Панядзелак, 06 Люты 2017 09:43

4 сакавіка 2016 г. – 95 гадоў з дня нараджэння Івана Віктаравіча Пяцяры (1921–1949), ваеннага лётчыка, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза (1945)

Іван Віктаравіч Пяцяры нарадзіўся 4 сакавіка 1921 года ў сяле Нова-Енісейка ў Бейскім раёне Хакасіі (Расія). У сям’і служачага Віктара Іванавіча Пяцяры і Праскоўі Паўлаўны быў пятым, перадапошнім дзіцём. У 1924 годзе сям’я пераехала ў пасёлак Краснаўсольскі ў Башкірыі. Вучыўся ў Краснаўсольскай сярэдняй школе, закончыў тры курсы Уфімскага кааператыўнага тэхнікума, адначасова займаўся ў аэраклубе.

 

У Чырвоную армію Іван Пяцяры прызваны ў жніўні 1940 года. Закончыў Пермскае ваенна-авіяцыйнае вучылішча ў 1941 годзе. На пачатку Вялікай Айчыннай вайны вайны служыў лётчыкам-інструктарам 12-й ваеннай авіяшколы.

З ліпеня 1942 года Іван Пяцяры на франтах Вялікай Айчыннай вайны: Сталінградскім, Паўднёвым, 4-м Украінскім, 3-м Беларускім. Спачатку лятаў на лёгкім У-2, затым стаў лётчыкам штурмавой авіяцыі. Удзельнік вызвалення Беларусі, Літвы, Усходняй Прусіі. Перамогу сустрэў пад Кёнігсбергам.

Служыў памочнікам камандзіра 136-га гвардзейскага штурмавога авіяпалка (1-я гвардзейская штурмавая авіядывізія, 1-я паветраная армія, 3-ці Беларускі фронт). Да лютага 1945 года здзейсніў 276 паспяховых баявых вылетаў на бамбардзіроўку розных ваенных аб’ектаў праціўніка. У 15-ці паветраных баях збіў тры варожыя самалёты. Каля 100 разоў быў вядучым групы самалётаў.

19 красавіка 1945 года гвардыі капітану І. В. Пяцяры прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Таксама ўзнагароджаны ордэнам Леніна (1945), чатырма ордэнамі Чырвонага сцяга (жнівень і снежань 1943, 1944, 1945), ордэнамі Аляксандра Неўскага (1944), Айчыннай вайны І ступені (1944), медалямі «Золотая Звезда», «За оборону Сталинграда», «За взятие Кёнигсберга».

Пасля вайны працягваў службу ў Ваенна-паветраных сілах, жыў у г. Лунінец Пінскай (цяпер Брэсцкай) вобласці.

Гвардыі маёр І. В. Пяцяры загінуў у паветранай катастрофе ў Лунінецкім раёне 5 чэрвеня 1949 года. Пахаваны на гарадскіх могілках Лунінца. Імем Героя названы вуліцы ў Лунінцы, Краснаярску і сяле Краснаўсольскі Рэспублікі Башкарстан, на будынку Краснаўсольскай СШ № 2 устаноўлена мемарыяльная дошка.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2016 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

 

 

 

  1. Пятяри Иван Викторович // Герои Советского Союза : краткий биогр. справочник : в 2 т. Москва, 1988. С. 339.

  2. Пугачев, В. ПятяриИван Викторович / В. Пугачев // Наши отважные земляки: красноярцыГерои Советского Союза. Красноярск, 1990. С. 324326.

  3. Удальцов, В. Н. Могила Пятяри Ивана Викторовича : [г. Лунинец] / В. Н. Удальцов // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 270.

  4. Удальцоў, В. М. МагілаПяцяры Івана Віктаравіча / В. М. Удальцоў // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Брэсцкая вобалсць. Мінск, 1984. С. 244.

  5. Пятяри Иван Викторович // Достоин звания Героя. 2-е изд., перераб и доп. Красноярск, 1975. С. 292–295.

  6. Пятяри Иван Викторович // Славные сыны Башкирии. Уфа, 1966. Кн. 2. С. 176–180.

  7. Дриго, С. В. За подвигом — подвиг / С. В. Дриго. – 2-е изд., доп. – Калининград : Калининградское книжное издательство, 1984. С. 322.

  8. 9 мая 1945 года: [воспоминания] / ред. А. М. Самсонов ; сост.: В. Д. Вознесенский, Д. Б. Рубежный. Москва : Наука, 1970. 751 с. : портр, карты. (Вторая мировая война в исследованиях, воспоминаниях, документах). – Из содерж.: И. В. Пятяри. С. 290.

  9. Шинкаренко, Ф. И.Небо родное : [воспоминания] / Фёдор Иванович Шинкаренко. – Калининград : Калининградское книжное изд-во, 1965. – 126 с. : ил.

  10. Сапрыкина, Л. Готовы делить с врагом только смерть : [о И. В. Пятяри] / Лидия Сапрыкина // Красноярский рабочий. 2015. № 36.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1322 разоў Апошняя змена Чацвер, 11 Чэрвень 2020 10:17