Аўторак, 18 Кастрычнік 2016 14:54

19 жніўня 2016 г. – 70 гадоў з дня нараджэння Віктара Канстанцінавіча Гардзея (1946), пісьменніка, перакладчыка, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя І. Мележа (1993)

Віктар Канстанцінавіч Гардзей нарадзіўся 19 жніўня 1946 года ў вёсцыМалыя Круговічы Ганцавіцкага раёна Баранавіцкай (цяпер Брэсцкай) вобласці ў сялянскай сям’і.

Значная заслуга ў развіцці літаратурнага таленту Віктара Гардзея належыць настаўніку рускай мовы і літаратуры Вячаславу Несцяруку. У 1963 годзе ў газеце «Піянер Беларусі» было надрукавана першае апавяданне будучага пісьменніка «Памылка».

Пасля заканчэння Вялікакруговіцкай сярэдняй школы (1964) Віктар Гардзей працаваў у мясцовым калгасе «Сцяг Леніна», а потым у ляхавіцкай раённай газеце «Будаўнік камунізму», з 1966 года – у ганцавіцкай раённай газеце «Савецкае Палессе». З 1983 года жыве ў Мінску, працаваў у часопісах «Беларусь», «Родная прырода», «Маладосць», «Полымя», «Вожык», у выдавецтве «Мастацкая літаратура». У 1984 годзе завочна скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Творчы ўзлёт Віктара Гардзея як пісьменніка адносіцца да ганцавіцкага перыяду, калі ён працаваў у раённай газеце, якую на той час рэдагаваў вядомы журналіст і пісьменнік Васіль Фёдаравіч Праскураў – яго першы настаўнік і дарадца. Менавіта тады Віктар Гардзей выдаў свае першыя кнігі паэзіі«Касавіца» (1975), «Верасное палясоўе»(1978), «Засевак Радзімы»(1983). З 1979 года – член Саюза пісьменнікаў БССР, Саюза беларускіх пісьменнікаў, з 2006 года – у Саюзе пісьменнікаў Беларусі.

Пяру Віктара Гардзея належаць паэтычныя зборнікі «Незабудкі азёр» (1985), «Узрушэнне» (1988), «Дзікая пчала» (1994), «Зялёныя дажджы» (1997), «Межань» (1999), «Трыадзінства» (2010), a таксама кнігі прозы «Дом з блакітнымі аканіцамі» (1984), «Карані вечнага дрэва» (1988), «Уратуй ад нячыстага» (1992), «Ці то грэбля, ці то гаць», «З мінулага не вяртаюцца…», трылогія «Аселіца ў басейне Чорнага мора», раман «Бедна басота» (2003). Віктар Гардзей таксама аўтар шматлікіх кніжак для дзяцей – «Чырвоны грабенчык» (1976), «На арэхавай палянцы» (1982), «Коцікі на вярбе» (1988), «Мой тата – трактарыст» (1989), «Зай, які лічыў варон» (1991), «Зайкава балалайка» (1998), «Мудры воран» (2013), «Сарочына цырульня» (2013) і інш.

Многія творы Віктара Канстанцінавіча напісаны на рэгіянальным матэрыяле Брэстчыны, а прататыпамі яго літаратурных герояў сталі жыхары яго роднай вёскі Малыя Круговічы, якія з лёгкасцю пазнаюць сябе ў кожным новым творы пісьменніка.

Займаецца В. К. Гардзей і перакладчыцкай дзейнасцю. На беларускую мову пераклаў раманы Г. Флабэра «Саламбо» і Р. Стывенсана «Чорная страла», аповесць-казку Э. Гофмана «Шчаўкунчык і мышыны кароль», кнігу казак народаў Еўропы «Хрустальны калодзеж» і інш.

В. К. Гардзей – лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Івана Мележа (1993). Да 50-годдзя пісьменніка-земляка яго імем у Малых Круговічах названа вуліца, на якой ён нарадзіўся і жыў. Імя пісьменніка ўвекавечана на Алеі пісьменства ў Ганцавічах, што была адкрыта ў 2011 годзе да рэспубліканскага Дня беларускага пісьменства.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2016 г. Ганцавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя В. Ф. Праскурава. Кулан Алена Юр’еўна, бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі



Творы В. Гардзея

  1. Верасное палясоўе : вершы / Віктар Гардзей. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1978. – 56 с.

  2. Засевак Радзімы : вершы / Віктар Гардзей. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1983. – 94 с.

  3. Дом з блакітнымі аканіцамі : аповесць і апавяданні / Віктар Гардзей. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1984. – 256 с.

  4. Незабудкі азёр : лірыка / Віктар Гардзей ; [маст. В. С. Сідарава]. – Мінск : Юнацтва, 1985. – 126 с. : іл.

  5. Карані вечнага дрэва : аповесць, апавяданні / Віктар Гардзей. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1988. – 254 с. : іл.

