Чацвер, 29 Верасень 2016 11:43

16 жніўня 2016 г. – 105 гадоў з дня нараджэння Андрэя Аляксеевіча Трафімука (1911–1999), вучонага геолага-нафтавіка, акадэміка АН СССР і РАН, двойчы лаўрэата Сталінскай прэміі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Расійскай Федэрацыі

Андрэй Аляксеевіч Трафімукнарадзіўся 16 жніўня 1911 года ў сялянскай сям’і ў вёсцы Федзькавічы Рагазнянской воласці Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Жабінкаўскі раён Брэсцкай вобласці). У 1915 годзе ў сувязі з Першай сусветнай вайной бацькі выехалі ў Ніжнеўдзінск (цяпер Іркуцкая вобласць). У сем гадоў хлопчык застаўся без маці і разам з бацькам, які працаваў на рамонце чыгунак, вандраваў па гарадах Заходняй Сібіры – Омск, Слаўгарад і інш.

Андрэй Трафімуквучыўся ў школе-інтэрнаце ў Слаўгарадзе, закончыў 7 класаў (1927), у 1929 годзе – сярэднюю школу ў Казані.Паступіў на геалагічны факультэт Казанскага ўніверсітэта імя У. І. Леніна.

Пасля заканчэння ўніверсітэта(1933)Андрэй Трафімукзавочна навучаўся ў аспірантуры іпрацаваў тэхнічным кіраўніком Татарскага геалагічнага бюро. З 1937 года – навуковы кіраўнік Цэнтральнай навукова-даследчай лабараторыі трэста «Усходнафта» ў Уфе.Асноўныя вынікі даследаванняў прадставіў у сваёй кандыдацкай дысертацыі«Нефтеносные известняки Ишимбаево» (1938). У 1940 годзе А. А. Трафімук назначаны галоўным геолагам трэста «Ішымбайнафта».

У гады Вялікай Айчыннай вайны, калі краіна адчувала вострую патрэбу ў нафце,пад кіраўніцтвам А А. Трофімука ў 1943 годзеў Прыўраллі адкрыта ўнікальнаенафтавае радовішча – Кінзебулатаўскае,якое забяспечыла бесперабойную дастаўкугаручага арміі і тылавым прамысловым рэгіёнам. За адкрыццё новага радовішча і ўкараненне прагрэсіўных метадаў здабычы нафты А. А. Трафімуку, першаму сярод савецкіх геолагаў, 24 студзеня 1944 года было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы.

За адкрыццё радовішчаў дэвонскай нафты А. А. Трафімуку ў 1946 годзе была прысуджана Сталінская прэмія I ступені, а ў 1950-м яму паўторна прысуджана Сталінская прэмія І ступені за распрацоўку і ажыццяўленне законтурнага заваднення Туймазінскага нафтавага радовішча.

У 1949 годзе А. А. Трафімук абараніў доктарскую дысертацыю «Нефтеносность палеозоя Башкирии». З 1950 года працаваў на пасадзе галоўнага геолага «Глаўнафтагазразведкі» Міністэрства нафтавай прамысловасці СССР, займаўся праблемамі пошукаў нафты і газу ў Сібіры.

З 1953 года А. А. Трафімук – намеснік дырэктара, з 1955 па 1957 гады – дырэктар Усесаюзнага нафтагазавага Навукова-даследчага інстытута ў Маскве.У 1953–1954 гадах узначальваў буйную навуковую экспедыцыю ў Кітай па просьбе ўрада КНР, дзе правёў вялікі комплекс навуковых прац і выявіў прамысловы нафтавы раён.

Калі ў 1957 годзе было прынята рашэнне аб стварэнні Сібірскага аддзялення (СА) Акадэміі навук СССР, Андрэй Аляксеевіч, які ужо стаў вучоным з сусветным імем, пераехаў жыць і працаваць у Навасібірск. Стаў арганізатарам і дырэктарам Інстытута геалогіі і геафізікі Сібірскага аддзялення АН СССР, узначальваў інстытут да 1988 года.З 1958 года стаў членам Акадэміі навук СССР.

А. А. Трафімук абгрунтаваў методыку пошукаў радовішчаў нафты і газу ў адносінах да ўмоў Сібіры і Далёкага Усходу, адкрыў тры найбуйнейшыя нафтагазаносныя правінцыі (Волга-Уральскую, Заходне-Сібірскую, Усходне-Сібірскую), дзесяткі радовішчаў нафты і газу.У 1994 годзе ямупрысуджана Дзяржаўная прэмія Расійскай Федэрацыі, грошы ад якой ён перадаў для дапамогі дзецям Беларусі, якія пацярпелі ад Чарнобыльскай катастрофы.

