Чацвер, 29 Верасень 2016 11:35

28 жніўня 2016 г. – 75 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Канстанцінавіча Недзьведзя (1941), вучонага ў галіне паталагічнай анатоміі, выдатніка аховы здароўя

Міхаіл Канстанцінавіч Недзьведзь нарадзіўся 28 жніўня 1941 года ў г. Пінску (цяпер Брэсцкай вобласці) у сям’і служачых. У 1959 годзе з адзнакай скончыў Пінскае медыцынскае вучылішча, у 1965 годзе – з адзнакай Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут.

Пасля заканчэння інстытута Міхаіл Недзьведзь працаваў загадчыкам тэрапеўтычнага адзялення Слаўгарадскай раённай бальніцы Магілёўскай вобласці. З 1966 года – аспірант кафедры паталагічнай анатоміі Мінскага медыцынскага інстытута, з 1968 – асістэнт гэтай жа кафедры. У 1970 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю «Патологическая анатомия врождённой гидроцефалии» і ў 1979 годзе – доктарскую па тэме «Патологическая анатомия центральной нервной системы при хромосомных болезнях, обусловленных аберрациями аутосом».

З 1975 года М. К. Недзьведзь дацэнт і з 1985 года – прафесар кафедры паталагічнай анатоміі. З 1974-га па 1984 год быў галоўным паталагаанатамам Мінскага гарадскога аддзела аховы здароўя. У 1984–1987 гадах працаваў загадчыкам гістапаталагічным адзяленнем Нацыянальнай лабараторыі здароўя ў г. Бразавіле (Народная Рэспубліка Конга).

Навуковыя інтарэсы Міхаіла Канстанцінавіча – прыроджаныя парушэнні цэнтральнай нервовай сістэмы, паталагічная анатомія павольных нейраінфекцый і вірусных энцэфалітаў, паразітарныя хваробы чалавека, некаторыя деміялінізіруючыя захворванні. Пад кіраўніцтвам М. К. Недзьведзя было выканана і абаронена 14 кандыдацкіх і дзве доктарскіх дысертацыі. Прафесар М. К. Недзьведзь з’яўляецца аўтарам 430 друкаваных работ, у тым ліку пяці манаграфій, трох рацыяналізатарскіх прапаноў, двух вынаходстваў, 12-ці метадычных рэкамендацый. У 2011 годзе Міхаілам Канстанцінавічам у сааўтарстве з прафесарам Яўгенам Давыдовічам Чэрствым быў напісаны першы нацыянальны падручнік па паталагічнай анатоміі, які атрымаў мноства станоўчых водгукаў ад спецыялістаў-марфолагаў Рэспублікі Беларусь і блізкага замежжа.

М. К. Недзведзь – дэлегат VI (г. Іванава), VII (г. Ташкент) і VIII (г. Тбілісі) Усесаюзных з’ездаў паталагаанатамаў, 1-га з’езда саюза асацыяцый паталагаанатамаў (г. Масква), XXII кангрэса Міжнароднай акадэміі паталогіі (г. Ніца, Францыя, 1998), удзельнік шматлікіх рэспубліканскіх і міжнародных канференцый і сімпозіумаў. З 1990 года – старшыня Мінскага гарадскога навуковага таварыства дактароў-паталагаанатамаў, намеснік старшыні аналагічнага Рэспубліканскага таварыства.

Міхаіл Канстанцінавіч бліскучы навуковец і даследчык. Ён на працягу многіх гадоў займаецца марфалагічнымі зменамі цэнтральнай нервовай сістэмы пры прыроджаных анамаліях і заганах развіцця, паталагічнай анатоміі прыонных і вірусных нейраінфекцый, паразітарных хвароб і некаторых дэміалінізаваных захворванняў чалавека. Прафесара М. К. Недзьведзя адрознівае шырокае кола навуковых інтарэсаў, глыбокае і тэарэтычнае абагульненне новых і навуковых дадзеных і канцэпцый, імкненне актыўна выкарыстоўваць навуковыя адкрыцці ў практычнай медыцыне.