  6. Коцікі на вярбе : вершы і казкі : [для дашк. узросту] / Віктар Гардзей ; [маст. Л. І. Зяневіч]. – Мінск : Юнацтва, 1988. – 63 с., [1] л. : каляр. іл.

  7. Узрэшэнне : лірыка / Віктар Гардзей ; [рэд. Х. Д. Жычка]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1988. – 142 с. : іл.

  8. Зай, які лічыў варон : вершы, небыліцы, пацешкі : [для дашк. узросту] / Віктар Гардзей ; [маст. В. І. Валынец]. – Мінск : Юнацтва, 1991. – 45 с, [2] л .: каляр. іл.

  9. Уратуй ад нячыстага : аповесці, апавяданні / Віктар Гардзей. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1992. – 367 с.

  10. Дзікая пчала : вершы / Віктар Гардзей. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1994. – 189 с.

  11. Зялёныя дажджы : вершы / Віктар Гардзей. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1997. – 350 с.

  12. Зайкава балалайка : вершы і казкі : [для дзяцей дашк. і мал. шк. узроста] / Віктар Гардзей. – Мінск : Юнацтва, 1998. – 111 с.

  13. Межань : кніга лірыкі / Віктар Гардзей. – Мінск : Беларускі кнігазбор, 1999. – 144 с.

  14. Аселіца ў басейне чорнага мора : аповесці / Віктар Гардзей. – Мінск : Беларусь, 2000. – 462 с.

  15. Бедна басота : раман / Віктар Гардзей. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2003. – 189 с.

  16. Малая дзіцячая Чырвоная кніга / Віктар Гардзей. – Мінск : Беларусь, 2008. – 116 с.: іл.

  17. Малая дзіцячая Чырвоная кніга. Ахоўная флора/ Віктар Гардзей ; [маст. В. У. Давыдоўскі]. Мінск : Беларусь, 2010.150 с., [2] л. : каляр. іл.

  18. Трыадзінства : кніга паэзіі / Віктра Гардзей ; [прадм. А. Марціновіча]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2010. – 319 с.

  19. Мудры воран : Легенды. Паданні. Прымхі. Павер’і. Казкі : [для дзяцей мал. і сярэд. шк. узроста / Віктар Гардзей ; [маст. В. Дударэнка]. – Мінск : Выдавецкі дом «Звязда», 2013. – 144 с. : іл.

  20. З мінулага не вяртаюцца … : аповесці, апавяданні / Віктар Гардзей. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2013. – 511 с.

  21. Сарочына цырульня : вершы / Віктар Гардзей ; [іл. А. Пазняка]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2013. – 53, [2] с. : каляр. іл.

  22. Лясная трывога : казка : [для дашк. і мал. шк. узросту] / Віктар Гардзей ; [маст. Ю. Пякіна]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2015. – 16 с. : іл.

  23. «Я жыву на сваім чарнагор’і…» : вершы / Віктар Гардзей // Паміж Бобрыкам і Ланню : Ганцаўшчына літаратурная : паэзія, проза, публіцыстыка / уклад. В. Гардзей, К. Мохар. Мінск : Мастацкая літаратура, 2007. С. 278–282.

  24. У лясах над Шчарай / Віктар Гардзей // Паміж Бобрыкам і Ланню : Ганцаўшчына літаратурная : паэзія, проза, публіцыстыка / уклад. В. Гардзей, К. Мохар. Мінск : Мастацкая літаратура, 2007. С. 372–375.

  25. Ганцаўшчына: як многа ў гэтым слове... / Віктар Гардзей// Полымя. 2012. № 4. С. 182–191 ; № 5. С. 184 – 191.

  26. Падучая зорка : вершы / Віктар Гардзей // Полымя. 2014. № 2. С. 3–8.

 

Аб жыцці і творчасці В. К. Гардзея

  1. Гардзей Віктар Канстанцінавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1997. Т. 5. С. 59.

  2. Гардзей Віктар Канстанцінавіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. Мінск, 1987. Т. 2. С. 46.

  3. Гардзей Віктар Канстанцінавіч // Культура Беларусі : энцыклапедыя : у 6 т. Мінск, 2011. Т. 2. С. 530.

  4. Гордей Виктор Константинович // Республика Беларусь : энциклопедия : в 6 т. Минск, 2006. Т. 3. С. 128.

  5. Віктар Гардзей // Анталогія беларускай паэзіі : у 3 т. Мінск, 1993. Т. 3. С. 419–423.

  6. Гардзей Віктар // Беларускія пісьменнікі : біябібліягр. слоўнік : у 6 т. Мінск. 1993. Т. 2. С. 120–123.

  7. Гардзей Віктар // Беларускія пісьменнікі (1917–1990) : даведнік / [склад. А. К. Гардзіцкі]. Мінск. 1994. С. 123.

