Пятніца, 29 Ліпень 2016 15:20

11 жніўня 2016 г. – 70 гадоў з дня нараджэння Віктара Мікалаевіча Навумчыка (1946), вучонага ў галіне педагогікі, выдатніка асветы, вынаходніка СССР

 Віктар Мікалаевіч Навумчык нарадзіўся 11 жніўня 1946 года ў г. Брэсце. У 1968 годзе з адзнакай «выдатна» скончыў Брэсцкі тэхнікум чыгуначнага транспарту па спецыяльнасці «Аўтаматыка і тэлемеханіка на чыгуначным транспарце».

У 1973 годзе Віктар Навумчык  на «выдатна» скончыў фізічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Паступіў у аспірантуру і пачаў працаваць у БДУ. У 1981 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Удасканаленне тэхнікі і методыкі лекцыйнага эксперымента па оптыцы ў курсе агульнай фізікі». У 1995 годзе яму прысуджана навуковая ступень доктара педагаічных навук, у 1999 годзе – вучонае званне прафесара.

З 2000 года – загадчык кафедры педагогікі сацыякультурнай дзейнасці Беларускага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Цяпер Віктар Мікалаевіч – прафесар кафедры агульнай і прафесійнай педагогікі УА «Рэспубліканскі інстытут прафесійнай адукацыі», акадэмік Міжнароднай акадэміі тэхнічнай адукацыі (НАТА).

Віктар Мікалаевіч даследуе праблемы педагагічнай эрганомікі, вучэбнага дэманстрацыйнага эксперыменту па фізіцы, выкладання фізікі ў сярэдніх навучальных установах і ВНУ, этыкі педагога, феномена творчасці і выхавання творчай асобы і інш. Мае навуковыя працы па праблемах педагогікі, методыкі выкладання фізікі, педагагічнай эрганомікі, педагагічнай этыкі, навучальнага дэманстрацыйнага эксперыменту па фізіцы, генезісу творчасці і методыкі развіцця творчых здольнасцяў чалавека, выхавання «цяжкіх» падлеткаў, фарміравання асобы праз сацыяльна-культурную дзейнасць і інш. Педагагічнае крэда – сапраўднае выхаванне магчыма толькі негвалтоўным шляхам.

Аўтар звыш 200 навуковых публікацый, аўтарскіх пасведчанняў на вынаходніцтвы і 16-ці кніг. Узнагароджаны знакамі «Вынаходнік СССР», «Выдатнік асветы».

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2016 г. Брэсцкай цэнтральнай гарадской бібліятэкай імя А. С. Пушкіна. Юркевіч Жанна Валер’еўна, заг. інфармацыйна-бібліяграфічнага адзела

 

Працы В. М. Навумчыка

  1. Социально-культурная деятельность : словарь / В. Н. Наумчик, М. А. Паздников, О. В. Ступакевич. – Минск : Адукацыя i выхаванне, 2008. – 95 с.

  2. Педагогический словарь / В. Н. Наумчик, М. А. Паздников, О. В. Ступакевич. – Минск : Адукацыя i выхаванне, 2006. – 279 с.

  3. Социальная педагогика. Проблема «трудных» детей : теория, практика, эксперимент : пособие для учителей, воспитателей, студ., магистрантов, аспирантов пед. вузов / В. Н. Наумчик, М. А. Паздников. – Минск : Адукацыя i выхаванне, 2005. – 399 с.

  4. Воспитание свободой : теория и практика альтернативной педагогики / В. Н. Наумчик. – Минск : Четыре четверти, 2005. – 200 с.

  5. Физика : консультации, алгоритмы решения задач, ответы / В. Н. Наумчик. – Минск : Современное слово, 2004. – 271 с.

  6. Физика : решение задач повышенной сложности / В. Н. Наумчик. – Минск : Мисанта, 2003. – 319 с. – (Quod erat demonstrandum).

  7. Воспитание творческой личности : учеб.-метод. пособие / В. Н. Наумчик. – Минск : Унiверсiтэцкае, 1998. – 189 с.

  8. Система фундаментальных требований педагогической эргономики к средствам учебного демонстрационного эксперимента : диссертация на соискание… доктора педагогических наук : 13.00.02 / Наумчик Виктор Николаевич ; БГУ. – Минск, 1993.

  9. Совершенствование техники и методики лекционного эксперимента по оптике в курсе общей физики : автореферат диссертации… кандидата педагогических наук : 13.00.02 / Наумчик Виктор Николаевич ; Ленингр. гос. пед. ин-т им. А. И. Герцена. – Ленинград, 1981. – 19 с.

  10. Петр Леонидович Капица – педагог-новатор / В. Н. Наумчик // Адукацыя і выхаванне. 2015. № 1. С. 73–77.

  11. Пионер индустриального менеджмента : (к 150-летию со дня рождения Генри Форда) / В. Н. Наумчик, П. Н. Савостёнок // Адукацыя і выхаванне. 2013. № 7. С. 91–95.

  12. Ян Амос Коменский: соединение эпох / В. Н. Наумчик // Адукацыя і выхаванне. 2012. № 3. С. 66–70.

  13. Мария Монтессори и педагогика современности / В. Н. Наумчик // Сацыяльна-педагагічная работа. Серыя «У дапамогу педагогу». 2010. № 10. С. 3–10.

  14. Насилие и ненасилие в философии и педагогике / В. Н. Наумчик // Сацыяльна-педагагічная работа. Серыя «У дапамогу педагогу». 2009. № 3. С. 3–8.

  15. Л. Н. Толстой и педагогика ненасилия / В. Н. Наумчик // Веснiк адукацыi. 2008. № 7. С. 47–51.

  16. Инкультурация личности и воспитание / В. Н. Наумчик // Сацыяльна-педагагічная работа. Серыя «У дапамогу педагогу». 2008. № 11. С. 7–11.

  17. Кризис физического образования / В. Н. Наумчик // Вышэйшая школа. 2007. № 3. С. 63–68.

 

Аб жыцці і дзейнасці В. М. Навумчыка

  1. Наумчик Виктор Николаевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в7 т.]. Минск, 2007. Т. 5. С. 352.

  2. Навумчык Віктар Мікалаевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 2000. Т. 11. С. 112.

 

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1447 разоў Апошняя змена Аўторак, 02 Чэрвень 2020 14:59