов узколистного люпина (Lupinus angustifolius L.) в зависимости от температуры и состава питательной среды / В. Г. Иванюк, С. В. Лисовец // Весцi Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi. Серыя аграрных навук. 2005. № 3. С. 68–71.

  14. Роль абиотических и биотических факторов среды в патогенезе серебристой парши клубней картофеля / В. Г. Иванюк, Г. А. Зезюлина // Весцi Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя аграрных навук. 2004. № 2. С. 45–49.

 

Аб жыцці і дзейнасці У. Р. Іванюка

  1. ИванюкВладимир Григорьевич // Регионы Беларуси : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 1. С. 415.

  2. ИванюкВладимир Григорьевич // Бульба белорусская : энциклопедия / под общ. ред. И. И. Колядко. Минск, 2008. С. 327–328 : фото.

  3. Иванюк Владимир Григорьевич // Республика Беларусь : в 6 т.Минск, 2006. Т. 3. С. 699 : фото.

  4. Иванюк Владимир Григорьевич // Национальная Академия наук Беларуси : персональный состав. Минск, 2003. С. 221–222.

  5. Іванюк Уладзімір Рыгоравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1998. Т. 7. С. 156.

  6. Владимир Григорьевич Иванюк, член-корреспондент Национальной академии наук Беларуси, доктор биологических наук, профессор: (к 70-летию со дня рождения) / [сост. Л. И. Носевич]. – Минск : Равноденствие, 2011. – 55 с. – (Биобиблиография видных деятелей сельскохозяйственной науки Беларуси).

  7. Ильяшенко, Д. А. Владимир Григорьевич Иванюк : (краткий очерк жизни и деятельности) (23.07.1941–22.05.2009) / Д. А. Ильяшенко // Земляробства i ахова раслiн : навукова-практычны часопіс. 2011. № 5. С. 58–59.

  8. Блоцкая, Ж. В.Владимир Григорьевич Иванюк – видный ученый в области фитоиммунитета и защиты растений (к 70-летию со дня рождения ученого) / Ж. В. Блоцкая // Картофелеводство : сборник научных трудов / РУП «Научно-практический центр НАН Беларуси по картофелеводству и плодоовощеводству». Минск, 2011. Вып. 19. С. 530–531.

  9. Блоцкая, Ж. В. Владимир Григорьевич Иванюк – видный ученый в области фитоиммунитета и защиты растений (к 70-летию со дня рождения ученого) / Ж. В. Блоцкая // Теоретические и прикладные аспекты современной фитопатологии и иммунитета растений : Международная научно-практическая конференция (посвящена 70-летию со дня рождения члена-корреспондента НАН Беларуси В. Г. Иванюка) : (Минск – Самохваловичи, 13–15 июля 2011 года) / Национальная академия наук Беларуси, РУП «Научно-практический центр НАН Беларуси по картофелеводству и плодоовощеводству» ; ред. С. А. Турко [и др.]. Минск, 2011. С. 9–10.

  10. ВладимирГригорьевич Иванюк (К 70-летию со дня рождения) / Ученики и коллеги // Весці НАН Беларусі. Серыя аграрных навук. 2011. № 3. С. 116–117 : фот.

  11. ВладимирГригорьевич Иванюк (К 65-летию со дня рождения) / Ученики и коллеги по работе // Весці НАН Беларусі. Серыя аграрных навук. 2006. № 3. С. 124–125.

  12. Вашкелевіч, Н. Вучыць жыццю і прыгажосці : [пра вучняў У. Р. Іванюка Ірыну Іванаўну і Генадзя Канстанцінавіча Журомскіх] / Надзея Вашкелевіч // Настаўніцкая газета. 2016. 14 студзеня.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1223 разоў Апошняя змена Аўторак, 09 Чэрвень 2020 09:50