А. А. Трафімук – суаўтар двухзначных навуковых адкрыццяў: аб уласцівасці прыродных газаў знаходзіцца ў цвёрдым стане ў зямной кары (1969 і аб пераўтварэнні арганічнага рэчыва асадкавых парод пад дзеяннем тэктанічных працэсаў зямной кары (1986). Ён распрацаваў аб’ёмна-генетычны метад ацэнкі прагнозных рэсурсаў нафты і газу. Адным з першых прымяніў матэматычныя метады даследаванняў у геалогіі. Асабіста і ў суаўтарстве напісаў больш за 500 навуковых прац, у тым ліку дзясяткі буйных манаграфій.

Разам з навуковай дзейнасцю Андрэй Аляксеевіч вёў вялікую дзяржаўную і грамадскую працу: быў дэпутатам Вярхоўнага Савета РСФСР (1963–1990),галоўным рэдактарам часопіса «Геология и геофизика» (1960–1988). Шматгранная і плённая дзейнасць вучонага высока ацэнена:ён узнагароджаны шасцю ордэнамі Леніна (1944, 1948, 1967, 1975, 1981, 1986), двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1959, 1961) і інш.

Андрэй Аляксеевіч Трафімук памёр 24 сакавіка 1999 года, пахаваны ў Навасібірску.

Аб’яднанаму інстытуту геалогіі, геафізікі і мінералогіі СА РАН прысвоена імя А. А. Трафімука і на будынку інстытута ўстаноўлена мемарыяльная дошка.Яго імем названы адна з вуліц Навасібірскага Акадэмгарадка, вучэбная аўдыторыя ў Навасібірскам дзяржаўным універсітэце і кафедра ў Казанскімфедэральным універсітэце. Заснаваны прэмія імя акадэміка А. А. Трафімука для маладых навукоўцаў СА РАН, стыпендыя для студэнтаў НДУ і Сібірскай дзяржаўнай геадэзічнай акадэміі.

 

Матэрыял падрыхтавана ў 2016 г. у Жабінкаўскай цэнтральнай раённай бібліятэцы. Карпішчук Марына Віктараўна, бібліёграф

 

  1. Трафімук Андрэй Аляксеевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 2002. Т. 15. С. 521.

  2. Трофимук Андрей Алексеевич // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биографический справочник / [сост. : И. Н. Кулан, В. І. Козак, Е. Е. Соколов]. Минск, 2014. С. 221.

  3. Трофимук Андрей Алексеевич // Отечественные действительные и почетные члены Российской академии наук XVIII–XX вв. Геология и горные науки / Ю. Я. Соловьев, З. А. Бессуднова, Л. Т. Пржедецкая. Москва : Научный мир, 2000. С. 271–274.

  4. Главный геолог : [сб. статей, посвящённых памяти А. А. Трофимука] / [отв. ред. : Н. Л. Добрецов, А. Э. Конторович]. – Новосибирск : Гео, 2002. – 332 с. : ил.

  5. Андрей Алексеевич Трофимук / [сост. :Д. Х. Гик, Р. И. Кузьменко, Г. С. Фрадкин]. –изд. 2-е, доп. – Москва : Наука, 1991. – 176 с. – (Материалы к биобиблиографии ученых. Сер. геол. наук. Вып. 43).

  6. Могилевский, Л. Б. Андрей Алексеевич Трофимук / Леонид Борисович Могилевский. – Москва : Промстройиздат, 1947. – 56 с. : порт. – (Герои Социалистического Труда).

  7. Ломов, В. Три провинции Трофимука / Виорель Ломов // 100 великих научных достижений России / [Виорель Ломов]. Москва : Вече, 2011.

  8. Куперштох, Н.А. Академик А. А. Трофимук – организатор и первый директор Института геологии и геофизики / Н. А. Куперштох // Очерки о лидерах академической науки Сибири / Н. А. Куперштох. Новосибирск : Гео, 2011. С. 140–150 : ил.

  9. Гумённая, Н. И. Андрей Алексеевич Трофимук / Н. И. Гумённая // Золотые имена Новосибирска : почетные граждане и жители города : [сборник очерков] / Новосибирская гос. обл. науч. б-ка ; [отв. за вып. Н. П. Носова]. Новосибирск : НГОНБ, 2008. С. 64–71.

  10. Бензярук, Р. Зазірнуць у глыбіні зямлі : Трафімук Андрэй Аляксеевіч // Сорак дарог / Расціслаў Бензярук, Анатоль Бензярук. Брэст : Альтернатива, 2007. С. 43–45.

