Панядзелак, 06 Люты 2017 09:33

24 верасня 2016 года – 120 гадоў з дня нараджэння Францішка Віславуха (1896–1978), польскага вайсковага дзеяча, пісьменніка, мастака

Францішак Марыян Віславух (Выславух) нарадзіўся 24 верасня 1896 года ў вёсцы Пярковічы Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці) у заможнай польскай сям’і. Шляхецкі род Віславухаў вядомы з пачатку ХVІ ст. Бацька, Антоній Віславух (1864–1940), быў гісторыкам, бібліяфілам, настаўнікам Брэсцкай гімназіі. У сям’і было дзевяць дзяцей.

 

У Пярковічах захаваўся сядзібна-паркавы ансамбль Віславухаў, палац быў пабудаваны на пачатку ХIХ ст. – помнік архітэктуры позняга класіцызму. Тут прайшло дзяцінства Францішка Віславуха. У Варшаве ён скончыў сярэднюю школу і паступіў у Акадэмію мастацтваў. У 1914 годзе царскія ўлады маладога вольналюбівага чалавека саслалі ў Вятку. Праўда, прабыў там нядоўга – уцёк на радзіму.

У час Грамадзянскай вайны ён уступіў у Польскі легіён, удзельнічаў у савецка-польскай вайне 1919–1921 гадоў. Потым быў выкладчыкам вышэйшага вайсковага каледжа. У канцы 1920-х гадоў яго накіроўваюць у корпус памежнай аховы. Праходзячы ў ім службу, ён аб’ездзіў усю Заходнюю Беларусь.

Другую сусветную вайну Ф. Віславух сустрэў у чыне маёра ў г. Гродна. Польская Рэспубліка не вытрымала маланкавага ўдару немцаў і неўзабаве капітулявала. Разам з рэшткамі польскай арміі Францішак Віславух праз Швецыю накіроўваецца ў Францыю. Тут ён уступае ў Польскі армейскі корпус і прымае ўдзел у вайне Францыі з фашысцкай Германіяй. Але і гэтая барацьба хутка скончылася паражэннем французаў.

Ф. Віславух апынуўся ў Англіі. Неўзабаве саюзнікі распачалі баявыя дзеянні ў Афрыцы. Францішка Віславуха прызначылі начальнікам штаба цэнтра падрыхтоўкі запасу корпуса генерала Андэрса. Калі пачаліся цяжкія баі ў Італіі пад Монтэ-Касіна, генерал Андэрс кінуў у гэтае пекла ўсе рэзервы. Разам са сваімі жаўнерамі Ф. Віславух прайшоў франтавымі дарогамі Італіі да самай Перамогі.

Пасля вайны Ф. Віславух пасяліўся ў Англіі. Некаторы час быў палкоўнікам Брытанскіх Узброеных Сіл. Пасля выхаду на пенсію займаўся сваёй любімай справай – маляваў карціны і пісаў апавяданні.

Скразным вобразам усіх мастацкіх твораў Францішка Віславуха з’яўляецца Палессе. У Лондане падрыхтаваў да выдання тры зборнікі сваёй лірычнай прозы: «Opowiadaniapoleskie»(«Палескія апавяданні», 1968), «Na śceżkachPolesia» («На сцежках Палесся», 1976) і «EchaPolesia» («Рэха Палесся», 1979).

Мемуарны аповед Францішка Віславуха грунтаваны на асабістых уражаннях і ўласным досведзе. Аўтар звяртаецца да тэмы, якая складае любоў ягонага жыцця – да Палесся. У сваіх аўтабіяграфічных апавяданнях ён апісвае маляўнічыя вобразы гэтага рэгіёна і ягоных жыхароў з міжваеннага перыяду, рысы іх характару, побыт і звычаі. Асноўнымі рысамі палешукоў аўтар называе асцярожнасць, да якой змушае навакольная прырода, звязаны з ёю недавер і нелюбоў да змен, а таксама схільнасць замыкацца ў сабе. Шматвекавая барацьба за існаванне сярод пушчаў і дрыгвы выпрацавала ў гэтых людзей такія рысы характару, як кемлівасць, самадастатковасць, адвага. Трапнасцю вызначаюцца назіранні і апісанні Ф. Віславуха, якія тычацца земляробства на Палессі, стаўлення насельніцтва да ўлад і чужых людзей, адносін да прыроды.

23 сакавіка 1978 года сэрца пісьменніка спынілася. Пахавалі яго ў Лондане.

Яго малодшы брат, Севярын Віславух (1900–1968), аўтар даследаванняў па гісторыі ВКЛ і Рэчы Паспалітай. У 1927–1939 гадах – навуковы супрацоўнік універсітэта Стэфана Баторыя ў Вільні, пасля вайны – прафесар права і гісторыі (1945) і рэктар (1947–1952) Вроцлаўскага ўніверсітэта, у 1956–1958 гадах – дэкан юрыдычнага факультэта. Заснавальнік і дырэктар (1949–1953) Вроцлаўскага філіяла Заходняга інстытута, адзін з заснавальнікаў Сілезскага інстытута ў Аполі.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2016 г. Драгічынскай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Паўлюковіч Святлана Мікалаеўна, бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

 

  1. Францішак Віславух (1896–1978). Нямецкае возера / [Ф. Віславух] ; пер. з пол. У. А. Сенькаўца // Літаратурная карта Берасцейшчыны / укл. А. Крэйдзіч. Брэст, 2008. С. 175–179.

  2. Франтишек Вислоух // Дрогичинский край : фотоальбом : [об истории и современности Дрогичинского района]. Пинск, 2007. С. 26.