Міхаіл Канстанцінавіч – выдатны педагог, больш за 40 гадоў ён выкладае паталагічную анатомію студэнтам медыцынскага ўніверсітэта. Лекцыі адрозніваюцца глыбокім зместам, найноўшымі навуковымі звесткамі, займальныя па форме выкладання, насычаныя клінічнымі прыкладамі і выдатна ілюстраваныя, запальваюць у дапытлівых студэнтаў першыя іскры цікавасці да навукі. На іх можна нярэдка сустрэць выкладчыкаў розных кафедраў, студэнтаў іншых курсаў і патокаў і яму, як настаўніку, многім абавязана сучаснае пакаленне дактароў.

Старэйшы брат М. К. Недзьведзя, Георгій Канстанцінавіч Недзьведзь, таксама стаў медыкам – няўролагам, доктарам медыцынскіх навук, прафесарам, лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (1995). Яго зводны старэйшы брат, Алег Феадосьевіч Макарэвіч (1927–2009), быў хiрургам, кандыдатам медыцынскіх навук, удастоены звання Ганаровы грамадзянiн горада Пiнска (1992). Дачка Міхаіла Канстанцінавіча, Тамара Міхайлаўна Недзьведзь, паталагаанатам, кандыдат медыцынскіх навук; сын – Аляксандр Міхайлавіч Недзьведзь, доктар тэхнічных навук (2013).

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2016 г. Пінскай цэнтральнай гарадской бібліятэкай. Т. К. Баговіч, гал. бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі, А. Н. Гарачова, гал. бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

Працы М. К. Недзьведзя

  1. Гузов, С. А. Патологическая анатомия герпетической инфекции : диагностика, формы, место в диагнозе : учебно-методическое пособие / С. А. Гузов, М. К. Недзьведь. Минск : БГМУ, 2015. 18, [2] с.

  2. Походенько-Чудакова, И. О. Этиология, патогенез, клиника, диагностика и лечение травматического токсического повреждения нижнего альвеолярного нерва : монография / И. О. Походенько-Чудакова, М. К. Недзьведь, К. В. Вилькицкая. Минск : Издательский центр Белорусского государственного университета, 2015. 138 с.

  3. Патологическая анатомия : учебник для студентов учреждений высшего образования по медицинским специальностям / М. К. Недзьведь, Е. Д. Черствый. Минск : Вышэйшая школа, 2015. 678 с., [8] л. цв. ил.

  4. Жукова, Т. В. Клинико-морфологические особенности роста нейроэпителиальных опухолей / Т. В. Жукова, А. Ф. Смеянович, М. К. Недзьведь. Минск : Беларуская навука, 2013. 191 с., [8] л. цв. ил.

  5. Перинатальная патология : учебное пособие для студентов учреждений высшего обр. по спец. «Педиатрия» / [М. К. Недзьведь и др.] ; под редакцией М. К. Недзьведя. – Минск : Вышэйшая школа, 2012. – 575 с.

  6. Патологическая анатомия: учебное пособие для студентов высших учебных заведений по мед. спец. / М. К. Недзьведь, Е. Д. Черствый. – Минск : Вышэйшая школа, 2011. – 640 с.

  7. Патологическая анатомия и патологическая физиология : учебник для учащихся по специальности «Лечебное дело» учреждений, обеспечивающих получение среднего спец. образования : утверждено Министерством образования Республики Беларусь / М. К. Недзьведь, Ф. И. Висмонт, Т. М. Недзьведь. – 2-е изд. – Минск : Вышэйшая школа, 2010. – 272 с. : ил.

  8. Протас, И. И. Хронический герпетический энцефалит : клиника, морфология, этиопатогенез : руководство для врачей / И. И. Протас, М. К. Недзьведь, М. Е. Хмара. – Минск : Мет, 2009. – 174, [1] с.

  9. Улезко, Е. А. Энцефалопатия новорожденных и родовая черепно-мозговая травма : клинико-нейрофизиологические исследования, дифференциальная диагностика, патоморфология, лечение / Е. А. Улезко, Г. Г. Шанько, М. К. Недзьведь. – Минск : Харвест, 2009. – 319 с., [16] л. ил.

