Панядзелак, 06 Люты 2017 09:39

8 чэрвеня 2016 г. – 230 гадоў з дня нараджэння Фёдара Мікалаевіча Глінкі (1786–1880), рускага паэта, пісьменніка, публіцыста, удзельніка Айчыннай вайны 1812 г., удзельніка дзекабрысцкіх таварыстваў

Фёдар Мікалаевіч Глінка нарадзіўся 8 чэрвеня 1786 года ў сяле Сутокі Духоўшчынскага павета Смаленскай губерні ў небагатай дваранскай сям’і. У 1803 годзе скончыў Пецярбургскі кадэцкі корпус, быў выпушчаны прапаршчыкам у Апшэронскі пяхотны полк.

 

Удзельнік ваенных паходаў 1805–1806 гадоў пры Аўстэрліцэ, служыў ад’ютантам пры генерале М. А. Міларадавічу. У 1807 годзе выйшаў у адстаўку па хваробе, пасяліўся ў Сутоках. У 1808 годзе выдаў кнігу «Письма русского офицера о Польше, Австрийских владениях и Венгрии, с описанием походов 18051806 годов». У 1810–1811 гадах вандраваў па Смаленскай і Цвярской губернях, па Волзе, ездзіў у Кіеў.

У 1812 годзе зноў паступіў у армію ад’ютантам да М. А. Міларадавіча па яго запрашэнні. Удзельнічаў ва ўсіх важных баях – пры Таруціне, Малаяраслаўцы, Вязьме, Дарагабужы, Баўцене. Узнагароджаны залатой зброяй з надпісам «За храбрость».

У 1814 годзе вяртаўся з замежнага паходу і па дарозе на радзіму спыніўся ў Брэст-Літоўску, пазнаёміўся з архітэктрунымі помнікамі. Запісаў у дзённіку: «Брэст вельмі разбураны». Затым накіраваўся ў Пінск. Уважліва прыглядаўся да ўсяго навакольнага. З жалем адзначаў, што ўлады не прымаюць ніякіх мер для таго, каб асушыць масівы балот і тым самым палепшыць жыццё мясцовага насельніцтва. Пінск мог бы быць цэнтрам важнага гандлю. Ф. М. Глінка прапануе ажывіць прамысловасць і гандаль Піншчыны, ачысціць Агінскі канал, арганізаваць водныя шлях зносін паміж гарадамі і вёскамі Палесся.

У 1815–1816 гадах Фёдар Мікалаевіч выдаў працяг «Писем русского офицера» ў 8-мі тамах, дзе расказаў пра Айчынную вайну і ваенны паход у Парыж, змешчаны таксама ўражанні ад Беларускага Палесся. Выданне прынесла яму літаратурную славу. Афіцыйныя ўлады выказалі незадавальненне кнігай, якая «супярэчыць статуту цэнзуры і мае ў сабе вельмі дзёрзкія заўвагі».

У 1819 годзе палкоўнік Ф. М. Глінка паступіў на пасаду правіцеля канцылярыі пры пецярбургскім генерал-губернатары М. А. Міларадавічу. Вёў справы па прадметах, якія «заключалі ў сабе важнасць і тайну». Адной з такіх спраў была ў 1820 годзе справа маладога А. С. Пушкіна, якога ў хуткім часе выслалі з Пецярбурга.

Удзельнічаў у дзейнасці дзекабрысцкага «Союза спасения», затым разам з М. Ф. Арловым і А. Н. Мураўёвым заснаваў «Союз благоденствия северных рыцарей». Уваходзіў у карэнную ўправу «Союза благоденствия», удзельнічаў у Пецярбургскай нарадзе 1820 года.

Ф. М. Глінка быў арыштаваны 11 сакавіка 1826 года, змешчаны ў Петрапаўлаўскую крэпасць. 15 чэрвеня таго ж года вызвалены, сасланы ў Петразаводск Аланецкай губерні пад нагляд паліцы. У 1830 годзе пераведзены ў Цвер, у 1832 г. – у Арол.

У 1835 годзе Фёдар Мікалаевіч выйшаў у адстаўку, жыў у Маскве, Пецярбургу, з 1962 года – у Цвяры. Займаўся грамадскімі справамі, дабрачыннасцю. Шмат займаўся літаратурнай творчасцю. Выйшлі яго кнігі «О пиитической жизни Пушкина» (1837), «Очерк Бородинского сражения» (1839), «Таинственная капля» (1861), «Духовные стихотворения» (1869). Вершы друкаваліся ў часопісах «Сын Отечества», «Соревнователь», «Библиотека для чтения», «Современник». Найбольш вядомы яго вершы «Тройка» («Вот мчится тройка удалая…») і «Песнь узника» («Не слышно шуму городского…»), якія ляглі ў аснову папулярных народных песень.

Ф. М. Глінка памёр 11 лютага 1880 года.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2016 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

 

 

  1. Глинка Фёдор Николаевич // Большая советская энциклопедия : [в 30 т.]. Изд. 3-е. Москва, 1971. Т. 6. С. 593.