  11. Нотман, Р. К. Благодарный отклик : [об А. А. Трофимуке] / Р. К. Нортман // Преемственность : научные школы СО РАН : [о видных ученых Сибири и созданных ими научных академических школах] / Р. К. Нортман ; [отв. ред. В. И. Молодин]. Новосибирск : СО РАН, 2007. С. 187–199.

  12. Соколов, Б. С. «Ваша слава будет и моей славой». Личность в истории Сибирского отделения Академии наук : [об А. А. Трофимуке] / Борис Сергеевич Соколов // Очерки о науке и ученых. Научная публицистика/ Борис Сергеевич Соколов. Москва : Наука ; Новосибирск : Гео, 2006. С. 180–194.

  13. Нотман, Р. «Триллионер» с несдающейся душой / Ролен Нотман // Созидатели : очерки о людях, вписавших свое имя в историю Новосибирска : в 2 т. Новосибирск : Клуб меценатов, 2003. Т. 1. С. 447–456.

  14. Соломенко, Е. Н. Карта его жизни : [об А. А. Трофимуке] / Е. Н. Соломенко // Ищу человека : очерки / Е. Н. Соломенко. Новосибирск : Книжное издательство, 1989. С. 7–37.

  15. Ибрагимова, З. М. Высокие цели требуют высоких энергий / З. М. Ибрагимова // Ученый и время : [беседы с сибирскими академиками, в том числе с А. А. Трофимуком] / З. М. Ибрагимова. Новосибирск : Новосибирское книжное издательство, 1986. С. 222–280.

  16. Вельская, А. Быть у начала / А. Вельская // Как не думал никто : книга о людях сибирской науки / [сост. В. З. Коган]. Новосибирск : Западно-Сибирское книжное издательство, 1981. С. 145–167.

  17. Бензярук, А. Чорнае, белае і іншыя колеры жыцця кавалера шасці ордэнаў Леніна Андрэя Трафімука / Анатоль Бензярук // Заря. 2013. 19 сентября. С. 6–7.

  18. Бензярук, А. Жыццёвыя шляхі Трафімука : [да 100-годдзя з дня нараджэння акадэміка А. А. Трафімука] / А. Бензярук // Сельская праўда. Жабінка, 2011. 21 верасня. С. 3.

  19. Колесова, О. Покоритель нефтяных морей. Некоторым прогнозам выдающегося геолога Андрея Трофимука еще только суждено сбыться / Ольга Колесова // Поиск : еженедельная газета научного сообщества. Москва, 2011. 9 сентября.

  20. Оптимист в поисках нефти : к 100-летию со дня рождения академика А. А. Трофимука // Наука из первых рук : научно-популярный журнал. Новосибирск, 2011. № 4. С. 66–87.

  21. Памятник геологу-учёному : об установке бюста академика Андрея Алексеевича Трофимука в музее Института нефтегазовой геологии и геофизики СО РАН // Наука в Сибири : газета Сибирского отделения РАН. 2010. 19 августа. С. 2.

  22. Бензярук, А. Беларускі сібірак : нарыс : [да 10-годдзя з дня смерці акадэміка А. А. Трафімука] / Анатоль Бензярук // Народная трыбуна. 2009. 18 ліпеня. С. 11.

  23. Ермоленко, В. «Родословная» нефтяных фонтанов : имена белорусских ученых-геологов вписаны в историю создания нефтегазового комплекса России / Валерий Ермоленко // Советская Белоруссия. 2009. 5 февраля. С. 3.

  24. Куперштох, Н. А. Роль академика А. А. Трофимука в формировании геологических школ и развитии геологических исследований Сибири / Наталья Александровна Куперштох // История науки и техники. Москва, 2008. № 2. С. 27–33.

  25. Светлой памяти Андрея Алексеевича Трофимука, выдающегося российского ученого, патриота и гражданина // Наука в Сибири : газета Сибирского отделения РАН. 1999. 9 апреля.

  26. Академик А. А. Трофимук : [к 85-летию со дня рождения] // Геология и геофизика. Новосибирск, 1996. № 8. С. 34.

  27. Высакароднасць акадэміка : акадэмік Андрэй Трафімук перадаў сваю грашовую Дзяржпрэмію Расіі чарнобыльскім дзецям Беларусі // Сельская праўда. Жабінка, 1994. 26 лістапада.

  28. Іванчанка, М. Родам з Федзькавіч : [да 80-годдзяз дня нараджэння акадэміка А. А. Трафімука] / М. Іванчанка // Сельская праўда. Жабінка, 1991. 17 жніўня.

  29. Новые прогрессивные концепции в геологии нефти и газа : [к 80-летию со дня рождения академика А. А. Трофимука] // Геология и геофизика. Новосибирск, 1991. № 8. С. 3–7.

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1074 разоў Апошняя змена Серада, 10 Чэрвень 2020 09:28