  10. Лекции по патологической анатомии : учебное пособие / под ред. Е. Д. Черствого, М. К. Недзьведя. – Минск : АСАР, 2006. – 464 с. : ил.

  11. Патологическая анатомия прионных инфекций : методические рекомендации / Т. М. Недзьведь, М. К. Недзьведь. – Минск : БГМУ, 2006. – 12, [1] с.

  12. Патологическая анатомия болезней центральной нервной системы : методические рекомендации / М. К. Недзьведь, Т. М. Недзьведь. – Минск : БГМУ, 2004. – 14 с.

  13. Патологическая анатомия алкоголизма : методические рекомендации / Министерство здравоохранения Республики Беларусь, Минский государственный медицинский институт ; авт.-сост. М. К. Недзьведь. – Минск : МГМИ, 2001. – 15 с.

  14. Патологическая анатомия и физиология : учебное пособие для учащихся медицинских училищ / М. К. Недзьведь, Е. Д. Черствой, А. А. Кривчик, Е. В. Леонова. – Минск : Вышэйшая школа, 1997. – 205 с.

  15. Врожденные пороки центральной нервной системы / М. К. Недзьведь. – Минск : Навука і тэхніка, 1990. – 154 с. : ил.

  16. Майбогин, А. М. Морфологическая оценка реакций микроглии белого вещества головного мозга при хронической инфекции, вызываемой вирусом гепатита С / А. М. Майбогин, М. К. Недзьведь, А. И. Курочкина // Проблемы здоровья и экологии. 2016. № 1. С. 22–27.

  17. Майбогин, А. М. Факторный анализ структурных изменений головного мозга при хронической инфекции, вызываемой вирусом гепатита С / А. М. Майбогин, М. К. Недзьведь, А. И. Курочкина // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя медыцынскіх навук. 2016. № 2. С. 45–49.

  18. Недзьведь, Г. К. Рассеянный склероз и герпетическая инфекция / Г. К. Недзьведь, М. К. Недзьведь, А. Г. Буняк // Неврология и нейрохирургия. Восточная Европа. 2014. № 4. С. 25–35.

  19. Кравцова, И. Л. Морфологические особенности и локализация Вирхов-Робеновских пространств в головном мозге / И. Л. Кравцова, М. К. Недзьведь // Проблемы здоровья и экологии. 2013. № 3. С. 21–27.

  20. Токсоплазмозный менингоэнцефалит у больных ВИЧ/СПИД : (клинико-морфологический анализ) / М. К. Недзьведь [и др.] // Здравоохранение. 2012. № 2. С. 4–7.

  21. Зубрицкий, М. Г. Ассоциация Helicobacter pylori, вирусов папилломы человека, герпеса 1-го, 2-го, 4-го, 5-го типов язвенной болезни желудка / М. Г. Зубрицкий, М. К. Недзьведь, С. А. Ляликов // Здравоохранение. 2012. № 9. С. 4–8.

  22. Зубрицкий, М. Г. Морфологическая диагностика герпетических инфекций при хроническом гастрите у взрослых / М. Г. Зубрицкий, М. К. Недзьведь // Медико-биологические проблемы жизнедеятельности. 2011. № 2. С. 114–120.

  23. Зубрицкий, М. Г. Посмертный анализ заболеваний печени / М. Г. Зубрицкий, М. К. Недзьведь // Журнал Гродненского государственного медицинского университета. 2010. № 1. С. 105–107.

  24. Острое нарушение мозгового кровообращения при дисплазии стенок сосудов мозга / Г. К. Недзьведь [и др.] // Неврология и нейрохирургия в Беларуси. 2010. № 2. С. 89–95.

  25. Дмитриева, М. В. Поражение легких при гранулематозе Вегенера / М. В. Дмитриева, М. К. Недзьведь // Медицинская панорама. 2009. № 12. С. 29.

  26. Признаки воспалительного процесса в поджелудочной железе при сахарном диабете II типа / М. К. Недзьведь, М. Г. Зубрицкий, А. М. Недзьведь // Медицинский журнал. 2009. № 2. С. 84–86.