  2. Фёдар Мікалаевіч Глінка // Памяць. Брэст : гіст.-дакум. хроніка : у 2 кн. Мінск, 1997. Кн. 1. С. 165–166.

  3. Глинка Фёдор Николаевич // Русские писатели, 1800–1917 : биогр. словарь. Москва, 1989. Т. 1. С. 578–581.

  4. Коровин, В. Л. Глинка Фёдор Николаевич / В. Л. Коровин // Православная энциклопедия. Москва, 2006. Т. 11. С. 578–580.

  5. Кобызская, А.В. Федор Николаевич Глинка (17861880): 220 лет со дня рождения / А. В. Кобызская // Тверские памятные даты на 2006 год / Тверская областная универсальная научная б-ка им. А. М. Горького, Тверское областное краеведческое общество. Тверь, 2005. С. 100–101.

  6. Шеваров, Д. Г. Двенадцать поэтов 1812 года : жизнь, стихи и приключения русских поэтов в эпоху Отечественной войны / Дмитрий Шеваров. Москва : Молодая гвардия, 2014. 340 с. (Жизнь замечательных людей).

  7. Герои 1812 года : сборник / сост. В. Левченко. Москва : Молодая гвардия, 1987. 606 с., [13] л. ил.

  8. Пасецкий, В. М. Декабристы — естествоиспытатели / В. М. Пасецкий ; [отв. ред. А. Л. Яншин ; ред. Л. И. Приходько]. – Москва : Наука, 1989. – 254 с. – (Серия «Научно-биографическая литература»).

  9. Иванов, Ю. Поэты пушкинской эпохи [Изоматериал] : [комплект открыток] / Ю. В. Иванов ; авт. вступ. ст. С. И. Бэлза. Москва : Изобразительное искусство, 1986. 1 обл. (16 отд. л.).

  10. Белозерова, Е. В. «Почтеннейший человек» Федор Глинка / Елена Витальевна Белозёрова // Мир библиографии. 2012. № 5. С. 5864.

  11. Ястребова, Н. А. Своеобразие фольклоризма стихотворений Ф. Глинки об Отечественной войне 1812 года / Наталия Ястребова // Вопросы литературы. 2012. № 3. С. 455465.

  12. Пономарев, Е. «Письма русского офицера» Федора Глинки как «Путешествие на Запад»  / Е. Пономарев // Вопросы литературы. 2011. № 6. С. 160–190.

  13. Ястребова, Н.Г. Фольклорная стилизация в повести Ф. Н. Глинки «Лука да Марья»/ Н. Г. Ястребова // Русская речь. 2011. № 3. С. 110117.

  14. Одесский, М. Федор Глинка, «Литературное дело декабристов» и Питер К. Хофт. Из комментария к трагедии «Вельзен, или Освобожденная Голландия» / М. Одесский // Вопросы литературы. 2009. № 5. С. 400–416.

  15. Самуйлік, М. На водах Прыпяці : [Піншчына ў лёсе і творчасці вядомых пісьменнікаў: В. Дуніна-Марцінкевіча, Ф. М. Глінкі, Ю. Крашэўскага, М. Ляскова, М. Канапніцкай, Л. Лобіка, А. М. Уласава, М. Гарэцкага і інш.] / М. Самуйлік // Полесская правда. Пинск, 2003. 1 февраля ; 12 февраля ; 19 февраля ; 22 марта ; 29 марта ; 5 апреля.

  16. Глинка, Ф. Н. Очерки Бородинского сражения : воспоминания о 1812 годе : 200-летию Отечественной войны посвящается / Федор Николаевич Глинка. – Смоленск : И. А. Флиманкова, 2008. – 93, [2] с.

  17. Глинка, Ф. Н. Стихотворения / Федор Николаевич Глинка ; Тверской областной центр детского и семейного чтения, Тверской гос. ун-т ; авт. сопр. текста и сост. М. В. Строганов ; подгот. текстов: Л. Л. Ерохина, М. В. Строганов. – Тверь : Лилия Принт, 2006. – 102 с.

  18. Глинка, Ф. Н. Письма русского офицера / Федор Николаевич Глинка ; сост., вступ. ст. и примеч. Г. Галин. – Москва : Правда, 1990. – 444 с.

  19. Глинка, Ф. Н. Письма к другу : сборник / Федор Николаевич Глинка ; сост., вступ. ст., коммент. В. П. Зверев. – Москва : Современник, 1990. – 558 с. : портр.

  20. Глинка, Ф. Н. Сочинения / Федор Николаевич Глинка ; сост., авт. послесл. и коммент. В. И. Карпец. – Москва : Советская Россия, 1986. – 350 с.

  21. Глинка, Ф. Н. Карелия. Описательное стихотворение в четырёх частях / Федор Николаевич Глинка ; сост., авт. послесл. В. Базанов. – Петрозаводск : Карелия, 1980. – 120 с.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1267 разоў Апошняя змена Чацвер, 11 Чэрвень 2020 10:47