  8. Віктар Гардзей // Літаратурная карта Берасцейшчыны / уклад. А. Крэйдзіч. Брэст, 2008. С. 156–159.

  9. Віктар Гардзей (Віктар Канстанцінавіч) // Культура малых гарадоў Брэсцкай вобласці. Ганцавічы / кал. рэд. Т. Цібароўская ; склад. С. Несцярэнка, І. Абакумава. Брэст, 2012. С. 14

  10. Віктар Гардзей// Ганцаўшчына – край легенд і талентаў народных / аўт. тэксту В. К. Гардзей; фота А. В. Клешчука; маст. В. Г. Паўлавец. Мінск, 2011. С. 166.

  11. Віктар Гардзей:З глыбінь народных // Памяць : гіст.-дакум. хроніка Ганцавіцкага раёна. Мінск, 1999. С. 425.

  12. Гардзей Віктар : біяграфічныя звесткі // Паміж Бобрыкам і Ланню : Ганцаўшчына літаратурная : паэзія, проза, публіцыстыка / уклад. В. Гардзей, К. Мохар. Мінск, 2007. С. 409–410.

  13. Дамарацкая, І. На свяце ў Круговічах Віктар Гардзей атрымаў “залаты” медаль : [аб творчасці В. Гардзея, якому споўнілася 70 гадоў ; свята вёскі] / Ірына Дамарацкая // Ганцавіцкі час. 2016. 25 жніўня (№ 34). С. 6.

  14. Дамарацкая, І. Віктар Гардзей – унікальны чалавек : [аб творчасці В. Гардзея, якому споўнілася 70 гадоў] / Ірына Дамарацкая // Ганцавіцкі час. 2016. 18 жніўня (№ 33). С. 8.

  15. Трафімчык, А. Самародак зямлі круговіцкай : штрыхі да творчага партрэта Віктара Гардзея / Анатоль Трафімчык // Роднае слова. 2016. № 8. С. 913.

  16. Трафімчык, А. Вярнуцца ў дзяцінства : [пра зборнік аповесцей і апавяданняў «З мінулага не вяртаюцца…»] / Анатоль Трафімчык // ЛіМ. 2015. 10 красавiка (№ 14). С. 7.

  17. Барысюк, Т. «Мне б да праўды жыццёвай дайсці» : Аналіз паэтычнай творчасці пісьменніка В. К. Гардзея / Таццяна Барысюк // ЛіМ. 2014. 25 красавiка. С. 7.

  18. Стасюк, У. Вобразы жыцця і часу ў паэтычным дыскурсе Віктара Гардзея / Уладзімір Стасюк // Роднае слова. 2012. № 9. С. 30-31.

  19. Целеш, Л. «Мой выток – у нетрах Беларусі» : да 65 годдзя пісьменніка Віктара Гардзея / Лявон Целеш // Савецкае Палессе. Ганцавічы, 2011. 19 жніўня. С. 4.

  20. Саковіч, П. Віктар Гардзей : [эпіграма] / Павел Саковіч // Вожык. 2011. № 3. С. 26 : іл.

  21. Марціновіч, А. Зямное і вечнае : старонкі жіцця і творчасці пісьменніка В. К. Гардзея / Алесь Марціновіч // Полымя. 2010. № 1. С. 115–126.

  22. Марцiновiч, А. Акно ў свет прыроды : [аб кнізе В. Гардзея “Малая дзіцячая Чырвоная кніга”] / Алесь Марціновіч // Полымя. 2009. № 1. С. 183–187.

  23. Казлоў, А. Кожны чалавек – настаўнік нам : [успаміны аб працы ў часопісе “Маладосць”; узгадваюцца В. Гардзей, Н. Загорская, Ул. Гніламёдаў] / А. Казлоў // Маладосць. 2008. № 4. С. 114–116.

  24. Валасевiч, I. Мне за буслоў душа шчыміць... : [пра творчасць В. Гардзея] / І. Валасевіч // Маладосць. 2006. № 8. С. 135–140.

  25. Камейша, К. У другім паўкрузе : [пра творчасць В. Гардзея] / Казімір Камейша // ЛiМ. 2006. 18 жніўня. С. 14.

  26. Локтыш, С. ...Звініць мая напятая струна : [аб жыцці і творчасці В. Гардзея] / С. Локтыш // Савецкае Палессе. Ганцавiчы, 2006. 18 кастрычніка.

  27. Трафiмчык, А. Пясняр роднага краю : [пра кнігу В. Гардзея “Бедна басота”] / Анатоль Трафімчык // Полымя. 2004. № 11. С. 220–222.

  28. Ляшук, В. Я. Рэгіянальны каларыт і аўтабіяграфічная аснова аповесці Віктара Гардзея “Блаславёныя зёлкі” / Вера Якаўлеўна Ляшук // Роднае слова. 2002. № 4. С. 59–61.

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1277 разоў Апошняя змена Серада, 10 Чэрвень 2020 09:37