  27. Морфологическая диагностика церебрального токсоплазмоза у иммунокомпетентных лиц / М. К. Недзьведь, Л. Н. Гришенкова // Медицинский журнал. 2009. № 2. С. 8184.

  28. Морфологические изменения в трахее при постинтубационном рубцовом стенозе / М. К. Недзьведь [и др.] // Медицинский журнал. 2008. № 1. С. 43–46.

  29. Протас, И. И.Болезнь Крейтцфельдта-Якоба в Республике Беларусь / И. И. Протас, М. К. Недзьведь // Здравоохранение. 2006. № 6. С. 29–34.

  30. Гистологическая структура макроинкапсулированной культуры тироцитов после ксеногенной трансплантации в сосудистое русло / М. К. Недзьведь, С. И. Третьяк, В. Я. Хрыщанович // Белорусский медицинский журнал. 2005. № 2. С. 120–122.

  31. Молекулярные механизмы кооперативного взаимодействия клеток при воспалительном процессе в фазу экссудации / М. К. Недзьведь // Здравоохранение. 2004. № 9. С. 25–28.

  32. Клинико-морфологические предположения о месте синтеза антигемофильного фактора VIII / М. К. Недзьведь, И. П. Данилов, О. А. Степуро // Медицинские новости. 2004. № 4. С. 75–77.

  33. Молекулярные механизмы кооперативного взаимодействия клеток при воспалительном процессе в фазу альтерации / М. К. Недзьведь // Здравоохранение. 2003. № 10. С. 29–33.

  34. Клиническая характеристика герпетических поражений центральной и периферической нервной системы / М. К. Недзьведь [и др.] // Здравоохранение. 1999. № 1. С. 34.

  35. Клинико-морфологические особенности генерализованной герпетической инфекции / М. К. Недзьведь, М. В. Фридман, И. И. Протас // Здравоохранение. 1998. № 6. С. 4042.

  36. Сочетание врожденного порока сердца и аномалии ветвей легочной артерии / М. К. Недзьведь // Здравоохранение. 1998. № 9. С. 51–53.

  37. Два случая СПИДа: клинико-анатомический анализ / М. К. Недзьведь [и др.] // Здравоохранение Беларуси. 1995. № 3. С. 1418.

  38. Клинико-морфологическая характеристика острых герпетических энцефалитов у взрослых / М. К. Недзьведь, М. Е. Хмара, И. И. Протас // Здравоохранение Беларуси. 1995. № 4. С. 1419.

 

Аб жыцці і дзейнасці М. К. Недзьведзя

  1. Недзьведь Михаил Константинович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 2. С. 137.

  2. Недзьведь Михаил Константинович // Республика Беларусь : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2007. Т. 5. С. 403.

  3. Недзьведь Михаил Константинович // Кто есть кто в Республике Беларусь. Деловой мир СНГ. Вып. 3. Минск : Энциклопедикс, 2006. С. 264.

  4. Недзьведзь Міхаіл Канстанцінавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мiнск, 2000. Т. 11. С. 268.

  5. Недзьведь Михаил Константинович // Кто есть кто в Республике Беларусь. Люди Дела. Минск : Энциклопедикс, 1999. С. 187.

  6. Михаил Константинович Недзьведь : (к 70-летию со дня рождения) // Здравоохранение. 2012. № 3. С. 75.

  7. Недзьведь М. К. // Учёные Пинщины : справочное издание / авт.-сост. И. А. Кибак, П. Н. Синкевич. Минск : Экономика и право, 2003. С. 85.

  8. Недзьведь Георгий Константинович // Республика Беларусь : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2007. Т. 5. С. 403.

  9. Макаревич Олег Феодосьевич : [г. Пинск]// Долготович, Б. Д. Почетные граждане белорусских городов / Б. Д. Долготович. Минск : Беларусь, 2008. С. 43.

  10. Алиновская, О. Дедуктивный метод легендарного патологоанатома : [о М. К. Недзьведе] / Ольга Алиновская // Медицинский вестник. 2016. 22 сентября (№ 38). С. 8.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 716 разоў Апошняя змена Серада, 10 Чэрвень 2020 09:13