  3. Віславух, Ф. «На сцежках Палесся» / Францішак Віславух ; пер. з пол. Яўгена Квачука // Драгічынскі веснік. 2011. 3 верасня. С. 8.

  4. «На сцежках Палесся»: [вытрымкі з кнігі] / Францішак Віславух // Памяць : гіст.-дакум. хроніка Драгічынскага раёна. Мінск, 1997. С. 482–484.

  5. Следам за позіркам : [пра Ф. Выславуха; вытрымкі з яго кніг] / Францішак Выславух ; пер. з пол. У. М. Свяжынскі // Памяць : гіст.-дакум. хроніка Маларыцкага раёна. Мінск, 1998. С. 476–479.

  6. Wysłouch, F.Na śceżkachPolesia / FranciszekWysłouch. – Łomianki : WydawnictwoLTW, 2012. – 160 s. – (BibliotekaKresowa).

  7. Wysłouch, F. Echa Polesia/ FranciszekWysłouch. – Łomianki : Wydawnictwo LTW, 2012. – 208 s. – (Biblioteka Kresowa).

  8. Wysłouch, F. Opowiadania poleskie/ FranciszekWysłouch. – Warszawa, 1994. – 205 s.

  9. Wysłouch, F.Na śceżkachPolesia / FranciszekWysłouch. – Londyn : Polska Fundacja Kylturalna, 1976. – 160 s.

  10. Wysłouch, F.Wieczór na Polesiu / FranciszekWysłouch // Echa Polesia. 2007. № 3 (15). S. 70–72.

  11. Pamiętnikwileński / [kom. red.: HalinaChocianowiczowa, KazimierzOkulicziFranciszekWysłouch]. – Londyn : PFK ; Łomianki : WydawnictwoLTW, 2010. – 402, [2] s., [8] s. tabl.

  12. Пазднякоў, В.Віславух Севярын / Валерый Пазднякоў // Вялікае княства Літоўскае : энцыклапедыя : у 2 т. Мінск, 2005. Т. 1. С. 445.

  13. Перковичи : [об усадьбе Вислоухов в Дрогичинском районе] // Старинные усадьбы Берестейщины / А. Т. Федорук. Минск, 2004. С. 309–314.

  14. Усадьба : [д. Перковичи Дрогичинского района] // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 173–174.

  15. Квачук, Я. «На сцежках Палесся» : [пра книгу Ф. Вiславуха] / Яўген Квачук // Наш край. Дрогичин, 2008. Декабрь (№ 4/5). С. 2–3.

  16. Кивака, Е. Г. Природа Полесья в «Opowiadaniachpoleskich» Ф. Выслоуха (к 110-летию со дня рождения писателя) // Гісторыка-тэарытычныя актуаліі сучаснай філалогіі : матэрыялы рэсп. навук.-практ. канф., прысвеч. 70-годдзю з дня нараджэння вучонага-літаратуразнаўцы, педагога, прафесара А. А. Майсейчыка. Брэст, 2008. C. 37–41.

  17. Гранiк, С. Слынны зямляк : [пра польскага пiсьменнiка Ф. Вiславуха] / Сяргей Гранiк // Драгiчынскi веснiк. 2006. 15 лютага.

  18. Сенькавец, У.А. Жыццё і трагедыя Францішка Віславуха / У. А. Сенькавец // Міжнародная студэнцкая навукова-практычная канферэнцыя «Беларусь і Польшча ў ХХ стагоддзі: агульнае і адметнае ў гістарычных лёсах» (7–8 красавіка 2000 года) : зб. матэрыялаў. Брэст : БрДУ, 2001. С. 96–100.

  19. Сенькавец, У.А. Боль за родную зямлю : [пра Ф. Віславуха] / У. А. Сенькавец // Зямля, прырода, людзі / Г. М. Праневіч, У. А. Лебедзеў, У. А. Сенькавец. Брэст, 1999. С. 69–79.

  20. Вярэніч, В. Францішак Выславух і яго ўспаміны пра Палессе / Вячаслаў Вярэніч. Прафесар / Францішак Выславух ; пер. з пол. В. Вярэніча // Загародзе–2 : матэрыялы навук.-краязн. канф. «Палессе — скрыжаванне культур і часу». Мінск, 2000. С. 196–203.

  21. Вiславух, Ф. Нямецкае возера : [уражаннi аўтара ад вандроўкi на Нямецкае возера недалёка ад Моталя] / Францішак Віславух ; пер. з пол. Уладзімір Сенькавец // СЭЗ. 1999. № 7/8. С. 38–39.

  22. Віславух, Ф. На сцежках Палесся : [урыўкі з кнігі «На сцежках Палесся»: Жывы агонь; Ідучы кладкамі; Забабоны палешукоў; Мястэчкі; Цыганы; «Венргы»; «Арцельшчыкі»] / Францішак Віславух ; уступ і пер. з пол. Уладзіміра Сухапара // Берасцейскія карані ’98 : гісторыка-краязнаўчы і літаратурны зборнік. Брэст, 1998. С. 189–193.

  23. Віславух, Ф. «На сцежках Палесся» / Францішак Віславух ; публікацыю падрыхтаваў Уладзімір Сухапар // Народная трыбуна. 1996. 17 лютага. С. 8.

  24. Сухапар, У. Боты з Давыд-Гарадка ў Парыжы : [пра кнігу Ф. Віславуха «На сцежках Палесся»] / Уладзімір Сухапар // Навіны Палесся. Столін, 1996. 14 лютага. С. 2.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 2191 разоў Апошняя змена Аўторак, 20 Красавік 2021 10:52