Панядзелак, 06 Люты 2017 09:52

9 снежня 2016 г. – 80 гадоў з дня нараджэння Леаніда Мікалаевіча Салаўёва (1936), мастака

Леанід Мікалаевіч Салаўёў нарадзіўся 9 снежня 1936 года ў вёсцы Дзюкава Валагодскай вобласці (Расія). Бацька быў на фронце з 1941 года, загінуў у 1944. Маці працавала на чыгунцы, у чэрвені 1945 года яе перавялі ў Брэст і яна пераехала з чатырма дзяцьмі. Тут Леанід пайшоў у першы клас школы № 8. Наведваў студыю выяўленчага мастацтва Пятра Аляксеевіча Данеліі, які прывіў яму любоў да мастацтва, жывапісу, вызначыў лёс і творчы шлях мастака, даў рэкамендацыю ў Саюз мастакоў.

 

Пасля заканчэння восьмага класа ў 1953 годзе Леанід Салаўёў паступіў у Крымскае мастацкае вучылішча імя М. С. Самокіша, якое скончыў у 1958 годзе. Адразу яго прызвалі ў Савецкую армію, служыў у Грузіі. Пасля дэмабілізацыі працаваў мастаком-афарміцелем у мастацка-вытворчых майстэрнях г. Брэста (пазней камбінат «Мастацтва»). Адукацыю вырашыў працягваць і ў 1984 годзе закончыў Украінскі паліграфічны інстытут імя І. Фёдарава ў Львове.

Леанід Мікалаевіч з 1962 года ўдзельнічае ў мастацкіх выставах, правёў шэраг персанальных выстаў у Брэсце (1987, снежань 1994, сакавік 1997, снежань 2006, снежань 2016).

Працуе пераважна ў графіцы (пастэль, акварэль) і станковым жывапісу ў жанрах партрэта, пейзажа, нацюрморта. Асноўныя творы: лісты «Каля сцен крэпасці», «Брэсцкая крэпасць», «Холмская брама», «Алея ў крэпасці», «Абуджэнне», «Рака Лясная», «Старая капліца», «Асенні матыў», «Ветрана», «Зямля», «Фізаліі», «Летні дзень», «Партрэт маці». У жанры пейзажа найбольш яскрава праявіліся асаблівасці творчага почырку Леаніда Салаўёва: шырокая манера пісьма, стрыманы каларыт, абагульнены вобраз краявіду. Жывапіс мастака, акварэлі прывабліваюць сваім колерам, напоўнены дабрынёй і пяшчотай.

Член Беларускага саюза мастакоў з 1989 года. Творы мастака знаходзяцца ў Брэсцкім абласным краязнаўчым музеі, музеі абароны Брэсцкай крэпасці, музеях Беларусі, Украіны, Расіі, прыватных калекцыях. У 2006 годзе Л. М. Салаўёў узнагароджаны медалём БСМ «За заслугі ў выяўленчым мастацтве», які ўручылі мастаку на адкрыцці яго персанальнай выставы «Мелодыi маёй восенi», прымеркаванай да 70-годдзя з дня нараджэння.

9 снежня 2016 года была ўрачыста адкрыта персанальная выстава «Лiрычныя мелодыi восенi», прымеркаваная да яго 80-годдзя.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2016 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

 

 

  1. Леанід Салаўёў : [«Вясенні блакіт»] // Мастакі Брэстчыны : альбом-каталог / аўт.-склад. М. П. Кузьміч. Брэст, 2010. С. 112–113.

  2. Леонид Соловьёв : [«Зима»] // Художники Брестчины : альбом-каталог / Брестская обл. организация ОО «Белорусский союз художников». Минск, 2002. С. 112–113.

  3. Салаўёў ЛеанідМікалаевіч : [«Абуджэнне»] // Беларускі саюз мастакоў, 1938–1998 : энцыкл. даведнік. Мінск, 1998. С. 482.

  4. Леонид Соловьёв : [«Река лесная»] // Художники Брестчины. 50 лет : альбом-каталог / Белорусский союз художников ; [авт.-сост.: Б. Крепак, А. Грищук, М. Коньков]. Минск, 1997. С. 90–91.

  5. Акварель. Скульптура : каталог выставки произведений Л. Н. Соловьева, И. В. Хомича: посвящена 70-летию Великого Октября / Брестская областная организация Союза художников БССР, Отдел культуры Брестского горисполкома. Брест : [б. и.], 1987. – 11 с.: ил.

  6. Валасюк, Л. Праз раку жыцця : [пра Л. М. Салаўёва; рэпрадукцыі: «Зіма», «Вясенні блакіт»] // Непрыдуманыя партрэты : мастакі і літаратары, народныя майстры і дойліды Берасцейшчыны / Лявон Валасюк. Брэст, 2014. С. 106–107.

  7. Савчук, С. И душевная теплота, и любовь к родному краю : [к 80-летию художника Л. Н. Соловьёва] / Светлана Савчук // Заря над Бугом. Брест, 2016. 15 декабря. С. 16.

  8. Павлова, Л. Тихая моя родина… : брестскому художнику Леониду Соловьёву исполнилось 80 лет / Любовь Павлова // Брестский курьер. 2016. 15 декабря (№ 51). С. 8.

  9. Соколовская, Е. Лирик пейзажа : Леонид Соловьёв отметил свой юбилей выставкой / Елена Соколовская // Заря. 2016. 13 декабря. С. 8.

  10. Фёдараў, Л. Лірычныя мелодыі восені мастака Леаніда Салаўёва / Леанід Фёдараў // Народная трыбуна. 2016. 9 снежня (№ 50). С. 11.

  11. Данелия, Е. Смысл жизни — в творчестве : известному художнику Петру Данелия исполнилось бы 95 лет : [упоминается его ученик Л. Н. Соловьёв] / Екатерина Данелия // Заря. 2015. 22 января. С. 8.

  12. Гапеева, Т. Выставка «Был месяц май...» работает в Бресте : [среди участников Л. Н. Соловьёв] / Татьяна Гапеева // Брестская газета. 2015. 8 мая (№ 19). С. 8.

  13. Гармель, Е. С любовью к женщине... : [о выставке художников Бреста, где участвовал Л. Соловьёв] / Елена Гармель // Заря. 2014. 27 февраля. С. 8.

  14. Жигар, А. Брестская палитра : [о трёх выставках в городе: Янки Романовича, Леонида Соловьёва и преподавателей детской художественной школы] / А. Жигар // Брестский вестник. 2006. 14 декабря. С. 8.

  15. Бунеева, Л. Дороги Леонида Соловьёва : в выставочном зале на Советской : [о выставке живописи Л. Соловьёва «Мелодии моей осени» в выставочном зале Брестского ООКЦ] / Людмила Бунеева ; фото Николая Чеберкуса // Вечерний Брест. 2006. 13 декабря. С. 4.

  16. Кускоў, Ю. Шчаслівая палітра : [пра выставу Л. М. Салаўёва] / Юрый Кускоў // Народная трыбуна. 1997. 29 сакавіка.

  17. Корсаков, А. Светлый мир Леонида Соловьёва : [о выставке Л. Соловьёва] / А. Корсаков // Брестский курьер. 1997. 13 марта. С. 17.

  18. Соловьёв на душу населения : [о выставке акварелей Л. Соловьёва в салоне «Беларт»] // Брестский курьер. 1994. 22–28 декабря. С. 1.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1223 разоў Апошняя змена Чацвер, 09 Ліпень 2020 12:22